Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

Выдавец: Юнацтва
Памер: 367с.
Мінск 1996
84.66 МБ
Ударылі па руках.
Аддаў Тодэраш свой капялюш, узяў кашалёк і выправіўся ў горад да цара.
Купіў сабе ў лаўцы адзенне, якое багацею мае быць, і пайшоў царскую дачку сватаць. Паглядзела царэўна на Тодэраша і кажа:
— Усім ты ўзяў, добры маладзец, як я пагляджу, ды толькі дала я зарок замуж пайсці за таго, хто са мной у карты будзе гуляць і не прайграецца.
— Згода,— сказаў Тодэраш.
Селі яны гуляць. Тры дні і ночы не падымаліся. Выйграла царэўна ў Тодэраша тры бочкі залатых манет, а ў яго кашальку не зменшылася.
Глядзіць царэўна на кашалёк — дзіву даецца. Вось стаміліся яны абое. Царэўна і кажа:
— Вось што, Тодэраш, хопіць, нагуляліся. Спадабаўся ты мне, я за цябе і так пайду.
Кінулі яны карты, пачалі баль баляваць.
Пакаштаваў Тодэраш дарагіх вінаў, захмялеў з непрывычкі і заснуў мёртвым сном.
А царэўна выцягнула ў яго чарадзейны кашалёк і на просты падмяніла.
Прачнуўся Тодэраш, а яна яму і прапаноўвае:
— Згуляем яшчэ, Тодэраш, можа, сваё золата адыграеш?
Селі яны гуляць, Тодэраш і прайграўся ўшчэнт: хіба ж у звычайным кашальку многа памесціцца? I выгнала яго царэўна вон з палаца.
Паплёўся Тодэраш да старэйшага брата, расказаў, што ды як, і папрасіў рог, каб цара папужаць — кашалёк вярнуць.
Пазычыў яму старэйшы брат чарадзейны рог.
Прыйшоў Тодэраш да царскага палаца, падзьмуў у рог — адкуль ні вазьміся, сабралася раць незлічоная, пачала бітву з царовым войскам.
Перапалохаўся цар і кажа:
— Ведаеш што, Тодэраш, давай мірыцца: ты сваю раць прагоніш, маю дачку за жонку возьмеш.
Паверыў Тодэраш цару на слова. Падзьмуў у рог з другога канца, раці як і не было.
Завялі Тодэраша ў палац, як госця дарагога. Зараз, кажуць, папа прывядзём, вянчанне наладзім.
А Тодэраш і вушы развесіў. Есць, п’е, папа чакае. Ну, і выпіў больш, чым жаніху належыць, яго сон і адолеў.
А цар тым часам падмяніў чарадзейны рог на просты. Разбудзіў Тодэраша і кажа:
— Бач, зяць які мне знайшоўся! Зматвайся куды хочаш, пакуль цэлы!
Раззлаваўся Тодэраш, схапіў рог і ну ў яго трубіць. Ды толькі ўсё дарэмна: рог жа быў падменены.
Стаў тады Тодэраш цара прасіць-маліць: не трэба, маўляў, яму за жонку царскай дачкі, няхай толькі верне рог і кашалёк.
Яго і слухаць не захацелі, выгналі з палаца, ды яшчэ і сабак нацкавалі, ледзь уцёк.
Ідзе Тодэраш па дарозе, крыўда яго разбірае, ідзе ён і галаву ламае, як бы крыўдзіцеляў правучыць. I прыходзіць да сярэдняга брата.
Усё брату расказаў, як было, і выпрасіў свой капялюш: пайду, кажа, паспрабую шчасця, можа, адбяру вашы падарункі.
Атрымаў капялюш, на галаву насунуў і вымавіў:
— Гоп! Гоп! Хачу быць у царскіх палатах, у цара і ў царэўны на абедзе.
I ў адзін момант апынуўся за сталом у цара. Есцьп е невідзімкам, а потым як скіне з сябе капялюш. Глядзяць усе на Тодэраша — гэта яшчэ хто такі ды адкуль?
А Тодэраш — капялюш на галаву і зноў невідзімкам стаў. Пасядзеў побач з царэўнай, розных страў пакаштаваў, а потым царэўну моцна абняў і кажа:
— Гоп! Гоп! Хачу быць з царскай дачкой у дрымучым лесе, дзе з братамі блукаў.
Царэўна і крыкнуць не паспела, як апынуліся яны на лясной паляне, на траве-мураве.
Скінуў Тодэраш капялюш, пазнала яго царэўна і прыкінулася, быццам радуецца. .
Дзіўны ты, Тодэраш! — кажа.— Чаму ж ты мяне адразу не ўкраў! Я хацела за цябе пайсці, ды бацька з маці пярэчылі. Вось няхай цяпер паплачуць. Зажывём мы 3 табой у лесе, я цябе навучу, як кашалёк і рог вярнуць, як крыўдзіцеляў правучыць.
Лашчыцца да яго царэўна, прымаўляе:
— Вось бедны, вось малайчына, здолеў свайго дамагчыся!
А Тодэраш і расслабіўся.
— Даўно б,— кажа,— цябе ўкраў, калі б быў у мяне
гэты капялюш. Яго надзенеш — невідзімкам станеш. А варта сказаць: «Гоп! Гоп! Хачу быць там і там!» — у момант куды хочаш пераляціш.
Сказаў, а царэўне толькі таго і трэба. Пачала яна яго лашчыць ды цалаваць, пакуль Тодэраша сон не змарыў. Тады надзела яна яго капялюш на сябе і кажа:
— Гоп! Гоп! Хачу быць у бацькоўскіх палатах!
1 сапраўды, апынулася ў сваім палацы, а Тодэраш на паляне спаць застаўся.
Вось прачнуўся ён, хапіўся — няма ні царэўны, ні капелюша. Што тут рабіць?
Да братоў сорамна на вочы паказацца, таму што іх падарункі з рук выпусціў.
I пайшоў Тодэраш па лесе куды вочы глядзяць. Самы раз сябе аддаць драпежным звярам, каб разарвалі. Такі яму свет нямілы зрабіўся.
Вось блукае ён, блукае па лесе, смага яго даймае, голад мучыць,— і выходзіць да раскідзістай яблыні, яблыкі на ёй — з кулак велічынёй, румяныя, налітыя, так у рот і просяцца.
Сарваў Тодэраш адразу два яблыкі, з’еў, і раптам выраслі ў яго на галаве рогі, цяжкія, вітыя, як у вала.
«Ну і ну! — думае Тодэраш.— Так мне і трэба. Трапіліся мне дзівосныя дары, а я іх з рук выпусціў, за царскай дачкой пагнаўся. Бадайся цяпер, дурыла, вось табе царская дачка’»
He стаў ён больш заварожаныя яблыкі рваць, падаўся прэч.
Толькі адышоўся, глядзіць — грушавае дрэва, на галінах грушы велічынёй з гусінае яйка, залацістыя, з румянымі бакамі. Хочацца Тодэрашу і есці, і піць, а паспытаць грушу боязна. Потым рукой махнуў. «Эх, чаму быць, таго не мінуць». Сарваў грушу і з’еў.
Глядзіць: адзін рог у яго адваліўся.
Падзякаваў ён лёсу, з’еў другую, не стала ў яго і другога рога.
Пачаў тут Тодэраш думу думаць. I надумаўся.
Вярнуўся да яблыні, нарваў яблыкаў, колькі мог панесці, і пра грушы не забыў.
Потым пачаў дарогу шукаць і хутка з лесу выйшаў.
Дабраўся да горада, а народ якраз з царквы ідзе. Расклаў Тодэраш яблыкі, народ вакол яго стоўпіўся, як на кірмашы. Такіх дзіўных яблыкаў зроду ніхто не бачыў.
Пытаюцца ў яго людзі, што ён за іх просіць, а Тодэраш адказвае:
— Чатыры сотні за яблык.
Людзі падзівіліся: за такую цану можна пару валоў купіць.
Дайшла чутка аб дзівосных дарагіх яблыках да царскага палаца. Царэўна не выцерпела, дала служанцы грошай і загадала купіць чатыры яблыкі: бацьку з маці па адным, а пару — сабе.
Прынесла служанка царэўне яблыкі.
Дала яна па яблыку бацьку з маці, сабе два ўзяла і пайшла на сваю палавіну.
Цар яблык з’еў — і вырас у яго на лбе адзін рог.
Царыца яблык з’ела — і таксама рог на лбе выскачыў.
А царэўна — ласуха, як усе дзяўчаты,— адразу два яблыкі з’ела, і выраслі ў яе сапраўдныя валовыя рогі.
Толькі адразу не заўважылі ні цар, ні царыца, ні царэўна, што з імі сталася.
Вось сабраліся яны на абед, глянулі адзін на аднаго і абамлелі.
— Татачка,— кажа царэўна,— што гэта за рог у вас на лбе?
Так і ахнулі цар з царыцай.
— А ў цябе, дачушка, не адзін, а два! — кажуць.
Склікалі яны лекараў з усяго свету, якіх толькі лекаў ні выпрабавалі, нічога рогі не бярэ.
А Тодэраш на грошы, што за яблыкі выручыў, купіў у лаўцы лекарскае адзенне, капялюш, вялізны, як вядро, ды чорныя акуляры.
Начапіў усё на сябе і пайшоў перавальваючыся — рыхтык лекар.
Прыходзіць ён да царскага палаца.
— Ты хто такі? — пытаецца ў яго брамнік.— I навошта з’явіўся?
Я лекар, лячу ад рагоў. Хачу цару паказацца.
— У добры час цябе прынесла,— кажа брамнік.— У цара ж якраз рог вырас.
I прапусціў Тодэраша ў палац.
Цар узрадаваўся.
— Добра, што ты прыйшоў,— мовіць.— Бачыш, якая бяда: у мяне рог вырас ні з таго ні з сяго. I ў царыцы таксама. А ў дачкі нашай — адразу два. Нам з царыцай што, мы сваё пажылі. А дачку шкада. Да яе сватоў засылаць перасталі. Возьмешся нас вылечыць — нічога для цябе не пашкадую.
— Вазьмуся, а як жа,— адказвае Тодэраш.
Выняў ён бутэлечку з маззю і грушу.
— Паспытай грушу, цар-гасудар, пакуль я над рогам клапатаць буду!
Цар грушу есць, а Тодэраш прыкідваецца, што ён рог маззю намазвае. З’еў цар грушу, а Тодэраш узяўся за рог, той у яго ў руках і застаўся.
Цар сябе не помніць ад радасці, узнагародзіў Тодэраша кашальком золата і павёў да царыцы. Тодэраш і царыцу гэтак жа вылечыў, яшчэ адзін кашалёк атрымаў.
Надышла чарга царэўны.
Тодэраш кажа:
— 3 паненкай, мае мілыя, справа сур’ёзная, рагоў жа пара, ды яшчэ такіх важкіх. Вылечыць і яе вылечу, але так хутка не спраўлюся. Пакіньце нас удваіх і раней, чым праз гадзіну, не заходзьце. Рогі спярша падпілаваць давядзецца, царэўне балюча будзе, пачне яна крычаць, вас клікаць, а вы паслухайце мяне, не заходзьце, калі хочаце, каб ваша дачка зноў стала такой, як была.
— Табе відней,— адказвае цар з царыцай.
А царэўна сядзіць — вельмі рада, што такі вучоны лекар знайшоўся, бацькоў вылечыў і яе за гадзіну вылечыць.
Вось засталіся яны адны, выняў Тодэраш з кішэні вяроўку, прывязаў царэўну да лаўкі і ну яе бізуном лупцаваць. Яна галосіць — надрываецца, а ён ведай яе бізуном лечыць. Гадзіна мінула, заходзіць цар з царыцай.
— Ты што робіш, пан лекар? Гэтак ты яе пакалечыш!
— He, цар-гасудар, гэта ёй навука. Дзе мой паляўнічы рог, кашалёк ды капялюш, што вы хітрасцю ў мяне забралі? Аддайце дабром, a то і вам дастанецца.
— Развяжы яе, вылечы, усё табе вернем,— пачалі маліць цар з царыцай.
Развязаў Тодэраш вяроўку.
Царэўна ў той жа міг дастала з куфра рог, кашалёк і капялюш. А ўзамен дзве грушы атрымала.
Забраў сваё дабро Тодэраш і, не развітаўшыся, насунуў капялюш і мовіў:
— Гоп! Гоп! Хачу да родных братоў!
I ў момант у братоў апынуўся. Вярнуў ён чарадзейныя падарункі і пра ўсе свае прыгоды расказаў — гэтак жа дакладна, як я вам зараз.
Што з ім далей сталася — ажаніўся ён ці не,— не ведаю. Ведаю толькі, што на царскіх дачок ён болей не квапіўся.
Пэўна, і цяпер жыве, калі не памёр.
РУСКІЯ КАЗКІ
ГОРА I ЗЛЫБЕДА
Жылі-былі ў адной вёсцы два браты. Жылі кожны сваёй сям’ёй, кожны сам па сабе, кожны са сваім лёсам. Старэйшы, Панкрат, вельмі ж багаты, а меншы, Іван, гол як сакол.
Бацька з маці памерлі амаль у адзін час. Панкрат і завалодаў усім скарбам, а малодшаму давялося пайсці з двара без нічога.
Сам Панкрат брата меншага пакрыўдзіў і сам жа ўзненавідзеў. Усё здавалася, што Іван на яго дабро квапіцца, чакае, калі Панкрат будзе з ім дзяліцца.
А ў Івана характар быў добры. Жыў ён з жонкай у старэнькай хаце, цешыўся і чэрстваму акрайцу. I рукі ў хлопца спрытныя, і галава светлая, і сталяр, і цясляр — на любую справу работнік, а не вялося ў доме дабро. Ну што ты скажаш?
3 ранку да ночы малоў Іван у каменных жорнах сялянскае жыта, дзякавалі яму людзі за стараннасць, тым і зарабляў сям’і на харч. Так Іван і жыў, а бога не гнявіў.