Ці ведаеце вы сваё дзіця?
Выдавец: Народная асвета
Памер: 144с.
Мінск 1972
М. Г. АГУРЦОЎ, А. л. ВАЙНШТЭЙН
ВАЦЬКАМ
АВ ДЗЕЦЯХ
ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ СВАЁ ДЗІЦЯ?
М. Г. АГУРЦОЎ, A. Л. ВАЙНШТЭЙН
ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ СВАЁ ДЗІЦЯ?
ВЫДАВЕЦТВА «НАРОДНАЯ АСВЕТА» МІНСК 1972
Агурцоў М. Г., Вайнштэйн А. Л.
А27 Ці ведаеце вы сваё дзіця? Мн., «Нар. асвета», 1972.
144 с. 9000 экз. 18 к.
Кніга вучыць бацькоў аналізаваць матывы паводзін дзяцей школьнага ўзросту, ведаць і ўлічваць іх псіхалагічныя і ўзроставыя асаблівасці пры выбары метадаў выхавання ў сям’і.
041 371.018
15972 М
ГІа белорусском языке Нйколай Георгйевйч Огурцов, Абрам Львовйч Вайнштейн
Знаете лн вы своего ребенка?
Рэдактар Я. 3. Л і ф а н а ў. Вокладка мастака Г. П. К р ычэўскага. Мастацкі рэдактар ІО. Д. К a р а л ё ў. Тэхнічны рэдактар В. Н. Ж у к. Карэктар В. У. Н а з а р э ўс к а я.
Здадзена ў набор 4/ІП 1971 г. Падпісана да друку 12/1 1972 г. Фармат 70х90>/32. Пап. друк. № 3. Ум. друк. арк. 5,26. Ул.выд. арк. 5,27. Тыраж 9000 экз. Цана 18 кап. Заказ 662. \
Выдавецтва «Народная асвета» Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па друку, Мінск, Ленінскі праспект, 85.
Паліграфкамбінат імя Я. Коласа Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па друку, Мінск, Чырвоная, 23.
УВОДЗІНЫ
Задачы камуністычнага выхавання гіадрастаючага пакалення набываюць па сучасным этапе развіцця савецкага грамадства першаступеннае значэнне. У Праграме КПСС, а таксама ў рашэннях XXIV з’езда партыі падкрэсліваецца, што пераход да камунізма патрабуе выхавання новага чалавека, які спалучае ў сабе духоўнае багацце, маральную чысціню і фізічную дасканаласць.
Выхаванне дзяцей патрабуе не толькі любві да іх, клопатаў аб матэрыяльным дабрабыце, высокіх маральных якасцей бацькоў, але і спецыяльных ведаў.
У наш час навука мае вялікі аб’ём ведаў аб чалавеку, яго псіхіцы, узроставых асаблівасцях. Гэтыя веды — вынік назапашання і навуковага аналізу велізарнага вопыту паспяховага выхавання дзяцей у школе і сям’і.
Вядома, у поспеху выхавання вялікую ролю адыгрывае талент выхавальніка, яго прырод
3
нае дараванне. Але і таленавіты выхавальнік дасягае лепшых вынікаў, калі ён узброены навуковымі ведамі.
Авалодванне педагагічнымі ведамі, вывучэнне лепшага вопыту сямейнага выхавання дапаможа бацькам паспяхова выхоўваць дзяцей. Любыя два чалавекі не бываюць аднолькавыя. Адрозненні прыкметныя ўжо ў дзіцячым узросце. Кожны ўзрост мае свае асаблівасці. Нават у межах адноіі узроставай групы ёсць свае адрозненні. Выхаванне ажыццяўляецца больш паспяхова, калі бацькі ведаюць асноўныя фактары фарміравання асобы, улічваюць узроставыя і індывідуальныя асаблівасці дзяцей.
У гэтан працы разглядаюцца пытанні выхавання дзяцей у сям’і, таму большасць нашых рэкамендацый па выхаванні дзяцей адрасавана бацькам.
ФАКТАРЫ ФАРМІРАВАННЯ
АСОБЫ
Усям’і пяцёра дзяцей. У кожнага з іх свае інтарэсы, схільнасці і захапленні, свае адносіны да літаратуры, да жыцця. Усе .яны вучыліся ў адной школе, жылі ў адной сям’і. Чацвёра вучыліся добра: двое скончылі інстытуты, адзін — ваеннае вучылішча, адзін — тэхнікум, а малодшы апынуўся ў турме. Як усё гэта адбылося, чаму ў аднолькавых умовах выраслі розныя людзі?
Адказ на пытанне «Чаму людзі розныя?» даўно цікавіць вучоных. Шматлікія назіранні і эксперыменты паказваюць, што адрозненні прыкметныя ўжо ў раннім дзяцінстве, што з гадамі гэтыя адрозненні становяцца больш значнымі.
Людзі адрозніваюцца адзін ад аднаго знсшнім выглядам і фізічнымі данымі, характарам, ступенню таленавітасці і здольнасці. Няма двух аднолькавых індывідуумаў. Хто ж «дорыць» духоўныя якасці чалавеку: аднаму — ураўнаважаны характар, другому — запальчывы, аднаму — высокую мараль, другому — маральныя заганы, аднаму — цікаўпасць і здольнасць да інтэлектуальнай дзейнасці, другому — да фізічнай працы?
5
Нярэдка бацькі тлумачаць наяўнасць індывідуальных рыс у дзяцей спадчыннасцю. Хлопчык крычыць ля вітрыны магазіна, патрабуе, каб маці купіла яму дарагую цацку. Маці расхвалявалася, ніяк не можа адвесці яго ад вітрыны. «Увесь у бацьку ўдаўся, такі ж настойлівы»,— тлумачыць яна. He, не спадчыннасць, a проста нявыхаванасць прычына гэтай настойлівасці.
Аднойчы настаўніца, тлумачачы на педагагічным савеце прычыны нізкай паспяховасці ў класе, заявіла, што Віця I. не здольны вучыцца, што з гэтай сям’і ў яе вучыцца трэці вучань і з кожным няма ладу.
У кінафільме «Дажывём да панядзелка» ёсць эпізод: сціпла апранутая жанчына прыйшла да настаўніка высвятляць, ці паставіў ён двойку па гісторыі яе сыну. Настаўнік расказвае маці, што сын не вывучыў урока і не можа адказаць на самыя простыя пытанні.
I тут маці ў роспачы абвіпавачвае настаўніка, што той не ведае яе сына, што на большае хлопчык пе здольны, бо ў яго бацька — алкаголік. Настаўнік спрабуе супакоіць маці і гаворыць, што замест заслужанай двойкі паставіў тройку. А маці ўсё роўна даказвае сваё.
Такім чынам, мы падышлі да пыташія: ці могуць заганы бацькоў перадавацца па спадчыне?
Савецкая навука разумее снадчыннасць як сукупнасць прыроджаных асаблівасцей і ўласцівасцей чалавечага арганізма, якія складаюць яго «прыродыы фопд», зыходпы момаііт развіцця. Спадчыннасць вызначае ўзнаўленне ў патомства біялагічнага падабенства з бацька
6
мі. Што ж перадаецца па спадчыне? Якія якасці атрымліваюць у спадчыну дзеці ад сваіх бацькоў? Няцяжка заўважыць знешняе падабенства бацькоў і дзяцей. У спа^чыяу перадаюцца колер скуры, вачэй, валасбў, асаблівасці складу цела і іншыя фізічныя якасці. Перадаюцца і агульначалавечыя задаткі, якія вызначаюць схільнасць чалавека да авалоданпя прамой паставай, мовай, мысленнем. Аднак задаткі развіваюцца толькі ў працэсе сувязі з іншымі людзьмі, у працэсе чалавечай дзейнасці, г. зн. пры адпаведных умовах.
Гэту думку пацвярджаюць апісаныя ў навуковай літаратуры выпадкі, калі дзіця чалавека апыналася не ў чалавечым грамадстве і гадавалася звярамі. Такіх выпадкаў вядома звыш 30. Нікога з «дзікіх дзяцей», якія потым знаходзіліся ў чалавечым грамадстве, не ўдалося зрабіць паўв:ацэпным чалавекам. На думку вучоных, упускаўся момант, калі дзеці найбольш адчувальныя да знешніх уздзеянняў.
I. П. Паўлаў падкрэсліваў, што фонд безумоўных рэфлексаў, які з’яўляецца фундаментам складаных форм паводзін, перадаецца па спадчыне. Але прыродны фонд не злы лёс, які праследуе чалавека ўсё жыццё. На развіццё асобы робяць уплыў і іншыя фактары, г. зн. прыродныя даныя ўзаемадзейнічаюць з асяроддзем і выхаваннем, прычым гэта ўзаемадзеянне не раўназначнае, выхаванне выступае як вядучы, вызначальны фактар фарміравання чалавечай асобы.
У апошнія гады вялікіх поспехаў дабілася генетыка — навука аб спадчыннасці, якая шукае спосабы кіравання спадчынным фондам,
7
выпраўлення прыродных дэфектаў. Даказана, што некаторыя хваробы, у тым ліку і алкагалізм, робяць адмоўны ўплыў на анатамафізіялагічны фонд патомства, затрымліваюць разумовае развіццё. Больш таго, дзеці псіхічна хворых людзей, непаўнацэнных, алкаголікаў часта пакутуюць ад тых жа хвароб. Медыкі вывучылі больш як тысячу спадчынных хвароб і схільнасцей да іх.
У наш час урач, грунтуючыся на навуковых ведах, можа прадказаць бацькам магчымыя спадчынныя дэфекты будучых дзяцей. Аднак і самыя эфектыўныя сродкі кіравання спадчынпасцю ў лепшым выпадку могуць быць дапаможнымі, бо развіццё нават агульначалавечых задаткаў залежыць ад сацыяльнага асяроддзя і выхавання.
Найбольш важным і спрэчным у навуцы аказалася пытанне аб перадачы па спадчыне і развіцці задаткаў да пэўнай дзейнасці. Безумоўна, пры нараджэнні чалавек атрымлівае ад прыроды пэўныя задаткі, якія затым могуць быць развіты ў здольнасці і таленты. Але ці аднолькавыя магчымасці дзяцей? Або, дакладней гаворачы, ці ўсе дзеці атрымліваюць роўную колькасць падобных па якасці задаткаў?
На гэта пытанне навука адказвае адмоўна. Яшчэ французскі матэрыяліст Д. Дзідро падкрэсліваў, што Рафаэля з кожнага чалавека стварыць нельга. Сапраўды, нават у працэсе жыццёвых назіранняў прыкметная розніца ў здольнасцях дзяцей. Адны пачынаюць праяўляць здольнасці ў музыцы, другія — у матэматыцы. Вядома, што Моцарт у раннім дзяцінстве быў прызнаным кампазітарам і дырыжо
8
рам, а ў 13 гадоў стаў капельмайстрам прыдворнай капэлы.
У перыядычным друку не раз паяўляліся паведамленні аб тым, што ва універсітэт, на матэматычны факультэт, прыняты трынаццацігадовыя хлопчык ці дзяўчынка, якія праявілі незвычайныя матэматычныя здольнасці. Дзевяцігадовы Міша вучыцца ў 4 класе, а два разы на тыдзень займаецца хіміяй з сямікласнікамі. «Лятературная газета» паведамляла пра Жэню Гутнікава, які ў 4 гады паступіў у школу, а ў 14 — ва універсітэт, паказаўшы вялікія здольнасці да матэматыкі.
Значыцца, у гэтых людзей ад нараджэння былі закладзены задаткі да нейкай дзейнасці і праявіліся яны ўжо ў раннім дзяцінстве, a бацькі, заўважыўшы гэта, пастараліся развіць іх здольнасці і давялі развіццё да таленту.
Аднак такое ранняе праяўленне здольнасцей — з’ява даволі рэдкая, выключная. Дзіця можа і не праяўляць у дзяцінстве здольнасцей у адной дзейнасці, бо інтарэсы дзяцей няўстойлівыя і залежаць ад многіх умоў.
Вядома і позняе праяўленне здольнасцей. П. I. Чайкоўскі быў пазбаўлены абсалютнага музыкальнага слыху і да 20 гадоў нават не думаў аб тым, што стане кампазітарам.
Біёграфы выдатных вучоных адзначаюць, што ў дзяцінстве многія з іх не праяўлялі асаблівых здольнасцей да дзейнасці, якой потым прысвяцілі сваё жыццё. Ісак Ньютан, напрыклад, не вызначаўся здольнасцямі ў вучобе, нямецкі вучоны Вільгельм Гумбальт у дзяцінстве лічыўся тугадумам, а англічанін М. Фарадзей, які праславіўся сваімі работамі ў галіне
9
электрычнасці, у маладосці меў слабую памяць. Пісьменнік С. Т. Аксакаў напісаў першы твор ва ўзросце 56 гадоў.
Усе гэтыя факты гавораць аб тым, што задаткі складаюць прыродны фонд чалавека, могуць праяўляцца пры спрыяльных умовах на працягу ўсяго яго жыцця. Для развіцця здольнасцеіі выключнае значэнне мае ўменне працаваць. Часта здольныя дзеці, якія «схопліваюць усё на ляту», раптам страчваюць свае здольнасці, а часам і адстаюць ад аднагодкаў. Бацькі ў паніцы. Што здарылася? Раней Віцю дастаткова было паслухаць настаўніка, і ён усё ведаў. Але аб’ём ведаў з кожным годам павялічваўся, многае трэба было сцмому здабываць з кніг, а Віця не прывык сістэматычна працаваць, сн лічыў, што і так пра ўсё даведаецца без асаблівай працы і напружання. Усё гэта гаворыць аб тым, што для развіцця прыроджаных задаткаў патрэбна сістэматычная напружаная праца. Гэту думку пацвярджаюць людзі, якія дабіліся выдатных выпікаў у канкрэтнай дзейнасці. Усе яны вельмі многа і ўпарта працавалі.