• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ці ведаеце вы сваё дзіця?

    Ці ведаеце вы сваё дзіця?


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 144с.
    Мінск 1972
    64.21 МБ
    4	гады назад мы правялі даследаванне ўзаемаадносін бацькоў і юнакоў IX—X класаў у школе № 23 г. Мінска і атрымалі цікавыя даныя. Юнакі і дзяўчаты IX—X класаў, па іх адказах на анкету, паважаюць бацькоў, дарослых людзей, лічаць, што япы прад’яўляюць ім справядлівыя патрабаванпі, але больш як 60%
    129
    не задаволены формай прад’яўляемых да іх патрабаванняў. («Размаўляюць, як з маленькім».) На пытанне: «Што змянілася ў тваім жыцці з атрымапнем камсамольскага білета, пашпарта?» — абсалютная большасць школьнікаў (звыш 90%) адказалі, што яньі сталі лічыць сябе дарослымі ва ўсіх адносінах. На пытанне: «Ці змяніліся адносіны дарослых у сувязі з атрыманнем вамі пашпарта і камсамольскага білета?»—каля 85% адказалі адмоўна, а некаторыя адзначылі: «Паявіўся яшчэ адзін спосаб чытаць нам мараль: а яшчэ камсамолец! Пашпарт ужо атрымаў, а ўрокі не вучыш».
    Прыналежнасць да камсамола, рост грамадскай актыўнасці, фарміраванне грамадскай думкі, узмацненне ролі калектыву, сістэма ведаў садзейнічаюць выпрацоўцы ў нашых юнакоў ярка выражанай ідэйнай накіраванасці. Перад юнаком паўстае шэраг пытанняў, звязаных з набыццём навыкаў і ўмеішяў арганізацыйнай работы ў камсамоле, шэфствам пад піялерамі, якія ў зпачпай ступені дапамагаюць не толькі выпрацоўцы аргапізацыйных павыкаў, але маюць таксама вялікае значэнне і для самавыхавання камсамольцаўстаршакласнікаў.
    Выбар прафесіі для савецкага юнака адбываецца на падставе шырокіх сацыяльных матываў, звязаных з пачуццём грамадзянскага абавязку перад нашай Радзімай: «Трэба стаць на той участак, дзе я змагу прынесці больш карысці Радзіме». Разам з тым пры выбары прафесіі старэйшы школьнік зыходзіць са сваіх ужо ўстойлівых і пэўных інтарэсаў, якія ён імкяецца развіць.
    130
    Улік сваіх магчымасцей, імкненне падрыхтаваць сябе яшчэ ў школьным калектыве да будучага жыццёвага шляху — такія характэрныя асаблівасці прафесійнай накіраванасці старэйшых школьнікаў.
    Сацыялістычнае грамадства прадастаўляе ўсім юнакам і дзяўчатам магчымасць атрымаць прафесію, якая адпавядае іх інтарэсам. 'Дарослыя гавораць маладым людзям, што яны могуць выбраць любую прафесію, што перад імі адкрыты ўсе дарогі. Аднак маладыя людзі ўжо на школьнай лаўцы ацэньваюць свае сілы і магчымасці больш рэальна. Яны дакладна адрозніваюць свае жаданні і магчымасці, но выключаюць і ўплыву бацькоў. «Я вельмі хачу стаць урачом»,— піша Вера Т. у сачыненні «Кім быць»,— але не ўпэўнена, ці дастаткова ў мяне ведаў, a мама хоча, каб я паступіла ў педагагічны інстытут і стала настаўніцай».
    Старшакласнікі ўлічваюць і іншыя магчымасці выбару прафесіі: працягласць навучання ў ВНУ або тэхнікуме, месца работы пасля заканчэння навучальнай установы, заработную плату работпікаў гэтай прафесіі. Яны робяць пэўныя вывады, што не ўсё залежыць ад іх, што сустракаецца шмат абмежаванняў, якія абумоўліваюць выбар прафесіі і з якімі неабходна лічыцца.
    У сучаснай прамысловасці, на транспарце, у навуцы прафесіі патрабуюць ад чалавека пэўных якасцей. He кожны можа кіраваць рэактыўным самалётам, як і пе кожны можа спяваць у оперы. Ёсць нямала іншых прафесій, якія прад’яўляюць да чалавека павышаныя патрабаваняі. Як паказваюць сацыялагічныя даследа
    131
    ванні, найбольшым аўтарытэтам у вьшускнікоў школ карыстаюцца прафесіі, якія патрабуюць інтэлектуальнай працы, меншым — рабочыя прафесіі. Юнакі і дзяўчаты рэдка цікавяцца прафесіямі абслугоўвання, гандлю. Гэта вынік недастатковай работы па прафесійнай арыентацыі вучняў з боку школы і бацькоў.
    Якую ж выбраць прафесію? Прайшоў час, калі болыпасць выцускнікоў сярэдняй школы паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, калі псіхалагічпа яны былі гатовы толькі да паступлення ў ВНУ і атрымання прафесій, поўных рамантыкі. Цяпер кожпы школыіік ведае, што прафесіі геолага, лётчыка звязаны не толькі з рамантыкай, але з вялікімі цяжкасцямі і яават рызыкай. Сучаснай вытворчасці патрэбны розныя спецыялісты, трэба толькі ўмела выбраць прафесію.
    Для многіх выпускнікоў гэта пытанне вырашана — частка з іх паглыблена займалася фізікай, матэматыкай, замежнымі мовамі. Яны ўдзельнічалі ў рабоце навуковых таварыстваў, выступалі на алімпіядах. He дзіўна, што яны імкнуцца паступіць у адпавядаючыя іх інтарэсам інстытуты. Другая частка юнакоў і дзяўчат цвёрда вырашыла пачынаць з работы на вытворчасці. Для гэтага школа ўзброіла іх дастатковымі ведамі, уменнямі і навыкамі, падрыхтавала псіхалагічна да ўдзелу ў працы.
    I ўсё ж, як паказваюць сацыялагічныя даследаванні, большасць выпускнікоў марыць паступіць у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Але ВНУ не могуць прыняць усіх, хто хоча, колькасць месц у інстытутах значна меншая, чым выпускнікоў сярэдніх школ. Да таго ж гра
    132
    мадству патрэбны пе толькі інжыперы, урачы, настаўнікі з вышэйшай адукацыяй. Яно не можа абысціся без хлебаробаў, жывёлаводаў, с.іесараў, гэта значыць без спецыялістаў, якія непасрэдна ствараюць матэрыяльны дабрабьіт.
    Разрыў паміж колькасцю выпускнікоў сярэдніх школ і наяўнасцю месц у вышэйшых навучальных установах будзе расці і далей. He таму, што змяншаецца прыём у ВІІУ. Еышэйшая адукацыя ў нашай краіне паспяхова развіваецца, павялічваецца колькасць месц у ВНУ, адкрываюцца новыя факультэты, інстытуты. Справа ў тым, што за апошнія гады імкліва павялічваецца лік вьшускнікоў сярэдніх школ. Наша партыя і ўрад рашаюць задачу ажыццяўлення ўсеагульнай сярэдняй адукацыі ў краіне. Неўзабаве ўсе маладыя людзі будуць атрымліваць сярэднюю адукацыю, паступіць жа ў ВНУ змогуць, безумоўна, не ўсе. Ці азначае гэта, што пасля заканчэння школы не трэба нават і спрабаваць паступіць у ВНУ? Зусім не. Вышэйшая школа выбірае самых дастойных кандыдатаў, якія добра авалодалі праграмвым матэрыялам, навучыліся працаваць самастойна, добрых грамадскіх работнікаў, якія праявілі схільнасць і інтарэс да гэтай прафесіі.
    Задача не з лёгкіх. I калі юнак або дзяўчына сапраўды хочуць атрымаць спецыяльнасць, упэўнены ў сваіх ведах, безумоўна, трэба праявіць настойлівасць пры паступленні ў^ ВНУ.
    Адяаму з аўтараў гэтай брашуры ўспамінаецца размова з абітурыенткай Ш., якая паступіла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Гэта дваццацітрохгадовая жанчына паступала ў інстытут пяты раз.
    133
    ^се Даныя Для таго, каб стаць настаўніцай англійскай мовы, у яе былі, але яна не магла пераадолець конкурсны экзамен. Чатыры гады запар па сачьшенні атрымлівала адзнаку «тры». Іарговы правал не супакойваў яе, з яшчэ большай настойлівасцю і энергіяй яна пачыпала рыхтавацца да экзаменаў у наступным годзе. У яе пе паявілася думка кіпуць усё, супйТг4^ аб° паспРабаваі<ь паступіць у іншую стаць толькі настаўпіцай апглійскай мовы. Яна з захапленнем гаварыла пра УДУчую прафесію, пра тое, што вельмі любіць дзяцей, што гэта праверана, бо япа 3 гады працавала старшай піянерважатай у школе і не уяўляе сабо, што можа працаваць дзесьці ў іншым месцы. А ў канцы размовы сказала: «Мне гадьр я ведаю, што ў інстытут прымаюць да гадоУ’ зяачыць, у мяне яшчэ можа быць спроб, я выкарыстаю іх усе і ўсётакі паступлю».
    Абітурыентцы пе давялося выкарыстаць усе спробы, яна паспяхова здала ўступныя экзамепы, стала студэнткай. Такую настойлівасць трэОа усямерна вітаць. Няма ніякага сумнення што студэнтка Ш. закончыць інстытут і будзе доорым спецыялістам.
    Адносіньі чалавека да сваёй прафесіі важныя у люоой галіне. Калі чалавек любіць сваю работу, ён працуе з захапленнем, творча, атрымлівае маральнае задавальненне.
    Што да настаўніка, то яму мала любіць прафесію. Л. М. Талстой лічыў дасканалым настаунікам таго, хто спалучае ў сабе і любоў да справы, і любоў да вучняў. А многім маладым
    134
    людзям, якія вызначаюць свой жыццёвы шлях, такія «тонкасці» прафесіі невядомы.
    Абітурыентка Н. паспяхова здала конкурсныя экзамепы. Прыёмнай камісіі япа выказала задавальненне, што будзе вывучаць англійскую мову, якая так падабаецца ёй, і члены камісіі былі нямала здзіўлены, калі на пытанне, ці любіць яна дзяцей, школу, пачулі ў адказ:
    — Цярпець не магу.
    Як жа можна вучыць і выхоўваць дзяцей, якіх выхавалыіік «цярпець пе можа»? Ён будзе «адбываць» на рабоце прадугледжаныя раскладам гадзіны і выпускаць «педагагічны брак».
    Няпэўнасць у выбары прафесіі характэ])на для часткі маладых людзей. Гэта асабліва п])ыкметна ў апошнія дні ліпеня, калі ВНУ заканчваюць прыём дакументаў і аб’яўляюць аб колькасці прэтэндэнтаў па месца.
    У прыёмную камісію тады звяртаюцца абі■турыенты з просьбай вярнуць дакументы. Прычына адпа: у суседнім інстытуце конкурс меншы, значыць, больш шансаў паступіць.
    Бацькі парознаму прымаюць удзел у вызначэнні прафесійпых інтарэсаў сваіх дзяв;ей. Адны стараюцца перадаць дзецям спецыяльнасць, паказваюць сваю іірафесію са станоўчага боку, раяць, куды паступіць вучыцца, прыслухоўваюцца да іх думкі — гэта і ёсць правільная пазіцыя бацькоў у выбары прафесіі; другія аказваюць націск на дзяцей, самі вырашаюць, у якую ВНУ трэба паступіць іх дзіцяці, і часта няўдачы пры паступленні ў інстытут успрымаюць у трагічна непапраўным выглядзе. He паступіў у ВНУ — усё прапала, як быццам
    135
    і жыццё кончылася. А жыццё працягваецца, і кожны знаходзіць у ім месца.
    У перыяд ранняга юнацтва ўзнікаюць першыя пачуцці кахання паміж юнаком і дзяўчынай. Вельмі часта нашы юнакі і дзяўчаты называюць сваё каханне дружбай, падкрэсліваючы тым самым чысціню і высакароднасць сваіх пачуццяў. Мы ведаем дзесяткі прыкладаў цудоўных таварыскіх адносін паміж юнакамі і дзяўчатамі ў тых выпадках, калі школа і бацькі праяўляюць чулыя адносіны да ранняга кахання маладых людзей. Тут нельга забараняць і «чытаць» мараль, не да месца зневажальныя падазрэнні, недалікатныя размовы.
    Ніна М. пасябравала на стадыёне (у час спаборніцтваў) з дзесяцікласнікам Валодзем П. Увесь выхадны дзень яны правялі разам і вырашылі затым зноў сустрэцца. Валодзя стаў заходзіць да Ніны дамоў. Яньі разам займаліся, затым хадзілі ў кіно, гутарылі пра мастацтва і спорт, якімі абодва захапляліся.
    Неяк пры сустрэчы Ніна, бянтэжачыся, чырванеючы, сказала яму:
    — Ты, Валодзя, больш да мяне не хадзі.
    — Чаму? — здзівіўся ёп,— Ці ж я цябе чымнебудзь пакрыўдзіў?
    — He, не пакрыўдзіў. Але мама гаворыць, каб ты не хадзіў.