Ці ведаеце вы сваё дзіця?
Выдавец: Народная асвета
Памер: 144с.
Мінск 1972
46
разважанняў, уваходзіць у іх адносіны з іншымі дзецьмі і са старэйшымі.
Вывучаць асобу і асаблівасці характару дзіцяці трэба, перш за ўсё, у працэсе яго ўзаемаадносін з дзіцячым калектывам. Таму важна шляхам назірання ўстанавіць, як адносіцца дзіця да грамадскай думкі свайго класа, піянерскага атрада, як яно выконвае даручэнні з ахвотай тті не, і чым растлумачыць такія адносіны да даручэнняў. Бацькоў павінен цікавіць характар узаемаадносін дзіцяці з таварышамі: на чым заснаваны яго сімпатыі і антыпатыі да іх, ці чулае яно да просьбаў дапамагчы ў вучобе, у грамадскіх справах, наколькі яно праўдзівае і сумленнае ў таварыскасці і дружбе і г. д. У гэтых адносінах вельмі важна наведванне, а часам і ўдзел бацькоў у піянерскіх зборах і іншых пазакласных мерапрыемствах: культпаходах у кіно і тэатр, экскурсіях і спартыўных спаборніцтвах. A. С. Макаранка, звяртаючыся да бацькоў, гаварыў: «Ваша дзіця выйшла на двор і папала ў групу хлопчыкаў. Вы павіпны ўважліва вывучыць, што гэта за хлопчыкі. Ваша дзяўчынка цягнецца да сябровак на двор. Вы павінны добра ведаць гэтых дзяўчынак. Вы павінны ведаць, чым захапляюцца дзеці, што акружаюць ваша дзіця, чаго ў іх не хапае, што дрэннае ў іх гульнях» '.
Аднак толькі пазіранне, хай сабе і сістэматычнае, не заўсёды дазваляе выявіць сапраўдныя прычыны паводзін дзіцяці. Для гэтага неабходяа гутарыць з дзіцем. Гутарка ў многім
1 A. С. М а к а р е н к о. Соч., М., 1957, т. 4, стар. 381.
47
дапаможа адшукаць упутраныя прычыны яго паводзін у кожным канкрэтным выпадку. Каштоўны матэрыял даюць гутаркі з дзецьмі аб прачытаных кнігах, аб піянерскіх зборах, спартыўных спаборніцтвах, аб любімых п’есах, прагледжаных кінафільмах і да т. п.. Найбольшае значэнне гэтыя гутаркі маюць, калі яны праходзяць у натуральнай абстаноўцы, у працэсе сумеснага ўдзелу з дзіцем у выкананні якойнебудзь справы. Вельмі важна для выяўлення характару школьніка пагутарыць з яго сябрамі, пазнаёміцца з бацькамі яго таварышаў, якія сустракаюцца з ім у іншай абстаноўцы.
Нельга забываць і аб такім метадзе вывучэння дзіцяці, як знаёмства з яго творчымі работамі, водгукамі на кнігі, сачыненнямі. Нельга пазнаць душэўны свет дзіцяці без цеснага кантакту са школай, без гутарак з настаўнікамі і піянерважатымі, без устанаўлення адзінства школы і сям’і ў вывучэнні і выхаванні нашых дзяцей. Бацькі, якія разумеюць важнасць сур’ёзнага і ўдумлівага вывучэння дзяцей, вядуць падрабязныя запісы вынікаў сваіх назіранняў і гутарак для таго, каб мець магчымасць уважліва сачыць за зменамі ў характары дзіцяці. Мепавіта ў выніку сістэматычнага вядзення такіх падрабязных запісаў паявіліся цікавыя, змястоўныя кнігі, якія абагульняюць вопыт сямейпага выхавання: К. В. Махава «Аб выхаваііні дзяцей у сям’і», Н. Г. Петракова «Выхаванне сына», I. Р. Ключарова «3 дзённіка маці» і інш.
«Добры выхавальнік,— гаварыў A. С. Макаранка, — павінен абавязкова весці дзённік сваёй работы, у якім запісваць асобныя назіранпі пад
48
выхавапцамі, выпадкі, якія характарызуюць тую ці іншую асобу, гутаркі з ёй, рух выхавапца наперад, аналізаваць з’явы крызісу або пералому, якія бываюць ва ўсіх дзяцей у розных узростах» '.
Неабходна мець на ўвазе, што гэты дзённік не павіяен ператварацца ў простую рэгістрацыю ўчынкаў і правіннасцей дзіцяці. Запісы ў дзённіку будуць мець вялікае педагагічнае значэнне ў тым выпадку, калі ў апісанні асобы школьніка будуць выяўляцца прычыны змен яго паводзін у параўнанні з папярэдняй ацэнкай яго асабістых якасцей. Гэты матэрыял дазволіць меркаваць аб тым, наколькі ўстойлівыя тыя ці ініпыя якасці асобы дзіцяці, якія з гэтых якасцей больш сфарміраваліся. У такім выпадкў дзённік дапаможа бацькам лепш аналізаваць свой вопыт выхавання дзяцей, вызначаць меры педагагічнага ўздзеяння на дзіця і меры збліжэння са школай.
У заключэнне варта прапанаваць прыклад, як можна бацькам вывучыць саміх сябе, каб праверыць, ці ёсць у іх здольнасці выхавальніка, а галоўнае — уменне правільна вызначаць педагагічныя прыёмы ўздзеяння.
Заданне не складанае. Прапануюцца восем розных жыццёвых сітуацый2 . Цікава, як вы будзеце рэагаваць на іх, якія заўвагі зробіце сыну ці дачцэ? Шэсць літар алфавіта азначаюць магчымыя воклічы, якія найболып часта паўтараюцца. Пастарайцеся ўспомніць, як (або прыкладна як) вьі робіце ў падобпьтх выпадках.
1 A. С. М а к а р е н к о. Соч., М., 1957, т. 5, стар. 89.
2 Гэгьт матэрыял запазычап з «Неделп», 1968, № 19.
і
49
Будзьце шчырыя і самакрытычныя. Выбраўшы свой варыянт, выпішыце літару, якой ён абазначаны. Але не спяшайцеся глядзець у адказы. Спачатку вывучыце ўсе восем сітуацый:
1. Вы просіце сына прынесці нешта з другога пакоя. Але сын марудзіць, не адважваецца ісці праз цёмны калідор.
A — Відаць, давядзецца ісці самой!
Б — Вось як ты мяне любіш! He можаш зрабіць для мамы дробязі...
В — Чаго ж ты марудзіш?
Г — Цёмна? Дык запалі святло.
Д — Ты абавязкова павінен пайсці. Толькі баязліўцы баяцца цемнаты.
Е — Можаш не хадзіць. Але бацька будзе незадаволены, даведаўшыся, што ты такі...
2. Дзіця прынесла дзённік з адзнакамі. Яны горшыя, чым у папярэдняй чвэрці.
В — Ну цяпер усё! Пакуль не выправішся, забараняю глядзець тэлевізар.
Г — Ты мяне засмучаеш. Давай разам паўторым тое, што ты не засвоіў.
Е — Паглядзім, што скажа бацька. He хацела б я быць на тваім месцы...
Б — Я цэлы дзень працую. А ты? Вось якая твая ўдзячпасць маці...
Д — Як табе яе сорамяа! Тата і я вучыліся па пяцёркі.
A — Ну, пачакай, дабяруся я да тваёй настаўніцы!
3. Дзіця заўсёды вяртаецца са школы ў дзве гадзіны. Сёння яно прыйшло пазней.
' Б — Бессаромны! Я хвалююся, а ты не думаеш, піто цябе маці чакае.
50
В — Бачыш, якая гадзіыа? He думай, што гэта пройдзе табе беспакарана.
A — Нарэшце! Якое шчасце, што з табоіі нічога не здарылася.
Е — Папругі табе добрай за гэта...
Г — Дзе ты прападаў? Калі хочаш зайсці да таварыша, папярэджвай.
Д — Дзе ты бадзяешся! Вось трапіш у міліцыю!
4. Сын прыйшоў дадому ў разадрапай сарочцы, з разбітым посам. Аказваецца, ён пабіўся з хлапчукамі.
Д — Добры вучань ніколі не палезе ў бойку.
A — Што яны з табой зрабілі! Ідзі сюды, табе патрэбен халодны кампрэс.
Г — Намыйся. А потым раскажаш, зза чаго была бойка.
В — Я цябе адвучу біцца!
Е — Ты непапраўны. Выліты бацька!
Б — Зпоў! Ты мяне ў магілу загоніш.
5. Дачка звычайна дапамагае пакрываць па стол. I раптам сказала, што ёй пе хочацца.
Е — Я разумею, што гэта не вельмі цікавы занятак. Але зрабі гэта!
Д — Трэба ўмець накрываць на стол. Вучыся быць добрай гаспадыняй.
Б — Але ж я таксама раблю не толькі тое, што мне падабаецца. Ты проста павінна гэта зрабіць!
В — Калі зараз жа не возьмешся за справу — пашкадуеіп.
A — Што з табой? Можа, у цябе тэмпература?
Г — Пакуль не накрыеш, мы не сядзем за
51
стол. Накрывай хутчэй, а я разагрэю абед. Ды вось і бацька ідзе.
6. Вы вельмі занятыя. I дзіця стараецца вам дапамагчы. Яно прыбірае на кухні. У выніку — разліта вада, рассыпаны крупы...
й — Ну і мароку ты сабе зрабіў.
В — Выдатна. I тата будзе рады, калі даведаецца, што ты мне дапамагаў.
Д — Добра, што ты хочаш мне дапамагчы. Лле трэба рапей спытаць, як лепш гэта зрабіць.
Е — Малайчына. А цяпер прыбяры на кухпі, пакуль не прыіішоў бацька.
Г — Вялікі табе дзякуй. А цяпер трэба выцерці стол, спаласнуць посуд... Зараз мы гэта зробім разам.
В — Калі за штонебудзь бярэшся, нічога добрага не выходзіць. У цябе не рукі, а ліха ведае што.
7. Вы песціце малодшую дачку, а старэйшая пакрыўджапа гаворыць: «Ты заўсёды толькі яе цалуеш...»
Е — Дурненькая, я цябе люблю ніколькі не менш. I тата таксама...
Б — Ты лічыш, што я пра цябе не думаю? Мне непрьіемна гэта чуць...
Д — Сорамна зайздросціць маленькай!
A — Ідзі сюды, не крыўдуй на маму.
В — He гавары глупства!
Е — Я люблю вас адполькава. Раскажы лепш, што было ў школе...
8. Дзеці шумяць. Муж прыйшоў з работы стомлены. Ён гаворыць: «Будзе нарэшце ціха ці не?»
52
В — Бацька праўду кажа. Зараз жа змоўкніце!
А (мужу) — He крычы на іх, калі ласка!
Д — Супакойцеся ж, на самай справе. Яшчэ суеедзі прыйдуць скардзіцца.
Е — Вы бачыце, бацька злосны. He напрошвайцеся на бяду.
Б — Дзеці, вы ж не хочаце, каб бацька раззлаваўся?
Г — I на самай справе, вы вельмі шуміце. Ідзіце лепш гуляць.
А цяпер давайце праверым! Літара, якая паўтарасцца часцей за ўсё, дапаможа вызначыць вашы здолыіасці выхавалыііка. Магчыма, аднак, што наперадзе ідуць дзвс літары. Значыць, вы маеце рысы таго і другога тыпу. Калі ж піводная літара не набярэ «большасці галасоў» — вы вельмі неўраўнаважаная маці.
«А»
Вы вельмі любіце сваё дзіця, стараецеся стварыць яму так званае «шчаслівае дзяцінства». He караеце, нават калі яно гэтага заслугоўвае: «Малое, яшчэ не разумее». He ўскладаеце на яго абавязкаў: «Яшчэ напрацуецца ў жыцці». Але такія цяплічныя ўмовы яму толькі пашкодзяць.
«Б»
Вы іграеце на пачуццях дзіцяці. Можа таму, што самі вельмі адчувальныя, нават сентыментальныя. А дзіця пастаянна ў трывозе: калі я не зраблю так, як хоча мама, то яна мяне
53
разлюбіць. Япо мае патрэбу ў вашай любві, у імя яе часта ахвяруе сваімі густамі, інтарэсамі.
«В»
У вас вялікі аўтарытэт. Вы прытрымліваецеся пэўных прынцыпаў у выхаваіші. Але яны не заўсёды гібкія. Вашым учьшкам часам не хапае пачуццяў, а гэта вядзе да таго, што дзіця пачынае замыкацца, робіцца пясмелым.
«Г»
Вы добрая маці. Усяго ў вас у меру — і ласкі, і строгасці. Дзіця не сумяяваецца, што вы заўсёды яго зразумееце. Вы дазваляеце яму рабіць так, як яно хоча, нават калі ведаеце, што гэта будзе не заўсёды ўдала. I яно расце самастойным, верыць у свае сілы.
«д»
Вы заўсёды стараецеся лавучыць дзіця адрозніваць дабро і зло, ведаць, што добра, а што не, што можна і чаго нельга. Але ваша старанне адгарадзіць яго ад дрэішага можа прывесці да таго, што дзіця будзе пасаваць перад цяжкасцямі.
«Е»
Хоць у вас і згода з мужам у пытаннях выхавання, аднак часта робіце наперакор не толькі яму, але і сабе, напрыклад, калі муж штонебудзь дазваляе дзіцяці, вы пярэчыце.
54
Дзіця расце ў атмасферы пастаяннай няўпэўпенасці і непакою. Яно не адчувае ў паводзінах бацькоў цвёрдай лініі і ніколі не ўпэўнена, што вы ў апошнюю хвіліну не адмовіцеся ад сваіх учынкаў і слоў.