• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ці ведаеце вы сваё дзіця?

    Ці ведаеце вы сваё дзіця?


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 144с.
    Мінск 1972
    64.21 МБ
    Такога роду выпадкі далёка не рэдкія. Палавое паспяванне выклікае глыбокія і шматбаковыя зрухі ў псіхіцы падлетка. Яны праяўляюцца не толькі ў агульным росце фізічных і духоўных сіл, развіцці шматбаковых інтарэсаў, у імкненні да рамантыкі, да практычнай дзейнасці. Яны выяўляюцца і ва ўзнікненні новых адносін паміж поламі.
    У прыватнасці, у хлопчыкаў абуджаецца імкненне паказаць перад дзяўчынкамі сваю сілу, сваё «геройства». У дзяўчынак абвастраецца цікавасць да свайго вонкавага выгляДУ, да ўражання, якое яны робяць на хлопчыкаў. Першыя «любоўныя перажыванні» выбіваюць з каляіны асобных хлопчыкаў і дзяўчынак, яны пачынаюць дрэнна вучыцца. Падлетка нярэдка палохаюць фізіялагічныя змены, якія адбываюцца ў яго арганізме, ён саромеецца, мучаецца, але баіцца спытаць парады ў родных або педагога. Абвостраная цікавасць да ўзаемаадносін полаў, не атрымліваючы разумнага тлумачэння^знаходзіць адказы нярэдка ў выпадковых і непажаданых крыніцах.
    114
    Правільнае выхавапне стварае тыя ўмовы, калі хлопчык вырасце і не дазволіць сабе груба адносіцца да жанчыны, а дзяўчынка таксама будзе бачыць у ім раўнапраўнага таварыша, сябра.
    У старэйшым узросце цікавасць дзяцей адзін да аднаго носіць іншы раз аднабаковы характар і прыводзіць, у прыватнасці, да заляцанняў.
    Як жа быць цяпер? На гэтым пытанні мы і спынімся.
    5*
    НА ПАРОЗЕ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СТАЛАСЦІ
    V наш час шмат гавораць пра старшакласV нікаў. Цяжка з імі, у іх сваё жыццё, яны неяк аддаляюцца ад старэйшых, усё ім здаецца не тое і не так, не заўсёды прымаюць парады, грубяць. I гэта сапраўды так. Старшакласнікі лічаць сябе дарослымі людзьмі. Іх думкі, погляды на жыццё часта не супадаюць з поглядамі бацькоў. Юнацкі ўзрост называюць узростам вясны чалавека. Гэта ўзрост рамантьікі і першага кахання, час самасцвярджэння і выбару прафесіі, самы цудоўны час у жыцці чалавека, калі ўсё ў будучыні, не вельмі далёкай, усё ў радасных марах і надзеях. Юнак гатовы ўступіць у дарослае жыццё ва ўсёй яго разнастайнасці. Гэты ўзрост працягваецца з 15—16 да 20—22 гадоў. У псіхалогіі падзяляюць юнацкі ўзрост на дзве часткі: ранняе юпацтва (15—18 гадоў), калі юнак і дзяўчына вучацца ў VIII—X класах сярэдняй школы або сярэдніх спецыяльных навучальпых установах, і юнацтва ў 18—22 гады, калі малады чалавек вучыцца ў ВНУ, робіць першыя крокі ў працоўвай дзейнасці, стварае сям’ю, усталёўваецца ў жыцці.
    Пара ранняга юнацтва — повы этап у жыцці чалавека, пераход да якога падрыхтаваны
    116
    ўсім папярэднім жыццём. У юнацкім узросцс ў асноўным заканчваецца працэс фізічнага развіцця арганізма, росквіт прыгажосці і сілы чалавека. Бацькі заўважалі, як на працягу годадвух вуглаваты і нязграбны падлетак ператвараецца ў стройнага юнака, а ўчарашняя пяскладная дзяўчынка — у прыгожую дзяўчыну з акруглымі формамі цела, мяккімі рухамі. У гэты час завяршаюцца два важныя для арганізма працэсы: фізічнага росту і палавога паспявання; заканчваецца пераходны перыяд. Па фізічных даных юнак — дарослы чалавек, яго арганізм гатовы да выканання ўсіх фупкцый дарослага чалавека. Гэта гатоўнасць цяпер наступае раней, чым 50 гадоў назад. Вельмі змянілася наша моладзь. Навукова даказана, што сучасныя дзеці растуць хутчэй, што яны большага росту, чым равеснікі, якія жылі 20— 30 гадоў назад. Цяперашняе васьмігадовае дзіця па сваім фізічным развіцці можа быць прыроўнена да дзевяцігадовага хлопчыка ці дзяўчынкі пачатку XX стагоддзя і пятнаццацігадовы хлопчык па ўзроўні фізічнага развіцця адпавядае семнаццацігадоваму юнаку, які жыў у пачатку стагоддзя.
    Яшчэ 20 гадоў назад рост юнакоў і дзяўчат працягваўся да 18—20 гадоў. У наш час ён заканчваецца ў 16—17 гадоў. Сярэдні рост чалавека паступова павялічваецца. У неаыдэртальца ён складаў 160 сантыметраў, даспехі сярэдневяковага рыцара якраз нашаму падлетку. Статыстычныя даныя гавораць, што сярэдні рост мужчын павялічыўся з 168 сантыметраў (1926 год) да 172 сантыметраў (1963 год). У Галандыі мужчыны выраслі за гэты час у сярэднім
    117
    па 9 сантыметраў, а 14гадовыя дзяўчынкі ГДР на 14 сантыметраў вышэй за сваіх равесніц пачатку стагоддзя. Вучоныя спрабуюць растлумачыць гэтыя з’явы, якія атрымалі ў навуцы назву акселерацыі (паскарэння). Акселерацыі падпаў не толькі рост чалавека, паскорылася палавое паспявашіе юнакоў і дзяўчат у сярэднім па 3 гады.
    Вылучана шмат розных тэорый, якія тлумачаць прычыны акселерацыі. Адны лічаць, што прычыыы ў радыохвалях, якія пранізвалі наша цела, іншыя — у павелічэнні колькасці гараджан, у якіх акселерацыя выражана значна ярчэй, трэція звязваюць акселерацыю са зменай харчаваішя, развіццём сродкаў інфармацыі. Многія вучоныя мяркуюць, што акселерацыя выклікана рознымі прычыйамі, галоўныя з якіх — павышэнпе матэрыяльнага дабрабыту і культурнага ўзроўню насельніцтва, паляшпэнне медыцынскага абслугоўвання і прафілактыкі захворванняў. Акселерацыя закранае шырокае кола сацыяльных пытанняў, у тым ліку і выхаванне.
    Сённяшпі вучань IX класа па сваіх фізічных якасцях чалавек, які ўжо сфарміраваўся. Але дарослым яго не лічаць. Бацькі, якія самі атрымалі нравы дарослага чалавека значпа пазяей, лічаць, што ў час іх маладосці ііічога падобнага не было. Сапраўды, не было, бо ў той час працэс развіцця праходзіў больш марудпа. Асноўнай дзейпасцю ў гэтым узросцо працягвае заставацца вучоба, аднан адносіны старшакласнікаў да вучэбнай працы карэнным чынам мяняюцца.
    118
    Для старшакласпікаў пытанні разумоваіі працы і яе арганізацыі, пытанні самастойнай работы становяцца вострымі і актуальнымі. Вучні VIII—IX і асабліва X класаў прад’яўляюць павышаныя патрабавапні да школы, да настаўнікаў: «Школа павінна нас вучыць вучыцца». Тыя, хто паступае на фабрыкі, заводы, у вышэйшыя навучальныя ўстановы, прад’яўляюць прэтэнзіі да школы, калі япа не навучыла іх самастойна працаваць.
    Былы вучань Мікалай Н. піша дырэктару школы: «Я вечна буду ўдзячпы Аляксандры Сяргееўне за тое, што яна навучыла мяне працаваць над самім сабой, працаваць самому, не спадзявацца на іншых, на падказкі, на шпаргалкі. Ёй я абавязан тым, што навучыўся яшчэ на школьнай лаўцы самастойна думаць і працаваць, пераадольваць цяжкасці».
    Уменне самастойна пабываць веды звязана з набыццём неабходных якасцей розуму, з праблемай фарміравання светапогляду.
    Адбываюцца далейшыя змены ў псіхіцы юнакоў і дзяўчат. У іх развіваецца лагічнае мысленне, здольнасць да абагульненняў, да аналізу сваіх учынкаў і паводзін. Яны становяцца больш спакойнымі, ураўнаважанымі, адзначаецца павышэнне свядомай дысцыпліны.
    Вучэбны матэрыял значна расшыраецца ў аб’ёме, ускладняецца, дае аснову для разумення законаў развіцця навакольнага свету, разумення ўзаемасувязі паміж ведамі, забяспечвае паступовае фарміраванне камуністычвага светапогляду.
    Свядомае авалоданне ведамі, свядомая л:.нія самавыхавання старэйшага школыііка звяза
    119
    на з уменнем прызпаваць уласныя недахопы, з імкненнем пераадолець іх, звязана не толькі з крытыкай, але і з самакрытыкай. Нездарма Н. К. Крупская называла гэты ўзрост узростам «крытыкі і самакрытыкі».
    Некаторыя бацькі і настаўнікі, на жаль, не заўсёды разумеюць значэнне самаацэнкі і самавыхавання школьніка ў фарміраванні яго асобы. Лішнія клопаты аб школьніку, перакананне, што пры ўсякай цяжкасці трэба пеадкладпа прасіць дапамогі, прыводзіць да паслаблення пачуцця адказнасці ў вучня, да падаўлення яго асабістай актыўнасці.
    Многія старшакласпікі нс любяць школьных вечароў і таму збіраюцца ў кагонебудзь на кватэры. Дырэкцыя хвалюецца, што вучні сталі часта наладжваць вечарынкі, а юнакі тлумачаць гэта так: «Танцуем па школьным вечары пад радыёлу. Толькі вальс, танга, факстрот ды яшчэ пародныя тапцы. I ўсё гэта пад пільным вокам пастаўнікаў. У дзесяць усё капчаецца. Але мы не ідзём дамоў. Ідзём на кватэру і танцуем твіст, іпшы раз п’ём віно».
    Юнакі і дзяўчаты паводзінамі выказваюць нязгоду з дробязнай апекай бацькоў і настаўнікаў. Яны лічаць, што дробязная апека зневажае іх, ставіць у становішча «маленькіх». Уплыў бацькоў у гэтым узросце паслабляецца, старэйшым школьнікам хочацца быць незалежнымі. Імкненне адасобіцца ад сям’і ўмацоўваецца ў сувязі з крытычнай ацэнкай спосабу жыцця, паводзін, узаемаадносін, маральнага ўзроўню бацькоў. Вучань IX класа ў чымсьці перарос бацькоў, таму і сямейпае выхавапне лічыць закопчапым. Уплыў бацькоў не мае для
    120
    яго значэння, бо «бацька п’е, б’е маці; а яна ўніжаецца перад ім, даруе пабоі і знявагу». Крытычны пачатак у гэтым узросце нярэдка прыводзіць да дзеянняў.	,
    «Раней, калі бацька прыходзіў п яны і пачынаў скандаліць з маці, я стараўся непрыкм.етпа пайсці з хаты. А нядаўна^ калі пачаўся чарговы скандал, я раптам адчуў, піто некалькі ўзмужнеў і перакананы ў нізасці ўчынку бацькі, што магу спыніць яго агіднасці. Я ўстаў і сказаў бацьку, каб маці ён больш не чапаў. He лёгка было зрабіць такі крок, але яшчэ цяжэй глядзець на здзекі п’янага чалавека. Бацька ўстаў і накіраваўся да мяне, сціскаючы кулакі і выкрыкваючы пагрозы. Але не дайшоў, неяк абмяк увесь, зноў сеў і сказаў: «Ага, абаронца вырас, я вам усім пакажу». Але больш не біўся, хоць працягваў піць».
    Старшакласнікі не прымаюць прамалінейнага ўздзеяння («зноў выхоўваць будуць»,^«надакучыла»). Яны спрабуюць разабрацца у паводзінах дарослых і з вялікай трывогай і болем адносяцца да іх недахопаў.	.
    У «Комсомольской правде» было апуоліка вана некалькі пісьмаў юнакоў і дзяўчат, у якіх яны асуджаюць сваіх бацькоў за несумленныя ўчынкі, п’янства. Дзеці перасталі паважаць іх. I гэта заканамерна, бо яны ўбачылі крывадушнасць блізкіх ім людзей.
    Жанчына зневажае суседку па кватэры, не саромеючыся ў выбары слоў, і бачыць, што дачка асуджальна глядзіць на яе.
    Дзевяцікласніца выпадкова даведалася, што прадукты, якія яе маці прыносіць са сталован, дзе працуе пасудніцай, крадзепыя. Ніякія спа
    121
    сылкі маці па цяжкасці жыцця не дапамаглі, яна страціла павагу дачкі.
    Крыніцы адчужанасці могуць быць і ў дрооязпых прычынах, у грубасці, у бесцырымонным навязвашіі свайго густу, поглядаў на рэчы. Ірына А. не любіць сваю маці за тое, што тая лічыць, нібы разумней за яе няма нікога. Маці пастаянна асуджала сучасныя моды і прычоскі. Усё, што падабалася дачцэ, не падабалася маці. Яна забараняла дзяўчынцы чытаць кнігі Заля, Рэмарка, а вось Тургенева, на яе думку, можна. Яна лічыла, што музыку дачка можа слухаць толькі класічную, усё астатняе — пошласць, агіднасць. Дзяўчына не можа без дазволу выйсці з дому, яна абурана тым, што маці пе дао ёй магчымасці жыць вольна. I вось дачка, вучаніца IX класа, піша, што ёй не хочацца ісці дамоў, дзе ўсё агідна, яна не можа дараваць маці яе няўменне ацаніць модную прычоску, неразуменне моладзі, як быццам яна не глядзіць кіно, не чытае газет, жыве са спазненнем гадоў на трыццаць.