• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

    Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 367с.
    Мінск 1996
    84.66 МБ
    Саветнікі кінуліся ў ногі каралю і пачалі маліць літасці.
    — Добра, я дарую вам. Але вы павінны тройчы падпаліць дом гэтага старога.
    — Тройчы падпаліць дом? — здзівіліся саветнікі.— Што гэта значыць?
    — Гэта значыць, што вы павінны даць пасаг тром маім дочкам! — засмяяўся селянін.
    I тры дурныя саветнікі караля, ратуючы свае галовы ад сякеры каралеўскага ката, далі багаты пасаг тром дочкам разумнага селяніна.
    РУМЫНСКІЯ КАЗКІ
    ГРУШАВАЕ ДРЭВА
    Ішоў аднойчы па вёсцы стары сляпы жабрак з павадыром. Жабрак як жабрак. Вопратка на ім падраная, за плячыма — жабрацкая торба, у руках посах. Хадзілі яны з дому ў дом — ніхто не пускае іх начаваць. Пастукаліся яны да старасты, а той як закрычыць:
    ~ Вон з вёскі, абадранцы! Вон, а не дык я на вас сабак спушчу.
    Дапляліся жабракі да ваколіцы. Раптам стары чуе — плача нехта, захліпаецца.
    — Хто гэта плача? — пытаецца жабрак у павадыра.
    . Гэта дзяўчына-прыгажуня сядзіць ля калодзежа і горкія слёзы лье,— адказвае павадыр.
    Падышоў жабрак да дзяўчыны, апусціў ёй руку на плячо і пытаецца:
    Чаго, дзяўчына, плачаш? Чаго бядуеш?
    — Як жа мне не плакаць, як жа мне не бедаваць, дзядуля! 3 ранніх гадоў я засталася круглай сіратой. Жыву я з міласці ў стараставай хаце. Ды так жыву, што да мяне ў хату нават мухі не залятаюць — няма чым у мяне ім пажывіцца. Замуж мяне без пасагу ніхто не бярэ, толькі вось стараста сватаецца. «Не пойдзеш за мяне замуж — выганю з хаты!» — пагражае ліхі стары. А па мне, лепш утапіцца ў калодзежы, чым ісці за гэтага злыдня.
    — Вось яшчэ што! У калодзежы тапіцца! — усміхнуўся жабрак і пагладзіў дзяўчыну па галаве.— Бяры мяне ў сваты — знайду я табе жаніха, што лепш і не трэба! Паўзямлі абыду, а сасватаю цябе за такога хлопца — табе на радасць, сяброўкам на зайздрасць!
    	 Дзякуй табе, дзядуля, за ласку! Ты, напэўна, стаміўся з дарогі? Пойдзем да мяне ў хату, адпачні.
    Стары, трымаючыся за павадыра, паплёўся ціхенька. Прывяла дзяўчына жабракоў у хату, абмыла іх, абагрэла і падзялілася з імі апошняй скібкай хлеба.
    	 Кладзіся, дзядуля, на маю пасцель. У цябе, мабыць, усе костачкі ныюць, а я маладая мне і на лаўцы спаць мякка.	.	. „	■
    Пераначавалі жабракі ў дзяўчыны і раніцай пасунуліся далей.	.	u	.
    	 Чакай мяне, Стана, з жаніхом,— сказау на развітанне стары.	м .
    Доўга блукалі жабракі па зямлі. Нямала праншлі яны сёл і вёсак, нямала пабачылі розных людзей. Прыглядаўся, прыглядаўся да людзей стары, ды так і не знайшоў панараўнага жаніха для добрай дзяўчыны. Забрыу неяк восенню стары з павадыром у бедную весачку. А ў той вёсачцы жылі тры браты. Год назад памёр у іх бацька. Пасля пахавання, паводле звычаю, пачалі браты дзяліць спадчыну. А дзяліць жа і не было чаго. Засталося пасля бацькі ўсяго толькі адно грушавае дрэва. Ну як яго падзеліш?	.	.
    Старэйшыя браты спрачаліся, спрачаліся паміж сабой, ды так ні аб чым і не дамовіліся. Тады малодшы сказаў:	.
    	 Браты, зірніце на грушавае дрэва. На ім акурат тры галіны. Няхай старэйшы брат возьме сабе самую вялікую галіну, сярэдні брат няхай возьме сярэднюю галіну, а я вазьму сабе самую маленькую галінку. Мне і яе хопіць.	.	. .
    Братам спадабалася такая дзяльба, і яны згадзіліся. Вясною, калі ўсе дрэвы стаялі ў квецені, стукнуў мароз. Беласнежныя пялёсткі скруцміся, пачарнелі і упалі на зямлю. Дрэвы стаялі голыя, і вецер маркотна варушыу аголеныя шэрыя галіны.
    — Глядзіце, глядзіце! Усе дрэвы замёрзлі! — крычалі людзі.—Толькі адно грушавае дрэва з трыма галінамі не зачапіў сярдзіты мароз.
    Летам на грушавым дрэве было так багата дзівосных пладоў, што людзі, праходзячы міма, любаваліся імі. А калі восенню грушы пачалі спець і налівацца, ад іх проста вачэй нельга было адвесці. 3 аднаго боку яны ззялі, як золата, а з другога пунсавелі, як полымя.
    Грушы ўжо даспяваюць. Хутка іх можна будзе здымаць,— сказаў старэйшы брат,— У гэтым годзе неўраджай, і мы возьмем за свае грушы добрую цану.
    Мы павінны пільнаваць свае грушы, a то іх украдуць,— затурбаваўся сярэдні брат.
    Добра, згадзіўся малодшы брат, якога звалі Стэфан.
    Першым пайшоў вартаваць грушы старэйшы з братоў.
    Праходзіў паўз грушу жабрак з павадыром і спыніўся:
    — Здаецца мне, што дзесьці паблізу спеюць дзівосныя грушы. Пайдзі выпрасі парачку. Скажы, што захацелася сляпому дзеду паспытаць груш пеоад смерцю.	н
    Пайшоў павадыр да дрэва з трыма галінамі і кажа:
    Добры чалавек! Кінь мне ў шапку парачку гпуш для сляпога дзеда.
    „ Зараз! ахвотна адклікнуўся старэйшы брат і кінуў у шапку павадыру некалькі груш. Але ён сарваў іх не са сваёй галіны, а з галіны сярэдняга брата.
    Павадыр прынёс старому грушы і кажа:
    — Ешце на здароўе!
    „ буду я есці гэтыя грушы — яны крадзеныя,— сказау стары, кінуў грушы на зямлю і пайшоў далей.
    На наступную ноч ён зноў прыйшоў да грушавага дрэва з трыма галінамі і кажа павадыру:
    — Пайдзі выпрасі для сляпога дзеда парачку груш.
    Паншоў павадыр да дрэва з трыма галінамі і бачыць — вартуе грушы '
    нейкі чалавек.
    Дооры чалавек! Кінь мне ў шапку парачку гпуш для старога дзеда.
    	 3 задавальненнем! — адклікнуўся сярэдні брат і накідаў павадыру цэлую шапку груш. Але сарваў ён іх не са сваёй галіны, а з галінкі малодшага брата.
    Прынёс павадыр старому грушы і кажа:
    — Ешце на здароўе!
    А стары ўзяў грушы і... кінуў на зямлю.
    	 He буду я есці гэтыя грушы — яны крадзеныя.
    і пабрыў далей, пагрукваючы посахам.
    На наступную ноч стары зноў прыйшоў да грушавага дрэва і паслаў павадыра выпрасіць парачку груш.
    Прыйшоў павадыр да дрэва з трыма галінамі. Ьачыць — ляжыць пад дрэвам чалавек, грушы сцеражэ.
    — Добры чалавек! Кінь мне ў шапку парачку груш. 3 раніцы ходзім мы, міласціну просім, і ніхто нам скарынкі чэрствага хлеба не кінуў. Баюся, як бы з голаду ногі не выцягнуць!	„
    	 Падстаўляй хутчэй шапку! — крыкнуу малодшы брат. Нагнуў сваю галінку, нарваў груш і насыпаў шапку ўкоптур.— Ешце на здароўе!
    Прынёс павадыр грушы. Узяў стары грушы і кажа.
    	 Гэтыя грушы даў нам сумленны чалавек з доорым сэрцам і шчодраю рукой.
    Прыселі жабракі на дарогу і ўзяліся за грушы, пакуль шапка не апусцела. Выняў стары з кішэні манету і кажа:
    — Пандзі да малайца, папрасі прадаць нам яшчэ некалькі груш. Ужо ж вельмі яны смачныя!
    Пайшоў павадыр да юнака і кажа:
    — Прадай нам яшчэ некалькі груш. Захацелася старому хоць раз паесці груш уволю. Ужо ж вельмі яны смачныя! — I працягнуў юнаку манету,— Толькі не гневанся за малую плату. Ведаю, што твае смачныя грушы ў тры разы даражэй каштуюць.
    — He вазьму я з вас платы за грушы! — пачырванеў юнак,— ліба можна ў жабрака апошні грош браць? Ды мяне пасля гэтага сумленне загрызе! Давай сюды шапку.
    Нарвау юнак груш са сваёй галінкі поўную шапку
    — Захочаце яшчэ — прыходзьце зноў.
    Прынёс павадыр старому грушы. Калі з’елі яны rnvшы, паншоу стары да юнака і пытаецца ў яго: РУ
    Чаго б ты больш за ўсё хацеў на свеце: багацця славы ці знатнасці?	’
    — He хачу я багацця, не патрэбна мне слава ні да чаго мне знатнасць. Хацеў бы я толькі знайсці с’абе верную сяброўку жыцця.
    Jaabl п°ВДзем са мною! — узрадаваўся стары. Я таое дапамагу яе знайсці. He шкада табе пакідаць свае грушы? Немалую цану дадуць табе за іх на базары.
    — Ну, прадаць іх я заўсёды паспею! Добрая жонка даражэн за грошы.
    Пайшоў юнак з жабракамі. I прыйшлі яны ў тую чыну'’ ДЗе СПЭТКаЎ СТарЫ ля кал°Дзежа заплаканую дзяў. Ну’ пРыгажуня, прымай сватоў! — сказаў стапы ^Hixa;6™* Падарожнікі -йшлі ў хату.— Прывёў я табе
    А ў хаце, разваліўшыся на лаўцы, сядзеў стараста:
    „ Гэта яшчэ што за жаніх? Адкуль з’явіўся? Напэуна, такі ж жабрак, як і ты!
    Я не жабрак! У мяне ёсць цэлая галіна з дзіСтэфаТ СПеЛЫМ1 гРушамі^ ~ пачырванеў ад сораму
    — Хлусіш! Вясною мароз увесь цвет на грушах пабіў. Нават у караля за сталом не падаюць сёлета грушы. Яны зараз на вагу золата.
    . А ў гэтага юнака грушам ліку няма, і ўсе вось такія! — I стары выняў з кішэні прыхаваную грушу.
    У хаце разліўся водар спелай грушы. 3 аднаго боку груша ззяла, як золата, а з другога пунсавела, як полымя.
    — Будзь маёй жонкай, прыгажуня! — прапанаваў юнак.
    He магу я выйсці за цябе замуж! Няма ў мяне пасагу, няма за што мне нават вяселле справіць,— панурыўшыся, ціха прамовіла дзяўчына.
    — He трэба мне ніякага пасагу, ты сама золата! Прадам грушы — спраўлю табе пасаг, і вяселле згуляем на славу!
    — Прэч з маёй хаты! — зароў, як шалёны бык, стараста.— Каб і духу вашага тут не было!
    Завязала дзяўчына свае рэчы ў хатулёк і са слязамі на вачах выбегла з хаты. Стэфан — за ёю. А за Стэфанам — павадыр.
    — Ну, а ты чаго марудзіш? — закрычаў стараста на старога.
    — Сядзець табе сіднем у гэтай хаце да канца сваіх дзён! — з парога крыкнуў стары, ляпнуў дзвярыма і пайшоў.
    Кінуўся было стараста за старым з кулакамі, а падняцца не можа: ногі да падлогі прыраслі.
    Развітаўся жабрак з маладымі, пажадаў ім шчасця і патэпаў разам з павадыром. А маладыя ўзялі адзін аднаго за рукі і весела пайшлі, паддічваючы, за колькі можна прадаць грушы і што можна купіць на выручаныя грошы. Прыйшлі яны да грушавага дрэва. Глянуў Стэфан на дрэва і ахнуў: стаіць дрэва голае, без адзінай грушы, а замест трох галін — усяго дзве. Трэцяя на зямлі валяецца. Пабег Стэфан да братоў і бачыць: сядзяць браты прыбраныя і грошы паміж сабой дзеляць. Убачылі браты Стэфана і грошы пад абрус схавалі.
    — Браткі, дарагія! Што здарылася? Дзе мае грушы? Хто зламаў маю галіну?
    — Гэта ў цябе трэба спытаць. Дзе ты быў, чаму ўцёк ноччу і кінуў сцерагчы грушавае дрэва? Прыйшлі ноччу зладзеі, укралі грушы і зламалі тваю галінку. Сам ва ўсім вінаваты! Ідзі прэч, ты нас зрабіў беднякамі і сам жабраком застаўся! — закрычаў старэйшы брат і грукнуў кулаком па стале.
    Стол пахіснуўся, абрус з яго споўз, і грошы са звонам пасыпаліся на падлогу. Кінуліся браты збіраць грошы, поўзаюць, круцяцца па падлозе і крычаць:
    — He чапай, гэта маё!
    — Хлусіш, гэта мая манета!
    Паглядзеў Стэфан на сваіх братоў, нічога не сказаў і пайшоў.
    — Ну, жонка, благія нашы справы! Няма ў нас нічога, акрамя зламанай галіны грушавага дрэва, — горка ўздыхнуўшы, сказаў Стэфан.— Давядзецца начаваць нам пад адкрытым небам.
    — Нічога, мілы! — суцешыла яго жонка.— Ляж адпачні, а я цябе папільную.
    Лёг юнак на траву пад грушавым дрэвам; жонка паклала яго галаву да сябе на калені і накрыла яго сваім фартухом.