Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

Выдавец: Юнацтва
Памер: 367с.
Мінск 1996
84.66 МБ
Паслаў стараста конюха шукаць жарабца, і хутка той вярнуўся, трымаючы яго любімца на повадзе.
Стараста шчодра ўзнагародзіў хітрую бабулю. А яна яму і кажа:
— Толькі ты, бацюхна, калі ласка, нікому не расказвай, што я табе пра каня напрарочыла. I людзям сваім загадай. А то ж могуць і вядзьмаркай назваць!
Стараста арапнікам паабяцаў таго ўзнагародзіць, хто балбатне лішняе.
Выклікаў неўзабаве старасту пан.
— Чуў я,— кажа,— што ў цябе белы жарабец цудам знайшоўся.
«I хто ж гэта язык распусціў?» — думае стараста.— Ужо я з яго скуру спушчу».
— Чаму ж ты ад свайго пана хаваеш, што ў тваёй вёсцы прарочыца ёсць? Глядзі ў мяне.
— А што такое адбылося, бацюхна? Якая бяда? Можа, і напраўду мая бабуля дапаможа.
— Сто тысяч з куфэрка прапала.
— Сто тысяч?!
Успомніў стараста, як гадала яго вясковая варажбітка, і пытаецца:
— А ці не засталося ў тым куфэрку хоць адной паперкі?
— Як не засталося? Засталіся рублёўкі.
— Калі рублёўкі засталіся,— узрадаваўся стараста,— ёсць надзея. Пасылайце людзей па маю прарочыцу. Апошні дом у вёсцы. Ля самай рэчкі стаіць.
Павярнуўся пан да сваіх дварэцкага ды аканома, якія ля дзвярэй абіваліся:
— Чулі? Бярыце тарантас і каб адна нага тут, а другая там — па прарочыцу!
Паехалі дварэцкі з аканомам у вёску. Самі дрыжаць, а ехаць трэба, бо грошы ў свайго пана яны ўкралі. Прыехалі. А ў саміх ад страху і галасы пахрыплі:
— Дзе тут прарочыца жыве?
— Хто-хто? — перапытваюць людзі.
— Пра-ро-чы-ца! — хрыпяць.— Пра-ры-ца-цельні-ца!
— Няма ў нас такіх.
— А тая бабуля, якая старасце каня знайшла?
— А вунь крайні дом, ля самай рэчкі...
Вылезлі аканом і дварэцкі з тарантаса, а ногі ў іх аж падгінаюцца. На ганак панскія пасланцы не могуць падняцца.
А бабка з акенца ўпотай назірае за імі: «Навошта ім так мяне баяцца? Мабыць, сумленне ў іх нячыстае».
Падняліся, нарэшце, дварэцкі з аканомам на ганак. Грукаюцца ў дзверы.
— Хуткія госці ў акно, як чорт на гумно! — крычыць яна ім.
Тыя дык ледзь на парозе і не селі.
— Ці не ты, бабка, тутэйшая пра-ро-чы-ца?
— Я, я, шаноўныя.
— Ці не ты стараставага каня па воласу знайшла?
— A то ж хто? I вашу бяду рукамі развяду! — храбрыцца бабка.— Ехалі проста ды вухнулі з моста!
«Усё, прапалі,— думаюць дварэцкі з аканомам.— Трэба каяцца і задобрыць бабку».
— Што рабіць ты ўмееш, бабуля, мы ўжо ад твайго старасты начуліся. А вось ці ўмееш ты трымаць язык за зубамі?
— Было б што на зуб пакласці,— у тон ім адказвае бабка.
— Сто рублёў дадзім, калі бяду адвядзеш,— кажуць аканом з дварэцкім.
«Ага,— думае бабка,— калі яшчэ справы не ведаю, сто рублёў абяцаюць,— значыць, можна з іх і болып выціснуць».
— Ну, расказвайце тады ўсё па парадку, каб мне незнарок лішняга чаго не сказаць пра вас!
«Пра нас! — адзначаюць дварэцкі з аканомам.— Сапраўдная прарочыца!», кладуць перад ёй сто рублёў у задатак і пачынаюць расказ, як абакралі панскі куфэрак, як узялі з тых ста тысяч па пяцьсот рублёў, як рэшту схавалі на стайні.
— He гаруйце, шаноўныя,— кажа бабуля.— Усё будзе па-нашаму.
Селі яны ў тарантас, паехалі да пана.
Прывялі старую ў панскія пакоі. Расказаў ёй пан аб прапажы. Пакруціла бабка ў руках разны куфэрак, пастукала аб донца, панюхала яго, высыпала з куфэрка жменьку залатых сабе ў кішэнь.
— Каб не перашкаджалі,— нашэптвае,— дух галоўных грошай пачуць.
А справа ўжо надвячоркам была.
— Агню мне! — кажа старая.— Ды паболей.
— Падаць сюды свечак! — распарадзіўся пан.
Прынеслі лёкаі кандэлябры — па пяць свечак у кожным.
— Вядзі мяне, куфэрак, да астатніх грошай! — кажа старая і пайшла з палат. Усе за ёю.
— Дзе ў вас стайня?
Паказваюць ёй дарогу. Прыйшлі.
Адлічыла бабка дзесяць маснічын ад дзвярэй.
— Падымайце!
Паднялі маснічыну, а там скрутак з грашыма.
Зарадаваўся пан, што знайшлася згуба. Але хочацца яму яшчэ раз пераканацца ў бабуліным знахарстве.
— А ці не скажаш ты мне, шаноўная,— усе тут грошы?
— Я, мілы, да ста тысяч лічыць не ўмею. He было ў мяне такой процьмы грошай. Бачу толькі, няма аднаго пачка.
Пералічыў тут панскі казначэй пачкі:
— Ай ды бабка! Ай ды варажбітка! — крычыць.— Дзевяноста дзевяць пачкаў. Акурат аднаго не стае!
Узяў тады пан адзін пачак, аддаў бабулі:
— Бяры, чарадзейка. Заслужыла!
Пакланілася бабка пану ў пояс ды хутчэй з двара, каб толькі не спыталі, чаго яна не ведае.
СЕРБСКІЯ КАЗКІ
ХТО HE ПРАЦУЕ, ТОЙ HE ЕСЦЬ
У караля Матыі была прыгажуня дачка, але з гультайствам: ніколі нічога не рабіла, ды і не ўмела рабіць, цэлымі днямі сядзела перад люстэркам і любавалася сабой.
Прыйшоў час выдаваць яе замуж. Кароль абвясціў: хто за тры гады навучыць яго дачку працаваць, за таго ён яе і замуж аддасць. Час ідзе ды ідзе, а каралеўну ніхто не сватае. Паслаў кароль набліжаных шукаць •мужа для дачкі. Паехалі яны ў розныя бакі. I вось спаткаўся ім неяк хлопец — арэ поле на васьмі валах. Яны тут жа яму загадалі ісці да караля. Хлопец спалохаўся, але рабіць няма чаго. Прыходзіць ён да караля, а той яму і расказаў усё па парадку. Згадзіўся хлопец, абяцаў за тры гады навучыць дзяўчыну працаваць. Прывёў ён каралеўну дадому. Маці выбегла насустрач, дзівуецца на цудоўную дзяўчыну.
На другі дзень хлопец узяў плуг, запрог валоў і паехаў на поле, а маці сказаў, каб не прымушала нявестку працаваць. Вечарам вярнуўся з працы, маці падала вячэру, а сын пытаецца:
— Хто сёння працаваў, маці?
— Я і ты,— адказвае яна.
— Ну, хто працаваў, той і есці можа.
He спадабалася гэта каралеўскай дачцэ, раззлавалася яна і галодная пайшла спаць. I на другі дзень усё гэтак жа было.
На трэці каралеўна і кажа свекрыві:
— Мама, дай і мне якую-небудзь работу, каб не сядзець без справы.
Тая загадала ёй накалоць дроў.
Вечарэла. Селі за стол, а хлопец зноў пытаецца:
— Хто сёння працаваў, маці?
— Мы трое: я, ты і каралеўна.
— Ну, хто працаваў, той і есці можа.
I ўсе трое павячэралі. Так, пакрысе, каралеўна навучылася працаваць.
Праз тры гады прыязджае кароль наведаць дачку. Бачыць — працуе яна дружна са свекрывёй. Зарадаваўся і кажа:
— Як, і ты навучылася працаваць?
— А як жа,— адказвае каралеўна,— у нас так вядзецца: хто працаваў, той і есці можа. I ведаеш, тата, калі ты хочаш павячэраць, пайдзі ды накалі дроў.
Кароль прывёз дачцэ і зяцю багата падарункаў, пагасцяваў, а потым завёз усіх трох да сябе ў палац. Хлопца таго ён прыняў, як роднага сына, абяцаў яшчэ пры жыцці перадаць яму каралеўства.
ЗАЛАТАЯ ЛОДКА
Жылі муж і жонка, такія бедныя, што не было ў іх зусім нічога, акрамя хіба маленькага сына. Аднойчы муж сказаў жонцы:
— Жонка, нам сёння нават сына пакарміць няма чым, Нічога, ну проста крошкі не засталося. Што рабіць будзем?
А жонка ў адказ:	о
— Адкуль я ведаю? Ты муж, сам і вырашай.
Выйшаў бядняк з дому і пайшоў куды вочы глядзяць, каб знайсці ўдачу. Ішоў ён і думаў: «I прадаць мне няма чаго. Хоць сына прадавай».
I толькі ён гэта падумаў, адкуль ні вазьміся — дзя-
док.
— Аб чым задумаўся? — пытаецца.
— Hi аб чым,— адказаў бядняк.
— Так ужо і ні аб чым? — усміхнуўся дзядок.— А мне падалося, што ты хацеў бы прадаць сына. Дык прадай яго мне за дынар. He звычайны дынар, а неразменны. 3 гэтым дынарам ты і накупляеш усяго і рэшту атрымаеш, а дынар як нічога не было ў цябе ў кішэні цэленькі будзе ляжаць. Згаджайся!
Падумаў-падумаў бядняк. Карміць хлопчыка няма чым. Усё роўна з голаду памрэ. I прадаў сына за дынар. Узяў дзядок хлопчыка і пайшоў сваёй дарогай. Праходзіў ён паўз каралеўскі палац. Вызірнуў кароль з акна і спытаў:
— Што гэта ты, стары, нясеш?
— He бачыш хіба? Хлопчыка,— адказаў дзядок.
— Колькі хочаш за яго? — зноў спытаў кароль.
А дзядок яму:
— За сколькі купіў, за тое і прадам. За адзін дынар.
Даў кароль дзядку адзін дынар і забраў хлопчыка. Паказаў ён сваю пакупку каралеве.
— Глядзі,— сказаў ён,— якога цудоўнага хлопчыка я купіў усяго за адзін дынар. Як бы яго нам назваць?
— Для хлопчыка, купленага так нядорага, самае вартае імя — Драган,— сказала каралева.
— Быць па-твойму,— згадзіўся кароль.
I з таго часу хлопчыка называлі Драганом. Вырас Драган, стаў прыгожым юнаком, і кароль сказаў неяк каралеве:
— Ведаеш, якая мая воля? Выдадзім за нашага Драгана сваю адзіную любімую дачку. Тады ўсе, хто нам дарагія, застануцца заўсёды з намі.
— Божа мой! — усклікнула каралева.— Дык гэта ж і маё самае вялікае жаданне!
Усё было добра. Але тут высветлілася, што з іх дачкой даўно ўжо збіраецца ажаніцца сын суседняга караля.
— He аддасі дачку дабром, забяру сілай,— прыгразіў кароль.
А сілы ў яго было багата. Давялося каралю склікаць сваіх міністраў і спытаць у іх рады. Узяліся міністры
думаць ды меркаваць. Думалі так, меркавалі гэтак і, нарэшце, вырашылі: адправіць абодвух жаніхоў гандляваць. I той, хто праз тры гады прынясе больш грошай, атрымае за жонку каралеўскую дачку.
Згадзіўся суседні кароль з такой умовай і даў свайму сыну шэсць вазоў дынараў. Паехаў каралевіч за свет удачу шукаць. А тым часам добры кароль паклікаў да сябе Драгана і сказаў яму:
— Бачыш, Драган, як атрымалася. Давядзецца нам разлучыцца на час. Суседні кароль даў свайму сыну шэсць вазоў дынараў. Я дам табе сем. I пастарайся нагандляваць больш, чым суседскі каралевіч. Але, магчыма, табе мала сямі вазоў? Прасі колькі хочаш.
— Навошта мне столькі? — засмяяўся Драган.— Дай мне не больш і не менш таго, што я каштаваў Ta66,— адзін дынар.
Паклаў Драган у кішэнь адзін дынар, сунуў у хатуль акраец хлеба і пайшоў развітацца з каралеўскай дачкой.
— Я цябе буду чакаць,— сказала яна.— Вазьмі ў залог мой пярсцёнак.
I вось выправіўся Драган у шлях. Ішоў ён, ішоў і спаткаў дзядка, які сядзеў каля вогнішча ў адкрытым полі. Падышоў да яго Драган і павітаўся.
— Бог у помач, дзядуля.
— Добры дзень, сынок,— адказаў дзядок.— Што цябе сюды прывяло?
Драган яму ўсё і распавёў.
— Сядай, сынок, да агню бліжэй,— сказаў дзядок.— Адпачні, а там што-небудзь прыдумаем.
Так Драган і зрабіў. А назаўтра раніцай дзядок яго разбудзіў і загадаў збірацца.
— Ідзі,— сказаў ён,— праз тую даліну ў горад, купі першае, што трапіцца табе на вока, і вяртайся.
Драган рушыў у горад і па дарозе сустрэў чалавека з чорным сабакам.
Ці не прадасі мне сабаку? — спытаў Драган.
— А чаму б і не?