Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы


Выдавец: Юнацтва
Памер: 367с.
Мінск 1996
84.66 МБ
Вярнуўся слуга, а пан яго да дрэва прывязаны, ледзь жывы. Адвязаў яго слуга, адліў вадой, дадому завёз.
Захварэў пан, ды сорамна яму лекарам прызнацца, што гэта селянін яго збіў. He даецца нават, каб яны агледзелі яго як трэба. Возяць да яго з Вільні і з Каўнаса дактароў, але і тыя ніяк не могуць даведацца, што гэта ў яго за немач.
А селянін наш прыклеіў сабе сівую бараду, апрануўся ў даўгаполае адзенне, у адну бутэлечку капуснага расолу наліў, у другую — бурачнага, узяў тры канапляныя зернеткі і падаўся пана лячыць. Паглядзеў ён здалёку на хворага і кажа:
— Вы былі збіты бычыным хвастом.
Здзівіўся пан. Hi адзін з гарадскіх дактароў не мог вызначыць яго хваробу, а гэты вясковы лекар усю праўду сказаў. Просіць ён у селяніна ўзяцца за яго як трэба і немач з яго выгнаць.
— Трэба лазню гарачэй напаліць ды папарыцца там добранька,— кажа лекар.
Тут жа пан загадаў лазню выпаліць. Завезлі яго слугі туды. 3 явіўся і лекар са сваімі лекамі. Дае ён слугам тры канапляныя зернеткі і кажа:
~ — Хутчэй ідзіце дамоў, пакладзіце гэтае лякарства ў гарлачык з вадою і па чарзе боўтайце да таго часу, пакуль вада ў гарлачыку белай не стане.
Застаўся лекар сам-насам з панам. Выцягнуў з-за пазухі бычыны хвост і пытаецца:
— Чый гэта хвост?
— Казліны, казліны! — крычыць пан.
— Ну і дурань! Няўжо не бачыш, што бычыны? Пачакай, навучу я цябе бычыны хвост ад казлінага адрозніваць?
I зноў селянін так пана адлупцаваў, што на тым жывога месца не засталося.
Правучыў ён яго бычыным хвастом і, адыходзячыся, кажа:
— Два разы ты ўжо атрымаў, яшчэ адзін раз за мною.
Ледзь-ледзь пан ад немачы сваёй збавіўся. Ён і дактарам сваім не прызнаўся, што гэта селянін яго набіў. Баіцца ён селяніна да смерці, без слуг нікуды носа не высуне.
А селянін пачаў рыхтавацца трэці раз пана правучыць. Пачуў ён, што пан ужо выздаравеў і на багамолле збіраецца — падзячны малебен служыць.
Падышоў селянін да цыгана аднаго — той сваім рухавым конікам на ўсю ваколіцу славіўся — і кажа яму:
— Дапамажы мне пана набіць — рубель заробіш.
Апрануўся цыган у сялянскае адзенне, сеў на свайго коніка і чакае ў кустах, калі пан паедзе. Як убачыў панскую карэту, давай крычаць:
— Два разы атрымаў, яшчэ адзін раз за мною!
— Злавіце яго, звяжыце ды забіце да смерці! — загадаў пан слугам.
Тыя пагналіся было за цыганом, ды дзе там — ён на сваім коніку ўжо далёка заскакаў! А тут з-за куста селянін выходзіць. Выцягнуў пана за каўнер з карэты, тыцнуў яму бычыны хвост под нос і пытаецца:
— Ну, пане, чый гэта хвост?
— Што ўжо там пытаць! — кажа пан праз слёзы.— Бі ўжо, не здзекуйся.
Селянін зноў адлупцаваў пана і, адыходзячыся, кажа:
— За дровы і быка мы разлічыліся. Але ты зноў мой даўжнік: я ж цябе ад панскай тваёй немачы назаўсёды, відаць, вылечыў!
КАРОЛЬ I ЗЕМЛЯКОП
Захацелася неяк каралю прачуць, як яго народу жывецца. Прыбраўся ён разносчыкам і пайшоў па дарозе.
Ішоў раніцай паўз лес, бачыць: чалавек ля дарогі канаву капае. Вечарам вяртаецца — той яшчэ работу не скончыў.
— Бачу, працуеш багата! — кажа кароль.— На што ж заробленыя грошы траціш?
— Адну частку заработку я ў ваду кідаю,— адказвае землякоп,— з другой часткі доўг выплачваю, трэцюю — сам у доўг даю, а з чацвёртай мы з жонкай кормімся, ды і тое надгаладзь.
Задумаўся кароль. I так і гэтак ацэньвае словы землякопа і ніяк не можа іх у толк узяць. Калі землякопу так цяжка працаваць — навошта ён грошы ў ваду кідае? А калі ён доўг выплачвае — навошта яму грошы на пазыку раздаваць?
Думаў, думаў кароль, нічога не прыдумаў і кажа:
— He разносчык я, а твой кароль. Разносчыкам я прыбраўся, каб даведацца, як мой народ жыве. Разгадай мне тваю загадку — я табе тры залатыя дам. Толькі так мне гэтая загадка спадабалася, што ты болып нікому не думай яе разгадваць, пакуль яшчэ разок са мной не пабачышся.
Схаваў землякоп залатыя.
— На адну частку заработку я соль купляю — не магу прэснага есці. Ты ж, кароль, такі падатак на соль прызначыў, што бедны люд іншы раз толькі на соль і працуе. 3 другой часткі заработку я бацькоў сваіх кармлю — значыць, доўг ім свой вяртаю. Усё жыццё яны на паноў рабілі, а на старасці гадоў, калі б не я, з голаду б памерлі. На трэцюю частку я дзяцей сваіх гадую — значыць, на пазыку ім грошы даю. А на чацвёртую частку мы з жонкай кормімся, ды і тое надгаладзь. Вось ты і даведаўся, як народ твой жыве.
Прыехаў кароль дадому і зараз жа разаслаў ва ўсе канцы каралеўства такую грамату: хто яго каралеўскую загадку разгадае, той першым чалавекам пасля яго ў
краіне будзе. З’ехаліся вяльможы ды знаць з усяго каралеўства, і задаў ім кароль землякопаву загадку. Ламалі яны галовы так і гэтак, але ніхто не мог загадку разгадаць. Так і раз’ехаліся вяльможы ды знаць ні з чым па дамах.
Другім разам кароль загадаў дробнапамесным дваранам прыехаць адгадваць загадку.
Вось прыйшоў да землякопа яго пан і скардзіцца:
— Кароль мне задаў такую цяжкую загадку, што ніхто адгадаць не можа: маўляў, нехта частку заработку ў ваду кідае, частку на пазыку дае, часткай доўг выплачвае.
— Скажы на ласку, ды ж гэта я такую загадку яму загадаў! А ён, бачыш, колькі людзей цяпер мучыць!
— А разгадку гэтай загадкі ты ведаеш? — пытаецца пан.
— А як жа! Кароль мне за яе тры залатыя даў.
— Я не тры, а два разы па тры залатыя табе дам,— кажа пан.— Толькі ты мне загадку гэтую адгадай!
Атрымаў землякоп шэсць залатых, а пан адправіўся ў палац каралеўскую загадку разгадваць. Ды так, слова ў слова, разгадку землякопа і сказаў.
Ну, кароль, канечне, здагадаўся, што землякоп абяцання свайго не стрымаў.
«Ах ён такі-сякі! Разгадку расказаў! — думае кароль.— Я ж яму загадаў, пакуль ён мяне хоць раз яшчэ не ўбачыць, нікому загадку не разгадваць!»
Кліча кароль землякопа — смерцю караць яго хоча.
Сабраўся бядняк у палац, а ў хатулі з сабой залатыя прыхапіў — тыя тры, што кароль яму даў, ды яшчэ шэсць, якімі пан з ім разлічыўся.
— Навошта ж ты пану сваю загадку разгадаў? — спытаў кароль грозна.— Мы ж дамовіліся: пакуль ты не пабачышся са мною, нікому загадкі сваёй на адкрыеш.
— Я ўжо не раз пабачыў цябе,— адказаў землякоп,— а тройчы тры разы.— Развязаў ён хатуль, паказаў свае залатыя.— Бачыш, на кожнай манеце твая галава.
А каралю і сказаць няма чаго!
МАКЕДОНСКАЯ КАЗКА
БЯДНЯК I ЛІСІЦА
Жыла бедная ўдава. Неяк яе сын, гуляючы на вуліцы, выцяў, на няшчасце, царэвіча. Той моцна закрычаў і пабег скардзіцца бацьку. А ўдовін сын пайшоў дамоў вінаваціцца перад маці.
— Як жа магло з табою такое здарыцца, сынок? — залямантавала маці.— За гэта можна і без галавы застацца. Ну, што здарылася, таго не паправіш. Лезь на гарышча, вазьмі бацькаву стрэльбу і бяжы, пакуль ногі цябе будуць несці.
Так і зрабіў удовін сын. Бег ён тры дні і тры ночы праз зялёныя даліны і крутыя горы, пакуль яго неслі ногі, і дабраўся да ўскрайку глухога лесу. Прысланіўся да дрэва і агледзеўся. Убачыў ён круглае возера, у якім плавалі качкі.
«Вось гэта будзе паляванне! — падумаў удовін сын.— Застануся я тут назаўсёды».
Пабудаваў ён хаціну на беразе возера і пачаў у ёй жыць, каб перачакаць бяду. Мінулі дні за днямі, і ўдовін сын так прыжыўся ў тых мясцінах, што адчуваў сябе як дома. Але вось прыйшла зіма. Цісканулі моцныя маразы, а снегу накідала столькі, што ні прайсці ні праехаць. Але ўдовін сын яшчэ з лета назапасіўся дрывамі, качак настраляў і жыў сабе прыпяваючы ў цяпле ды ў сытасці.
А зіма бушавала ўсё суровей і суровей. I лясных жыхароў не шкадавала. Гінулі яны ад марозу і ад голаду. Неяк голад выгнаў з лесу лісіцу. Убачыла яна хаціну, прынюхалася да дыму, што ішоў з коміна, і вырашыла:
— Папрашуся хіба пагрэцца. А там няхай будзе што будзе!
Праз глыбокія сумёты прабралася лісіца да хаціны і пастукалася. Пашкадаваў яе ўдовін сын і адчыніў дзверы.
Адагрэлася лісіца каля агню, ажыла і пачала аглядвацца. Бачыць — пад самай столлю на круку вісіць тлустая качка. Тут голад ёй аб сабе і напомніў. Просіцца лісіца:
— Дай мне трошкі качынага мяса. А не — дык памру ад голаду. А я ўжо табе таксама калі-небудзь спатрэблюся.
Зноў пашкадаваў яе ўдовін сын і накарміў. Дзень прайшоў, другі скончыўся, а лісіца і не думае ісці — вельмі ўжо ёй тут спадабалася. Так і зажылі яны ўдваіх. Удовін сын за гаспадара, а лісіца па гаспадарцы клапоціцца.
I вось аднойчы прыцягнуўся да хаціны велізарны ваўчына. Дрыжыць, хвост падцінае і ў дзверы скрабецца.
— Прашу цябе, брат, і цябе, цётачка лісіца, пусціце мяне пагрэцца, а не то загіну ад марозу.
Упусціў яго ўдовін сын у дом. Лісіца і кажа ваўку:
— Слухай, кум воўк, пагрэцца мы цябе ўпусцілі, сядзі ля агню, але каб галавы не падымаў, на столь не глядзеў. Інакш выганім цябе назад на мароз.
Як толькі воўк сагрэўся, ён і падумаў:
«Чаму ж гэта цётка лісіца не дазволіла мне глядзець на столь? Трэба неяк даведацца».
Ён выбраў момант і скасавурыў вочы на столь. А там на круку тлустая качка вісіць. Тут воўк не вытрымаў і давай маліць:
— He дай, брат, з голаду памерці, пачастуй качацінай. А трапіш у бяду, і я спатрэблюся.
Даў удовін сын ваўку качку. А на крук другую павесіў. Як толькі воўк убачыў другую качку, ён і падумаў:
«Лепшага месца, каб зіму перазімаваць, мне і не знайсці».
Так воўк і застаўся з імі жыць. He прайшло і трох дзён, прыпёрся да хаціны мядзведзь. Ён націснуў на дзверы і ўваліўся ў дом.
— Гэй, гаспадары! — зароў ён.— Хочаце ці не хочаце, а прымайце госця!
— Калі ласка, дзед мядзведзь! — заспявала спалоханая лісіца.— Толькі аб адным цябе прашу — ні за што на свеце не глядзі на столь!
Ну, мядзведзь, канечне, тут жа і падняў галаву і ўбачыў качку на круку.
— Гэй, хлопец! — крыкнуў ён.— Ты, здаецца, тут гаспадар. Лісіца вунь штосьці наконт столі казала. Дык я там качку бачу. Дай мне паесці. А за мною затрымкі не будзе — дапамагу, калі спатрэблюся.
— Бяры качку і садзіся ля агню, дзед мядзведзь,— сказаў удовін сын.— Ты ж замёрз і прагаладаўся.
Спадабалася тут мядзведзю, і ён абвясціў, што нікуды не пойдзе, а застанецца ў гасцях назаўсёды. Прайшло яшчэ тры дні. I прывалокся да хаціны арол. Крылы ў яго змерзліся. Ледзь адагрэўся ля агню. А пра столь лісіца і рэкнуць не асмелілася. Хіба ад арла зберажэш качку пад столлю?