Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

Выдавец: Юнацтва
Памер: 367с.
Мінск 1996
84.66 МБ
— Воля ваша, чаму ж не памяняцца?
Аддаў парабак пану тонкі рагожны мяшок, увесь на дзірках ад старасці, узяў сабе мядзведжую шкуру.
Наскуб сена як болей ды і накрыўся цёплай мядзведжай шкурай і тут жа захроп, а пан так усю ноч і праварочаўся пад мяшком — то на галаву яго нацягне, то ногі абгорне. Ці багата ад мяшка цяпла, калі ім накрывацца? Батрак жа ў мяшок залазіў з галавой, сваім дыханнем сябе і грэў.
Надышла раніца.
Падняліся пан з парабкам, паехалі далей.
Пан злосны, нявыспаны, сядзіць у брычцы, думае, як бы яму ў сястры над парабкам сваім паздзекавацца. A то ж, як ні круці, пакуль ён, пан, у дурнях заставаўся. I яйкі, на яго грошы купленыя, парабак за мілую душу сцерабіў, а цяпер вось мядзведжай шкурай ні за што ні пра што абжыўся. Гэткае дзіва парваны рагожны мяшок!
— Ты вось што, Іван,— кажа ён парабку.— Калі прыедзем, што б я табе ні загадаў, адказвай мне панямецку.
— Як жа, ваша светласць, я па-нямецку адкажу, калі па-нямецку нічога не разумею?
— Маўчы, дурань. Ужо двум словам я цябе неяк навучу, вось іх і паўторыш.
— Воля ваша, гаспадар.
— Паўтарай за мной: «Алес гут!»
— Алес гут!
— Гэта значыць: усё добра. Маўляў, будзе споўнена.
А што рабіць пры гэтым, пан парабку не сказаў, а той яму і не напамінае знарок.
— Значыць, так: вы мне, ваша сіяцельства, па-нямецку загадаеце, а я вам у адказ: «Алес гут!»
— Вельмі добра,— радуецца пан. «Вось ужо сястрыца здзівіцца, што я пры маіх малых прыбытках сабе немца ў парабкі выпісаў».
Прыехалі. Пан павітаўся з сястрыцай па-руску і адразу ж са сваім слугой на нямецкую мову перайшоў.
А той выцягнуўся ў струнку, у вочы гаспадару заглядвае, а іншы раз і адкажа таксама па-нямецку: алес гут!
Пахадзіў-пахадзіў пан па сястрыному дому, сеў за стол. А стол — пусты. Чакала-чакала яго сястрыца ўчора, ды і загадала ўсё схаваць, каб не скісла, не пратухла.
Брат жа торкнуў кіем у пусты стол.
— Вас іст даст?
Маўляў, што гэта?
А сястрыца ж таксама па-нямецку не разумее, ды яшчэ тугаватая на вушы, думае, гэта ён свайму парабку
Уласу распараджэнне дае, каб той сам на стол накрыў: грэбуе яе пачастункам. Маўляў, Улас есці дасць.
Пакрыўдзілася. Да сябе пайшла. I прыслугу адпусціла.
А парабак тым часам папрасіў дваровых людзей пачаставаць яго чым бог паслаў ды паказаць, дзе ў іх лазенка. Маўляў, здагадалася сястрыца для браціка ў лазенцы выпаліць? Што лепш за лазню з дарогі? Ды нічога на свеце. I праўда, лазенка стаіць напаленая. Залез Іван на палок, напарыўся, памыўся ад душы. Прыйшоў у дом.
А пан яму:
— Ты што, такі-сякі, на стол не накрываеш?
— Дык я ж, ваша светласць, ваш загад выконваў. Вы мне па-нямецку, і я вам па-нямецку: алес гут! А калі вы паесці прасілі, трэба было па-руску сказаць. А я ж панямецку нічога не кумекаю. Я казаў вам пра тое.
I зноў давялося пану класціся спаць галодным.
HE ХОЧАШ — HE СЛУХАЙ,
А ХЛУСІЦЬ HE ПЕРАШКАДЖАЙ
У адной вёсцы жыў селянін, і было ў яго тры сыны, Захацелася аднойчы братам пайсці ў лес па грыбы.
Узялі кошыкі ды і рушылі. Натрапілі на грыбныя мясціны, набралі поўныя кошыкі, трэба дамоў вяртацца, а яны з сіл выбіліся. Бацька-маці не навучылі, вось і пайшлі нашы грыбнікі ў лес без харчоў.
Як тут быць? Памеркаваў старэйшы брат:
— Зробім па-таёжнаму: падсмажым тых жа грыбоў ды і паядзім у ахвотку.
— Дык у нас жа патэльні няма,— кажа сярэдні.
— I масла,— дадае меншы.
— Хіба гэта бяда? — кажа старэйшы.
— Ідзі,— загадаў ён сярэдняму брату,— аблупі бярозу. Вось табе і патэльня. А ты,— паказвае меншаму,— залезь на кедр, нарві шышак, выцісні з арэхаў масла.
Зрабіў сярэдні брат патэльню з бяросты, меншы вылушчыў з дзесятак шышак — масла націснуў.
— А як жа агню здабудзем? — пытаецца ў старэйшага.
— I гэта бяда не бяда,— адказвае той.— Кладзіце сухога галля як болей — будзе вам агонь.
Нахіліліся сярэдні і меншы брат над суччам, складваюць дровы стрэшкай, а старэйшы брат узяў іх за каўняры ды як стукне лоб аб лоб — у іх іскры з вачэй пасыпаліся. Люба-дорага загарэлася вогнішча.
Насмажылі грыбоў браты, наеліся дасыта і разлетуценіліся.
— I навошта,— кажа старэйшы,— мне дадому вяртацца, каб татка мяне зябліва араць прымусіў?
— А мяне шкуры дубіць? — адклікнуўся сярэдні брат.
— А мяне збожжа малаціць? — дадаў меншы.
— Можа, пойдзем павандруем па свеце? — прапанаваў старэйшы брат.
— Паглядзім, як людзі жывуць,— падхапіў сярэдні.
— I сябе пакажам! — адгукнуўся меншы.
Так і вырашылі. I разышліся ў розныя бакі.
Вось ідзе старэйшы брат па тайзе. Якая з грыбоў ежа? Прагаладаўся зноўку.
«Эх! — думае.— Добра б зараз мяска ды хлебка!» He паспеў падумаць, як пачуў пах смажанай дзічыны. — Адкуль жа гэта так слаўна пахне? Вось бы дзічынкай падмацавацца!
I налева пойдзе, і направа — пах, вось ён, а самой дзічыны не відаць. Стаміўся, плюнуў, упаў пад старую хвою адпачыць трошкі, падняў вочы на неба — а ў дупле ж над ім два смажаныя цецерукі.
— Вось гэта ўдача! — ляпнуў сябе па каленях старэйшы брат.— Цяпер ужо закусім!
Ды не тут жа было: і з гэтага боку падступіцца да дрэва, і з другога — тоўстая хвоя — не абхопіш рукамі, і гладкая — ніяк не залезці.
— А дзе наша не прападала! — усклікнуў старэйшы брат, згарнуўся ў абаранак ды так абаранкам і пакаціўся. Спачатку на хвою, потым і ў дупло і давай аплятаць дзічынку. 3 галадоўкі аж і касцей не разбіраў. З’еў цецерукоў, рукі выцер і, адчувае, растаўсцеў — у дупле не месціцца, заціснула. Як выбрацца цяпер?
Але старэйшы брат быў хлопец не промах. «Збегаю
дадому па сякеру! — вырашыў ён.— Прасяку дупло шырэйшае».
Сказана — зроблена.
А ў гэты час сярэдні брат тэпаў сваёй дарогай і выйшаў ён да возера. Прама плыць — лодкі няма, укруга абыходзіць — вельмі ж возера вялікае, а ў яго ўжо і сілы няма, і жывот падвяло ад голаду.
Успомніў сярэдні брат, як яны грыбы смажылі, і вырашыў з возерам па-свойску абысціся. Згроб ён адну палавіну возера ў вялікі вадзяны стог, другую палавіну ў другі, а рыба ж уся на дне і засталася. Выбірай, якая на цябе глядзіць. Хочаш на сонцы ды на ветрыку падвяльвай, хочаш юшку вары, хочаш смаж!
Пакуль раздумваў, як яму з рыбай быць, ужо і ноч спусцілася. Давялося галоднаму на беразе спаць класціся.
А малодшы брат у той час яшчэ з лесу не выбіўся. Трэба было думаць ужо пра начлег. Выбраў ён самы галінасты дуб, каб яго сярод лістоты ні зверху якой хіжай птушцы, ні знізу зверу якому не ўбачыць, залез на той дуб і заснуў неспакойным сном. Які яшчэ будзе сон на галодны страўнік? Грыбы, яны і ёсць грыбы: кінуў есці, рукі выцер і можна зноў пачынаць.
I прыснілася меншаму брату, быццам падхапіў яго магутны арол і панёс. Нясе і з боку на бок перакідвае — то колюць хлопцу ў цела жорсткія сукі. А там, сніцца, быццам арол і зусім выпусціў яго з дзюбы, скінуў са страшнай вышыні.
Ляціць з гэтай вышыні меншы брат, вось-вось аб зямлю разаб’ецца, а тут адкуль ні вазьміся кілім-самалёт пад ім, і паляцеў ён над палямі, над лясамі. Дзе пагорак — там і трасяне, дзе пералесак — там і сіняк на баку.
Ачнуўся меншы брат — і ледзь не памёр ад страху. Аказваецца, сядзіць ён вярхом на мядзведзю, а той прэцца па лесе, не разбіраючы дарогі. I якім яшчэ цудам аб якую дрэвіну не забіў мішка свайго седака.
А як жа справа была? Мішка тупаў сабе па лесе, чуе храп з дуба, і чалавечынкай пацягвае. Падышоў ён да дуба, а з-за галін і не разгледзіш, хто там. Скалануў
мішка дуб для парадку, а меншы брат і зваліся яму на спіну.
Сядзіць меншы брат на мядзведзю і мяркуе, як яму быць. Бо чаго добрага, разаб’е яго адурнелы звер. Скокнуць на хаду таксама нельга — сам разаб’ешся.
Прыдумаў усё ж, як быць: зняў ён з сябе пояс, зрабіў пятлю і надзеў мядзведзю на шыю, а другі канец пояса за дрэва зачапіў.
Мядзведзь тузь-тузь ды і задушыў сябе, а меншы брат тут як тут — і шкуру з яго далоў.
«Вось дык удача! — думае хлопец.— I сам жывы застаўся, і шкурай мядзведжай абжыўся без стрэльбы, без рагаціны».
— Але,— памеркаваў,— пара і меру ведаць. За ўдачай і няўдача блукае. He дай бог з няўдачай спаткацца.
Ідзе меншы брат з мядзведжай шкурай на плячы, а насустрач яму яго браты, старэйшы ды сярэдні. Таксама вырашылі не выпрабоўваць лёс. Адзін раз пашанцавала — другі не пашанцуе, і ўдачлівасць падводзіць.
ПРАРОЧЫЦА
У адной вёсцы жыла-была старая. Агарода не трымала, жывёлы не мела, а паесці смачна любіла. Салопы любіла на футры, хусткі з кутасамі, а жыць хацела, каб ведаць усе навіны.
Дачулася яна, што вясковы стараста свайго жарабца вельмі ж песціць: корміць яго адборным аўсом, загадвае пасвіць па свежай траве — не дай бог, каб на вытаптаную лагчынку трапіў! — на ноч цёплай гунькай накрывае, ад усіх бедаў асцерагае.
Нагледзела, калі пастухі ў цянёк хаваюцца падрамаць, ды і выправіла ўнука з вуздэчкай.
— Злаві, унучак, белага жарабца цішком ды адвядзі за рэчку!
Злавіў унук любімца старасты, завёў у лясок за рэчку і прывязаў да крывой хвоі, каб месца пазнаць — не забыць. А старая тым часам да старасты ў дом наважылася.
Сядзіць, чай з тамашнімі дармаедамі п’е. Вярнуліся ў дом пастухі, далажылі, што прапаў белы жарабец. Стараста і замітусіўся па двары, вочы гараць, зубы скрыгочуць, хто пад руку незнарок трапіцца — бізуна атрымае.
А старая ціхім голасам і пытаецца ў старасты:
— Чаго бядуеш, кармілец? Можа, я чым дапамагу?
— Адстань, старая,— крычыць стараста,— і без цябе моташна.
— А ты скажы, мілы, скажы.
— Што тут казаць? Жарабец прапаў!
— Ой, бяда ж якая! — успляснула рукамі старая.— Ведаць бы мне, якой ён масці, я, глядзіш, і сказала б, дзе ён!
— Белы! Як воблака, белы быў! — шэпчуць старой.
— He,— прыкідваецца старая.— Так не даведацца. Мне каб волас з яго грывы!
— Ану! — зароў стараста на конюха.— Знайдзі старой волас.
Пабег конюх на стайню, абшукаў жарабцова стойла, прынёс волас.
Бабка паглядзела на волас, панюхала.
— Твайму ropy, мілы,— кажа старая,— лёгка дапамагчы. Укралі твайго каня!
— Што ўжо тут харошага, калі ўкралі? — не можа супакоіцца стараста.— Шукай цяпер ветру ў полі!
— Зноў няпраўда твая,— пакорліва пярэчыць бабуля-~ Волас мне ўсё пра твайго каня расказаў. Кепскія людзі пайшлі пакупца шукаць, а конь твой жывы і здаровы стаіць за рэчкай, да крывой хвоі прывязаны. Ужо зямлю да каленяў выбіў. Пасылай па яго людзей як найхутчэй.