• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ці ведаеце вы сваё дзіця?

    Ці ведаеце вы сваё дзіця?


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 144с.
    Мінск 1972
    64.21 МБ
    77
    Мы падрабязна спыніліся на арганізацьіі выканання дамашніх заданняў малодшымі школьнікамі, таму што ў гэты час фарміруюцца навыкі самастойнай работы. Пачатковая школа павінна падрыхтаваць дзяцей да сістэматычнага засваення асноў навук. Гэта задача ўключае і прывіццё вучням уменняў і навыкаў самастойнай работы. Ці трэба даказваць, што самастойнае выкананне дамашніх заданняў аказвае ўплыў і на маральнае развіццё дзяцей, выхоўвае пачуццё адказнасці, акуратнасць, умацоўвае волю.
    Роля сям’і ў развіцці дзяцей не абмяжоўваецца праверкай выканання дамашніх заданняў. Мы ўжо гаварылі, што ў малодшым узросце працягваецца інтэнсіўнае развіццё мыслення, усёй псіхічнай дзейнасці дзіцяці.
    Бясспрэчна, сям’я можа аказаць станоўчы ўплыў на развіццё псіхікі малодшага школь— ніка.
    У працэсе навучання дзеці набываюць велізарны запас ведаў, але яшчэ не ўсё ім ясна і зразумела, навакольнае жыццё толькі пачынае раскрываць перад імі свае сакрэты. Дзіця імкнецца пазнаць з’явы прыроды, грамадскага жыцця. Яно часта задае пытанні дарослым; малодшага школьніка цікавіць не толькі сама з’ява, але і прычынныя сувязі. Большасць пытанняў у гэтым узросце пачынаецца з «Чаму?». Цікаўнасць уласціва чалавеку, з самага ранняга дзяцінства яна праяўляецца ў павышанай цікавасці да ўсяго навакольнага, у жаданні даведацца як мага больш.
    Цікаўнасць, бясспрэчна, мае ўплыў на разумовае развіццё дзіцяці. Аднак развіццё мыслен
    78
    ня прадугледжвае, каб дзіця само як найбольш параўноўвала, супастаўляла, абагульняла, рабіла вывады. Бацькі маюць вялікія магчымасці для развіцця гэтых якасцей у штодзённай рабоце з дзецьмі. Прывучэнне дзіцяці да разумовых аперацый пачынаецца звычайна з парады «Падумай...», «А як ты думаеш?», «Растлумач...», «Параўнай з...» і г. д.
    Дзеці атрымліваюць у школе вялікі аб’ём навуковых ведаў. Добра, калі бацькі могуць арганізаваць іх практычнае прымяненне ў дамашніх умовах. Можна разам з дзіцем правесці дослед, зададзены настаўнікам. Але яшчэ большую карысць прыносяць даручэнні, звязаныя з вызначэннем істотных прыкмет вывучаемай з’явы ў працэсе практычнай дзейнасці. Дзіцяці даручаецца, напрыклад, даглядаць дамашнія расліны. Можна проста паліваць кветкі. А можна арганізаваць справу так, каб дзеці ўмела выкарыстоўвалі веды аб асноўных умовах жыцця раслін, атрыманыя ў школе, каб прааналізавалі, ці дастаткова святла, цяпла, вільгаці для іх росту; падумалі, як лепш размясціць кветкі, каб яны папалі ў самыя спрыяльныя для росту ўмовы.
    Мысленне чалавека цесна звязана з мовай. Мова з’яўляецца кампанентам мыслення і ў пэўнай ступені служыць паказчыкам узроўню яго развіцця. Развіццё мовы адбываецца адначасова і ў адзінстве з развіццём мыслення. Школа праводзіць спецыяльную работу для развіцця мовы вучняў. Валодаючы новымі ведамі, дзеці засвойваюць і паняцці, якімі перадаюцца веды, адбываецца значнае папаўненне слоўнікавага запасу школьніка. Павелічэнне слоўнікавага запасу
    79
    з’яўляецца важнай задачай развіцця мовы вучняў. Жыццё дае для гэтага найбагацейшыя магчымасці. Пастаянныя сувязі бацькоў са сваімі дзецьмі, слуханне радыё, прагляд кінафільмаў і тэлеперадач, чытанне кніг — усё гэта абагачае мову вучняў новымі словамі, дае ўзоры перадачы думак рознымі спосабамі. Аднак набыццё вялікай колькасці слоў не з яўляецца самамэтай, неабходна навучыць дзяцей актыўна выкарыстоўваць іх у гаворцы, а для гэтага трэба пастаянна працаваць над павышэннем культуры мовы дзяцей. Вьшраўленне памылак у вымаўленні асобных слоў або складанні сказаў з’яўляецца адным з відаў такой работы. Але больш плённая работа па развіцці мовы ў сям’і звязана з чытаннем і расказваннем. Дзіця з самага ранняга дзяцінства прывучаецца расказваць пра тое, што япо бачыла, чула, з кім сустракалася. У малодшага школьніка гэта патрэба павялічваецца. Трэба, каб бацькі не толькі слухалі, што расказвае дзіця, але і звярталі ўвагу на тое, як яно гэта робіць. Сустракаюцца дзеці, якія не любяць расказваць. Гэта павінна насцярожыць бацькоў. Магчыма, бацькі дапускалі нетактоўнасць у адносінах да дзіцяці ў час расказвання або адносіліся абыякава да Taro, што яно расказвала, а магчыма дзіця не ўмее расказваць.
    Вялікае значэнне для развіцця ўсіх псіхічных, маральных, эстэтычных якасцей асобы мае кніга. Прыахвоціць дзяцей сістэматычна чытаць — важнейшая задача і настаўніка і бацькоў.
    Калі з малых гадоў дзіця бачыць, што кнігу ў сям’і цэняць, што дарослыя сістэматычна чы
    80
    таюць, вядуць размову аб прачытаным, цікавяцца навіпкамі літаратуры, неяк само сабой атрымліваецца, што і дзеці пачынаюць чытаць. Але бывае і так, што ў сям’і, дзе ўсе любяць чытаць, дзіця не чытае. Бацькі непакояцца. Маці спрабуе прывучыць сына да чытання. Чытае яму сама або расказвае. Дзіцяці цікава, япо ўважліва слухае, просіць яшчэ пачытаць, і маці чытае. У чым жа справа? Нам здаецца, быў прапушчаны найболып спрыяльны момант пераходу да самастойнага чытання. Ёсць у развіцці дзіцяці такі перыяд, калі яго цікавіць сам працэс чытання. Гэты перыяд наступае пасля таго, як дзіця навучылася чытаць. У гэты час і трэба прывучаць яго да самастойнага чытання. А маці здавалася, што прачытаць цэлую казку Мішу не пад сілу, і яна працягвала чытаць і расказваць яму сама, як гэта рабіла раней.
    Вядома, не ўсё яшчэ страчана. Можна прывучыць дзіця да чытання і ў больш познім узросце. Для гэтага існуе многа шляхоў. Вось адзін з іх. Віцева маці расказвае, што яна ўжывала розныя прыёмы: спыняла чытанпе на цікавым месцы, спасылаючыся на занятасць, пакідала сына з кнігай і ішла на кухню. Спачатку Віця цярпліва чакаў маці, потым браў кнігу і пачынаў чытаць сам, праз некаторы час маці прасіла яго прачытаць цікавае месца ўголас, а іншы раз звяртала ўвагу Віці на малюнкі ў кнізе. Так паступова, на працягу амаль двух гадоў, выпрацоўвалася прывычка чытаць самастойна.
    Развіццё мыслення малодшага школьніка цесна звязапа з развіццём увагі. Псіхолагі ад
    4 Зак. 662
    81
    розпіваюць два віды ўвагі: міжвольную і адвольную. Увага — гэта накіраванасць псіхічнай дзейнасці чалавека. Любая свядомая дзейнасць патрабуе ўвагі, г. зн. накіраванасці, сканцэнтраванасці ўсёй нсіхікі чалавека на аб’екце дзейнасці. Роля ўвагі ў навучанні асабліва вялікая, таму што пазнавальяы працэс наогул немагчымы без увагі.
    Кожны заўважаў, што ўвага найчасцей спыняецца на тых аб’ектах, якія зацікавілі або маюць вялікае значэнне. Гэта міжвольная, або ненаўмысная, увага. Такой увагай валодае кожнае дзіця, хаця ступень устойлівасці і глыбіня міжвольнай увагі розная і залежыць як ад узроставых асаблівасцсй дзяцей і ўзроўню іх выхаванасці, так і ад сілы раздражняльніка, г. зн. аб’екта ўвагі.
    Аднак для паспяховай дзейнасці чалавеку патрэбна ўвага мэтанакіраваная, якая залежыць не толькі і не столькі ад інтарэсу, колькі ад валявых намаганняў чалавека. Такая ўвага называецца адвольнай, наўмыснай. У навучальнай дзейнасці скарыстоўваюцца абодва віды ўвагі.
    Малодшаму школьніку цяжка сканцэнтравацца на адным якімнебудзь прадмеце доўгі час, таму што адвольная ўвага і воля ў яго развіты слаба. Настаўнік вызпачае аб’ект увагі школьнікаў на ўроку, імкнецца рабіць заняткі разнастайнымі, каб дзеці не стамляліся, каб у працэсе самой работы, якая патрабуе на першым часе валявых намаганняў, іх увага падтрымлівалася і цікавасцю.
    Вучніпершакласнікі лёгка адыходзяць ад канкрэтнага, іх увага часта пераключаецца Hane
    82
    ракор іх жаданню. Ім цяжка самім падтрымліваць увагу ў пэўным напрамку.
    Але ўжо к канцу другога года навучання дзіця можа сканцэнтраваць сваю ўвагу на прадмеце, які не выклікае ў яго цікавасці, але які патрэбен або які назваў настаўнік. Дзіця прывыкла ўжо вучыцца, яно разумее, што для паспяховай вучобы трэба ўважліва слухаць настаўніка, выконваць яго патрабаванні і заданні як у школе, так і дома.
    У трэцім класе адбываецца далейшае развіццё адвольнай увагі. Павялічваецца яе аб’ём. Малое заўважае галоўнае ў прадмеце, выдзяляе другарадныя дэталі. У гэты час праяўляецца яшчэ адна важная якасць — уменне разгрупоўваць увагу. Сярод трэцякласнікаў можна сустрэць дзяцей, якія, запісваючы пытанне да рашэння задачы, робяць у той жа час вылічэнні. Аднак разгрупаванне ўвагі — задача складапая, і не заўсёды малодшы школьнік паспяхова спраўляецца з ёю.
    На ўроках настаўнік вучыць дзяцей не толькі чытанню або арыфметыцы, але і таму, як назіраць, параўноўваць і абагульняць. У дамашніх умовах развіццю ўвагі ў дзяцей садзейнічаюць гульні. Неабходна выкарыстоўваць для гэтага розныя гульні. Створана вялікая колькасць пастольных гульняў «на ўвагу». Можна парэкамендаваць бацькам цікавую кнігу «Ад гульні да самавыхавання» '. У гэтай кнізе апісаны таксама гульні, якія развіваюць увагу дзяцей.
    1	Е. М. Гельфан, С. А. Шмаков. От нгры к самовоспнтаішю. Нзд. 2е, дополн., М., 1971.
    4*
    83
    Развіццю ўвагі садзейяічаюць заданні назіраць за прыроднымі з’явамі. Назіранне за надвор’ем, складанне календара надвор’я развіваюць не толькі ўвагу, але і мысленне, памяць.
    Увага цесна звязана з усім развіццём асобы дзіцяці, у тым ліку і з памяццю.
    У малодшага школыііка добрая памяць. Прычым запамінанне адбываецца тіібыта аўтаматычна. У памяці дзіцяці фіксуюцца многія з’явы і факты, хаця яно і не стараецца запамінаць іх. Для трывалага засваення ведаў такога ненаўмыснага запамінання недастаткова. Настаўнік спецыяльна трэніруе памяць дзяцей, прапаяоўвае ім вывучыць верш, правіла, табліцу множання. Ён вучыць іх прыёмам запамінання. Некаторыя бацькі няправільна разумеюць прынцып «развіваючае навучанне» і нярэдка выказваюць думку, што з пераходам на новыя праграмы не трэба даваць вучням завучваць на памяць, таму што завучванне, на іх Думку, пярэчыць развіваючаму навучанню.
    Памылковасць такой думкі відавочная. Калі мы гаворым аб развіваючым павучанні, то маем на ўвазе, што ў працэсе навучання трэба развіваць і памяць дзіцяці. А для развіцця памяці патрэбны спецыяльныя практыкавапні ў запамінапні. Мы ўжо не гаворым пра тое, што воды, якія вучань пабывае ў пачатковай школе, носяць практычны характар.
    Неабходна з I класа вучыць дзяцей лагічным прыёмам запаміпання, каб япы маглі пераказаць сваімі словамі прачытанае або пачутае. Неасэнсаванае запамінанне тармозіць развіццё мыслення і мовы.