Ці ведаеце вы сваё дзіця?
Выдавец: Народная асвета
Памер: 144с.
Мінск 1972
62
дапне вучыцца, праяўляюць інтарэс да школы.
Адным з асноўных матываў для паступлення ў школу ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту з’яўляецца імкненне да новай абстапоўкі, новых уражанняў, новых, старэйшых за сябе таварышаў. Такога тлумачэння прытрымліваюцца мпогія бацькі, паколькі на яго ўказваюць розныя назіранні і факты. Дзеці 6— 7 гадоў пачынаюць адыходзіць ад кампапіі малодшых дашкольпікаў, япы з павагай і зайздрасцю глядзяць па вучэбныя прылады старэйшых братоў і сясцёр, мараць аб тым часе, калі ім самім будзе належаць набор такіх прылад.
Можа нават здавацца, што для дзіцяці 6 гадоў жаданпе стаць вучнем звязана з яго імкненнем гуляць у школыііка і настаўніка. Аднак ужо ў гутарках з дзецьмі выяўляецца беспадстаўнасць такога ўяўлення. Як правіла, аказваецца, што дзеці ў першую чаргу гавораць пра сваё жаданне вучыцца, а паступленне ў школу выступае для іх у асноўным як жаданне ажыццявіць гэту ўмову. Гэта пацвярджаецца і тым, што не ва ўсіх дзяцей жаданне вучыцца супадае з жаданнем абавязкова хадзіць у школу.
Вельмі мала дзяцей сямігадовага ўзросту, якія не хацелі б ісці ў школу. Гэта бывае рэдка і ўзнікае таму, што бацькі іншы раз дапускаюць памылкі ў выхаванні дзяцей да школы. Так, адна маці, кіруючыся найлепшымі намерамі, жадаючы выклікаць у сваёй дачкі любоў да школы, пераконвала дзяўчынку, што школьпыя заняткі лёгкія, паказвала гэтыя заняткі як забаву і гульню. Кантраст з рэчаіснасцю
63
аказаўся настолькі вялікім, што дзяўчынка неўзлюбіла школу і страціла ахвоту вучыцца.
У другім выпадку, стараючыся зрабіць уплыў на свайго недысцыплінаванага сына, пачынаюці, запалохваць яго школаіі.
— Вось пойдзеш у школу, там табе пакажуць! Там навучаць, як паводзіць сябе!
— А я ўцяку!
— He ўцячэпі! Там за табой глядзець будуць, прымусяць вучыцца, не будзеш болып гультайнічаць.
Пасля такога запалохвання дзіця цяжка асвойваецца з жыццём школы.
А бывае і так, што 1 всраспя, ва ўрачысты і святочны дзень, можна ўбачыць у калідоры школы малога, які плача і, нягледзячы на ўгаворы настаўніцы і бацькоў, ні за што не хоча ісці ў клас. Гэта, безумоўна, рэдкі выпадак, але ён нагадвае бацькам аб неабходнасці адпаведнай псіхалагічнай падрыхтоўкі дзіцяці да паступлення ў школу.
Такім чынам, у дашкольным узросце, ад 3 да 7 гадоў, дзіця праходзіць складаны шлях развіцця: яно авалодвае правіламі гульні, атрымлівае фізічную загартоўку і элементы працоўнага выхавання, пастаянна мае сувязь з дарослымі і аднагодкамі. Атрымліваючы ва ўмовах арганізаванай сістэмы выхавання, асабліва ў дзіцячым садзе, элементарныя асновы пісьма і лічэння, дашколыіік прыходзіць у школу ўжо з пэўпымі перадумовамі развіцця.
ПЕРШЫЯ ГАДЫ Ў ШКОЛЕ
У7 гадоў у жыцці дзіцяці адбываюцца вялікія змены, звязаныя з паступленнем у школу. Карэнным чынам змяняецца яго дзейнасць. Цяпер ужо не гульня, а рэгулярная вучоба становіцца для яго асноўным, вядучым клопатам.
Усім сваім папярэднім жыццём дзіця як фізічна, так і псіхалагічна падрыхтавана да паступлення ў школу.
Фізічнае развіццё малодшага школьніка характарызуецца больш прапарцыянальным павелічэннем росту і вагі. Адбываюцца прыкметныя змены ў цэнтральнай нервовай сістэме, умацоўваецца касцявамышачная сістэма. Прыкметна нарастае мышачная сіла, мышцы робяцца пругкімі. Усё гэта выклікае ў дзіцяці патрэбу ў рухах, якія становяцца больш дакладнымі.
Малодшыя вучні многа часу знаходзяцца ў руху. Яны любяць бегаць, скакаць, ганяцца адзін за адным, падскокваць. Гэта нармальная з’ява. Забараняць дзецям такую актыўнасць нельга. Трэба правільна чаргаваць спакойную дзейнасць з разнастайнымі гульнямі, прагулкамі, фізічнымі практыкаваннямі. Актыўныя рухі
3 Зак. 662
65
вядуць да развіцця спрыту, дакладнасці, вынослівасці. Узрастае ўстойлівасць пазванка, амаль завяршаецца акасцяненнеі кісцей рук. Гэтыя працэсы павінны праходзіць пад назіраннем бацькоў. Правільная пасадка пры выкананні дамашпіх заданняў папярэджвае скрыўленне пазванка, развіццё блізарукасці.
Псіхічная сфера малодшага школьніка характарызуецца слабым развіццём волі. Сямігадоваму дзіцяці цяжка прымусіць сябе займацца працяглы час аднастайнай справай. У яго не хапае вытрымкі, цярпення. У параўнапні з дашкольнікам у першакласніка больш устойлівая ўвага, але яна затрымліваецца часцей за ўсё на цікавых прадметах.
Мы падкрэслівалі ўжо, якія вялікія змены наступаюць у жыцці маленькага чалавека з паступленнем у школу. Вучэбная праца, якой займаецца дзіця, мае вялікае грамадскае значэнне. Для самога дзіцяці вучоба становіцца крыніцай радасці і смутку, з вучобай звязана ўсё яго жыццё. Сямігадоваму школьпіку не зразумелы мэты павучання. На пытанне, навошта ён ходзіць у школу, першакласнік адкажа, што ў школу ходзяць усе — і ён таксама, што ў школе цікава. Звычайна школьнік не сумняваецца ў неабходнасці навучання, калі ён падрыхтаваны да гэтага. Але вучэбная праца даецца яму нялёгка. Трэба ўвесь час слухаць, што гаворыць настаўнік, рабіць тое, што робяць усе. Віцю надакучыла пісаць палачкі, і ў сшытку ён намаляваў чалавечкаў. Мама перажывае, а Віця не разумее, што дрэннага ён зрабіў.
Сашу сумна на ўроку, яму хочацца дадому,
66
да бабулі. Ён збірае партфель і накіроўваецца да дзвярэй. Настаўніца пытаецца: «Ты куды, Саша? Урок яшчэ не скончаны. Выходзіць можна толькі на перапынку».— «А я да бабулі хачу».
Але дзеці хутка прывыкаюць да выканання школьных патрабаваныяў. Ды і на ўроках становіцца цікава. Праўда, цяжка трымаць рукі на парце, не размаўляць з суседам, не шумець. Настаўніца ведае гэтыя цяжкасці першакласнікаў і праз 10—15 мінут просіць дзяцей пакласці ручкі, выйсці зза парты і папрацаваць пальчыкамі, папляскаць у далоні, прысесці, праспяваць песеньку.
Школа стварае неабходныя ўмовы для паспяховага навучання ўсіх дзяцей. Аднак дзіця большую частку сутак праводзіць дома. Бацькі арганізуюць яго жыццё і дзейнасць у сям’і. Галоўную ўвагу бацькі звяртаюць на здароўе дзяцей, засцерагаючы іх ад хвароб. Школьнік расце, развіваецца, і трэба стварыць найбольш спрыяльныя ўмовы для праходжання гэтых натуральных працэсаў.
Бацькі павінны ўстанавіць пэўны рэжым дня для дзіцяці. Ён будзе розны, бо залежыць ад узросту дзяцей, месца, дзе жыве сям я, іншых умоў. Найбольш мэтазгодны рэжым устанаўліваюць самі бацькі па ўзгадненпі са школай. Важна, каб пры вызначэнні рэжыму ўлічвалася, што для нармальнага жыцця і паспяховай вучобы дзіцяці неабходна харчавацца 4 разы на дзень, спаць 10—11 гадзін у суткі, гуляць на свежым паветры не менш як 3 гадзіны.
Мэтазгодны рэжым вызначае час прыёму ежы, падрыхтоўкі ўрокаў, прагулак і гульняў,
С7
падрыхтоўкі да сну. He рэкамендуецца пераносіць час выканання рэжымных абавязкаў, калі для гэтага няма сур’ёзных прычын.
Нерэжымнае харчаванне дзяцей прыводзіць да страўнікавакішачных захворванняў. Дзіця скардзіцца на болі ў жываце. Яно не можа сканцэнтравацца на выкананні заданняў. Юра Г., вучань III класа, часта скардзіўся, што баліць жывот. У гутарцьт з бацькамі высветлілася, што пасля школы ён не абедае, а толькі «перакусвае», абед у сям’і бывае звычайна ў 5—6 гадзін вечара, пасля прыходу бацькоў з работы. Хлопчык есць ужо без апетыту. У выніку — хуткая стамляльнасць і слабасць. Прывучаць дзіця сістэматычна снедаць трэба ўжо з I класа.
Медыцынскімі даследаваннямі даказана, што працягласць сну дзіцяці аказвае ўплыў на функцыяніраванне кары галаўнога мозгу. Часта недасыпанні з’яўляюцца прычынай павышанай нервознасці або вяласці. А гэта вядзе да паслаблення валявых намаганняў, дзіця не можа сканцэнтравацца на выкананні дамашніх заданняў. Сон павінен быць не толькі працяглым, але і глыбокім. Для гэтага трэба прывучыць дзіця класціся спаць у адзін і той жа час. Дзіця засынае хутчэй, калі кладзецца спаць у 21—22 гадзіны. За гадзіну — паўтары да сну яго трэба накарміць. He рэкамендуецца дазваляць малодшым школьнікам глядзець тэлеперадачы перад самым сном, паколькі дзеці празмерна хвалююцца, не могуць доўга заснуць, ім часта сняцца эпізоды толькі што ўбачанага фільма, яны крычаць у сне.
Стан здароўя школьніка, яго працаздольнасць залежаць таксама ад таго, ці бывае ён на
68
свежым паветры. Малодшаму школьніку трэба праводзіць на цаветры не менш як 3 гадзіны ў дзень. Звычайпа гэта дзве гадзіны пасля абеду, да падрыхтоўкі ўрокаў, і адна гадзіна пасля выканання дамашніх заданняў. Знаходжанне дзіцяці на свежым паветры не заўсёды можа быць пад кантролем дарослых. Ды гэта; відаць, і не патрэбна. Тым не менш бацькі павінны ведаць, з кім і ў якія гульні гуляе дзіця.
Бацькам трэба думаць пра тое, каб набыць дзецям футбольньі мяч, скакалкі, настольны тэніс, шашкі, шахматы і г. д., з тым разлікам, каб у школьнікаў была магчымасць і пагуляць і пабегаць. А для зімы трэба знайсці ў сямейным бюджэце грошы на лыжы і канькі. Мы гаворым пра гэта таму, што часта хлопчыкі, не маючы чым заняцца, пачынаюць хуліганіць.
Пры выхадзе на вуліцу дзіця павінна быць апранута ў адпаведнасці з надвор’ем. Некато* рыя бацькі хутаюць сваіх дзяцей. Захутанаму дзіцяці цяжка рухацца, бо адзенне скоўвае рухі, дзіця хутка стамляецца, гуляць яму становіцца нецікава, і таму яно вяртаецца дадому, а на пытанне бацькоў, чаму так хутка вярнулася, адказвае, што ўжо нагулялася.
Распрацоўваючы рэжым дня для свайго дзіцяці, бацькам варта параіцца з урачом і настаўнікам.
Вучэбная дзейнасць вучня адбываецца ў школе пад кіраўніцтвам настаўніка, аўтарытэт якога асабліва высокі для малодшага школьніка. Ён цэніцца вышэй за аўтарытэт бацькоў. «Ты, мама, не ведаеш, як трэба рабіць, а гаворыш. Марыя Іванаўна лепш ведае, з чаго пачынаць»,— гаворыць Вера сваёй маці. Таму вельмі
69
важна, каб бацькі ўсяляк падтрымлівалі ў дзяцей аўтарытэт настаўніцы.
Першы настаўнік запамінаецца на ўсё жыццё. Потым у школьніка будзе многа настаўнікаў па розных прадметах, але найбольш глыбокі след у яго жыцці пакідае ўсё ж такі першы настаўнік.
Вучэбная дзейнасць — гэта не толькі заняткі ў школе, але і выкананне хатніх заданняў. Паспяховая вучоба дзіцяці залежыць ад многіх фактараў, але, бадай, галоўным з’яўляюцца адказныя і добрасумленныя адносіны да вучобы.
Вядомы псіхолаг Л. I. Бажовіч эксперыментальна даказала, што ў III класе некалькі мяняюцца адносіны вучняў да вучобы. Яна сцвярджае, што ў гэты час аўтарытэт настаўніка зніжаецца, дзеці менш стараюцца; аднойчы нявыкананае заданне іх не вельмі турбуе, выпадковая двойка ўжо не хвалюе, як гэта было ў I класе. Л. I. Бажовіч лічыць, што такія змены нельга растлумачыць узроставымі асаблівасцямі, што ў гэтым вьшадку мы маем справу з парушэннем логікі псіхалагічнага развіцця дзіцяці. Дзеці атрымліваюць недастатковую інтэлектуальную нагрузку.