• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ці ведаеце вы сваё дзіця?

    Ці ведаеце вы сваё дзіця?


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 144с.
    Мінск 1972
    64.21 МБ
    1 II. П. П а в л о в. Двадцатнлетннй опыт, М., 1938, стар. 664.
    2 Т а м ж а, стар. 468—469.
    39
    рознымі тэмпераментамі (халерычным, флегматычным і меланхалічным).
    Педагагічныя сродкі і метады выхаваўчага ўздзеяння на дзяцей мы вызпачаем «спачатку з нашаіі грамадскай і палітычнай мэты» \ а прыродазнаўчанавуковыя дапыя вучэння I. II. Паўлава даюць нам магчымасць вызначыць, «як больш зручна зрабіць тое, што мы вырашылі» 2.
    Паміж тыпалагічпымі асаблівасцямі нервовай сістэмы і некаторымі асаблівасцямі паводзін існуюць вельмі складаныя суадносіны. Аднак асаблівасці нервовай сістэмы, яе выяослівасць, ураўпаважанасць і рухавасць робяць сваё дзеянне пастаянна. У выніку дастаткова нрацяглых рознабаковых назіранняў і псіхалагічнага аналізу яны могуць быць вылучаны ў агульным малюнку паводзін дзіцяці. Уся сістэма навучання і выхавання ў школе і сям’і павінна садзейнічаць таму, каб у паводзінах падлетка або юнака па магчымасці праяўляліся толькі станоўчыя ўласцівасці тэмпераменту.
    Для прыкладу разгледзім асноўныя метады і прыёмы падыходу да дзяцей моцнага, нястрымнага тыпу.
    Дзеці, для якіх характэрна імклівасць эмацыянальных рэакцый, вельмі часта бываюць грубымі, нявытрыманымі ў адносінах да сваіх таварышаў, братоў і сясцёр, часам і да бацькоў. Няўменне і нежаданне ўслужыць старэйшым, падпарадкавацца ім адносяцца большай часткай да праяўленняў моцнага, нястрымнага тыпу.
    1 Зашісп Л. С. Макаренко по пснхологпн. «Советская педагогпка», 1952, № 1, стар. 27.
    2 Т а м ж а.
    40
    Маці вучаніцы VII класа скардзілася, што яе Валя, добрая вучаніца і актыўпая піянерка, дома вельмі грубая і няўважлівая. Як высветліў потым класны кіраўнік, вінаватай была не толькі дзяўчынка, але і сама маці — нячулая, нетактоўная, якая вельмі няроўна адносілася да дачкі. Настаўніца растлумачыла маці, што яе дачка вельмі самалюбівая, нервовая дзяўчынка, любіць праяўляць самастойнасць, і з гэтым трэба лічыцца. Калі маці хоча, каб Валя лепш да яе адносілася, больш дапамагала ў дамашніх справах, не трэба ёй рабіць няспынна заўвагі, трэба ўскласці на яе пэўныя абавязкі, за выкананнем якіх строга, але тактоўна сачыць.
    Асноўная задача пры выхаванні такіх дзяцей — гэта выпрацоўка тармазных ' порм паводзін, стрыманасці ў сваіх учынках. Таму неабходна: папершае, прымяняць да дзяцей моцпага, нястрымнага, тыпу спакойны падыход, пазбягаць перагрузкі і пераўзбуджэння, падругое, практыкаваць правядзенне цёплых, задушэўных гутарак, тлумачэнне дзіцяці дрэнных вынікаў паводзін як для яго самога, так і для сям’і, для ўсяго калектыву вучняў.
    Для моцнага, ураўнаважанага, павольнага тыпу, флегматычнага тэмпераменту, асабліва ў малодшым школьным і падлеткавым узросце, характэрным недахопам, з якім часцей за ўсё даводзіцца змагацца, з’яўляецца ўпартасць. Такі вучань праяўляе часта поўную раўнадушнасць да папрокаў і заўваг старэйшых. Затое іншым становіцца выпік, калі бацькі ў гутарцы з ім звяртаюцца да свядомасці і лепшых пачуццяў дзіцяці, дапамагаюць яму ў працэсе гутар
    41
    кі зрабіць самастойныя вывады і даць правільную ацэнку фактам праяўлення яго ўласнай упартасці. Самастойны вывад, да якога дзіця прыходзіць у выніку такой гутаркі, хутчэй за ўсё прымусіць яго змяніць свае паводзіны, свой няправільны погляд на адносіны да старэйшых або таварышаў.
    Асаблівасцямі дзяцей слабага тыпу з’яўляюцца сарамлівасць, нерашучасць, пасіўнасць, замкнёнасць, схільнасць лёгка паддавацца ўплыву сяброў; вельмі часта гэтым дзецям не хапае самастойнасці, каб весці працяглую барацьбу з цяжкасцямі.
    Алік, вучань V класа,— ціхае, замкнёнае дзіця, нетаварыскі, стараецца заўсёды адасобіцца, паспяховасць у яго была невысокай, часта ён не мог адказваць урок зза сваёй няўпэўненасці. Галоўная задача ў гэтым выпадку — умацаванне нервовай сістэмы дзіцяці з дапамогай заняткаў спортам, выканання рэжыму, a таксама выхавання ўпэўненасці, для чаго патрэбна, папершае, унушаць яму веру ў свае сілы, падругое, заахвочваць пры першым праяўленні ім ініцыятывы, патрэцяе, фіксаваць увагу на асобных добрых якасцях, пачацвёртае, падкрэсліваць поспехі і падбадзёрваць пры няўдачах.
    ІІараіўшыся з класным кіраўніком, маці Аліка кожны вечар пачала займацца з сынам, слухала адказы па вывучаным уроку, старалася пераканаць, што ён добра ведае матэрыял. Затым Аліку даручылі ў школе чытаць для другакласнікаў «Пнонерскую правду» і рыхтаваць іх у піянеры. У школе і дома старапна сачылі
    42
    за яго поспехамі, дасягнутьтя ім вынікі адзначалі перад аднакласнікамі.
    Зусім іншае атрымліваецца, калі мы маем справу з дзіцем моцнага, ураўнаважанага, хуткага тыпу. Гэта рухавае, таварыскае дзіця, якое можа пастаяць за сябе і за таварышаў. У калектыве сангвінік звычайна вясёлы, жыццярадасньт, з ахвотай бярэцца за жывую справу, здольньт да захаплення. Аднак ён можа і хутка астыць. Такога вучпя нельга пі ў якім разе захвальваць, вылучаць сярод таварышаў, інакш ён хутка зазнаецца. У асобных выпадках трэба падкрэсліваць яго слабыя бакі, а галоўкае — ставіць перад ім усё новыя задачы, якія паступова ўскладняюцца, даваць цікавыя даручэнні, выканапне якіх не носіць штодзённага, будзённага характару.
    У той жа час памылкі ў выхаванні могуць прывесці да ўтварэння новых адмоўных рыс і асаблівасцей асобы дзіцяці, якія раней не назіраліся.
    Так, у тэмпераменце Валі К., вучаніцы IV класа, назіраліся сангвінічныя рысы. Яна карысталася няправільным метатам засваення вучэбнага матэрыялу, амаль даслоўна завучвала тэкст. У V—VII класах перастала быв добрай вучаніцай, а з VIII класа, калі ўрокаў стала больш, аб’ём матэрыялу значна павялічыўся і ўжо нельга было даслоўна запомніць урокі, Валя зрабілася адной з адстаючых вучаніц. Яна вельмі хваравіта рэагавала на свае няўдачы, замкнулася ў сабе, нібы пакрыўдзілася на ўсіх, стала нерашучай і нясмелай. Толькі актыўнае ўмяшанне ў IX класе новага класнага кіраўніка, які звярнуў увагу бацькоў на манеру
    43
    Валі рыхтаваць хатнія заданні і засвойваць вучэбны матэрыял, дапамагло вярнуць ёй таварыскасць і жаданне вучыцца.
    Як бачым, кожны тэмперамент мае свае станоўчыя і адмоўныя бакі. Усведамленне станоўчых і адмоўных бакоў тэмпераменту і выпрацоўка ўмепля кіраваць імі складаюць адпу з важнейшых задач выхавання ў школе і сям’і.
    Але, каб правільпа падысці да дзіцяці, зыходзячы з асаблівасцей яго характару і ўласцівага яму тыпу вышэйшай нервовай дзейнасці, бацькам неабходна добра ведаць і разумець дзіця, старанна вывучаць усе якасці яго асобы.
    Уменне абапірацца на ўзроставыя і індывідуальныя асаблівасці дзяцей залежыць цалкам ад таго, наколькі добра мы ведаем і разумеем духоўяы свет свайго дзіцяці. Некаторыя бацькі не вывучаюць асаблівасці фізічнага развіцця і ўнутранага свету сваіх дзяцей, іх інтарэсы і схільнасці, вельмі часта не ведаюць, як дзеці праводзяць волыіы час паза школай, па вуліцы, дзе бываюць, з кім сябруюць, у што гуляюць, як рыхтуюць хатнія заданні, што чытаюць. Гэта прыводзіць да таго, што часам бацькі становяцца ў тупік, калі даведваюцца аб адставанні сваіх дзяцей па тых ці іншых прадметах або аб дрэнных паводзінах. Для таго каб паспяхова змагацца з недахопамі ў паводзінах і характары дзіцяці, трэба добра вывучыць, знайсці прычыну, якая парадзіла гэтыя яедахопы. А вывучаючы, мы і выхоўваем дзяцей, удасканальваем паводзіны і якасці асобы дзіцяці, больш правільна выкарыстоўваем яго індывідуальныя здольнасці і схільнасці.
    44
    Вялікі рускі педагог К. Д. Ушынскі пісаў: «Выхавальнік павінен імкнуцца пазнаць чалавека, які ён ёсць у сапраўднасці, з усімі яго слабасцямі, ва ўсёй велічы, з усімі будзённьші, дробнымі патрэбамі і з усімі яго вялікімі духоўнымі запатрабаваннямі. Выхавальнік павінен ведаць чалавека ў сям’і, у грамадстве, сярод народа, сярод чалавецтва і самнасам са сваім сумленпем» ’.	.
    Вядома, даросламу чалавеку часам вельмі цяжка пранікнуць у духоўны свет дзіцяці. Даросламу зразумелыя пытанні абавязку, ён умее падпарадкоўваць сябе патрабаванням пэўных абавязкаў. Дзіцяці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту ў гэтых пытаннях мпогае няясна. Ды і дзейнічае яно часта не пад уплывам свядомасці, а пад уздзеяннем пачуццяў. Свядомасць напамінае аб сабе толькі тады, калі пачуццё ўжо дало разрадку. Дзіця малодшага пікольпага ўзросту і падлетка могуць лёгка захапіць розныя гульні, а потым яны могуць перажываць, што ўрок застаўся нявывучаным. Каб зразумець дзіця, яго погляды і перажыванні, неабходна вывучаць канкрэтныя матывы паводзін і ўчынкаў. Вывучаць дзяцей трэба, перш за ўсё, у працэсе іх дзейнасці, звяртаючы таксама ўвагу на матывы дзейнасці і на яе вынікі. Пры гэтым вялікае значэнне мае, вядома, вывучэнне самога працэсу дзейнасці, г. зн. вывучэнне таго, як дзіця вучыцца, як яно гуляе, як каардынуе свае дзеянні з дзеянпямі таварышаў і г. д. Вывучэнне свядомасці і начуц__________	)
    1	К. Д. У ш п н с к п й. Нзбр. пед. соч., М., 1945, стар. 477.
    45
    цяў Дзяцей праз іх дзейпасць не павіпна весці да атаясамлівання знешніх і ўнутраных праяў дзіцяці. Неабходна мець на ўвазе, што адзін і той жа ўчынак адно дзіця, напрыклад, можа рабіць для таго, каб дапамагчы камунебудзь, а ДРУгое — каб перад кімнебудзь выслужыцца. Адна і тая ж рыса характару, сарамлівасць напрыклад, можа праявіцца як у збянтэжанасці, так і ў разгубленасці, якой прыкрываецца тая ж збянтэжанасць.
    Важнойшай умовай паспяховага вывучэпня бацькамі свайго дзіцяці з’яўляецца таксама ўменне выявіць у паводзінах тыповае, уменне вызначыць учынкі, якія ў цэлым для яго не характэрныя, і разам з тым вылучыць вядучыя асаблівасці, станоўчыя і адмоўныя якасці, у першую чаргу, вядома, станоўчыя. Да вывучэння дзіцяці вельмі важна падыходзіць з верай у яго сілы і магчымасці, не баяцца цяжкасцей, бо затрачаныя намаганні акупяцца і вынікі будуць станоўчыя. Вывучэнне кожпага школьніка паасобку, веданне яго ўзроставых і індывідуальных асаблівасцей — аснова ііоспеху ў фарміраванні асобы, у выхаванпі яго характару.
    Як жа вывучаць дзіця?
    Бацькі павінпы сістэматычна назіраць за дзіцем. Назіранне дазваляе ўстанавіць, як дзеці адносяцца да даручапай работы, як бяруцца за выкананпе дамашніх заданняў, ці ўмеюць аналізаваць, супастаўляць прадметы і з’явы, як развіваецца ў дзяцей мысленне і воля. Бацькі павінны ўважліва прыглядацца да ўсёй дзейнасці дзяцей, прыслухоўвацца да іх размоў,