Ці ведаеце вы сваё дзіця?
Выдавец: Народная асвета
Памер: 144с.
Мінск 1972
Сувязь сям’і і школы павінна ажыццяўляцца ў першую чаргу ў прад’яўленні адзіных патрабаванпяў да дзяцей.
17
Адзінства патрабаванняў з боку ўсіх выхавальнікаў — адна з асноўных умоў сямейнага выхавання. У сям’і бацькі часта не могуць устанавіць адзіных патрабаванняў: бацька бывае больш строгім да дзяцей, чым маці, бабуля.
He сакрэт, што і ў сям’і сумленнага працаўпіка часам вырастаюць дзеці з індывідуалістычнымі схільнасцямі. Гэта азначае, што ў сям’і існуюць традыцыі, якія супярэчаць прьшцыпу калектывізму. Трэба, каб у сям’і не стваралі ўмоў для развіцця індывідуалістычных рыс характару. Такія ўмовы звычайна ствараюць бацькі, якія ахвяруюць для дзіцяці ўсім. Кожпы з пас, відаць, сустракаў бацькоў, якія са з’яўленнем дзіцяці перасталі хадзіць у кіно, тэатр. Усё лепшае аддаюць дзіцяці. А потым здзіўляюцца, што яно вырасла эгаістам, пе паважае таварышаў, грубіць бацькам, патрабуе асобых да сябе адносін.
A. С. Макаранка прама гаварыў, што пармальны працэс выхавання ніякіх ахвяр пе патрабуе. Выхавапне — гэта паўсядзённая дзелавая праца, даступпая кожнаму даросламу чалавеку.
Поспех у выхаванні залежыць ад таго, ці захоўвалі бацькі пачуццё меры ў любві і строгасці, у пяшчоце і суровасці.
Часам бацькі акружаюць дзіця празмерна дробязнымі клопатамі, якія ідуць ад празмернай любві. Але пікоду прыносіць і празмерпая строгасць. Крычаць на дзяцей, ’ зневажаць іх, рабіць пастаянныя дробязньтя заўвагі таксама шкодна, як і празмерна любіць іх. Трэба, каб распараджэнпі, адрасаваныя дзецям, аддаваліся дзелавым спакойпым топам. Строгасць, вучыў
18
A. C. Макаранка, добрая толькі тады, калі яна не мае ніякіх прыкмет істэрыі.
Многія бацькі свае цамылкі тлумачаць тьш, што абодва працуюць і ў іх не застаецца часу на выхаваннс. Гэта тлумачэнне негрунтоўнае, бо і ў сем’ях, дзе бацькі працуюць, вырастаюць розпыя дзеці. Відаць, такія бацькі лічаць, што выхоўваць дзяцеіі — значыць, гутарыць з імі аб тым, як трзба паводзіць сябе.
Безумоўна, добра, калі ў бацькоў ёсць час схадзіць з дзіцем на прагулку, папрацаваць у садзе, пагуляць у шахматы. Патрэбны і гутаркі. Але галоўнае — не гутарні на выхаваўчыя тэмы, а ўвесь уклад жыцця, уменне выкарыстоўваць для дзяцеіі нават кароткі час насля работы. Асаблівае значэнне мае асабісты прыклад бацькоў.
На самай справе, рэдка бывае, каб у сям’і, дзе бацькі нявыхаваныя, п’япствуюць, крадуцт., вядуць паразітычыае жыццё, выраслі сумленныя грамадзяпе. Безумоўна, школа і грамадскасць могуць аказаць вялікі ўплыў на дзяцей, своечасова паралізаваць адмоўны ўплыў сям’і. Але, калі сам выхавальнік нявыхаваны, цяжка разлічваць на добрыя вьшікі.
A. С. Макаранка падкрэсліваў, што працэс выхавання адбываецца пастаянна і няма ў ім галоўнага і другараднага, няма дробязей — усё важнае, усё галоўнае. Звяртаючыся да бацькоў, ён гаварыў, што няма перапынкаў у выхаванні дзіцяці, бо «вы выхоўваеце яго ў кожпы момант вашага жыцця, нават тады, калі вас няма дома. Як вы апранаецеся, як вы размаўляеце з іншымі людзьмі і аб іншых людзях, як вы радуецеся
19
або засмучаецеся... усё гэта мае для дзіцяці вялікае значэнне. Нязначныя змены ў тоне дзіця бачыць або адчувае, усе павароты вашай думкі даходзяць да яго нябачнымі шляхамі...» 1
Сустракаюцца яшчэ такія сем’і, дзе дарослыя размяркоўваюць паміж сабой дамашнюю работу. Нічога дрэннага ў гэіым няма, але да дамашняй работы яны адпссяць і выхаванне дзяцей. «Ты ходзіш у магазін па прадукты, а я выхоўваю Вовіка»,— гаворыць жонка мужу. Такі падзел абавязкаў, безумоўна, шкодзіць выхаванню ў сям’і.
Важнейшай умовай сямейнага выхавання A. С. Макаранка лічыў бацькоўскі аўтарытэт. Праапалізаваўшы розныя віды аўтарытэту бацькоў у дзяцей, A. С. Макаранка прыйшоў да вываду, што карэнні аўтарытэту «...заўсёды ў адным месцы: у паводзінах бацькоў, уключаючы сюды ўсе аддзелы паводзін, інакш кажучы, усё жыццё бацькі і маці — працу, думкі, звычкі, пачуцці, імкненні. Немагчыма даць транспарант такіх паводзін у кароткім выглядзе, але ўся справа зводзіцца да патрабавання: бацькі самі павінны жыць поўным, свядомым маральным жыццём грамадзяніна Савецкай краіны. А гэта азначае, што і ў адносінах да дзяцей яны павінны быць на нейкай вышыні, але вышыні натуральнай, чалавечай, а не створанай штучна для д.зіцячага карыстання»2.
Такім чынам, усе дзеці розныя. Адрозненні прадвызначаны прыродай. Прырода, спадчыннасць абумоўліваюць анатамафізіялагічную
1 A. С. М а к а р е п к о. Соч., т. 4, М., 1957, стр. 347.
2 Т а м ж а, стар. 150—151.
20
структуру чалавека, вызначаюць агульначалавечыя фізічныя рысы,'уласцівыя ўсім людзям, і многія асаблівасці, якія ўласцівы бацькам.
Фарміраванне асобы савецкага грамадзяніна ажыццяўляецца ў грамадстве, дзе знішчана эксплуатацыя чалавека чалавекам і пастаўлены на службу чалавеку матэрыяльныя і духоўныя багацці. Грамадства ажыццяўляе і мэтанакіраваную работу па выхаванні маладога пакалення ў камуністычным духу, яно зацікаўлена ў развіцці закладзеных у асобе задаткаў, росквіце асобы. Прыродныя індывідуальныя адрозненні людзей развіваюцца менавіта ў чалавечым грамадстве. Нягледзячы на вялікую колькасць індывідуальных адрозненняў, ёсць пэўныя ўзроставыя заканамернасці, веданне якіх дапаможа бацькам правільна выбіраць сродкі і метады выхаваўчага ўздзеяння на дзяцей.
УЗРОСТАВЫЯ I ІНДЫВІДУАЛЬНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ДЗЯЦЕЙ
Т) ы гаворыце:
— Дзеці нас стамляюць.
Вы маеце рацыю. Вы тлумачыце:
— Трэба апускацца да іх разумешія.
Апускацца, нахіляцца, згінацца, сціскацца.
Памыляецеся. He ад гэтага мы стамляемся. А ад таго, што трэба ўзнімацца да іх пачуццяў. Узнімацца, станавіцца на дыбачкі, цягнуцца. Каб не пакрыўдзіць.
Гэтыя думкі Януша Корчака, вялікага польскага педагога, пісьменніка, топкага знаўцы запаветнай краіны дзяцінства, нагадваюць нам, што не ўсе бацькі ведаюць псіхалагічныя матывы, звязаныя з узростам і індывідуальнымі асаблівасцямі дзяцей, матывы, якія прымушаюць іх рабіць тыя ці іншыя ўчынкі, быць «чамучкай», капрызіць, сумаваць або радавацца.
Мы часам мяркуем аб дзіцяці па сабе, забываючы, што ў яго і ўяўленпі зусім іншыя, чым у дарослага. Гэта здараецца таму, што мы дрэнна ведаем дзяцеіі. Адзін настаўнік расказваў, як чатырохгадовая дзяўчынка даверліва спыталася ў яго: «Калі ў цябе штонебудзь прападзе — ну, гальштук або гадзіннік,— ты плачаш?» — «Не,— адказаў ён,— не плачу, а ста
22
раюся знайсці».— «А ў мяне,— працягвала дзяўчынка,— калі я губляю, заўсёды слёзы выскакваюць» '. Дзяўчынка вырашыла, калі ў яе ў падобных выпадках заўсёды «выскакваюць» слёзы, то яны павінны «выскакваць» і ў дарослых. Але дзецям так разважаць даравальна, у іх яшчэ вельмі бедны вопыт жыцця, няма правілыіых уяўленняў аб усім, іпто вакол іх.
Бацька ж і маці павінны памятаць, што іх дзеці — дашкольнік або падлетак, другакласнік або дзесяцікласнік — адрозніваюцца ад дарослых сваім фізічным і разумовым развіццём.
Часам даводзіцца назіраць, як на першы погляд выхаваныя падлеткі праяўляюць нявытрыманасць, грубасць у адносінах да сваіх бацькоў. Гэта часта адбываецца тады, калі бацькі не разумеюць асаблівасцей развіцця падлетка або старэйшага школьніка, калі ўсё яшчэ адносяцца да яго як да дзіцяці, імкнучыся ва ўсім апекаваць.
Да педагогаў часта звяртаюцца бацькі з просьбай дапамагчы ў выхаванні дзяцей, уздзейнічаць на сына або дачку.
— Што рабіць? Сын зусім перастаў мяне слухацца, нават прызнаваць не хоча, на ўсе мае заўвагі адказвае грубасцю,— скардзіцца маці дзевяцікласніка Косці, высокага, стройнага, фізічна дужага юпака.
У жанчыны трое дзяцей, і да ўсіх адносіцца аднолькава. Гэта не падабаецца Косцю, выдатніку вучобы. У школе яго паважаюць, лічацца з яго думкай, а вось маці не хоча прызнаць,
і См. В. Закладная, 0. Целпкова. Еслп в семье есть детп, М., 1965, стар. 25.
23
што ён ужо не такі, як яго браты Коля і Віця — дашкольнікі. Косця з таварышамі рыхтуе дома чарговы нумар насценгазеты, усе засяроджаныя і паглыбленыя ў работу. Маці адчыняе дзверы да іх у пакой і салодкім, пявучым голасам кліча сына: «Коценька, хлопчык мой, час кідаць работу, ідзі абедаць». Хлопцьт засмяяліся. Раззлаваны Косця ляпнуў дзвярыма:
— Мама, ці перастанеш ты, нарэшце, зваць мяне коцікам? Колькі разоў трэба гаварыць? Таварышы смяюцца з мяне: «Коця, кацянятка, маленькае дзіцятка».
Сказаў і вярнуўся...
Маці не заўважае, што сын вырас, і паранейшаму адносіцца да яго, як да малога. У знак пратэсту Косця застаўся з хлопцамі і сеў абедаць толькі пасля таго, як работа была закончана.
Каб паспяхова выхоўваць, бацькам неабходна правільна ўлічваць асаблівасці, схільнасці і інтарэсы дзяцей у працэсе іх росту і развіцця. У дакладзе на I з’ездзе па політэхнічным выхаваяні Н. К. Крупская адзначала: «Трэба ўмела падыходзіць да дзіцяці, трэба берагчы яго сілы, улічваць яго дзіцячыя магчымасці» — і папярэджвала, што калі не ўлічваюцца ўзроставыя асаблівасці і прад’яўляюцца празмерныя патрабаванні,. атрымліваецца. «нервовая ператомленасць» дзяцей.
Што ж мы разумеем пад узроставымі перыядамі развіцця дзяцей?
Перыяд жыцця дзіцяці, які характарызуецца колькаснымі і якаснымі змяненнямі ў яго фізічным і псіхічным развіцці, што адбываюцца пад пэўным уплывам сацыяльнагістарычных
24
умоў і пад актыўным уздзеяннем выхавання і навучання, у недагогіцы йрынята называць узростам. Узроставыя асаблівасці свядомасці і паводзін дзіцяці, асабліва яго фізічнага і разумовага развіцця, узнікаюць, галоўным чынам, у сувязі з характарам выхавання і навучання і фарміруюцца ў выніку пасільнай і даступнай дзейнасці.
Разумовае і фізічнае развіццё дзяцей адбываецца нераўнамерна, скачкамі, таму ёсць пэўны падзел дзіцячага ўзросту па анатамічных і фізіялагічных асаблівасцях.
Савецкая педагогіка прытрымліваецца настуішай перыядызацыі:
1. Перыяд чэраўнага развіцця.
2. Перыяд нованароджанасці — 2—3 тыдні.
3. Грудны дзіцячы перыяд — да 1 года.
4. Першае дзяцінства, ясельны ўзрост — з 1 года да 3—4 гадоў.
5. Другое дзяцінства, дашкольны ўзрост — з 3—4 да 7 гадоў.
6. Малодшы школьны ўзрост — з 7 да 10— 11 гадоў.
7. Сярэдні школьны, або падлеткавы, узрост — з 10—11 да 15 гадоў.
8. Старэйшы школьны, або юнацкі, узрост — з 15 да 17 гадоў.