Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы
Выдавец: Юнацтва
Памер: 367с.
Мінск 1996
— Ну што ж, мілы, садзіся — палуднаваць будзем.
Наліла пападдзя па талерцы наварыстай капусты з мясам.
Толькі б добранька наесціся, ды заплакала ў двары папоўская дачка.
Поп ківае парабку:
— Глянь жа, мілы, што там прычынілася! Супакой дзіця.
Пайшоў парабак на двор, супакоіў неразумнае дзіця, а вярнуўся — non з пападдзёй ужо адпалуднавалі.
— Што ж, мілы,— развёў рукамі non,— два разы стол не накрываюць!
Так зусім галоднаму і давялося парабку ісці на гумно — жыта малаціць.
Прыйшоў — ужо сцямнела на дварэ.
— Сядай за стол,— кажа пападдзя,— вячэраць будзем.
Памыў парабак рукі, за лыжку ўзяўся.
Паставіла пападдзя на стол гаршчок кашы, не паспела па талерках раскласці — расплакалася-раскрычалася, як на грэх, зноў папоўская дачка.
— Нясі яе, мілы, на двор! — кажа non.— Няхай трошкі выравецца!
Вынес парабак крыкунку на ганак, угаманіў-супакоіў, а вярнуўся — на стале ўжо ні гаршка, ні кашы.
— Што ж, мілы,— усміхнуўся non,— у нашым доме два разы не вячэраюць, бог не дазваляе.
«Добра,— думае парабак,— ужо я цябе, скнару, правучу».
Раніцай падняўся ледзь развіднела, будзіць папа:
— Ну што, бацюшка, ці добра я ў цябе працую?
— Добра-добра, мілы.
— А калі добра, давай дамову заключым: я не здужаю работу, ты мяне гані з двара ў каршэнь! Без усякай платы. А калі ты раптам для мяне працы не знойдзеш — плату наперад!
Бацюшка думае: «Вось пашанцавала дык пашанцавала. Парабак жа, відаць, дурнаваты. Ужо я яго закідаю работай, а не здужае — у тры шыі з двара».
I ў той жа дзень зноў адправіў батрака на гумно.
Час палуднаваць, прыйшлі, селі за стол. Пападдзя бохан хлеба палажыла, за вілкі ўзялася — капусту з печы дастаць. А батрак адхапіў ад бохана акраец па сабе, сядзіць, чакае.
Тут зноў зараўло-заплакала ў двары папоўскае дзіця.
— Пайдзі, мілы,— кажа non.— Супакой дзіця.
Батрак сунуў за пазуху акраец, пайшоў. Пакуль быў на двары, увесь хлеб з’еў. Вярнуўся. Кажа папу:
— Капусты ж, бацюшка, я не пасёрбаў!
— Ну, мілы! У нас капусту два разы не вараць...
Змаўчаў батрак, пайшоў на гумно. Намалаціўся ўдосталь, прыйшоў вячэраць.
Пападдзя паклала на стол рэшткі бохана, пайшла да печы па капусту. Батрак сунуў хлеб за пазуху, чакае, калі пашлюць яго няньчыць папоўскую дачку.
А вось і плач як па заказу. Узяў батрак дзяўчынку на рукі, выйшаў з ёю на ганак. Залюляў, закалыхаў яе на свежым паветры і бохан даеў.
Прыйшоў у дом, паклаў дзяўчынку ў калыску, а сам на печку ды і захроп для выгляду.
А пападдзя — у бядзе: як жа быць з такім едаком? Калі ён па бохану хлеба будзе есці, ім ніякіх запасаў не хопіць.
— Уцякаць нам з табой трэба,— кажа ёй non.— Бо мы з ім як дамовіліся? Калі ён з працай не справіцца — мая ўзяла, магу гнаць яго ў каршэнь з двара. А калі я дамову парушу — плата наперад за тры гады. Дзе ж такую процьму грошай вазьму? Уцякаць трэба...
На другі дзень, пакуль батрак жыта малаціў, пападдзя насушыла два мяшкі сухароў, паставіла ў кут.
Прыходзіць батрак палуднаваць — так і дыхнула ў нос сухарамі. Убачыў два мяшкі — скумекаў, для чаго яны.
Селі за стол. I дзіця папоўскае маўчыць, загулялася, а батрак вучаны — адкроіць ад бохана акраец, есць, пакуль пападдзя капусту не паставіла.
Паелі, non і кажа:
— Ты, мілы, пацягай сцірты з поля, а я адпачну ды таксама да цябе на падмогу прыйду.
— Добра,— кажа батрак. А сам, толькі яны з хаты, высыпаў з аднаго мяшка сухары ў падполле і ў той мяшок залез.
Чуе, ноччу пападдзя будзіць папа.
— Падымайся! Ці ж далёка ўцячом? Прачнецца — хопіцца, шукаць пачне.
Ускінуў бацюшка мяшок з батраком на плечы, пападдзя другі і бегчы з дому.
Выбеглі за вёску, полем бягуць, а батрак тут з мяшка голас падаё:
— Куды вы? Пастойце! I я з вамі!
Хацеў non спыніцца: хіба ж уцячэш ад маладога ды яшчэ з мяшком на плячах? А пападдзя яму:
— Яшчэ чаго? Адстане!
Бягуць далей.
А батрак зноў з мяшка:
— Пачакайце трошкі, даганю!
— Спынімся, жонка,— кажа non.— Усё адно — дагоніць!
А пападдзя сваё сцвярджае:
— He дагоніць, стоміцца!
Нарэшце, выбіліся з сіл, паваліліся з ног на беразе рэчкі.
Скінуў non мяшок з плячэй, а батрак:
— Ой, бацюшка! Стукнуў ты мяне!
Ахнуў non:
— Дык ты тут?!
— А дзе ж мне быць? Гэта вы хацелі ад мяне ўцячы. А я ад вас ні на крок.
Рабіць няма чаго, развялі на беразе цяпельца, пачалі чай піць з сухарамі.
Адышоўся парабак у бліжэйшы лясок па сухое галлё, а пападдзя давай папа скубці:
— Пакладзём батрака з краю, бліжэй да рэчкі, а ноччу і скінем у ваду.
А батрак дацяміў, у чым справа: вельмі ўжо старанна пападдзя яго на самы край ладкавала, свайго шаліка не пашкадавала траву накрыць.
Леглі спаць. Батрак жа ноччу і перанёс пападдзю на сваё месца, а сам на яе месца да папа пад бачок лёг.
Прачнуўся non, будзіць парабка, думае, што жонку.
— Падымайся! Час. A то світаць пачне.
Размахнуліся ды і шпурнулі пападдзю ў ваду.
Пляснуў тут батрак рука аб руку і кажа:
— Камень у ваду, чарцям падарунак!
— Гэта ты, ці што? — ахнуў non.
— A то хто ж, бацюшка!
Схапіўся non за галаву, ды позна. Недарэмна кажуць: не шукай дурнейшых за сябе.
ГОЛАД У ЧЫНАХ HE РАЗБІРАЕЦЦА
Жыў на сяле збяднелы пан.
Усё б добра, ды характар у яго быў нікчэмны. Парабкі больш як па месяцу не трымаліся.
Ішоў праз тое сяло кемлівы падарожнік. Пачуў пра мясцовага пана. Вырашыў наняцца да яго ў парабкі.
— А што ты ўмееш? — прыжмурыўся ўедлівы пан.
— А ўсё. Што ні загадаеш — усё зраблю.
— Добра, паглядзім. Паедзь жа ты, браток, на базар, купі чортаў тузін яек,— дае парабку грошы.
«Ці гэта служба? — усміхнуўся парабак.— Яек купіць. Раз-два і гатова».
Пабег парабак па сяле, павярнуў у першы завулак, дзе куры кудахталі, паўсміхаўся з гаспадыняй ды і купіў яйкі за паўцаны.
— Хутка вярнуўся! — задаволены пан.— Цяпер зва-
ры мне тры ўсмятку. Ды глядзі, не перавары. Укрутую атрымаюцца, сам будзеш есці.
Укінуў парабак усе яйкі ў кіпецень, а тры толькі памачыў ды тут жа і выняў.
He паспеў яшчэ пан і рукі перад абедам апаласкаць, а парабак ужо стаіць за яго крэслам, а на стале, на сподку, тры яйкі. Як загадана.
«Аднак, слаўны парабак трапіўся,— думае пан.— I разумее з паўслова, і не пярэчыць, і ўсё ў яго ў руках гарыць».
Узяў сваю панскую сярэбраную лыжачку, разбіў адно яйка, а яно зусім сырое, тоненькая плевачка зварылася.
Нахмурыўся пан:
— Гэта ж, браток, хіба ўсмятку?
— Ага, ваша светласць. Цяпер увесь Пецярбург, усе князі ды графы толькі так яйкі ядуць.
— Праўду кажаш?
— А то як жа? Я з вашым чортавым тузінам так намучыўся. Гэта ж трэба — тры яйкі ўсмятку? У мяне раней на адно тузін выходзіў!
— Як так? — вытарашчыў вочы пан.
— А так,— як пакутнік зморшчыўся парабак;— Ледзь недагледзеў — і ўкрутую яйка зварылася. Даводзіцца самому яго есці. Ці жарт дзевяць яек з’есці!
— Дык ты ўсе яйкі... умяў?
— А то як жа? — не міргнуў парабак і вокам.— Ці не ваша светласць загадала: як укрутую атрымаецца, дык самому есці. Ледзь не знудзіла мяне, ваша светласць, ледзь вытрымаў.
— Ну і дурань ты, браток! — разрагатаўся пан.
— А па мне, ваша светласць,— пакланіўся ашуканец,— сам памірай, а панскую волю выканай!
— Добра, ідзі супачывай,— адпусціў пан парабка і даў яму пятак на чай.— А заўтра з ранічкі едзем у госці да сястры маёй. Брычку правер ды змаж, каб колы не грукалі, коней накармі, напаі.
Ці не загадаеце, ваша светласць, добрай ежы ў дарогу прыгатаваць?
— Навошта нам ежа на дарогу? — сказаў пан, надзвычай задаволены тым, што парабак называе яго па-
сталічнаму — і светласцю, і сіяцельствам.— Вячэраць будзем у сястрыцы. Яна даўно чакае. Я ўжо ёй у лісце паведаміў аб сваім візіце.
— I то праўда,— кажа парабак.— Калі вечарам у вашай сястрыцы будзем, ёй дужа спадабаецца, калі ваша правасхадзіцельства яе пачастункаў з ахвотай паспытае.
А сам думае: «Ты можаш і не запасацца харчамі, тоўсты япрук; а па мне, едзеш на дзень — ежы бяры на два. Ці мала што ў дарозе здараецца».
Раніцай падняўся парабак, запрог каня ў брычку, сеў на козлы. Сядзіць, чакае, а пан усё пацягваецца ў пасцелі.
Пакуль мыўся, пакуль лёкай яго пагаліў, духамі пакрапіў, пакуль кавы папіў пан, сонца ўжо высока.
Пад абед выехалі.
Дарога благая: ухабы ды рытвіны. Конь прытаміўся. Вечар хутка апусціўся. Сцямнела навакол. I ветрыкам халодным пацягнула.
Парабак убачыў на полі стог сена і павярнуў да яго.
— Начаваць трэба, ваша светласць, пакуль бяды не прычынілася.
— А што за бяда можа быць?
— Чаго-чаго, а гэтага дабра на начной дарозе колькі хочаш! I дрэнныя людзі могуць напасці, і ваўкі набягуць, а ў нас з сабой і стрэльбы няма! I конь поцемну можа нагу зламаць...
Паслаў парабак пану мядзведжую шкуру пад стогам.
— Кладзіцеся, васпан мой, раніца за вечар мудрэйшая.
А сам залез з галавой у мяшок і давай прыпасы, якія захапіў, жэрці — толькі за вушамі трашчыць.
Чуе пан: жуе штосьці парабак. I не да твару пану харч простага чалавека, а голад у чынах не разбіраецца, жывот падцягнула.
Пытаецца пан:
— Іван, га Іван?
— Чаго хочаце, гаспадар мой?
— Чую, жуеш ты нешта?
— Жую, ваша светласць.
— Ці не дасі і мне трошкі?
— Я з маім задавальненнем, бацюшка,— адказвае парабак,— ды не спадабаецца табе наша ежа.
— А што ты ясі?
— Ды сена жую, гаспадар мой. Ты ж сам не дазволіў ежай запасціся, казаў, сястрыца частаваць будзе.
— Добра, дай, ці што, сянца.
Вылез парабак са свайго мяшка, вышмаргнуў са стога жмуток сена, падаў пану.
Той пажаваў-пажаваў ды і выплюнуў сена.
Ноч раскашуе. Халадком пацягнула.
Пан варочаўся на шкуры: то ў яго бок застыне, то ногі памерзнуць, то рукі заледзянеюць. I вялікая мядзведжая шкура, ды не ўмее пан абысціся з ёю як трэба. А парабак наеўся, спіць-пахрапвае ў сваім рагожным мяшку пад стогам.
— Іван, га Іван! — кліча пан.
— Што здарылася, ваша светласць?
— Ты на чым, браток, спіш?
— На чым жа нам спаць, пан? На рагожным мяшку.
— А ў галавах у цябе што?
— Мяшок.
— А ў нагах?
— Зноў жа ён.
— А накрыўся ты чым?
— Мяшком, ваша светласць.
— Дык даў бы мне адзін мяшок?
— Як жа я дам, пан? У мяне на ўсё адзін мяшок.
— I цёпла табе?
— Ды чаму не цёпла? Мяшок ён і ёсць мяшок, у ім ад цяпла і задыхнуцца нядоўта.
— Дык, можа, памяняемся? Я табе — мядзведжую шкуру, а ты мне свой мяшок.