Ці ведаеце вы сваё дзіця?
Выдавец: Народная асвета
Памер: 144с.
Мінск 1972
Усё сказанае вышэй дазваляе зрабіць вывад, што бацькі павінны добра ведаць узроставыя і індывідуальныя асаблівасці дзяцей. Гэта дазволіць бацьку ці маці ацаніць свае педагагічныя веды і больш эфектыўна выкарыстоўваць метады і прыёмы педагагічнага ўздзеянпя, якія вынікаюць з задач камуністычнага выхавапня дзяцей у сям’і.
ДЗІЦЯ НАПЯРЭДАДНІ
ШКОЛЫ
Т)азвіццё дзіцяцідашкольніка мае на ўвазе выпрацоўку ў яго'такіх якасцей, якія маглі б забяспечыць магчымасць пераходу да новай, больш складанай дзейнасці — вучобы. Для дзяцей кожнага ўзросту існуюць шматгранныя віды дзейнасці, у працэсе якіх развіваецца асоба дзіцяці і фарміруюцца яго ўзроставыя і псіхічныя асаблівасці. У дашкольным узросце вельмі важнае значэнне маюць гульні, у якіх дзіця праяўляе сябе, актыўна вывучаючы навакольны свет. Аднак у старэйшым дашкольным узросце побач з гульнёй уводзяцца заняткі навучальнага характару, дзяцей прыцягваюць таксама да выканання пасільных працоўных заданняў.
Вопыт паказвае, што дзеці, якія выхоўваліся ў дзіцячым садзе, больш развітыя, паколькітам заняткі посяць навучальны характар, а выкананню працоўных заданняў падаецца асаблівая ўвага. Гэтыя задагші даюцца з улікам педагагічнай мэтазгоднасці.
Жыццё дашкольніка праходзіць звычайна ў сям і і ў дзіцячым садзе. Таму і патрэбна адзіная лінія выхавання, цесная сувязь паміж сям’ёй і дзіцячым садам. Гэты кантакт датычыцца розпых бакоў жыцця дзіцяці. Пажадана,
5G
каб распарадак дня, харчаванне, час сну не вельмі адрозніваліся дома ад распарадку ў дзіцячым садзе. Калі ў дзіцячым садзе прывучылі дзіця апранацца, прыбіраць свой ложак, прымаць цацкі і да т. п., то яно павіяыа выконваць гэта і дома; дзіцяці, прывучанаму ў дзіцячым садзе чысціць зубы, абавязкова мыць рукі перад ядой, карыстацца сталовым прыборам і да т. п., нельга і дома, у сям’і, дазваляць не чысціць зубы, есці рукамі, нс прымаць за сабой цацкі.
Практыка паказвае, што нярэдка сувязь паміж сям’ёй і дзіцячым садам аказваецца недастаткова цеснай, дзеянні не каардынавапыя, a часам і супярэчлівыя. Калі раніцой маці прыводзіць дзіця ў дзіцячы сад, медыцынская сястра аглядае яго — ці няма высыпкі на целе або пачырванення ў горле, а вечарам прыходзіць маці і таксама аглядае дзіця — ці няма сінякоў і драпін. Такога чыста знешняга агляду зусім недастаткова. Выхавальнікам і бацькам не менш важна ведаць, як дзіця паводзіла сябе на працягу дня, які быў настрой, ці не мела яно спагнанняў або заахвочванняў.
Як правіла, выхавальнікі расказваюць бацЬ' кам толькі аб правіннасцях дзіцяці, каб яго пакаралі. Пра добрыя ж паводзіны дзіцяці, настрой або правіпнасці, якія не патрабуюць пакарання, бацькам расказваюць рэдка. Бацькі, са свайго боку, не пачуўшы нічога станоўчага пра дзяцей, а толькі скаргі, заяўляюць, часам і пры дзецях, што гэта прыдзіркі, што дома дзеці цаводзяць сябе добра і што, значыць, у дзіцячым садзе проста пе ўмеюць правільна пады
57
сці да малых. Усё гэта настройвае дзіця супраць выхавальнікаў.
Бацькі павінны ведаць фізічнае развіццё сваіх дзяцей.
Фізічнае развіццё дзіцяці дашкольнага перыяду адбываецца нераўнамерна: так, у 2— 3 гады і ў 5—6 гадоў штогадовыя прыбаўленні росту раўняюцца 8—10 см, а ў 4—5 гадоў гэтыя прыбаўлепні раўняюцца ўсяго толькі 4— 5 см. Нрацэсы акасцяпепня шкілету ідуць вельмі энергічна. Аднак шкілет дашкольніка мае яшчэ вельмі вялікую эластычнасць, у выніку чаго дзіця робіць рухі, якія ў далейшым стапуць яму недаступнымі.
Мышцы яшчэ вельмі слабыя, таму дзіця не можа вытрымліваць доўгай нагрузкі сілавымі практыкаваннямі (падцягванне, падыманне цяжкага і да т. п.). Да 5—6 гадоў удасканальваюцца мышачныя рухі. Дзецям удаюцца такія віды ручной работы, як лепка, пляцепне, асабліва пры выкарыстанні матэрыялу накшталт гліны, паперы і да т. п.
У дашкольным узросце, калі дзеці авалодваюць разнастайнымі рухамідзеяннямі, вельмі важнае значэнне мае для іх гульня.
Н. К. Крупская лічыла, што гульня з’яўляецца патрэбай дзіцячага арганізма, гульня ўзнікае як спосаб знаёмства дзіцяці з навакольным светам, гульня для дашкольніка — і вучэбная работа і сур’ёзная форма яго выхавання. Дашкольнік не проста катае тачку ці аўтамабіль, а штосьці возіць у іх; ён не перабірае кубікі, a спрабуе^нешта зрабіць з іх, будаваць, часта загадзя аб’явіўшы аб сваім намеры зрабіць дом, параход.
58
Важна, каб у дзіцяці 5—6 гадоў з’явіліся ў час гульні мэтавыя паводзіны. Дзеці 3—5 гадоў адчуваюць радасць ад саміх рухаў: беганіны, лажання, скакання. 3 3—4 гадоў узнікаюць гульні з нейкай задумай, а з 4—5 гадоў яны набываюць больш ясную мэтавую накіраванасць. Аднак мэты яшчэ вельмі няўстойлівыя і лёгка мяпяюцца ў працэсе дзеяшіяў дзіцяці. Таму выхаванне мэтапакіраванай, стваральнай дзейнасці ў дзяцей павінна быць прадметам асаблівай увагі бацькоў. Даведаўшыся, чым займаецца дзіця, неабходна пагуляць разам з ім, зрабіць свае заўвагі, параіць і ў выніку дабіцца, каб яно выканала пастаўленыя перад сабой мэты.
Адпак дарослы, займаючыся з дзіцем, павінен быць асцярожным, паколькі ў гэтым узросце часта ўзнікаюць нервовыя зрывы.
У дашкольніка асабісты жыццёвы вопыт яшчэ вельмі малы, дзіця яшчэ не ўяўляе сабе, да чаго могуць прывесці тыя або іншыя дзеянні, таму дзеці звычайна больш «смелыя» і бёсклапотныя, чым дарослыя. Усім добра вядома, як цяжка ўтрымаць дзяцей ад лажання па дрэвах, ад гулыіі з запалкамі і іншых падобных учынкаў, небяспечных вынікаў якіх яны не ўсведамляюць. Назіраппі паказалі, піто прычыны, якія выклікаюць псіхічны зрыў у дзяцей, звычайпа пязначныя: адзін пачаў заікацца пасля таго, як убачыў у цырку мядзведзя, другі перажыў нервовае ўзрушэнне, калі спалохаўся п’янага, а трэці — калі зпад шафы выскачыла мыгп.
Чаму так спалохаўся мядзведзя на цыркавым паказе шасцігадовы хлопчык, у той час Ka
59
лі ўсе іпшыя яго равеснікі з велізарным задавальненнем глядзелі на мядзведзяў? Аказалася, калі дзіцяці было тры гады, бабуля, каб дабіцца паслухмянасці, палохала малога тым, што яго забярэ мядзведзь. I вось, калі сапраўдны, жывы мядзведзь памчаўся на веласіпедзе ў бок дзіцяці, апошпяе ахапіў жах, выкліканы гэтай знаёмай, але не зусім зразумелай і таму асабліва жудаснай сітуацыяй пагрозы.
Залішнюю ўражлівасць дзіцяці ў гэтым узросце можна папярэдзіць толькі ў тым выпадку, калі зусім спакойна аднесціся да таго, што яго палохае, часам нават утойваючы ад дзіцяці сваю псіхалагічпую пазіцыю. Напрыклад, дзяўчынцы, якая ад страху прытулілася да маці, убачыўшы сабаку, што брахаў на яе зза плоту, маці са здзіўленнем гаворыць:
— Што ты, дачушка, сабака з табой вітаецца, ён жа не можа сказаць «Дзень добры».
I дзяўчыпка адразу супакоілася — магчымасць псіхічнага зрыву папярэджана.
Вядома, перабольшанне первовай уражлівасці ўзнікае галоўным чынам зза ітяправільных адносін дарослых, у першую чаргу маці або бацькі, да таго, што адбываецца. Іх прамое або ўскоснас ўнушэнне дзіцяці, што адбылося або адбываецца нешта страшнае, і з’яўляецца звычайнай прычынай залішняй первовай уражлівасці. Дашкольнікі часта баяцца ўсяго новага, невядомага. Гэты страх заснаваны, як адзпачаў I. П. Паўлаў, на ахоўпым рэфлексе. Аднак спакойныя адносіны дарослых да повых уражанпяў паказваюць дзіцяці, што няма чаго баяцца, і хутка прывучаюць дзіця не баяцца певядомага.
60
У дашкольным узросце дзеці любяць гуляць з бацькамі або выконваць разам якуюнебудзь работу: мыць, варыць абед, прыбіраць пакой, дапамагаць складваць дровы і г. д. У сумеснай працы выхоўваюцца неабходныя маральныя якасці, дзіця ўжо адчувае сябе памочнікам бацькі або маці, яму іншы раз для гэтага даводзіцца адмаўляцца ад сваіх забаў.
Аднак, як паказваюць педагагічныя даследаванні *, бацькі недастаткова ведаюць дзяцей, мала садзейнічаюць іх развіццю, выкарыстоўваюць галоўным чынам пасіўныя сродкі выхавання інтарэсаў. Так, 89% бацькоў у вольны час чытаюць дзецям кнігі і расказваюць казкі. Такое захапленне пасіўнымі сродкамі значна змяншае поле актыўнай дзейнасці малых.
Сярод актыўных форм сумеснага адпачынку дзяцей і бацькоў у першую чаргу трэба адзначыць прагулкі па свежым паветры (56% апытаных). Але гэтыя прагулкі не заўсёды змястоўныя. Нягледзячы на тое, што 34% бацькоў у якасці першачарговай задачы назвалі выхаванне працавітасці, япы не выкарыстоўваюць тых сродкаў, якія павіпны весці да станаўлення гэтай якасці, а іменна: выканання дзіцем пастаяпных працоўных абавязкаў у сям’і. 30% бацькоў пішуць, што дзіця не мае ніякіх працоўных даручэнняў. Болыпасць дзяцей «іншы раз»
1 Аўтары выкарыстоўваюць даследаванні, праведзеныя ў дзіцячых садах г. Запарожжа. Гэтыя даныя ўзяты з даклада М. А. Бойчапкі на Усесаюзнай навуковай канферэнцыі па праблемах дашкольнага выхаваішя. Гл. Тезпсы докладов, сделанпых на Всесоюзпой научной конференцпп по проблемам дошкольного восшіташія. М., 1970, т. 1.
61
мыюць посуд (16%), падмятаюць падлогу (12%), выціраюць пыл (10%), мыюць невялікія рэчы (5%) ці гумавы абутак (3%). Частка дзяцей мае пастаянныя працоўныя даручэнні, накіраваныя на задавальненне асабістых патрэб дзіцяці: прыбіраюць цацкі, самі апранаюцца і распрапаюцца, складваюць сваю вопратку, прыбіраюць ложак.
Пастаянныя даручэнні, накіраваныя на абслугоўванне патрэб сям’і, займаюць нязначнае месца: паліваць кветкі — 5%, мыць посуд — 2 %, выціраць пыл — 2 %, прыбіраць посуд у буфет — 1 %.
Ва ўзросце 5—6 гадоў дзеці пачынаюць разумець розніцу паміж працай і гульнёй. Таму важна прывучыць іх да выканання нескладаных абавязкаў па самаабслугоўванню, аказанню дапамогі бацькам. Важна тлумачыць дзецям, што ўменне самастойпа апранацца, прыбіраць за сабой, падмятаць падлогу і выкопваць іншыя даручэнні дарослых дазваляе бацькам удзяляць больш часу дамашнім заяяткам з імі. Адна з галоўпых задач у падрыхтоўцы дзіцяці^Да ІякбльГ і заключаецца ў развіцці ў яго~ здольнасці выконваць свае абавязкі незалежна
JДJJaд£цtsяj4Ш^pm
Шасцігадовао дзіця ў значнай ступепі падрыхтавапа ўсім папярэднім развіццём да выхавапня і навучання ў школо: япо валодас звязпай мовай і мае дастаткова ўяўленняў для паспяховай вучобы ў I класе, здольпае выконваць задаппі; гульпі з правіламі навучылі яго падпарадкоўвацца патрабавапням і стрымліваць свае жадапні, а галоўнае — дзеці ў гэтым узросце, у большасці выпадкаў, маюць вялікае жа