• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ці ведаеце вы сваё дзіця?

    Ці ведаеце вы сваё дзіця?


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 144с.
    Мінск 1972
    64.21 МБ
    Валодзя вельмі здзівіўся. У іх сустрэчах, сумесных занятках спортам і гутарках ён не бачыў нічога дрэннага. Ён перастаў хадзіць да Ніны дамоў, але сустракацца яны працягвалі. Толькі гэтыя сустрэчы тайком — «каб мама не ведала» — не вельмі радавалі дзяўчынку.
    А бывае ў некаторых сем’ях і так:
    136
    — Каб я не бачыў цябе з гэтай дзяўчынкай, займацца трэба, а но гуляць! — грыміць разгневаны бацька.— Таксама мне, кавалер знайшоўся!
    Бацьку і няўцям, як глыбока зневажае ен сына, які перажывае сваё першае і чыстае пачуццё.
    Абавязак бацькоў і педагогаў, калі яны сутыкаюцца з праявамі такіх пачуццяў у маладых людзей,—не падаўляць іх, а дапамагчы зрабіць узаемаадносіны юнака і дзяўчыны змястоўнымі і грамадска каштоўнымі.
    У сваёй «Кнізе для бацькоў» A. С. Макаранка пісаў: «Каханне непалавое — дружба, вопыт гэтага каханнядружбы, перажываемы ў дзяцінстве, вопыт працяглых прыхільнасцей да пэўных асоб, любоў да радзімы, выхаваная з дзяцінства,— усё гэта самы лепшы матад вы хавання будучых высока грамадскіх адносін да жанчынысябра» L
    Таму бацькам трэба вельмі ўважліва адносіцца да першых пачуццяў юнакоў і дзяўчат — адзін да аднаго, да людзей і да грамадства. Пры гэтай умове юнак не дасць нікому груба адносіцца да жанчыны, бо яго з першых гадоў прывучалі паважаць яе, бачыць у ёй таварыша і паўнапраўнага грамадзяніна.
    Першае моцнае пачуццё можа адыграць важную ролю ў самавыхаванні маладых людзей, у выпрацоўцы ў іх валявых якасцей і каштоўных маральных рыс. Культура любоўнага перажывання немагчыма без стрымліваючых пачат
    1 A. С. М а к а р е н к о. Соч., М., 1957, т. 4, стар. 413.
    137
    каЎ> якія фарміруюцца і развіваюцца ў падлетка. Палавое выхаванне і павінна заключацца ў развіцці той інтымнай павагі да пытанняў полу, якая называецца нявіннасцю.
    «Пачуццё кахання,— пісаў A. С. Макаранка, — не можа быць адасоблена ад усіх дасягненняў чалавечай культуры, ад умоў жыцця сацыяльнага чалавека, ад гуманітарнага шляху гісторыі, ад перамог эстэтыкі» .
    Неабходна заўсёды памятаць, што палавое выхаванне — гэта перш за ўсё выхаванне культуры ўсебакова развітай асобы. Навучыць любіць, навучыць быць шчаслівым — гэта значыць навучыць дзіця паважаць акружаючых яго людзей і самога сябе, навучыць чалавечай годнасці. Практыка паказвае, ітттр іменна ў гэтай галіне выхавання больш за ўсё цяжкасцей і памылак. Падрыхтоўка да сямейнага жыцця ггачынаецца ў самым раннім дзяцінстве. Палавыя адрозненні накладваюць пэўны адбітак на адносіны бацькоў да дзяцей у першыя гады жыцця дзіцяці. Хлопчыку купляюць пісталеты, машыны, а дзяўчынка атрымлівае ляльку, дзіцячую пральную машыну, лялечны посуд. ДзеЦІ падрастаюць, яны бачаць, што мужчыны і жанчыны апранаюцца парознаму, паводзяць сябе парознаму, што ў хатняй рабоце тата і мама выконваюць розную работу.
    У аснове падрыхтоўкі да сямейнага жыцця ля®ыйь фарміраванне маральных якасцей асобы і ў першую чаргу ўзаемная павага. Дружалюбньія, добразычлівыя адносіны хлопчыкаў і дзяўчынак адзін да аднаго — гэта і ёсць га
    1 A. С. М а к а р е н к о. Соч., М., 1957, т. 4, стар. 219.
    138
    лоўны фундамент, на якім будуецца ўся сістэма палавога выхавання. Дзяўчынка, дзяўчьша, жанчына — яна сястра, маці. Яна захоўвае хатнюю ўтульнасць, яна чалавек, які дае жыццё, выхоўвае дзяцей. Ужо адным гэтым яна заслужыла глыбокую павагу з боку мужчыны.
    У сацыялістычным грамадстве жанчыны маюць роўныя правы з мужчынамі. Яны атрымалі эканамічную самастойнасць, больш як 58% спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй адукацыяй — жанчыны. Але тым не менш жанчына застаецца жанчынай з пэўнымі фізіялагічнымі асаблівасцямі, складам характару.
    К. Маркс, адказваючы на сямейную анкету, якую зрабіла яго дачка Жэні, падкрэсліў лепшую якасць мужчыны — сілу, а жанчыны — слабасць. Мужчына заўсёды клапаціўся аб жанчыне, і яна адказвала тым жа. Размова пра тое, ці трэба выхоўваць мужчыну, у наш час ужо не выклікае спрэчак. Усе аднадушныя ў тым, што гэта рабіць трэба. Праўда, яшчэ не ясна, як гэта рабіць. У літаратуры нямала твораў прысвечана апяванню мужчынскай сілы і доблесці, высакароднасці ў адносінах да жанчыны, і жанчына з’яўлялася перад мужчынамі ў заслонс паэтычнага абаяшія. Між тым у некаторай часткі моладзі праяўляецца легкадумпы падыход да адносін паміж юнакамі і дзяўчатамі.
    Настойліва прапаведуецца думка аб тым, што паняцці «дзявочы гонар», «нявіннасць» устарэлі, што «жывём адзін раз, і трзба браць ад жыцця як мага болып». Такія погляды ў корані супярэчаць нашай маралі, ды яны і не новыя. У. I. Ленін рэзка крытыкаваў тэорыю, згодпа з якой у камуністычным грамадстве зада
    139
    вальйяць палавыя патрэбнасці можна будзе таксама проста, як выпіць шклянку вады, лічачы гэту тэорыю не камуністычнай. Такія погляды нарадзіліся ў буржуазным грамаДстве, дзе цяпер праслаўляецца права на каханне, свабоднае ад усялякіх «забабонаў». Пад забабонамі разумеюць пачуццё сораму, нявіннасці і сціпласці ў пытаннях кахання, якія быццам бы перашкаджаюць чалавеку свабодна жыць, ствараюць лішнія ўмоўнасці. Гэтыя погляды не толькі падзяляюцца часткай моладзі, але і прапагандуюцца прэсай, кіно, тэлебачаннем. Дзяўчаты імкнуцца хутчэй страціць нявіннасць, паспрабаваць «кахання» з рознымі мужчынамі і толькі потым уступіць у шлюб. Усё гэта суправаджаецца бурнымі оргіямі з ужываннем алкаголю і наркотыкаў. У маладых людзей, якія уступаюць у шлюб, гі^рвовая сістэма Йдсхістана, яны насычаны палавымі асалодамі.
    ,і ж патрэбна людзям такое каханне? Палавое каханне павінна паспець, фарміравацца разам з іншымі якасцямі асобы. A. С. Макаранка пісаЎ, што «каханне не можа быць вырашана проста з нетраў простага заалагічнага палавога прыцягнення. Сілы «любоўнага» кахання могуць быць знойдзепы толькі ў вопыце непалавой чалавечай сімпатыі. Малады чалавек ніколі не будзе кахаць сваю пявесту і жонку, калі ён не любіў сваіх бацькоў, таварышаў, сяброў. I чым шырэй галіна гэтага непалавога кахання, тым больш высакародным будзе і каханне палавое»
    ' A. С. М а к а р е н к о. Кппга для роднтелей, М., 1954, стар. 257.
    140
    Думкі A. С. Макаранкі пацвярджаюцца даследаваннямі сацыёлагаў. Часцей уступаюць у дашлюбныя палавыя сувязі юнакі і дзяўчаты ў сем’ях, дзе працвітае п’янства, легкадумныя адносіны да жыцця, дзе бацькі падаўляюць дзяцей сілай свайго аўтарытэту.
    Раўнівыя бацькі, вядома, з лепшых імкненняў, робяць няшчаснымі сваіх дзяцей, лічаць пры гэтым сябе зняважанымі і прыніжанымі. Часцей гэта адбываецца з бацькамі юнакоў. Ім здаецца, што іх сын зрабіў дрэнны выбар і яму патрэбна нявеста лепшая, чым тая, у якую ён закаханы. Пачынаецца бесцырымоннае ўмяшанне ў самае святое — у пачуццё маладых людзей. Пачынаюцца канфлікты — самыя блізкія людзі зусім перастаюць разумець адзін аднаго.
    У сям’і трагедыя. 16гадовая дачка зацяжарыла. I вось бацькі не спяць начамі, не могуць зразумець, як жа ўсё гэта адбылося. Яны не заўважалі, каб дачка часта сустракалася з юнакамі, не паказвалі ёй дрэнных прыкладаў. Сама Валя лічыць, што адбылося простае непаразуменве. Япа многага не ведала ў адносінах паміж мужчынамі і жанчынамі. Ад дзяўчьшак чула, што некаторыя з іх сустракаюцца з мужчынамі, ганарацца гэтым, і нічога. А здарылася гэта ў той вочар, калі яны з сяброўкаю пайшлі глядзець французскі кінафільм «Мужчына і жанчына». Заключныя кадры кінафільма ўзбудзілі цікавасць «да кахапня». Дзяўчаты выйтлі ўсхвалявапыя. А тут падышлі два мужчыны, якіх яны не ведалі; спачатку размаўлялі, потым мужчыны запрасілі іх у парк...
    141
    Бывае, што, наслухаўшыся размоў пра «прыгажосць каханыя» ад розных цынікаў, дзяўчынкі спрабуюць «пазнаць жыццё». Неяк «Лнтературная газета» пісала пра сімпатычную шаснаццацігадовую дзяўчынку, якая без усякай прычыны пайшла з дому з адным адзіпым намерам — «пазнаць жыццё да канца». Цэлы месяц яна правяла ў вялікім горадзе, знаёмілася з мужчынамі, хадзіла з імі ў рэстараны, начавала ў чужых кватэрах. Пяцёра мужчын, з якімі яна па чарзе знаёмілася, пераконвалі яе вярнуцца дамоў, працягваць вучобу. Але яна сустрэла шостага...
    У абодвух выпадках не было дрэннага прыкладу бацькоў або ўплыву дрэннай кампаніі. Усё, што здарылася з дзяўчынкамі, можна растлумачыць толькі тым, што ў іх не выхавалі такіх якасцей, як дзявочы гонар, пачуццё ўласнай годнасці. Дзяўчаты і ўяўлення аб гэтых маральных катэгорыях не мелі, не задумваліся аб выніках выпадковых сустрэч з мужчынамі. «Безумоўна, вінавата школа», — скажуць бацькі, але ці ж сям’я не павінна непакоіцца аб выхаванні ў дзяцей высокай маралі? Маці спакойна гаварыла пра тое, што яе шаснаццацігадовая дачка тры ночы не начавала дома. Яна пс ўзняла трывогу, не пайшла шукаць дач'<У, а раніцой паверыла, што дачка пачавала ў сяброўкі. Мы прыводзім гэты прыклад для таго, каб паказаць, што строгасць, цвёрда ўстаноўлены стыль і рэжым жыцця ў сям’і — гэта зусім не аджыўшыя катэгорыі.
    Нярэдка можна пачуць, што ва ўсім вінаваты юнакі, гэта яны спакушаюць дзяўчынак. Мы не можам згадзіцца з такім сцвярджэннем.
    142
    Жанчына заўсёды надавала высакароднасць мужчыне, натхняла яго на высокія духоўныя парывы. I не віна юнакоў, што з дзяўчынай можна танцаваць у шапцы, з папяросаю ў зубах. Было б натуральна, калі б дзяўчына абурылася, а яна смяецца. Самі юнакі не паважаюць такіх дзяўчат, расказваюць пра іх усялякія непрыстойныя гісторыі. Бацькі часта і не падазраюць, што іх дзеці паводзяць сябе падобным чынам.
    Мы прывялі нямала прыкладаў, якія паказваюць памылкі ў выхаванні юнакоў і дзяўчат і іх вынікі. Некаторыя з іх, магчыма, выпадковыя, не характэрныя для пашай моладзі. Але ж і такіх нетыповых выпадкаў павіпна быць як мага менш. Гэтыя памылкі не былі народжапы сацыяльнымі ўмовамі. Як правіла, юнакі і дзяўчаты легкадумна адносіліся да кахання, шлюбу — гэта людзі з абмежаванымі духоўнымі запатрабаваннямі.
    Безумоўна, асабісты прыклад бацькоў з’яўляецца адной з асноўных умоў правільнага выхавання дзяцей.
    * * *
    Мы паказалі ўзроставыя групы, веданне якіх дапаможа бацькам правільна арганізаваць выхаванне. Вядома, у невялікай брашуры немагчыма даць поўную характарыстыку ўсіх узроставых груп, таму мы звярталі ўвагу бацькоў на галоўныя асаблівасці, спрабавалі дапамагчы адказаць на пытапне: ці ведаюць яны сваё дзіця?