• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ці ведаеце вы сваё дзіця?

    Ці ведаеце вы сваё дзіця?


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 144с.
    Мінск 1972
    64.21 МБ
    Праведзена вялікая колькасць псіхалагічных даследаванняў дзяцей гэтага ўзросту. Яны паказалі, што малодшы школьнік мае значна большыя інтэлектуальныя магчымасці, чым лічылася раней. Сцвярджэнні аб тым, што мысленне, памяць малодшага школьніка носяць пераважна нагляднавобразны характар, аказаліся недакладнымі. Даныя даследаванняў паказалі, што першакласнік можа адыходзіць
    70
    ад канкрэтнага, што элементы аострактнага мыслення ў яго хутка развіваюцца. Малодшы школьнік можа актыўна засвоіць значна большы аб’ём ведаў, чым давала пачатковая школа да нядаўняга часу.
    Усё гэта прывяло вучоных да вываду ао неабходнасці перабудовы пачатковага навучання. Цяпер у пачатковых класах школьнік вучыцца 3 гады. За гэты час ён засвойвае матэрыял, які раней вывучаўся на працягу 4 гадоў. Адбылося не толькі перамяшчэнне вучэбнага матэрыялу або пераразмеркаванне па гадах навучання, змяніўся змест пачатковай адукацыі.
    Перабудове сістэмы пачатковай адукацьн папярэднічаў шматгадовы эксперымент, у якім удзельнічала каля 500 школ. Даныя эксперымента былі скарыстаны пры стварэнні новых праграм, якія значна адрозніваюцца ад ранейшых.
    Псіхалагічныя даследаванні паказалі, што па ўзроўні разумовага развіцця дзеці, якія вучацца па новых праграмах, стаяць значна вышэй за сваіх равеснікаў. Яны маюць большы аб’ём ведаў, могуць параўноўваць, абагульняць, рабіць вывады, вылічэнні лепш, чым гэта рабілі школьнікі, якія вучыліся па старых праграмах.
    Пачатковая школа цяпер дае дастатковую інтэлектуальную нагрузку вучням для таго, као стымуляваць іх разумовае развіццё. Гэты працэс пачне ажыццяўляцца больш паспяхова, калі бацькі не толькі будуць ведаць, што робіць школа ў гэтым напрамку, але і садзейнічаць развіццю мыслення, памяці, увагі.
    71
    Вучыцца ў пачатковай школе цяпер вельмі цяжка. Гэта і зразумела, бо асноўны прынцып развіваючага навучання — «вучыць на самым высокім узроўні цяжкасці». Але гэта мяжа можа стаць перашкодай, якая цяжка пераадольваецца. У школе настаўнік сочыць, каб усе дзеці пераадольвалі гэту перашкоду; трэба, каб і дот ма, пры выкананні дамашніх заданняў, яны таксама адчувалі падтрымку і дапамогу з боку дарослых.
    Пры выкананні дамашніх заданняў малодшыя школьнікі маюць патрэбу ў кантролі і дапамозе з боку бацькоў. Важна правільна выбраць час выканання дамашніх заданняў з улікам сямейных умоў. У многіх школах для вучняў пачатковых класаў устанаўліваецца адзіны час выканання дамашніх заданняў, без ўліку сямейных умоў. Аднак гэты парадак часта парушаецца, таму што дарослых у гэты час няма дома і прасачыць, калі дзіця пачне выконваць работу, няма каму.
    3 42 вучняў III класа школы № 23 г. Мінска толькі 16 пачынаюць выконваць дамашнія заданні ў час, указаны ў агульным рэжыме дня. Астатнія 26 дзяцей па розных прычынах выконваюць заданні ў іншы час. Усё гэта гаворыць аб тым, што рэжым працы дзяцей не можа быць аднолькавым для ўсіх 42 вучняў аднаго класа. Некаторыя з іх робяць урокі адразу паг сля вяртання са школы. Прыйдуць дадому, паабедаюць і пачынаюць рабіць урокі. 3 вялікай цяжкасцю яны рашаюць задачы, робяць памылкі пры спісванні слоў. I гэта зразумела. Разумовае напружанне на працягу 4 гадзіп класнай работы выклікала ў кары галаўнога мозгу
    72
    пэўныя ахоўныя рэакцыі. Актыўны адпачынак на свежым паветры забяспечвае прыток кіслароду ў кару галаўнога мозгу, садзейнічае хуткаму аднаўленню працаздольнасці.
    Многія школьнікі адкладваюць выкананне дамашніх заданняў на вечар. Пасля працяглых гульняў прыходзяць дадому стомленымі. Дома ўсе адпачываюць, а вучню трэба рабіць урокі. Наспех выконвае пісьмовыя заданні — і спаць. Карысці ад такой вучобы мала.
    Для самастойнай работы дома самым прадукцыйным для дзяцей, якія вучацца ў першай змене, з’яўляецца час ад 15 да 18 гадзін. Дзіця паспее адпачыць, пабываць на вуліцы, пагуляць. Адным больш зручна пачынаць работу ў 15 гадзін, другім — у 16. Трэба, каб дзеці разумелі, што гэта самы зручны час для выканання дамашніх заданняў. Настаўнікі пастаянна падх крэсліваюць гэта. Л. I. Бажовіч паказвае, як гэта робіць настаўніца I класа:
    «Вучань I класа прыйшоў у школу, не падрыхтаваўшы ўрокаў. Настаўніца пакідае яго пасля заняткаў і праводзіць з ім гутарку: «Чаму ты не паспеў падрыхтаваць урокі? Давай успомнім, што рабіў учора, прыйшоўшы са школы. Ты адразу пайшоў гуляць, загуляўся з дзецьмі, вярнуўся дадому позна, стаміўся і ўжо не мог рыхтаваць урокі. Як жа трэба рабіць, каб гэта не паўтарылася? Вярнуўшыся дадому, ты паабедай і выйдзі адпачыць, але не пачынай ніякай гульні, таму што гуляць у хованкі вельмі цікава і можна забыць пра ўрокі. Ты толькі крыху пабегай, а потым вярніся дадому, зрабі ўрокі і тады зноў ідзі на двор і
    73
    гуляй у тыя гульні, якія табе падабаюцца»’.
    Настаўніца намеціла цэлую праграму дзейнасці дзіцяці пасля вяртання са школы. Трэба, каб бацькі падтрымалі гэту праграму.
    Дзіця пачынае рабіць урокі. Яму ўсё зразумела, настаўніца растлумачыла, што і як трэба рабіць. Безумоўна, у такіх выпадках бацькам застаецца толькі пацікавіцца, ці ўсё зроолена, праверыць, як зроблена.
    Практыка паказвае, што дзеці часта адчуваюць цяжкасці ў выкананні дамашніх заданняў. У іх няма дастатковага вопыту самастойнай работы, яны могуць адыходзіць ад канкрэтнага. У апошнія гады ў сувязі з пераходам на новыя праграмы цяжкасці ўзраслі, прычым бацькі могуць сустрэцца з нечаканымі заданнямі, якія выконвае іх дзіця дома. Аказваецца, не так і проста аказаць дапамогу ў выкананні дамашняга задання малодшаму школьніку, бо самі бацькі і іх старэйшыя дзеці вучыліся інакш. Значыць, каб дапамагчы дзіцяці, трэба разам з настаўніцай асэнсаваць новыя праграмы, зразумець тое новае, што яны ўносяць у працэс навучання.
    Спынімся на галоўнай асаблівасці новых праграм.
    Новыя праграмы арыентуюць настаўніка не столькі''нІО[9і[іШІЕД!2^
    емў ведаў, колькі на развіцце творчых здольнабцёй^умянняў" назіраць, рабіць вывады i^abaгульненні, разважаць. Ведаючы ўсё гэта, баць
    1 Л. II. Б о ж о в п ч. Отношенпе школьнпков к ученню как пснхологпческая проблема. «ІІзвестня АПН РСФСР», № 39, стар. 25.
    74
    кі могуць дапамагчы дзецям у рашэнні задач, лагічна разважаючы разам з дзецьмі. Лягчэй высветліць памылку, калі дзіця разважае ўголас.
    Трэба стварыць і пэўны псіхалагічны настрой — настрой упэўненасці, што задача, нарэшце, будзе рэшана.
    Нельга думаць, што дзіця не хоча і не можа выканаць дамашняе заданне самастойна, і таму не варта садзіцца побач з ім, каб назіраць: як толькі яно данусціць памылку, адразу выправіць яе. Такая «дапамога» не прынясе карысці дзіцяці. Дамашняя работа — гэта адзін з відаў самастойнага выканання задання, што пасільна ўсім вучням. Калі мы гаворым аб дапамозе і кантролі пры выкананні дамашніх заданняў, то маем на ўвазе, што вучань можа сустрэць цяжкасці, якія здаюцца яму непераадольнымі. Вось тут і патрэбна парада дарослага.
    Лягчэй, бясспрэчна, папярэджваць памылкі, падказваючы дзецям правільнае рашэнне, але, акрамя шкоды, такая «дапамога» нічога дзецям не прыносіць. Вось прыклад такой «дапамогі». Урокі Андруша звычайна робіць, калі мама прыходзіць з работы. Яна сочыць за тым, як ён выводзіць літары, і раптам бачыць памылку: «Ну вось, ты не так напісаў»,— засмучана гаворыць яна. Хлопчык спакойна закрэслівае няправільна напісаную літару і працягвае работу. Праз некаторы час робіць новую памылку і сам яе заўважае. Ён зноў закрэслівае, але маці гаворыць: «Такую брудную работу нельга аддаваць настаўніку. Перапішы». Хлопчыку перапісваць не хочацца, ён спрабуе пярэчыць, але маці настойвае, і ён перапісвае. А вось Надзі
    75
    ніколі не даводзіцца перапісваць свае работы. Мама так уважліва сочыць за кожным яе рухам, што дзяўчынка не паспявае зрабіць памылку.
    — Ну колькі ты тут напішаш? — пытаецца маці.
    — Дзевяць,— няўпэўнена гаворыць дзяўчынка.
    — Што ты! Менш.
    — Восем?
    — Правільна!
    Надзя піша адказ у сшытак.
    — А тут што трэба зрабіць: дадаць або адняць? — працягвае маці.
    I зноў Надзя запісвае рашэнне задачы толькі пасля таго, як маці пацвердзіць правільнасць яе адказу ’.
    Падыход да выканання дамашніх заданняў дзецьмі ў гэтых бацькоў розны. Адна маці выпраўляе памылкі, другая папярэджвае іх з’яўленне. Але сутнасць адна — абедзве маці пазбаўляюць сваіх дзяцей магчымасці думаць, самастойна выконваць дамашнюю работу.
    Аўтары гэтай брашуры аднойчы вялі размову з трэцякласнікамі школы № 23 г. Мінска аб выкананні дамашніх заданняў. I, між іншым, спыталі, штб ім перашкаджае выконваць заданні дома. Гэта частка размовы аказалася найбольш цікавай і павучальнай. Больш за ўсё дзецям перашкаджае тэлевізар, размовы дарослых, дамашнія канфлікты, адсутнасць пастаяннага месца (няма дзе вучыць). Некаторыя дзеці сказалі, што ім перашкаджаюць бацькі:
    1	Л. С л а в п н а. У вас — первокласснпк. «Семья п школа», 1965, № 9.
    76
    j