Ці ведаеце вы сваё дзіця?
Выдавец: Народная асвета
Памер: 144с.
Мінск 1972
I зусім іншы прыклад. Падыходзячы да дома, Мікалай Пятровіч В. убачыў свайго пятнаццацігадовага сына Алега, які гнеўна размахваў кулакамі перад носам нейкага хлопчыка, відаць, свайго аднагодка. He разабраўшыся, у чым справа, бацька накінуўся на Алега: «Хуліган! Дэбашыр! Зараз жа дадому!» Алег спрабаваў растлумачыць бацьку, што гэта не проста бойка, што ён абараняе малога, якога пакрыў
32
дзіў «гэты вярзіла», зламаўшы папяровага змея. Але Мікалай Пятровіч не жадаў нічога слухаць і загадаў сыну зараз жа ісці дадому. Засмучаны Алег з горыччу думаў аб несправядлівасці бацькі, які заўсёды так прыгожа гаварыў аб смеласці і высакароднасці, аб неабходнасці абараняць слабых, а тут не захацеў зразумець, чым кіраваўся ён, Алег.
Бацька мог бы растлумачыць Алегу, што для абароны слабага зусім пе абавязкова пускаць у ход кулакі, лепш уздзейнічаць пераканаўчым словам. Калі б Мікалай Пятровіч пастараўся зразумець свайго сына, ён пе нанёс бы несправядлівай знявагі, якая так глыбока засмуціла Алега, выклікала сумненні адноспа шчырасці бацькі і парушыла кантакт, які пачаў устаыаўлівацца паміж бацькам і сынам.
Вывучэнне дзіцяці, улік яго ўзроставых асаблівасцей дапамогуць устанавіць кантакт паміж бацькамі і дзецьмі ў сям’і. Бацькам неабходпа ведаць індывідуальныя якасці свайго сына або дачкі, іх поспехі ці няўдачы ў вучобе і грамадскай рабоце, іх цяжкасці, вучэбныя і пазавучэбныя інтарэсы, узаемаадносіны ў школе і з людзьмі, якія вакол іх. Значэнне кантакту для паспяховага ўліку ўзроставых асаблівасцей школьніка цяжка пераацаніць. Кантакт бацькоў з дзецьмі з’яўляецца вынікам развіцця іх узаемаадносін на працягу ўсяго жыцця ў сям’і. I калі дачцэ, напрыклад, ужо 16 гадоў, то цяжка пачынаць устанаўліваць адносіны давер’я і шчырасці.
Гэта трэба рабіць значна раней. Дачкапершакласніца расказвае вам аб тым, якую ляльку падарылі яе сяброўцы. Выслухайце, не адмах
2 Зак. 662 33
вайцеся. Чалавек дзеліцца з вамІ тым, што яго хвалюе. Пагутарыце з дзяўчынкай, нават калі вы стаміліся: ёй хочацца пагаварыць аб сяброўцы, аб новай кніжцы, аб настаўніцы — аб усім, што яе цікавіць. I бацькам трэба нешта расказаць, параіць. Такі кантакт павінен стаць традыцыяй. Тады ў 14 гадоў дачка раскажа маці аб сваім першым каханні і ў 16 гадоў не будзе адмоўчвацца, калі маці загаворыць з ёй аб самым патаемным.
3 таго момапту, як дзіця трапляе ў групу аднагодкаў, яго індывідуальнаўзроставыя асаблівасці ўжо нельга разглядаць і вывучаць паза ўзасмаадносіыамі з іншымі членамі калектыву. Бацькам трэба добра ведаць, што нярэдка ў класе, у групе дзіцячага сада, у калектыве двара, дзе знаходзіцца іх дзіця, узнікаюць асабістыя ўзаемаадносіны, якія ўплываюць на паводзіны. У тых дзяцей, якія не ўваходзяць у актыўнае ядро свайго калектыву, часта развіваецца замкнёнасць, недавер’е да людзей, імкненне падлізваннем забяспечыць сабе заступніцтва «галоўнага» лідэра аднагодкаў. Такія дзеці часам з вялікай неахвотай ідуць у дзіцячы сад, а калі і ідуць, то імкнуцца прынесці цацку, цукерку, каб задобрыць свайго аднагодка«дэспата». У далейшым такіх дзяцей часцей за ўсё цягне ў незнаёмую кампанію, але не з аднагодкамі, а з дзецьмі, малодшымі за сябе, каб усталяваць сваё «Я». А гэта часта прыводзіць да фарміравання непажаданых маральных якасцей. Разуменне ўзроставых асаблівасцей дзяцей патрабуе вялікай увагі да іх інтарэсаў і захапленняў, перажыванняў і хваляванпяў.
34
У апавяданнях А. Б. Вараб’ёва і I. I. Сінельнікава «Дочкі Маркса» прыводзіцца прыклад вялікага разумення Карлам Марксам дзіцячых інтарэсаў. Малодшая дачка Маркса Элеанора ўспамінае, як, начытаўшыся марскіх апавяданняў, яна аб’явіла бацьку, што хоча стаць мараком, і спыталася, ці нельга ёй «апрапуцца хлопчыкам і «збегчы», каб напяцца на ваеннае судна». Маркс адказаў, што «гэта, вядома, зусім магчыма, але трэба толькі нікому не гаварыць аб гэтым ні слова, пакуль планы не выспеюць поўпасцю».
А вось як аднёсся Маркс да другой фантазіі дачкі. «У мяне было непахіснае перакананпе,— піша яна,— што прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Лінкальн ніяк не зможа абысціся без маіх парад у ваенных справах, і таму я пісала яму доўгія пісьмы, якія Маўр (так дзеці звалі бацьку) павінен быў, вядома, чытаць і «адносіць на пошту». Праз многамнога гадоў ён паказваў мне гэтыя дзіцячыя пісьмы, якія ён захаваў, бо вельмі ўжо яны былі забаўныя».
Веданне ўзроставых асаблівасцей дазваляе вызначаць найбольш правільныя шляхі і сродкі камуністычнага выхавання дзяцей пэўнага ўзросту. Таму ўзрост для савецкай педагагічнай навукі — гэта яе нязменныя рамкі, што скоўваюць сям’ю, школу. Узроставыя межы не перашкаджаюць выхавапню, трэба толькі іх ведаць, але, вядома, не для таго, каб да іх пасіўна прыстасоўвацца, а каб забяспечыць нармальны і паспяховы пераход дзіцяці на наступную ступень узроставага развіцця. Пераход ад аднаго ўзроставага этапу да другога не адбываецца раптоўна, адразу, ён падрыхтоўва
2*1
35
ецца ўсёй сістэмай выхавання і навучання на папярэднім этапе.
Задача сям’і і школы ў тым, каб, абапіраючыся на асаблівасці ўзросту, улічваючы яго заканамернасці, весці вучня цераз працэс навучання і выхавання да новых, больш высокіх ступеней яго развіцця. Але ў кожным узросце ёсць таксама свае адрозненні: кожнае дзіця мае пэўныя асабістыя якасці. Таму ў працэсе выхавання неабходна ўлічваць не толькі ўзроставыя, але і індывідуальныя асаблівасці дзіцяці.
Індывідуальны падыход да вучняў дае станоўчыя вынікі тады, калі бацькі знаёмы з тыпамі вышэйшай нервовай дзейнасці дзяцей. Хоць тып вышэйшай нервовай дзейнасці, як мы ўбачым далей, не можа вызначыць маральныя якасці асобы, яе ідэалы і інтарэсы, але ён мае істотнае значэнне для разумення складанага свету паводзін і характару дзіцяці. Тое, наколькі чалавек праяўляе энергію і нястомнасць, здольнасць страсна захапляцца, наколькі ён праяўляе ўраўнаважанасць у паводзінах, гібкасць, дынамічнасць і эскпансіўнасць у рэакцыях на дзеянні акружаючых яго людзей і з’яў, падкрэсліваюць савецкія псіхолагі, гаворыць аб якасных асаблівасцях асобы і яе магчымасцях, якія пэўным чыпам адбіваюцца на працоўнай і грамадскай дзейпасці чалавека.
Веданпе тыпу вышэйшаіі нервовай дзейпасці дзіцяці дазваляе выхавалыііку правільна вызначьтць сродкі і метады ўздзейнічання на яго.
Вучэпне аб тыпах вышэйшай нервовай дзейнасці ўпершыню было падрабязна распрацавана вялікім рускім фізіёлагам I. П. Паўлавым. Ім
36
былі выдзслены чатыры асноўныя тыпы вышэйшай нервовай дзейнасці: моцны — неўраўнаважаны, або «нястрымны» (выраз Паўлава), моцны — ураўнаважаны — павольны, моцны — ураўнаважаны — жывы, хуткі і, нарэшце, слабы.
У чыстым выглядзе такія тыпы сустракаюцца рэдка. Адзін слабы тып можа паўтарыць, хоць і няпоўнасцю, розныя спалучэнні ўраўнаважанасці, узбуджальнасці і тармазімасці '. Існуе мноства пераходных і змешаных тыпаў як вынік ваганняў асноўных уласцівасцей нервовай сістэмы і розных спалучэнняў, камбінаванняў гэтых уласцівасцей.
Разам з тым I. П. Паўлаў падкрэсліваў, што тып вышэйшай нервовай дзейнасці ў значнай меры паддаецца паляпшэнню, выхавапню: прыродныя асаблівасці нервовай сістэмы ў ходзе жыцця развіваюцца, мяняюцца, перарабляюцца. I. П. Паўлаў лічыў, што ў канчатковым фарміраванні асаблівасцей вышэйшай нервовай дзейнасці вельмі важную ролю адыгрываюць уздзеянні знешняга асяроддзя, гісторыя жыцця індывідуума, умовы існавання арганізма.
Устаноўленыя I. П. Паўлавым тыпы вышэйшай цервовай дзейнасці даюць навуковае абгрунтаванне так званым тэмпераментам.
Што такое тэмперамент?
У жыцці мы заўважаем, што адны людзі больш, другія менш уражлівыя. Уражлівасць можа быць рознай глыбіні. Мы ведаем людзей вельмі ўражлівых, але надта павярхоўных
1 II. П. П а в л о в. Двадцатплетшш опыт, М., 1938, стар. 665.
37
у сваіх перажываннях. I, наадварот, ёсць натуры, якія на першы погляд здаюцца вельмі халоднымі, але аддаюцца сваім перажыванням з асаблівай глыбінёй і сілай. Разам з тым праявы пачуццяў адных людзей абмежаваны якойнебудзь вузкай сферай жыцця, напрыклад толькі спартыўнымі або толькі музычнымі інтарэсамі. Другія, наадварот, больш здольныя да разнастайнасці пачуццяў. Далей мы заўважаем, што глыбокія пачуцці звычайна характарызуюцца пастаянствам, у той час як павярхоўныя — хуткабежныя. Адны людзі яскрава выказваюць свае перажыванні знешне, другія нібы хаваюць іх, часам адчуваючы моцныя ўнутраныя хваляванні.
Усе гэтыя індывідуальныя асаблівасці чалавека, якія праяўляюцца ў сіле і хуткасці змяненняў яго псіхічнай дзейнасці, у характары яго эмацыянальных перажыванняў, у асаблівасцях настрою і спосабах іх выяўлення, н^зываюцца тэмпераментам.
Тэмперамент утварае непарыўнае адзінства з фізіялагічнымі асаблівасцямі чалавека, з яго тыпамі вышэйшай нервовай дзейнасці.
Меланхалічны тэмперамент адпавядае слабаму тыпу вышэйшай нервовай дзейнасці, халерычны — моцнаму, «нястрымнаму», флегматычны — моцнаму, ураўнаважанаму, павольнаму і сангвінічны — моцнаму, ураўнаважанаму, хуткаму.
Вялікую дапамогу пры вызначэнні тыпаў паводзін асобпых дзяцей і іх асаблівасцей могуць аказаць выказвапні I. П. Паўлава аб уласцівасцях тэмпераменту: «Халерык вылучаецца з групы моцных сваёй нястрымнасцю, г. зн.
38
няздольнасцю ўтаіімоўваць сваю сілу ў належных межах, інакш кажучы — перавагаю раздражняльнага працэсу над тармазным» ‘.
«Меланхалічны тэмперамент ёсць яўна тармазны тып первовай сістэмы. Для меланхоліка, відавочна, кожная з’ява жыцця робіцца тармозячым яе агентам, калі ён ні ў іпто не верыць, ні на што не спадзяецца, ва ўсім бачыць і чакае толькі дрэннае, небяспечнае. Халерычны тып — гэта яўна баявы тып, заўзяты, які лёгка і хутка раздражняецца. А ў залатой сярэдзінс стаяць флегматычны і сангвінічны тэмпераменты, ураўнаважаныя, а таму здаровыя, устойлівыя і сапраўды жыццёвыя нервовыя тыпы, хоць і розныя, нават супрацьлеглыя прадстаўнікі гэтых тыпаў са знешняга выгляду. Флегматык — спакойны, заўсёды роўны, пастойлівы і ўпарты працаўнік жыцця. Сангвінік — гарачы, вельмі прадуктыўны дзеяч, але толькі тады, калі ў яго шмат цікавай справы, г. зн. ёсць пастаяннае ўзбуджэнне. Калі ж такой справы няма, ён робіцца сумным, вялым...» 2.
Гаворачы аб тэмпераментах, неабходна падкрэсліць, што няма дрэнных і добрых тэмпераментаў. Тэмперамент не мае ніякіх адносін да здольнасці і разумовага развіцця людзей. Вельмі таленавітыя людзі могуць належаць да любога з чатырох відаў тэмпераменту. Напрыклад, Пушкін, Крылоў, Жукоўскі адрозніваліся