Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы
Выдавец: Юнацтва
Памер: 367с.
Мінск 1996
— He на дабро такі сон табе прысніўся,— кажа маці.— 3 чаго б гэта людзям ад тваёй красы адварочвацца?
— На дабро, мама, на дабро,— смяецца дачка.— Вось убачыш, хто мяне сёння сватаць прыедзе.
— Ніхто не прыедзе,— сказала маці.— Двух жаніхоў ты прагнала, астатнія самі не захочуць крыўдлівую адмову слухаць.
А сапраўды выйшла не так, як маці баялася, а так, як дачка казала.
Роўна апоўдні стук пачуўся на вуліцы, гром, звон. Заехалі ў двор тры карэты. Першая карэта медная, вязуць яе два цёмна-гнядыя кані. Другая карэта сярэбраная, і запрэжаны ў яе чатыры кані серабрыста-шэрага колеру. Трэцяя карэта залатая, восем коней залацістай масці з пазалочанымі капытамі цуглі грызуць, пастронкі рвуць.
3 меднай карэты выскачылі хлопчыкі-пажы ў сініх штанах, у зялёных камізэльках, у чырвоных каптурыках. Падбеглі яны да сярэбранай карэты, з паклонам адчынілі дзверцы. Выйшлі адтуль прыдворныя паны ў капелюшах з пёрамі, у шэрых доўгіх сурдутах. Накіраваліся прыдворныя да залатой карэты, нізка кланяючыся, адчынілі дзверцы. Тут сышоў на зямлю такі прыгажун, якога не толькі ў сяле, а і ў горадзе, бадай, не бачылі. Вопратка на ім з чыстага золата, спражкі на чаравіках алмазамі ўпрыгожаны.
Глянула на яго дачка, схапіла маці за руку.
— Глядзі, мама, глядзі! Гэта ён тры разы да мяне ў сне прыязджаў. Нарэшце я свайго жаніха дачакалася.
А прыгажун той і праўда прыехаў сватацца.
Дзяўчына радуецца, а ў маці на сэрцы цяжка. Прыгожы жаніх, і багаты, і знатны. Ды невядома, адкуль прыбыў, куды мілую дачку павязе. I яшчэ заўважыла маці, што позірк у жаніха цяплом не свеціцца, гараць
вочы не жывым бляскам, а ззяюць, як самацветныя камяні.
Дзяўчына выбегла ў сад, нарвала вельмі яркі букет, паднесла жаніху ў знак згоды. А жаніх падарыў ёй пярсцёнак з каменьчыкамі, што гарэлі, быццам зорачкі на небе, сярэбраны пр.ыбор на галаву, які зіхацеў, нібы месячнае святло, і залатую сукенку.
Узяла нявеста падарункі, пайшла ў другі пакой пераапранацца. Маці жаніху кажа:
— У мяне дачка адзіная, дзіця пешчанае. Ці будзеш ты яе кахаць, шкадаваць? Ці не будзеш строгі да яе?
Жаніх адказвае:
— Пакахаў я тваю дачку за горды нораў і халоднае сэрца. Чаго яна хоча, тое ў маім царстве і атрымае.
— А ці далёка тваё царства?
— Далёка не далёка, а трапіць туды цяжка.
— Значыць, нельга будзе мне дачку наведаць?
— Нельга. Але калі яна пажадае, буду адпускаць яе раз у год на тры дні.
Вось выйшла нявеста ў залатой сукенцы, сярэбраны прыбор на галаве, пярсцёнак на пальцы самацветамі пераліваецца. Ведала маці, што дачка прыгажуня, не раз ёю любавалася, а тут і зусім вачэй не адвесці.
Жаніх узяў нявесту за руку і павёў да залатой карэты,
Людзі выбеглі, дзівуюцца на незвычайнае вяселле. А нявеста хоць бы раз на аднавяскоўцаў зірнула, хоць бы раз напаследак усміхнулася!
Вось расселіся ўсе па карэтах, аперазаў фурман залацістых коней, ірванулі яны з месца, памчаліся. За імі серабрыста-шэрыя коні, а за тымі — цёмна-гнядыя.
Маці доўга стаяла на парозе, глядзела, як пыл пад коламі завіваецца. Разрываецца яе сэрца, адчувае, што больш ім з дачкой не спаткацца.
Вяскоўцы па хатах разыходзяцца, між сабой перамаўляюцца:
— Нядобра зрабіла нявеста. He захавала старажытны звычай — з сяброўкамі на дзявочніку не развіталася, не пакланілася суседзям, мацеры перад разлукай у ногі не кінулася.
9. Хрустальны калодзеж
257
А тры карэты ўсё імчацца. Палі мінулі, лясы мінулі, у горы ўехалі.
Думае-гадае маладая, куды ж вязе яе муж, але спытаць не адважваецца.
Вузей, вузей сціскаюцца горы, вышэй падымаюцца. Апынуліся яны ў цясніне, такой вузкай, што карэты ледзь праходзяць. Вось і канец цясніне, упіраецца яна ў тупік. Ды не, не ў тупік — зіхаціць перад імі ўваход у пячору, быццам пашча каменнага дракона. Коні, не замаруджваючы бегу, так і ўляцелі туды.
Толькі ўехалі, уздрыгнула зямля, гул ззаду іх пачуўся — гэта сышла з гор лавіна, заваліла ўваход у пячору. Адразу стала цёмна, хоць вока выкалі. Спалохалася маладая, прыціснулася да мужа, абароны шукае. Ён яе супакойвае:
— He бойся, жонка, усё так, як быць патрэбна. Хутка дома будзем.
I праўда, пасвятлела наперадзе. Выехалі яны з пячоры зноў у горы. Па схілах гор лес расце. I горы дзіўныя, і лес дзіўны. Прыгледзелася маладая — усё вакол алавянае. Скалы з волава, на дубах ды асінках галіны і лісце з волава, на елках і хвоях кара алавяная, ігліца алавяная. Высунулася з акенца маладая, паглядзела ўгару — і неба над ёй алавянае, цьмяным святлом свеціцца. Усё быццам у сне замёрла, не варухнецца, ды і адкуль пад зямлёй ветру ўзяцца?!
Расступіліся нарэшце алавяныя горы. Шырокая даліна перад імі. Усё заблішчала вакол. Трава там з зялёнага каменю, кветкі самацветныя з блакітнага каменю, неба над галавой. А пасярод даліны стаіць залаты палац з сярэбранымі вокнамі.
— Вось мы і дамоў прыехалі, дарагая мая жонка,— сказаў муж.— Усё, што бачыла, што яшчэ ўбачыш,— маё, а цяпер і тваім будзе.
Усміхнулася яму маладая. Зайшлі яны ў палац, усё вакол зіхаціць, ад каштоўных камянёў без свяцільнікаў светла. Збегліся тут слугі — маленькія чалавечкі ў сініх штанах, у зялёных камізэльках, у чырвоных каптурыках. Пакланіліся і пытаюцца:
— Валадар камянёў і руд, ці не загадаеш стол накрываць?
Махнуў той рукой. Замітусіліся слугі. У момант накрылі стол, заставілі яго ўсялякімі стравамі.
Маладая пакаштавала, ледзь беленькі зуб не зламала — усё стравы каменныя, ніводнай не разгрызеш. А муж есть і жонку частуе: гэтага паспытай, таго пакаштуй!
Жонка яму кажа:
— Ах, дарагі муж, не хачу я нічога. Мне б хлеба кавалачак.
Пляснуў валадар камянёў і руд у далоні. Прынеслі горныя чалавечкі на медным падносе медны хлябок.
Маладая жонка толькі галавой пахітала. Кінуліся з усіх ног слугі, прынеслі на сярэбраным падносе сярэбраны хлябок, а потым і залаты на залатым падносе.
Жонка да мужа павярнулася:
— He патрэбны ні медны, ні сярэбраны, ні залаты хлеб, загадай падаць скібку простага хлеба.
Муж адказвае:
— А ты ж не любіла простага хлеба і глядзець на яго не хацела. Рад бы табе дагадзіць, ды няма ў маім царстве таго, чаго ты просіш.
Так і паднялася маладая з-за стала галодная.
Ідзе час у падземным царстве, а дзень ад ночы не адрозніш. Толькі пясочны гадзіннік тэрмін пазначае — калі светлы пясок цячэ, дзень на зямлі, чорны пясок бяжыць — там, значыць, цёмная ноч цяпер.
Муж з маладой жонкай прыветлівы, суровага слова ніколі не скажа. I яна яго кахае. А журба чым далей, тым мацней ёй смокча сэрца.
— Чаму не вясёлая, дарагая мая жонка? — пытаецца муж.
Яна адказвае:
— Сумую я па сонечнаму святлу, па месячнаму ззянню, па чорнай зямлі...
Нахмурыўся муж:
— А я ж, калі цябе сватаў, думаў, што ўсё табе тут спадабаецца. Але не гаруй, хутка міне год, выйдзеш ты на тры дні, на тры ночы з падземнага царства на сонечнае святло.
Зарадавалася жонка.
— Першым чынам я з маткай павітаюся,— сказала.
Тут муж яшчэ больш нахмурыўся:
— Баяўся я цябе засмуціць, не сказаў праўду. Я тваёй маці багатыя падарункі паслаў, ды няма каму іх узяць. Памерла твая матуля, нядоўга і пражыла пасля нашага вяселля.
Успляснула рукамі жонка, горка заплакала.
Ходзіць маладая жанчына ў глыбокім смутку па падземнаму царству. He радуюць яе ні багатыя ўборы, ні самацветныя камяні. Толькі на пясочны гадзіннік яна і глядзіць. А ў гадзінніку то светлы пясок струменіцца, то чорны перасыпаецца.
Вось надышоў прызначаны тэрмін, выйшла прыгажуня з гары. А вакол ранняя вясна. Сонца ласкава свеціць, птушкі ў высокім небе лятаюць.
Упала яна на чорную зямлю, цалуе яе — з зямлі зялёная трава прабіваецца. Гладзіць яна голыя галінкі на дрэвах — раскрываюцца пупышкі, клейкія лісцікі разгортваюцца. Глядзіць радаснымі вачыма — кветкі квітнеюць.
А ўбачыла людзей — кінулася, абняла, аднаго просіць:
— Дайце кавалачак хлеба!
Здзіўляюцца людзі — не жабрачка, не ўбогая гэтая жанчына, маладая і прыгожая, і сукенка на ёй багатая, а міласціну просіць. Здзіўляюцца, але даюць.
Тры дні і тры ночы была на волі жонка валадара камянёў і руд. У лесе начамі блукала, глядзела, як на досвітку птушкі гнёзды ўюць, звяркі з нор выходзяць. Ці сонца, ці вецер, ці дождж — усё ёй сэрца радуе.
За тры дні ўсё вакол расквітнела, зазелянела. Тут і тэрмін яе скончыўся. Падышла яна да гары, расступіліся скалы, упусцілі яе і замкнуліся.
3 таго часу так і кажуць людзі, калі вясна сілу бярэ:
— Гэта выйшла з падземнага царства жонка валадара камянёў і руд. Калісьці не ведала яна цаны цёпламу хлебу і яснаму сонцу. Цяпер ведае, і так яна, бедная, свету беламу радуецца, што ўсё ёй насустрач расцвітае.
ЗАЛАТАЯ ПАДКОВА,
ЗАЛАТОЕ ПЯРО, ЗАЛАТЫ ВОЛАС
Жыў-быў адзін селянін, і было ў яго дванаццаць сыноў. Аднойчы вырашылі ўсе дванаццаць братоў шукаць сабе службу і прыйшлі да караля.
— Слаўны, найсветлы кароль, ці не прымеце вы нас да сябе на службу?
— А чаму б і не,— кажа кароль,— толькі служыце сумленна!
Адслужылі яны ў яго год. А калі год выйшаў, кароль у іх пытаецца:
— Ну, якую ж узнагароду вы сабе просіце?
— Слаўны, найсветлы кароль! Дайце нам па аднаму валу.
— Добра,— кажа кароль,— вунь там статак, выбірайце любых.
Пайшлі браты ў статак, выбралі сабе дванаццаць лепшых валоў і вярнуліся з імі дадому.
— Пабяжы,— кажуць яны самаму малодшаму,— пакліч бацьку.
Бацька выйшаў на двор і бачыць выдатных дванаццаць валоў.
— Ну,— кажа,— відаць, добра вы служылі, гэта мне падабаецца.
Прайшоў нейкі час, і зноў дванаццаць братоў выправіліся служыць. Прыходзяць яны зноў да караля.
— Слаўны, найсветлы кароль, ці не прымеце вы нас зноў на службу?
— А чаму б і не,— кажа кароль,— толькі служыце сумленна!
Зноў адслужылі яны год. А калі год выйшаў, кароль у іх пытаецца:
— Ну, якую ўзнагароду вы сабе просіце?
— Слаўны, найсветлы кароль! Дайце нам па карове!
— Добра,— кажа кароль,— вунь там статак, выбірайце любых!
Пайшлі браты ў статак, выбралі сабе дванаццаць лепшых кароў і вярнуліся з імі дадому.
— Пабяжы,— кажуць самаму малодшаму,— пакліч бацьку.
Бацька выйшаў на двор і бачыць выдатных дванаццаць кароў.
— Ну,— кажа,— зноў вы добра служылі, і гэта мне падабаецца.
Цяпер у іх былі і валы, і каровы, і захацелася ім яшчэ зарабіць. Зноў выправіліся яны шукаць сабе службу і па старому знаёмству зайшлі да таго ж караля.