• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

    Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 367с.
    Мінск 1996
    84.66 МБ
    Вось аднойчы ў дзень нараджэння брата кажа Іван жонцы:
    — Налаўлю я рыбы ды павіншую брата. Ану ж не прагоніць з двара, а можа, і выдзеліць чаго з бацькоўскага дабра.
    — Ой, не веру я, мужычок, што брацік твой і ў такі дзень расшчодрыцца. Прагнаму заўсёды ўсяго мала.
    — Але і не павіншаваць таксама не па-братняму.
    — He па-братняму,— згадзілася жонка.
    Узяў Іван у суседа сетку. Налавіў вядро рыбы. Адборная рыба трапілася, на тыдзень-другі хапіла б Івану з жонкай. Але як ісці без добрага падарунка? Ад сябе адымі, а зрабі чалавеку радасць. Просты Іван чалавек, а вось так прывык.
    Пайшоў з рыбай да Панкрата. Убачыў таго на падворку, пакланіўся, павіншаваў, падарунак перад братам паставіў.
    — Слаўная рыба! — сказаў Панкрат.— Дзякуй табе, брат.
    I пайшоў. Нават у дом не запрасіў. А жонка Панкрата і на ганак не выйшла.
    Да слёз крыўдна стала Івану.
    «Ну, ды бог вам суддзя!» — падумаў ён і пайшоў прэч.
    Ідзе — дарогі не бачыць, крыўда вочы яму засціць.
    — Здароў, хлапчына! Чаго галаву павесіў? — пытаецца ў яго сустрэчны дзядок.
    — Будзь і ты здароў, дзядуля,— пакланіўся падарожніку Іван. Незнаёмы дзед, не з іх вёскі, бядней за жабрака апрануты. Але такі ўжо Іван — пажылым людзям ад яго заўсёды павага.— А сумны таму, што не ведаю, ці будзе калі канец злосці людской?
    — Будзе, сынок. Як не быць?
    — Ды калі ж ён прыйдзе, калі брат брата на парог не пускае? — і расказаў Іван старому падарожніку пра ласку свайго брата, пра яго дзякуй і пра свае беды.
    — Што ж! — сказаў стары.— Дзякуй — справа вялікая, за яго можна дорага даць. А ці не прадасі ты мне дзякуй твайго браціка?
    — He да месца жарты, дзядулька! ■— сказаў Іван.— Як жа можна дзякуй купіць? Гэта не цяля, не авечка, не мяшок аўса.
    — А ты ўсё-такі прадай.
    — Як жа мне яго прадаць? Ужо калі не жартуеш, бяры яго дарма.
    — Так і вырашым, а маёю пустой калітой дамову змацуем!
    Сказаў так дзядок, сунуў у рукі Івану сваю палатняную торбу з сухарамі, а самога — як і не было.
    Хацеў Іван закінуць торбу за плячо, але адчувае — пацяжэла яна. Развязаў, а ў ёй — срэбра і золата.
    «Ужо ці не чартоўскі падман? — спалохаўся Іван.— Ці не сам д’ябал жарты ўздумаў жартаваць?»
    Перахрысціўся, торбу перахрысціў: як было ў торбе золата ды срэбра, так і засталося.
    Пабег Іван дадому, расказаў жонцы пра ўсё, нічога не тоячы.
    — Хаця святы чалавек табе трапіўся,— кажа жонка,— а хто таму паверыць? Убачаць людзі, што разбагацелі мы ні з таго ні з сяго, пачнуць думаць невядома што... Трэба нам, мужычок, з гэтага месца ўцякаць, на другое перабірацца.
    Згадзіўся Іван з жонкай. Як не згадзіцца? Стары ж знік, быццам яго і не было. Іван і падзякаваць яму не паспеў!
    Перавозіцца ім было лёгка, зборы хуткія: хатулі на плечы, паклон старой лядачай хаце ды і рушылі за раку на новае месца. Купілі тут сабе новы дом і пачалі багацець. Ідзе ім удача, беднасць забылася. He жыццё, а масленіца!
    Аднойчы разгаварыліся Іван з жонкай ды сталі згадваць ранейшае гаротніцкае жыццё, жонка і скажы:
    — Нядобра, Іван, мы з табой зрабілі.
    — А што такое?
    — Дарэмна, кажу, жорны ў старой хаце пакінулі.
    — Навошта яны нам цяпер?
    — Як кармілі нас, ты іх глядзеў. А непатрэбныя сталі, дык і з вачэй далоў.
    — Твая праўда,— згадзіўся Іван.— Зараз жа пайду ды праведаю, як яны там, нашы кармільцы?
    Прыйшоў, глядзіць: старая хата скрывілася, дах ветрам знясло, сцены ад дажджоў пачарнелі, грыбком узяліся, на двары палын ды чартапалох гаспадарыць.
    I тут пачулася Івану: ці то аканіцы пад ветрам паскрыпваюць, ці то галасы нейкія ў хаце. Прыслухаўся —
    8.	Хрустальны калодзеж
    і сапраўды, у хаце галасы: «Ліхадзеем стаў Іван, толькі разбагацеў, зачыніў нас тут на пакуту».
    «Ужо ці не жорны мае дакараюць мяне?» — падумаў Іван і расчыніў дзверы.
    Толькі ён ступіў у хату, а ўжо на спіне ў яго сядзяць два худыя, як шкілеты.
    — Хто вы такія? — спужаўся Іван.— Што вам трэба?
    — Бач, не ведае! — засмяяліся гэтыя двое.— Мы твае верныя слугі. Колькі мы табе верай і праўдай служылі! Забыў? Як пераехаў на той бераг, дык і не ўспомніў пра нас ні разу!
    — А хто ж вы такія?
    — Мы — тваё гора і злыбеда.
    — Бог з вамі! — пачаў маліць Іван.— Адслужылі сваё і хопіць. Шчыра ўдзячны.
    — He ўжо! — крычаць гора і злыбеда.— Цяпер мы ад цябе не адстанем!
    — Ну калі нельга мне без вас,— кажа Іван,— тады ўжо возьмем і жорны ў запас! Зажывём мы з вамі цудоўна, бярыце вось па жарнавіку кожны!
    Прывязаў Іван ropy ды злыбедзе на спіну па цяжкаму жарнавіку, развітаўся са сваёй старой хатай і падаўся назад.
    А сам думае: «Вось прынесла мяне на котлішча нялёгкая! I чаго я там не бачыў? Што згубіў?»
    Крэкчуць гора ды злыбеда пад камянямі, гнуцца ў тры пагібелі, а ідуць. Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж.
    Падышлі яны да моста. Іван ідзе ды прымаўляе:
    — Ну вось масток пяройдзем, а там і дом!
    Толькі дабраліся гора і злыбеда да сярэдзіны мастка, дзе ў рэчцы вір быў, падпіхнуў іх Іван у спіну, яны пайшлі каменем на дно.
    — Дзякуй вам, жорны,— сказаў Іван, перахрысціўшыся.— Зноў вы мяне выручылі, няўдзячнага.
    Прыйшоў дадому, расказаў жонцы, якая бяда з ім ледзь не прычынілася. Павохкала, павохкала жонка, ды, каб хутчэй жуду з душы прагнаць, наліла мужу добрую чарку віна.
    Хутка дзень Іванавага анёла надышоў.
    — Нядобра жывём,— кажа Іван жонцы.— Як перайшлі на гэты бераг, быццам з братам зусім чужымі .сталі. У яго патрэбы ў мне не было, у мяне ж была. Цяпер у мяне патрэбы ў ім няма, можа, у яго ёсць?
    — Што ж,— згадзілася жонка.— Хто доўга ліха помніць, той і сам ліхім робіцца. Каму чужы хлеб спаць не дае, таго ўжо не вылечыш. Ды купіў не купіў, а патаргаваць можна...
    Пайшоў Іван з раніцы запрашаць брата на хлеб-соль, а жонка ўзялася за гатаванне-варку, каб не асароміцца перад раднёй.
    Запрашае Іван Панкрата ў госці, а той дачуўся, што брат не горш за яго цяпер жыве, брыдка яму за свой ранейшы прыём.
    — He дакарай, брат,— адмаўляецца,— работа чакае. Яшчэ і жыта не абмалочана, у засекі не засыпана, яшчэ дроў на зіму пару вазоў трэба, яшчэ цялушку на базар трэба завесці...
    А жонка Панкратава таксама чула пра сваякоў, быццам разбагацелі яны, але не верыла яна гэтаму і давай мужа дакараць:
    — I што ты такое кажаш, Панкрат? Хіба ты роднаму брату не рады? He па-хрысціянску, не па-боску будзе, калі не адзавёмся на запросіны... Дзякуй табе, Іван, што не забыў. Абавязкова будзем у гасцях.
    Толькі Іван за вароты, яна рагатаць:
    — I як табе, Панкрат, не цікава, чым цябе брацік пачастуе? Той раз рыбы вядро чужою сеткай налавіў. Цяпер, пэўна, і жорны ў суседзяў бярэ, каб жыта намалоць.
    — Дык жа каб у гасцях есці, падарунак трэба несці,— кажа скупы ды прагавіты Панкрат.
    — Быў клопат! Завядзём яму кульгавую цялушку. Усё адно не сёння-заўтра здохне...
    А прыйшлі яны на Іванаў двор, ад здзіўлення раты разявілі. У Івана і коні свае, сытыя ды гладкія, і каровы ў хляве пародзістыя, малочныя, і авечак у загарадзі поўна.
    Селі за стол, пачала іх частаваць Іванава жонка:
    і таго паспытайце, госцейкі дарагія, і гэтага пакаштуйце, і чырвонага віна выпіце, і белага. Чаго душа пажадае — усё ёсць на стале.
    I пачала Панкратава жонка ў Іванавай жонкі пытаць слова за слова: як жа гэта яны разжыліся так? 3 якіх такіх прыбыткаў разбагацелі?
    Што сам Іван, што жонка яго — людзі простыя, добрыя ды даверлівыя. А тут яшчэ на падпітку — усё і распавяла Іванава жонка: і пра дзядулю з торбай, і пра гора са злыбедай, што спусташалі іх дарэшты на тым беразе, і пра тое, як утапіў іх Іван у рацэ, прывязаўшы на спіны жарнавікі.
    Толькі пачула Панкратава жонка пра гора і злыбеду, пачала тут жа збірацца дахаты.
    — Падымайся, мужычок,— штурхае Панкрата.— Трэба і меру ведаць! Колькі працы чакае на двары, а ты тут лодара корчыш!
    He хочацца Панкрату пакідаць багаты пачастунак, ды хіба з яго кабетай паспрачаешся? Заладзіла адно: дамоў ды дамоў, жывёла, маўляў, не кормлена, не поена.
    Толькі выйшлі Панкрат з жонкай за вароты, толькі пачалі да мастка праз рэчку спускацца, жонка на вуха Панкрату: зы-зы-зы. I пра старога з торбай, і пра жорны, і пра гора са злыбедай.
    — Лезь, Панкрат, у рэчку, вызвалі гора і злыбеду. Гэта ж трэба, з гразі ды ў князі брацік твой выпаўз, лепш за цябе жыве. Цялушку тваю не ўзяў. Кажа, самім спатрэбіцца, каровай не стане, дык на мяса пусціце. Знайшоўся дарадца! Скачы ў ваду, Панкрат! He будзе нам спакою, пакуль з торбай па свеце яго не пусцім!
    Скочыў у ваду Панкрат, убачыў на дне двух худых з жарнавікамі на спінах, развязаў вяроўкі. Худыя і выплылі з вады разам з ім.
    — Ах вы, дабрадзеі нашы! Ах вы, выратоўцы нашы! Век вам будзем верай і праўдай служыць! — упалі яны ў ногі Панкрату і яго жонцы.
    Зарадаваліся тыя.
    — Вы пастарайцеся ўжо,— кажа Панкрат,— за выратаванне сваё! Апусташыце браціка майго Івана ўшчэнт!
    А гора са злыбедай ужо і след прастыў. Раней за
    гаспадароў яны на Панкратаў двор прыбеглі ды схаваліся так, што ні адзін сабака не знойдзе.
    Прыйшлі дадому Панкрат з жонкай, спаць леглі задаволеныя, шчаслівыя. Усю ж ночку летуценілася ім, як бяднее Іван, як ён зноў прыходзіць да іх у жабрацтве гарнец збожжа пазычыць, як нясе на дзень нараджэння Панкрата апошні акрайчык і як яны частуюць яго сваім дзякуй...
    А ў гэты час гора са злыбедай ужо за справу ўзяліся. Панкратава пяцісценка ні з таго ні з сяго грыбком абсыпалася. Коні, якіх ён вельмі песціў, абязножалі. У кароў вымя высахла, давялося за бясцэнак збыць. Увесь ураджай высах на корані. За што ні возьмуцца Панкрат з жонкай — усё ім адны страты. Невядома, куды толькі дабро прападае. Што было, усё сплыло, хоць бяры хатуль на плечы ды жабраком ідзі міласціну прасіць.
    Вось ужо трапна кажуць у народзе: не капай яму другому — сам у яе пападзеш.
    Гэта пра такіх, як Панкрат з жонкай.
    ПОП I ПАРАБАК
    Жыў-быў non. Ужо такі ён быў скупы і пераборлівы — ні адзін парабак не мог у яго ўжыцца. Накарміць забудуць, адпачыць не дадуць, а працы — край непачаты.
    Хіба што не кожны дзень новага батрака non шукаў, але каб нехта хоць тыдзень вытрымаў, не было такога смельчака. He было — не было, ажно знайшоўся. Яму кажуць: «Не хадзі да папа, з голаду апухнеш». А той рагоча: «Не ўмелі вы, відаць, бацюшку прыслужыць».
    Наняў non новага батрака, прывёў на сядзібу, а тут ужо час пад абед.