Ці ведаеце вы сваё дзіця?
Выдавец: Народная асвета
Памер: 144с.
Мінск 1972
A. М. Горкі ўсе свае поспехі тлумачыў уменнем і любоўю да працы. П. I. Чайкоўскі меў жалезную волю і ўмеў працаваць акуратна.
Яшчэ адяо цікавае пытапне ўзнікла перад навукай, калі пры вывучэнні радаслоўных некаторых здольных асоб выявілася, што ў родзе часта бывае многа таленавітых людзей. Устаноўлена, напрыклад, што ў радаслоўнай Баха на працягу 5 пакаленняў было 16 кампазітараў, 29 прафесійных музыкантаў, піто такія славутыя людзі, як Шылер, Гегель, ІПэлінг, паходзяць з роду Іагана Вапта, які жыў у XV ста
10
годдзі. Буржуазныя псіхолагі робяць з гэтага вывад, што па спадчьше могуць перадавацца і інтэлектуальныя здольнасці.
Савецкія біёлагі і псіхолагі не адмаўляюць уплыву спадчыннасці на фарміраванне асобы і лічаць, што пры нараджэнні дзіця атрымлівае фонд агульначалавечых і індывідуальпых задаткаў, якія ператвараюцца ў здольнасці на працягу ўсяго далейшага жыцця. Аднак для гэтага патрэбна актыўная дзеіінасць асобы ў чалавечым грамадстве.
Савецкія псіхолагі катэгарычна адхіляюць сцверджанне буржуазных вучоных аб перадачы па спадчыне духоўных якасцей асобы і лічаць, што кожнага чалавека можна выхаваць сумленным і праўдзівым, з камуністычнымі перакананнямі і навуковым светапоглядам.
«Стварае чалавека прырода,— пісаў В. Р. Бялінскі,— але развівае і адукоўвае яго грамадства. Ніякія абставіны жыцця не выратуюць і не абароняць чалавека ад уплыву грамадства, нідзе не схавацца, нікуды не дзецца ад яго» Ч
Чалавеку не суджана выбіраць, у якой сям’і, у якой дзяржаве, у якім геаграфічным раёне яму нарадзіцца. Ён уваходзіць у складаны свет грамадскіх адносін. I гэты свет з першых дзён жыцця робіць велізарны ўплыў на чалавека.
Сям’я, таварышы, грамадства — усё гэта асяроддзе, якое фарміруе чалавека.
Што ж трэба разумець пад асяроддзем? К. Маркс даў вычарпальны адказ на гэта пы
1 В. Г. Б е л п н с к іі й. Собр. соч., М., 1948, т. Ш, стр. 548.
11
танне, аяалізуючы вучэнне французскіх матэрыялістаў. У паняцце «асяроддзе» К. Маркс уключаў узровень развіцця вытворчасці, класы і класавую барацьбу, характар раздзялення працы, узровень развіцця людзей, г. зн. матэрыяльныя і ідэалагічныя, стыхійныя і арганізаваныя ўздзеянні на чалавека.
Пэўны ўплыў на фарміраванне чалавека робіць геаграфічнае асяроддзе. Кліматычныя ўмовы, звязаная з імі гаспадарчая дзейнасць вызначаюць лад жыцця людзей, яакладваюць пэўны адбітак на іх характар. Напрыклад, людзі, што жывуць ва ўмовах Крайняй Поўначы, па складу характару адрозніваюцца ад людзей, якія жывуць на беразе Чорнага мора. Яны больш загартаваныя, а суровыя кліматычныя ўмовы, доўгая палярная ноч прымушаюць чалавека выпрацоўваць такія якасці, якія не патрэбны людзям, што жывуць у іншых кліматычных умовах.
Гаспадарчая дзейнасць, звязаная з кліматычнымі ўмовамі, таксама накладае пэўны адбітак на фарміраванне асобы. Для таго каб вырошчваць і збіраць бавоўну, патрэбны адны якасці, а каб разводзіць аленяў, паляваць у тундры, займацца рыбалоўствам у паўночных морах, патрэбны іншыя якасці.
Галоўны ўплыў на фарміраванне асобы робіць сацыяльнае асяроддзе. Да яго належыць не толькі працоўная дзейнасць людзей і іх узаемаадносіпы, але ўсё, што акружае чалавека. Бібліятэкі, радыё, тэлебачанне, кіно ўзмацняюць уйлыў асяроддзя на асобу.
Дзіця жыве ў сям’і, сябруе з таварышамі, з’яўляецца членам школьнага калектыву.
12
Уплыў сям’і на фарміраванне асобы бясспрэчны. Многае з таго, што ёсць у бацькоў, засвойваецца ў працэсе жыцця дзецьмі. Швейцарскі педагог I. Песталоці лічыў сям’ю «школай нораваў» — так высока цаніў яе ўплыў на дзіця.
У сям’і закладваюцца асноўныя якасці чалавека. Дзіця з ранпіх гадоў адчувае клопаты і любоў бацькоў, у сваю чаргу адказвае ім павагай і любоўю. У гэтых чалавечых адносінах фарміруецца пачуццё павагі да людзей, любоў да Радзімы.
Цесная сувязь сям’і з грамадствам павышае яе значэнне ў выхаванні дзяцей. Грамадству не ўсё роўпа, якія людзі выхоўваюцца ў сям’і. I бацькі павінны разумець, што, выхоўваючы дзяцей, яны, паводле слоў A. С. Макаранкі, выхоўваюць будучую гісторыю нашай краіны, a значыць, і гісторыю свету.
'Асяроддзе не бывае пастаянным і нязменным. Яно само развіваецца і змяняецца, уплываючы на змены, піто адбываюцца ў дзіцяці. Часта і малыя змены ў навакольным асяроддзі аказваюцца вырашальнымі ў фарміраванні асобы.
Цікавыя назіранні за развіццём блізнят апісвае А. Г. Кавалёў у кпізе «Характар і заканамернасці яго фарміравання. Ён прасачыў за развіццём рыс характару ў блізнят Валі і Веры і прыйшоў да вываду, што асноўнай прычынай адрозненняў у іх характарах з’яўляецца рознае асяроддзе.
Чытач можа задаць пытанне: «Ці магчыма рознае асяроддзе ў блізнят, якія жывуць у адной сям’і, сядзяць за адной партай у школе і гуляюць разам?» Так, магчыма. Калі нарадзілі
13
ся Валя і Вера і ў іх яшчэ пе было імёнаў, адну з іх, тую, якая нарадзілася раней, назвалі старэіішай, а другую — малодшай. Гэта акалічнасць і аказалася рашаючай.
Валі, як «старэйшай», даручалі наглядаць за «малодшай» сястрычкай, адказваць за яе паводзіпы, паказваць прыклад пры выкананыі розных даручэнняў. У сясцёр, натуральна, сфарміраваліся розпыя рысы характару. У Валі — ініцыятыўнасць, адказнасць, рашучасць, таварыскасць. У Веры гэтыя якасці былі выражаны вельмі слаба. Яна прывыкла да таго, што за ўсё адказвае «старэйшая» сястра, а яе справа — ісці за ёй, прыслухоўвацца да яе парад, выконваць загады.
Бацькі не звярнулі ўвагі яа гэту «дробязь» у адносінах дзяўчынак і нс маглі зразумець, чаму адна «бойкая», другая «ціхая» — маўляў, рознымі нарадзіліся...
Уплыў бацькоў у гэтым выпадку бьтў нсўсвядомлены, стыхійны. А колькі такога ўплыву аказваюць на дзіця за дзень, тыдзень, месяц, год...
He выпадкова A. С. Макаранка заўсёды падкрэсліваў, што ў выхаванні няма дробязей, што бацькі выхоўваюць дзяцей у любы момант іх жыцця. У «Кнізе для бацькоў» ён паказвае, як выхоўваецца эгаіст. Пяцігадовы Жора паснедаў ужо, а маці прымушае выпіць яшчэ кубак малака. Хлопчык глядзіць з агідай на малако, ён сыты. Маці ўгаворвае яго. Яна паказвае на кошку і гаворыць, што тая зараз усё вып’е, але «мы не дадзім ёй Жорава малако, ён сам яго вып’е». Жора, вядома, не можа дапусціць, каб кошка выпіла яго малако, і п’е сам.
14
«3 такіх дробязей пачынаецца эгаіст»,— робіць заключэіше A. С. Макаранка.
Чысценькі, сімпатычны Алежак з яснымі разумнымі вочкамі к 5 гадам стаў гразой для падлеткаў у двары. He таму, што ён дужэйшы, а таму, што з акна кватэры за ім наглядае мама і заўсёды прыходзіць на дапамогу.
3 акна кватэры Алежак убачыў, што Віця і Пеця гуляюць з новай машынай. Ён падкрадваецца да іх і з радасным крыкам вырывае машьтну. Хлопчыкі даганяюць Алега, каб забраць машыну, але ён пачынае крычаць. На дапамогу бяжыць мама Алега.
— He чапайце яго, ён маленькі!
— Ёп машыну нашу ўзяў.
— Няхай пагуляе, потым вам аддасць.
I мама стаіць, глядзіць, як Алег, пераможна паглядаючы на дзяцей, гуляе з чужой цацкай.
Алег лічыў, што яму ўсё дазволена, ён лепшы за іншых. У школу мама вадзіла яго за ручку да V класа, пасвойму «рэагавала» на кожную заўвагу настаўніка або двойку, лічачы, што настаўнікі несправядлівыя да сына. Хлопчык не ведаў табліцы множання, а мама сцвярджала, што ён самастойпа вывучае алгебру. Гэта быў звычайны гультай, які сяктак «перапаўзаў» з класа ў клас пе без прымусу бацькоў, якія лічылі яго «асаблівым», «незвычайным». Ёп прывык ужо і да беспакарапасці і да спакойнага жыцця за чужымі плячыма. Яму не патрэбна самастойнасць, воля, характар. Ён ведаў, што мама, побач, яна не дасць яго ў «крыўду».
Бязвольныя, слабахарактарныя дзеці часцей успрымаюць адмоўны ўплыў тыхсіх тавары
15
шаў. Некаторыя бацькі апраўдваюць недахопы дзяцей уплывам «вуліцы», а на вуліцы ж — нашы дзеці. Аднаго «перавялі» ў вячэрнюю школу, другі кінуў вучыцца, трэці яшчэ ходзіць у школу, але ўжо не вучыцца. Сапіа М. вучыўся два гады ў трэцім класе, два гады ў чацвёртым, у пятым таксама застаўся на другі год, пакінуў школу, не скончыўшы пятага класа. На работу яго не прымалі. Цэлымі днямі ён бадзяўся без справы па вуліцы, часта каля школы. Адпаму сумна, неўзабаве да яго далучыўся сябар. Хто ведае, як бы расла гэта кампанія і чым бы яна занялася, калі б не ўмяшаўся дзіцячы пакой міліцыі.
Мы паказалі, як фарміруюцца адмоўныя якасці асобы. Уплыў асяроддзя аказваўся вЬіпадковым. Але ж вынікі ўплыву можна прадугледзець: можна паслабіць непажаданы ўплыў, які фарміруе адмоўныя якасці асобы, і ўзмацніць уплыў пажаданы. Але гэта ўжо галіна выхавання.
Пад выхаваннем маецца на ўвазе працэс мэтапакіраванага фарміравання асобы. У адносінах да іншых фактараў выхавапне з’яўляецца вядучым, галоўным, бо япо заўсёды фарміруе асобу ў адпаведнасці з патрабаваннямі грамадства. Выхаванне ажыццяўляецца ў спецыяльных установах — школах, дамах і палацах піянераў і г. д., дзе працуюць людзі, узброеныя спецыяльнымі ведамі.
Вялікую ролю адыгрывае і сям’я. Але яе ўплыў можа быць як станоўчы, так і адмоўны.
Поспех у выхаванні дзяцей залежыць ад многіх умоў, патрабуе ад бацькоў сістэматычнай, планамернай, узгодненай работы. Выха
16
ванне дзяцей — справа настолькі сур’ёзная і важйая, што тут недапушчальныя стыхійнасць і выпадковасць.
Адной з важных умоў паспяховага выхавання дзяцей з’яўляецца цесная сувязь школы і сям’і. Менавіта гэта ўмова парушаецца часцей за іншыя. На бацькоўскіх сходах прысутнічаюць у асноўным бацькі тых дзяцей, якія добра вучацца, а гавораць на такіх сходах аб парушальніках дысцыпліны, гультаях. Калі бацькі не наведваюць школьныя сходы, то настаўнікам цяжка распрацаваць адзіную сістэму выхавання ў сям’і і школе.
На жаль, такой сістэмы часта не ствараюць. Больш таго, некаторыя настаўвікі лічаць, што сям’я мае большыя педагагічныя сродкі і ўплыў, чым школа. Выклікаюць бацькоў, скардзяцца на сваіх вучняў, просяць «прыняць меры». Якія ж меры могуць прыняць бацькі? Іншыя лічаць сваім абавязкам «адрэагаваць» на такую просьбу пакараннем дзіцяці, нярэдка фізічным.
Расказваюць, як аднойчы пастаўніца паслала бацьку свайго вучня запіску з просьбай зайсці ў школу. Атрымаўшы запіску, бацька зняў папругу і моцна пабіў сына, не забыўшыся паведаміць настаўніцы аб прынятых мерах. Прачытаўшы адказ, настаўніца была страшэнна абурана дзеяннямі бацькі, якога яна запрашала ў школу дапамагчы паставіць навагоднюю ёлку. Гэты выпадак — вынік дрэнна наладжанай сувязі паміж школай і сям’ёй.