• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

    Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 367с.
    Мінск 1996
    84.66 МБ
    Толькі на мост узышла, Усяміл пугай стрэліў! Заяц з фартуха скок і назад на луг прыбег. I зноў усе да аднаго вакол кульбакі пасвяцца.
    Гэй! На лузе — весялосць, а ў замку — сум-маркота!
    Кастэлян лаецца, пані слёзы лье. Кухарка хусткай завязалася, быццам у яе зубы баляць, а сама злосная, зласней і не бывае: гаршкамі грыміць, скавародкамі грукае, пожагамі брынчыць, аж гром у кухні стаіць.
    Як тут быць, як панскаму ropy дапамагчы?
    Кастэлян прыдворных ды чэлядзь на раду склікае.
    Думалі яны, думалі, як пастуха ашукаць, зайца ў яго ўкрасці, і прыдумалі.
    Вось прыбіраецца дачка кастэляна сялянскай дзяўчынай і на луг адпраўляецца. Спадніца на ёй старая, злінялая, на галаве вяночак, каралі драўляныя, у руках кошык з вярбовых пруткоў.
    Падыходзіць яна да пастуха, усміхаецца ласкава і кажа:	.
    — Прадайце мне аднаго зайчыка. Бацька хоча ў гаі зайцоў развесці. Манахі аблажылі яго аброкам: кожны год дваццаць зайцоў вымі ды пакладзі! Самец у нас ужо ёсць, цяпер нам зайчыха патрэбна.
    — Як жа твой бацька загадае ім у лес не ўцякаць, па панскаму лугу не скакаць? Перастраляюць іх паляўнічыя — і прапала справа.
    — Ды ён... ды яны...— запінаецца паненка, што сказаць не ведае.— Ды тата гай плотам абгарадзіў.
    «Зноў пастка»,— здагадаўся Усяміл і кажа:
    — Такой прыгажуні прадаваць зайца нягожа. Выбірай любога, але спярша пакланіся мне дзесяць разоў.
    Кланяецца паненка пастуху, ціха ды пакорліва да самай зямлі згінаецца.
    Злавіў Усяміл зайчыху і паненцы ў кошык пасадзіў.
    — Няхай жыве ў вас на здароўе і кожны год па дваццаць зайчанят прыводзіць.
    Зарадавалася паненка, кошык хусткай прыкрыла і бягом у вёску. А ля першай хаты да замка павярнула.
    Усяміл зорка за ёю сочыць, усё бачыць.
    Стала яна да варот замка падыходзіць, Усяміл стрэліў пугай, зайчыха з кошыка скок і на луг прыбегла.
    Зноў у замку гора, зноў кастэлян прыдворных ды чэлядзь на раду склікае. Думалі, меркавалі, як пастуха ашукаць, як зайца ў яго ўкрасці. Але так нічога і не прыдумалі.
    I вырашыў кастэлян сам да пастуха ісці, зайца ў яго прасіць.
    «Бадай, я не баба, у мяне заяц не ўцячэ. Толькі б людзі пра гэта не даведаліся»,— разважыў кастэлян.
    Пасылае ён дачку на гарышча, загадвае ў куфры самы благі, моллю праедзены каптан знайсці і яму прынесці. Апранае ён той каптан, перавяслам саламяным падпяразваецца, са стайні старую клячу выводзіць, замест сядла радно кладзе і тайком з замка едзе.
    Пад’ехаў да Усяміла і просіць гэтак жаласліва:
    — Добры чалавек, прадайце зайчыка танней. Хочацца хоць раз у жыцці зайчаціны паспытаць.
    Усяміл адразу пана пазнаў, але выгляду не падае.
    — Нядобра ў такога бедняка грошы браць,— кажа ён.— Я вам задарма зайца аддам, але спярша выканайце маю просьбу.
    А кастэлян у адказ:
    — Чаму не выканаць — выканаю!
    — Вунь бачыце, па мяжы Барбоска бяжыць, хвастом віляе?
    — Бачу, бачу...
    — Даганіце яго і пацалуйце ў нос.
    Раззлаваўся кастэлян: ды як ён адважыўся, жабрак сівалапы, над панам здзекавацца!
    Але рабіць няма чаго. Скарыўся пан, бо давядзецца дзесяць вёсак аддаць ды простага селяніна ў зяці ўзяць.
    Скурчыўся пан, быццам ніжэй ростам стаў, і пытаецца:
    — А праз лісцік можна?
    — Давайце праз лісцік!
    Кастэлян па мяжы ідзе, спатыкаецца і прымаўляе:
    — Барбоска, Барбоска! Ідзі сюды, сабачка мой харошы! Ідзі сюды!
    He прывык вясковы сабака да такога ласкавага абыходжання: прыпыніўся і чакае.
    А кастэлян перад ім на калені — бух! Ліст трыпутніку сарваў і праз ліст гэты сабаку проста ў нос цмокнуў.
    Ідзе назад да пастуха, ад злосці чырвоны, як бурак.
    — Споўніў я тваю просьбу,— кажа.
    — Як жа, бачыў, бачыў! Цяпер мая чарга вашу просьбу выканаць.
    Злавіў Усяміл зайца і кастэляну аддаў.
    Кастэлян мацней зайца за вушы ўхапіў, на камень залез, з каменя на клячу ўскараскаўся, трух-трух — у замак патрухаў.
    Вось ужо і мост недалёка. Тут Усяміл як стрэліць пугай!
    I адкуль толькі ў зайчыка сіла ўзялася! Вырваўся ён з учэпістых панскіх рук, з каня на зямлю саскочыў і на луг памчаўся, імчыцца, белы хвосцік мільгае, услед пыл завіваецца.
    Дарэмна прыніжаўся пан, так ні з чым у замак і вярнуўся. Чацвёрты тыдзень да канца падыходзіць. Аканом кожны вечар зайцоў пералічвае і кастэляну дакладвае:
    — Усе зайцы цэлыя. Як была тысяча, так і ёсць.
    Перапалохаўся кастэлян: як тут быць, як бяду адвесці?
    Загадвае ён чацвёрку коней у карэту запрагаць і да суседзяў едзе, да такіх жа, як сам, паноў, багатых і славутых.
    Прыязджае і пра бяду сваю апавядае.
    А яны яму ў адказ:
    — Чаго гараваць, адчайвацца да часу! Ён яшчэ вам мяшок казак расказаць павінен. Тут ужо яму не выкруціцца! Няхай хоць усю ноч навылёт расказвае, а вы кажыце: «Мала! Яшчэ не поўны мяшок». Вось і стане ён вашым халопам.
    Паслухаўся кастэлян. Збірае ён баль, кліча на баль паноў, як ён сам, славутых ды багатых, з жонкамі і дочкамі.
    А калі госці з’ехаліся, загадаў ён велізарны мяшок з-пад авечай воўны прынесці ды пастуха паклікаць.
    Даведаўся пра гэта Усяміл, да аканома паспяшаўся і кажа:
    — Як жа я ў гэткіх лахманах у панскія пакоі з’яўлюся?	.
    Паглядзеў аканом на яго парваную світку і прамовіў:
    — Твая праўда, пастух! Нягожа ў панскія пакоі ў лахманах ісці.
    Далі Усямілу каптан з тонкага сукна, пояс шырокі, боты з падкоўкамі ды капялюш з паўлінавым пяром.
    Выкупаўся Усяміл у рэчцы, панскі цырульнік яму валасы пастрыг, падраўняў. А як апрануў ён новы каптан, на кухні так і ахнулі: маладзец малайцом, аж не пазнаць!
    У гасцінай госці за сталамі паседжваюць, ядуць, п’юць, весяляцца.
    — Паклікаць пастуха! — распарадзіўся кастэлян.
    Заходзіць Усяміл — статны, прыгожы. Такога тут зроду не бачылі. Паненкі вачэй з яго не зводзяць, уздыхаюць, на дачку кастэляна з зайздрасцю паглядваюць, і кожная сама сабе думае: «Вось бы мне такога прыгажуна мужа, не паглядзела б, што ён пастух...»
    Дачка кастэляна ўздыхнула горасна і шэпча:
    — Ужо ж надта мяшок вялікі!
    Стаў Усяміл, дзе яму загадалі, перад ім мяшок на распорках павесілі, і пачаў ён казкі расказваць.
    Расказвае розныя былі-небыліцы, легенды ды паданні, што ў татарскай няволі ля кастра наслухаўся.
    Адна казка страшней за другую, адна за другую пацешней і дзівосней.
    Вось гаворыць ён гадзіну цэлую. Заслухаліся госці, есці-піць перасталі, думкамі ў дзікія стэпы перанесліся. Здаецца ім, быццам яны на дзікіх конях скачуць, у кібітках на голай зямлі спяць, з лукаў страляюць.
    Колькі на белым свеце дзівосаў!
    Паненка бацьку падміргвае, знакі робіць: загляні, маўляў, у мяшок, ці многа ён нагаварыў.
    Заглянуў кастэлян у мяшок і толькі рукой махнуў: — Мала! Яшчэ дно прасвечваецца.
    Тут Усяміл кажа:
    — Хопіць гэтых жахаў ды страхаў! Раскажу я вам вясёлую гісторыю. Вось сяджу я неяк на лузе і зайцоў пасу. Гляджу — проста да мяне бядняк на клячы трухае. Каптан на ім стары, моллю пабіты. Замест сядла — радно, замест стрэмя — перавясла. I быў той бядняк як дзве кроплі вады на нашага пана падобны. Вочы, цот у цот, як у нашага пана, шэрыя, валасы, як у нашага пана, сівыя...
    Кастэлян затурбаваўся, на лаўцы заёрзаў. «Што гэта ён балбоча? Раптам госці здагадаюцца?»
    — Папрасіў у мяне бядняк зайца, а я яму і кажу...
    У кастэляна халодны пот выступіў. «Зараз раскажа, як я сабаку ў нос цалаваў».
    He вытрымаў кастэлян, да мяшка падбег ды як закрычыць:
    — Хопіць! Хопіць! Мяшок даўно поўны!
    А дачка за ім паўтарае:
    — 3 коптурам! Казкі на падлогу высыпаюцца.
    Так стаў Усяміл зяцем знатнага пана-кастэляна.
    СОЎКА — МУДРАЯ ГАЛОЎКА
    Жыў калісьці не цар-царэвіч, не кароль-каралевіч, не мудрэц і не чарадзей, не вяшчун і не пустэльнік, не шляхціч і не пан яснавяльможны, не палітык асцярожны, не міністр, не вайсковец, не чыноўнік пыхлівы, не купчык тлусты, не спявак мілагучны, не лекар і не знахар, адным словам — проста араты, хвацкі селянін па імені Бурачок. А меў ён розум не царскі, і не шляхецкі, і не панскі, а, як кажуць, самы што ні на ёсць сялянскі.
    Неяк быў Бурачок у горадзе, зайшоў на рынак і купіў там за некалькі грошаў лупатую саву — сыну ў падарунак. Пабрыў ён з ёю назад у сваю вёску. Пад вечар стаміўся Бурачок і стаў падумваць пра начлег. Глядзіць: паблізу агеньчык у хаце свеціцца. «Дай жа,— думае,— зазірну туды. Ану ж добрыя людзі і пераначаваць пусцяць».
    Падыходзіць да акенца і бачыць: на стале, накрытым
    белым абрусам, ляжыць пірог, пульхны ды румяны, проста сам у рот просіцца, а побач гусь смажаная ды мёду кварта. На лаўцы сядзіць таўстуха-маладуха, рукавіцы вяжа, песні напявае, мужычка свайго чакае.
    «Нічога не скажаш — вячэра слаўная!» — падумаў Бурачок і пастукаў у акно: тук-тук!
    — Хто там? Гэта ты, Метэк?
    — Пусці, прыгажуня, пагрэцца вандроўніка.
    Гаспадыня замітусілася, забегала па хаце: у адзін момант пірог паляцеў са стала ў дзяжу, кварта мёду — у куфар, а гусь смажаная — у печ.
    «Э, відаць, не для сабакі прысмакі! У такой гаспадыні і сухой скарынкай не разжывешся!» — з прыкрасцю сказаў сам сабе Бурачок і толькі паспеў адхінуцца ад акна, як раптам нечакана-негадана зарыпелі па снезе лёгкія сані і пад’ехалі да дома. Дужы, шыракаплечы чалавек у цёплым кажусе вылез з саняў, падышоў да варот, забарабаніў з усёй сілы ў брамку і крыкнуў:
    — Гэй, жонка, адчыняй!
    Вароты ў той жа міг расчыніліся, гаспадыня правяла каня ў двор, а гаспадар, убачыўшы Бурачка, звярнуўся да яго:
    — А ты, браток, хто такі будзеш?
    — Я чалавек вандроўны,— адказаў Бурачок,— пусці, гаспадар, пераначаваць.
    — Што ж, заходзь, мы гасцям заўсёды рады! — сказаў гасцінны гаспадар і, звяртаючыся да жонкі, дадаў: — А ты, жонка, накрывай на стол!
    — Ды што ж накрываць! — уздыхнула гаспадыня і скасавурылася на Бурачка.— Нічога ў доме няма, акрамя хлеба ды солі. He чакала я цябе, Метэк, так хутка, нічога і не прыгатавала. I госця вось пачаставаць няма чым.
    — Ну, на няма і суду няма,— адказаў міралюбіва гаспадар.— Што рабіць? Чым багаты, тым і рады: хлеб, соль ды вада — таксама яда. Давай дзе сесці, было б што з’есці!
    I пакуль гаспадыня накрывала на стол, гаспадар, заўважыўшы на каленях у Бурачка лупатую саву, спытаў:
    — А скажы, браток, што гэта ў цябе за цуда-юда?
    — А гэта соўка — мудрая галоўка, птушка вельмі разумная, усё наскрозь бачыць і лгуноў ненавідзіць.
    — Вось як? Хітрая, значыць, у цябе птушка! — пахваліў гаспадар саву і ўзяўся з апетытам упісваць хлеб з соллю.