Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

Хрустальны калодзеж: Казкі народаў Еўропы

Выдавец: Юнацтва
Памер: 367с.
Мінск 1996
84.66 МБ
Селянін Бурачок тым часам ушчыпнуў лупатую, і тая адклікнулася па-свойму.
— Што гэта яна кажа? — пацікавіўся гаспадар.
— Ды кажа, што ў дзяжы пірог ляжыць.
— Пірог? Ану, жонка, паглядзі!
— Ды адкуль яму там быць? — адказала сквапная гаспадыня і са страхам утаропілася на вешчую птушку.— Можа быць, які-небудзь заляжалы крышан? Вось пагляджу... — Яна зазірнула ў дзяжу і рукамі ўспляснула, быццам бы здзівілася.
Рабіць няма чаго — выняла з дзяжы румяны пірог.
Гаспадар і госць пераглянуліся і, не кажучы ні слова, моўчкі ўзяліся аплятаць пірог за абедзве шчакі. Бурачок не доўга думаючы зноў ушчыпнуў соўку — мудрую галоўку, і яна зноў запішчала.
-— Ну, а цяпер што яна кажа? — спытаў гаспадар з цікавасцю.
— Ды ўсё сваё плявузгае,— як бы саромеючыся, адказаў Бурачок.— Кажа, быццам у куфры кварта мёду стаіць!
— А што, бадай, праўдзіва кажа! — усклікнуў гаспадар, весела паціраючы рукі.— Ану, жонка, правер!
— Вось ужо, дальбог, не ведаю. Адкуль ёй быць? Можа, засталася якая кропля. Пагляджу зараз... — I на стале з’явілася цэлая кварта мёду.
Гаспадар і госць зноў паглядзелі адзін на аднаго з хітрай усмешкай, моўчкі выпілі па чарачцы мёду і ўзяліся з апетытам закусваць пірагом.
— Ды ці замаўчыш ты! — ціха прыкрыкнуў Бурачок на саву, якая, атрымаўшы новы шчыпок, трэці раз падала голас.— Замаўчы, не твой клопат!
Але дапытлівы гаспадар хутка перапыніў гаворку Бурачка з усёзнайкай савою:
— He ўжо, кажы, браток, што там яшчэ напрарочыла твая сава — разумная галава.
— Ды пустое меле! — як бы нехаця адказаў Бурачок.— Кажа, быццам у печцы гусь смажаная.
— Гусь? Чуеш, жонка? Гусь, ды яшчэ і смажаная! Ану, нясі яе сюды ды заадно паглядзі, ці няма там яшчэ чаго-небудзь.
Гаспадыня кінулася да печкі, заглянула туды і зноў успляснула рукамі:
— Ну, так і ёсць! Ах, божа мой! Яшчэ нядаўна нічога не было, і раптам аднекуль ўзялася гэтая смажаная гусь! Розуму не дабяру, дзівосы, ды і толькі!
Дабрадушны гаспадар разрагатаўся, падміргнуў Бурачку і прапанаваў выпіць яшчэ чарачку — за соўку — мудрую галоўку, птушку вельмі разумную, якая ўсё наскрозь бачыць і лгуноў ненавідзіць.
Калі на другі дзень, ёмка паснедаўшы рэшткамі сытнай вячэры, Бурачок развітаўся з гасцінным домам, гаспадар падміргнуў жонцы і весела засмяяўся:
— Ох, якая ні хітрая ты, Каська, ды не промах і кот Васька! Як ён цябе за тваю сквапнасць правучыў! Відаць, не прасцячок гэты хвацкі селянін!
ПТУШКА ШЧАСЦЕ
Жылі на свеце муж і жонка. Мужа звалі Ясек, а жонку — Марыся. Жылі яны ў старым, трухлявым доме. I дом і зямля належалі багатаму пану. Нямала грошай пераплаціў Ясек пану за арэнду.
Аднойчы Ясеку і Марысі прысніўся ноччу сон, быццам нехта ў іх пытаецца:
«Калі хочаце жыць добра — у маладосці альбо ў старасці?»
I сніўся ім гэты сон тры ночы запар.
— Ну, жонка, што ты скажаш?
— Скажу, што замалада лягчэй гора гараваць.
— Што праўда, то праўда,— згадзіўся Ясек.— Замалада і на голай лаўцы мякка, а ў старасці і ад пярыны бакі баляць.
— Лепш ужо замалада пагараваць, а старасць пражыць спакойна,— вырашылі яны.
У тую ж ноч іх дом згарэў датла. Даведаўся пра гэта пан, раззлаваўся:
— Гэта вы знарок мой дом спалілі! Мне такіх арандатараў не трэба! Выбірайцеся з маёй зямлі!
— Што вы, літасцівы пан! Ну якая нам у падпале карысць? У агні нямала і нашага дабра згарэла.
— Ну добра, заставайцеся! Толькі пабудуйце мне новы дом.
— Што ж цяпер рабіць! Будзем новы дом будаваць,— уздыхнула Марыся.
— Давядзецца! — згадзіўся Ясек.
I давялося ім новы дом пабудаваць. Добра яшчэ, што Марыся паспела вынесці з агню грошы: некалькі гадоў збіралі яны з Ясекам гэтыя грошы, каб выкупіць зямлю ў пана.
He год і не два будавалі Ясек з Марысяй той дом. Нарэшце адсвяткавалі яны наваселле! I ў тую ж ноч у іх здарыўся пажар. Ды такі, што Ясек і Марыся ледзь з полымя выскачыць паспелі.
Даведаўся пан, што зноў згарэў у яго арандатараў дом, раззлаваўся яшчэ больш. Сеў на каня і прыскакаў на пажарышча.
— Выбірайцеся прэч з маёй зямлі! — закрычаў пан на пагарэльцаў.— Вы наўмысна падпалілі дом!
— Ну якая нам ад пажару карысць? Мы на дом апошнія грошы патрацілі, ды яшчэ ў людзей напазычалі! — заплакала Марыся.
— Куды нам дзявацца? На гэтай зямлі спакон веку і прадзеды і дзяды нашы жылі. Куды ж нам з роднай зямлі ісці? — сказаў Ясек.
— Ну добра, так і быць, заставайцеся,— злітаваўся пан-— Толькі вы павінны пабудаваць новы дом, ды каб ён быў лепшы за ранейшыя.
Рабіць няма чаго, прадалі Ясек з Марысяй карову, каня, свіней; засталася ў іх адна каза, ды курыца з пеўнем.
Нямала гадоў прайшло, пакуль падвялі яны новы дом пад дах. Усім суседзям грошы вінаваты ды з сіл выбіліся. Недасыпалі Ясек з Марысяй, недаядалі, працавалі не складаючы рук і не заўважылі, як падкралася да іх старасць. Грошай ні капейкі, няма за што купіць ні чарапіцы, ні цвікоў. А дом без даху — не дом. Што рабіць? I вырашылі бедныя людзі накрыць дах саломай.
У тую ж ноч прыляцела нейкая невядомая птушка і з’ела ўвесь дах да апошняй саломінкі.
Вось бяда! Зноў накрыў Ясек дах і сеў пільнаваць. Апоўначы прыляцела невядомая птушка і ўзялася дзяўбці салому.
— Акыш, бессаромная! Акыш, абжора! I куды ў цябе лезе? Сама маленькая, а жывот, відаць, бяздонны!
Спрабаваў Ясек злавіць зладзейку, ды дзе там! З’ела птушка ўвесь дах і паляцела.
— Ну, пачакай у мяне! — раззлаваўся Ясек.— Я цябе злаўлю!
Накрыў Ясек дах зноў і да кожнага пучка саломы прывязаў пятлю. Апоўначы прыляцела птушка, узялася дзяўбці салому ды і трапіла ў пятлю.
Пасадзіў Ясек птушку ў клетку і павесіў клетку на акно.
Стала птушка ў Яся жыць. I так добра яна спявала, што ў людзей, якія яе слухалі, усялякае гора забывалася і на сэрцы рабілася лягчэй. Слава аб дзівоснай птушцы разляцелася паўсюль.
7.	Хрустальны калодзеж	193
I празваў народ гэтую птушку — птушка Шчасце.
Дачуўся пан, што ў яго арандатара ёсць незвычайны цуд, і думае:
«Нягожа, каб у простага халопа было такое дзіва, якога ў мяне, яго пана, няма!»
Прыехаў пан да Яся, паслухаў дзівосныя спевы і кажа:
— Прадай мне гэтую птушку! Я табе за яе сто залатых не пашкадую.
«Эге! — скумекаў Ясек.— Калі наш сквапны пан за птушку сто залатых дае, дык кароль за яе і тысячу не пашкадуе!»
— He, яснавяльможны пан! He прадам я табе гэтую птушку.
— Ну, пачакай, халоп! Я табе за дзёрзкасць так заплачу, што табе неба з аўчынку здасца! — раззлаваўся пан і паехаў.
А Ясек не доўга думаючы ўзяў птушку і пайшоў да караля.
Ідзе па лесе, а птушка раптам кажа яму чалавечым голасам:
— Будзе табе кароль даваць за мяне любую плату — не бяры. Прасі ў яго толькі той цурбан, які на старой кухні валяецца.
Здзівіўся Ясек, што птушка загаварыла чалавечым голасам, і пытаецца:
— А навошта мне той цурбан?
— Бяры, я табе кажу, ніколі аб гэтым не пашкадуеш!
Прыйшоў Ясек у палац да караля. Паслухаў кароль дзівосныя спевы і кажа Ясеку:
— Колькі залатых хочаш за сваю птушку?
— Ніякіх тысяч за яе не хачу. У цябе на кухні валяецца стары цурбан — дай мне яго, і будзем квіты!
— Бяры, мне не шкада! — усміхнуўся кароль і ціхенька шапнуў каралеве: — Узяць замест золата стары цурбан! Ды такія дурні раз у сто гадоў нараджаюцца!
Закінуў Ясек цурбан на плячо і пайшоў дадому. Ідзе Ясек па лесе — сонца паліць, смага мучыць, а ад голаду жывот падводзіць.
Скінуў Ясек цурбан з плячэй, сеў на пянёк і, стукнуўшы сябе па лбе, загараваў:
— Пустая мая галава! Паслухаў дурную птушку і ўзяў замест золата просты цурбан! Відаць, у яго і тое болып розуму! — I Ясек сярдзіта пастукаў па цурбане.
I ў той жа момант на цурбане з’явіўся багаты пачастунак. Глядзіць Ясек на дзвівосны цурбан і вачам сваім не верыць. Такіх страў ён і на панскім стале не бачыў.
— Ай ды птушка! Ай ды разумніца! Такому дзіву і цаны няма! Ну, жонка, няма чаго нам гараваць цяпер! Будзем мы заўсёды пад’еўшыя, ды яшчэ застанецца, чым бедных людзей пачаставаць!
— Пачынай з мяне! — нечакана пачуўся чыйсьці голас.
Азірнуўся Ясек і бачыць: стаіць перад ім рыжы шальмаваты салдат.
— Садзіся, служывы, еш на здароўе!
Сеў салдат, наеўся дасыта, напіўся дап’яна, а пачастунку ўсё не меншае. Пацягнуўся салдат, каб наліць яшчэ чарку віна, і перакуліў цурбан. Пачастунак у момант знік, а салдат, разявіўшы рот, глядзіць на пусты цурбан.
— Затулі рот, a то варона ўляціць! — засмяяўся Ясек, паставіў цурбан і пастукаў па ім.
У момант на цурбане зноў з’явіўся пачастунак.
— Вось дык цуд! — здзівіўся салдат і нават языком прыцмокнуў ад задавальнення.— Слухай, халоп! Давай мяняцца! Я дам табе чарадзейны кашалёк, а ты аддай мне цурбан!
— Ану, паказвай, што за кашалёк?
Салдат выняў з кішэні стары кашалёк. Адшпіліў Ясек кашалёк, зазірнуў, а ў ім — тры сухія гарошыны.
— Ты што? Смяешся? — пачырванеў ад гневу Ясек.— Навошта мне стары кашалёк з трыма гарошынамі?
— Гэта не простыя гарошыны, а чарадзейныя! — засмяяўся салдат.— Кінь гарох на зямлю і скажы: «Сып, гарох, салдатамі!» У той жа міг гарошыны пачнуць дзяліцца, і з кожнай палавінкі выскачыць па салдату.
I будуць да таго часу дзяліцца, пакуль ты не скажаш: «Сыпце, салдаты, гарохам!»
Стаіць Ясек і думае: мяняцца ці не мяняцца? А на вуха быццам хтосьці ціхенька шэпча: «Мяняйся, мяняйся!»
Азірнуўся Ясек па баках і бачыць: на галіне сядзіць дзівосная птушка, якую ён прадаў каралю. Ясек так узрадаваўся, што забыў і пра рыжага салдата, і пра цурбан, і пра кашалёк з чарадзейнымі гарошынамі. Гладзіць Ясек дзівосную птушку, распытвае, што ды як, ды чаму. А салдат, як чалавек не дурны, бачыць, што Ясеку не да яго, падхапіў цурбан — бокам у лясок, ды і наўцёкі! А калі ўспомніў Ясек пра салдата, дык таго і след прастыў.
Заплакаў Ясек, забедаваў, а птушка яго суцяшае:
— He плач, не гаруй, Ясек! Крадзенае дабро на карысць не ідзе.
Пасадзіў Ясек дзівосную птушку да сябе на плячо і пайшоў далей. I давялося яму заначаваць у лесе. Распаліў Ясек цяпельца і прылёг каля яго. На агеньчык падышоў вандроўнік з кіем у руцэ.
— Можна пагрэцца? — спытаў ён.
— Садзіся, госцем будзеш! — ветліва адказаў Ясек і падкінуў у вогнішча ахапак сухога галля.— Калі б сустрэліся мы з табой раней, пачаставаў бы я цябе на славу! — I Ясек расказаў падарожніку і пра птушку Шчасце, і пра тое, як рыжы ашуканец украў у яго дзівосны цурбан.