Ці ведаеце вы сваё дзіця?
Выдавец: Народная асвета
Памер: 144с.
Мінск 1972
Спынімся падрабязна на характарыстыцы школьнага ўзросту.
Узроставая перыядызацыя зыходзіць з Taro, што ў кожным перыядзе праяўляюцца характэрныя асаблівасці ў развіцці дзіцяці. Гэтыя характэрныя асаблівасці ствараюцца пад уздзеяннем выхавання і ў выніку пэўнай дзейнасці дзіцяці, якая фарміруе і яго ўзаемаадно
25
сіны з навакольпым светам. Ўстанаўліваючы ўзроставыя перыяды, савсцкая педагогіка pamyna адхіляе палажэнне рэакцыйнай буржуазнай псіхалогіі аб «узроставай столі» (граніцы) разумовага і фізічнага развіцця дзіцяці, якая нібыта вызначае межы дзейнасці выхавальніка і настаўніка. Надзвычайная падатлівасць, максімальная ўспрымальнасць дзіцяці і рашаючы ўплыў ранняга выхавання на ўсё наступнае развіццё чалавечай асобы становіцца цяпер важнейшай праблемай выхавання і навучання. Трэба памятаць, што паняцце ўзросту не мае абсалютнага значэння. Як падкрэслівала Н. К. Крупская, паміж узростамі каменнай сцяны не павінпа стаяць. Чым старэйшае дзіця, асабліва падлетак і юнак, тым, вядома, у большай ступені нівеліруюцца ўзроставыя і выступаюць індывідуальныя асаблівасці, якія сфарміраваліся ў канкрэтных умовах жыцця. Разам з тым узроставыя заканамернасці маюць сваё месца .ў развіцці дзіцяці, тым самым вызначаюцца паслядоўнасць і п е р а е мн а с ц ь у выхаванні і навучанні. Гэта паслядоўнасць назіраецца як у росце тканак цела, так і ў марфалагічным развіцці мозгу і ва ўскладненні функцыянальнафізіялагічнай і псіхічнай дзейнасці.
Аднак многія бацькі і педагогі, як. справядліва адзначае відны савецкі псіхолаг Л. I. Бажовіч, дапўскаюць памылку ў падыходзе да самой праблемы ўліку ўзроставых асаблівасцей. У гэтым выпадку пад улікам узроставых асаблівасцей разумеюць прыстасаванне зместу і форм педагагічнай работы да ўзроўню псіхічнага развіцця дзяцей адпаведнага ўзросту. Але такое
26
разуменне няправільнае. Сучасная педагагічная навука даказала вядучую ролю выхавання ў працэсе развіцця дзіцяці. Вядома, неабходпа лічыцца з тымі асаблівасцямі выхавання, якія дасягнулі поўнага развіцця на адпаведным узроставым этапе. Гэтыя асаблівасці заўсёды выражаны ярка і таму здаюцца карэннымі і нязменнымі. Аднак менавіта яны ў далейшым развіцці церпяць змены, перабудоўваюцца і пачынаюць выконваць падпарадкаваную ролю.
Напрыклад, канкрэтнасць мыслення малодшага школьніка пачынае ўступаць месца абстрактным формам мыслення, а непасрэдная эмацыянальнасць змяняецца больш глыбокімі, дыферэнцыраванымі пачуццямі, якія дзіця пачынае падпарадкоўваць сваёй волі; тое, што цікавіла падлеткаў, перастае захапляць старэйшых школьнікаў. Таму веданне ўзроставых асаблівасцей дазваляе ўплываць на развіццё тых якасцей дзіцяці, якія ў розныя перыяды яго жыцця толькі пачынаюць праяўляцца і з’яўляюцца асновай асобы будучага грамадзяніна.
Толькі ў гэтым выпадку выхаванне сапраўды будзе, як гаварыў буйнейшы савецкі псіхолаг Л. С. Выгоцкі, забягаць наперад сённяшняму дню развіцця і весці яго за сабой. Нельга, папрыклад, эфектыўна вучыць малодшага школьніка, прыстасоўваючыся да канкрэтнага характару яго мыслення; наадварот, усё, што належыць, трэба выкладаць так, каб развіваць абстрактныя формы яго мыолення. Такім жа чынам трэба праводзіць і выхаваўчую работу ў сям’і. Абапіраючыся на імкненне дзіцяці быць памочнікам старэйшых і выкопваць «важную і
27
адказную справу», мы фарміруем у яго цікавасць да грамадска карыснай дзейнасці, якая сама па сабе ў гэтым узросце можа і не здавацца яму цікавай, а даволі цяжкай для выканання.
Можна правесці такі эксперымент. Скажыце сямігадоваму дзіцяці: «Стань смірна!» Праз секунду ў дзіцяці пачынае свярбець нага, затым яно паварочвае галаву, круціцца на месцы і нават можа збегчы. А скажыце такому дзіцяці: «Тут склад са снарадамі, вораг можа падпаўзці, будзь уважлівы і вартуй». I дзіця будзе стаяць, і нага не будзе свярбець, і яно не пабяжыць, таму што адчувае сябе дужым і здольным праявіць у гульні ўстойлівае валявое намаганне, яшчэ мала характэрнае для гэтага ўзросту.
Такім чынам, менавіта правільны ўлік узроставых асаблівасцей малодшага школьніка ператварае грамадска карысную работу ў блізкую для дзяцей і цікавую. Калі ж улік гэтых асаблівасцей успрымаецца як прыстасаванне да дзяцей, то, натуральна, уся выхаваўчая роля бацькі, напрыклад, ва ўзаемаадносінах з малодшым школьнікам, зводзіцца да арганізацыі захапляючых гульняў і да розных займальыых спраў. Але гэтага вельмі мала. Ясна, што апісаны вышэй узроставы падыход, які абапіраецца на інтарэсы і магчымасці дзіцяці, павінен выкарыстоўвацца і ў фарміраванні іншых якасцей асобы. Некаторыя бацькі робяць і другую памылку. Яны парушаюць паслядоўнасць у развіцці дзіцяці і імкнуцца даказаць перспектыву «звышранняга» навучання і выхавання дзяцей.
28
Напрыклад, аўтары «унікальнага» дослеДУ — сям’я Б. П. і Л. А. Нікіціных — сцвярджаюць, што спецыфіка чалавечай нервовай сістэмы забяспечвае к о ж н а м у здароваму дзіцяці развіццё л ю б ы х здольнасцей да л ю б ы х вышынь, якія дасягаюцца людзьмі. Сутнасцьіх эксперыменту ў тым, што, верачы ў неабмежаваныя магчымасці дзіцяці, яны вырашылі «рассунуць» разумовы свет дзяцей. I вось цацкі яны замянілі маленькімі, але сапраўднымі інструментамі і матэрыяламі. На сценах размясцілі азбуку, карты, схемы. У вялікім пакоі бацька паставіў турнік, павесіў кольцы, канат... «У гэтым маленькім, але сапраўдным свеце мы забяспечылі дзецям,— гаворыць Б. П. Нікіцін,— вельмі вялікую свабоду дзейнасці і пачалі назіраць, як ідзе іх развіццё...» 1
Аказалася, што дзеці здольныя рана навучыцца чытаць. Алёша прачытаў першае слова, калі яму было 2 гады 8 месяцаў, Антон •— у 3 гады 3 месяцы... Да трох з палавінай гадоў дзеці авалодалі лічэннем. За два гады да школы браты ўмелі ўжо лічыць да мільёна, аперыравалі з прасцейшымі дробамі, былі знаёмы з табліцай Мендзялеева. Паступіўшы ў школу, Алёпіа за год скончыў праграму трох класаў. Антон пайшоў у школу на год пазней, але дагнаў брата. Хлопчыкі атрымалі і незвычайную фізічную загартоўку: зімой па снезе хадзілі босыя і ў трусіках. Маючы на рэдкасць добрую фізічную падрыхтоўку, шмат займаліся на турні
1 Гл. падраоязна ў кінафільме «Дзень у сям’і Нікіціных», у матэрыялах «Лптературной газеты», 1970, 14 студзепя.
29
ку, выкарыстоўвалі штапгу ў сваіх «практыкаваннях», пачынаючы з 8месячнага ўзросту.
Аб гэтым доследзе шмат гавораць ужо на працягу чатырох гадоў, вучонымі была праведзена спецыяльная канферэнцыя па абмеркаванні вынікаў урачэбнапедагагічпага абследавання дзяцей Нікіціных. I тады вось што высветлілася. У дзяцей выдатна развіта сэрца, але яны адстаюць у параўнанні з сучаснымі нормамі ў вазе і ў росце. На ўроках фізкультуры мала аднакласнікаў можа з імі паспаборнічаць ва ўменні падцягнуцца на перакладзіне, падняцца па канаце, але ў гульнях яны слабейшыя за сваіх аднагодкаў, дрэнна бегаюць і не ўмеюць перадаваць мяч. На агульнаадукацыйных уроках, а вучыліся яны ўжо ў V і VI класах, Нікіціны зусім не вылучаліся сярод таварышаў, вучыліся пасрэдна, даволі бессістэмна, мелі двойкі і тройкі. Перанеслі за гэты час цяжкія хваробы.
Мы падрабязна спыніліся на доследзе таму, што выпушчаныя пра Нікіціных кінафільмы паказваюць толькі станоўчае. У многіх бацькоў складваецца памылковая думка, быццам бы такі эксперымент «пад сілу кожнай савецкай сям’і». На раней памянёнай канферэнцыі выступіў акадэмік Г. Н. Спяранскі, старэйшы педыятр, заўзяты прыхільнік загартоўкі дзяцей.
— Арганізм дзіцяці вельмі мабільны,— сказаў ён.— Ад яго можна дабіцца ўсяго, чаго жадаеш. Дзіця будзе бегаць па снезе і г. д. Можпа. Але ці патрэбна?.. Адказаць на гэта пытанне я, напрыклад, не бяруся. Але мяркую, што не трэба.
30
«Вы маеце справу не з трусамі — з маленькім чалавекам!» — гаварылі вучоныя мужу і жонцы Нікіціным. Развіццё дзіцяці праходзіць праз этапы, кожны з якіх мае самыя патаемныя заканамернасці і сваю спецыфічную фізіялогію, закадзіраваную генетычна. Старацца «перакрыць нормы» ў гэтай тонкай справе — значыць падвергнуць сябе рызыцы, не заўважыць, як навуковы эксперымент скончыцца, a пачнецца авантура,— справядліва адзначае Т. Снегірова ў артыкуле «Асцярожна: дзяцінства» («Лнтературная газета», 1970, 14 студзеня).
Т. Снегірова, падводзячы вынік эксперыменту Нікіціных за чатыры гады, указвае, што нельга дапусціць, каб гэтыя ідэі натхнілі мноства сем’яў на паўтарэнне такога доследу. Якія б вялікія магчымасці дзяцінства ні адкрываліся нам сёння, нельга да іх падыхоДзіць утылітарпа, голай рэзультатыўнасці падпарадкоўваючы ўсё: рацыяналізм у такіх выпадках можа пазбавіць мэты, дзеля якой ён быў народжаны. Трывалая і добра збаланс а в а н а я аснова, г. зн. ш ч а с л і в а е дзяцінства, з’яўляецца першай важнейшай умовай фарміравання паўнацэннай асобы. I калі з гэтага боку паглядзець на эксперымент Нікіціных, то атрымаецца, што вера ў раннія магчымасці арганізма на самай справе становіцца нявер’ем у самабытную сілу дзіцячых гаД°Ў Узроставыя асаблівасці асобы ўзнікаюць пад уплывам таго ладу жыцця дзяцей, які тыповы для кожнага ўзросту. На кожным узроставым этапе дзіця займае пэўнае становішча ў калектыве, яно характарызуецца тьшовай для
31
гэтага ўзросту дзейнасцю, а таксама тымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца дзіцяці дарослымі. Таму паводзіны дзяцей кожнага ўзросту глыбока матываваныя пэўнымі ўмовамі сямейнага і школьнага выхавання.
Веданне дзяцей, вывучэнне м а т ы в а ў іх паводзін — важнейшая ўмова ўліку ўзроставых асаблівасцей. Часцей за ўсё неразуменне ўзроставых асаблівасцей дзіцяці звязана з няўменнем бацькоў зразумець матывы яго наводзін. Гэтыя матывы мяняюцца ў сувязі з узростам, але галоўнае, што змяняецца і форма ўчынкаў падлетка або юнака.
...Валодзя, вучань III класа, затрымаўся на прагулцы і прыйшоў дадому значна пазней, чым яму дазволілі. Маці не стала папракаць хлопчыка ў непаслухмянасці і перш за ўсё папрасіла расказаць, як гэта здарылася. 3 расказу дзіцяці маці зразумела, што Валодзя не ведаў, колькі ўжо часу, і быў перакананы, што тэрмін яго прагулкі яшчэ не скопчыўся. Ён шчыра здзівіўся, даведаўшыся, што прагуляў замест адной тры гадзіны. Маці ўбачыла, што няма прычыны не толькі для пакарання, але нават для папроку. Дзіця ў гэтым узросце яшчэ дрэнна арыентуецца ў часе.