Ці ведаеце вы сваё дзіця?
Выдавец: Народная асвета
Памер: 144с.
Мінск 1972
21/Х. Коля пакуль баіцца, што яго не пры
106
муць у піянеры зза дрэнных паводзіп. Пасля ўрокаў пагаварыў з ім аб тым, што ён мае ўсе магчымасці наладзіць вучобу і палепшыць свае паводзіны. Але і гэта гутарка не прынесла належнай карысці. Узнікла задача прыцягнуць Колю да выканання грамадскіх даручэнняў, каб ён адчуваў, якая цікавая, разнастайная і карысная піянерская работа.
12/ХІ. Такая знешняя супярэчлівасць у паводзінах Мікалая, якая праявіласяў тым, што, з аднаго боку, ён хацеў уступіць у піянеры, а з другога — не паводзіў сябе дастаткова добра, для нас была зразумела. У ім ішла ўнутраная барацьба, паступова расла свядомасць і ўмацоўвалася жаданне змяніць свае паводзіны, стаць іншым, уступіць у піянеры, працаваць у арганізацыі, сябраваць з добрымі вучнямі. Але падлетак больш за ўсё баяўся, што яго не прымуць у піянеры, перастануць цікавіцца яго жаданнямі і ён зусім акажацца паза калектывам. А для яго гарачай натуры (ён хацеў, каб з ім пастаянна лічыліся) гэта будзе самым строгім пакараннем.
18/ХІІ. Даведаўшыся аб тым, што Коля ўсё яшчэ не траціць надзеі ўступіць у піянеры, я папрасіў атрадную важатую пагаварыць з ім па гэту тэму.
21/ХІІ. Збор, прысвечаны прыёму школьнікаў у піянеры, прайшоў вельмі ўрачыста. Разам з іншымі вучнямі Коля таксама быў прыняты. Сам факт прыёму ў піянеры стаў пераломным момаптам у Колевым жыцці. Ён набыў іювыя сілы, пачаў зусім інакш адносіцца да сваіх вучэбных заняткаў.
Апошні тыдзень другой чвэрці Коля паво
107
дзіў сябе добра, акуратпа насіў як след выпрасаваны новенькі піянерскі гальштук, стараўся не ўступаць у сваркі і бойкі. Выправіў па некаторых прадметах свае адзнакі з троек на чацвёркі.
13/1. Праводзіў бацькоўскі сход па выніках другой чвэрці. У выступлеппі падкрэсліў дрэнныя паводзіны некаторых вучпяў, сказаў, што пасля прыняцця асобных вучняў у піянеры яны сталі лепш займацца і паводзіць сябе. Адзпачыў першыя, пакуль яшчэ нясмелыя дасягненні ў вучобе і паводзінах Колі.
...Пасля сходу доўга гутарыў з маці Мікалая і прасіў яе павысіць патрабаванні да сыпа, лічыцца з яго піянерскімі абавязкамі, асаблівую ўвагу звярнуць на характар хлопчыка.
Падлеткавы ўзрост — гэта перыяд, калі адяа задума ўступае месца другой, калі хочацца ўсюды паспець, калі жадаемае прымаецца за магчымао, адны мэты змяняюцца другімі.
'X гэтым узросце важна сфармірпвань у дзяцей устойлівы інтарэс, даць падлетку накіравапўю мэту. Улічваючы правераньтя ўжо здоль‘ігапд—і—інтарэсы школыіікападлетка, трэба стварыць спрыяльныя ўмовы для творчага попіуку. Імкненне да творчасці — характэрная рыса гэтага ўзросту. Падлсткі лёгка і з захаплеіінем пішуць вершы, апавяданні, рашаюць матэматычпыя галаваломкі, займаюцца жывапісам, музыкай, авіямадэлізмам, шахматамі, спортам.
Усе гэтыя інтарэсы і захапленні падлетка ў той меры, у якой япы не перашкаджаюць вучобе, неабходна падтрымліваць і заахвочваць школьніка на новыя поспехі. Нават у тым вы
108
падку, калі ў юнацтве мэтавая ўстаноўка школыііка зноў мяняецца, гэтыя адносіны не прынясуць яму вялікай ілкоды, бо будзе дасягнута галоўная мэта выхавальнікаў — правесці школьніка цераз найбольш крытычны х ўзрост так, каб яго імкненні і парывы накіроўваліся на дастойныя мэты і садзейнічалі яго развіццю і ўдасканаленню.
Адзін з бацькоў расказваў, як сістэмай старанна прадуманых практыкаванняў ён выхоўваў у сваіх дзяцейпадлеткаў чуласць і спагадлівасць. Дзеці з самых малых гадоў прывучыліся заўважаць, у чым маюць патрэбу акружаючыя іх людзі, нават зусім чужыя, і аказваць ім дапамогу. Бацькі настойліва, цвёрда і тактоўна кіравалі падлеткамі, выкарыстоўваючы для гэтага кожны зручны выпадак.
«Дзеці, паглядзіце: дзяўчынкам трэба перайсці цераз вуліцу, a pyx вялікі. Дапамажыце ім!>>; «Косця, бачыш (справа адбываецца ў трамваі), хлопчык уступіў месца іпваліду. Ці не думаеш, што і табе трэба зрабіць гэтак жа?»; «Дзяўчынкі, дапамажыце бабульцы павесіць сушыць бялізну — глядзіце, як ёй гэта цяжка»; «Сяргей Цімафеевіч (суседпенсіянер) штосьці дрэнпа сябе адчувае. Зайдзіце да яго, спытайце, можа яму трэба ў аптэку схадзіць. Ды заадно і газету занясіце пачытаць, яму будзе вельмі прыемна»; «Дык ты кажаш, што ваш вучань Нікалаеў не прыйшоў сёння ў школу? А можа ён захварэў? Трэба яго наведаць, даведацца, у чым' справа, расказаць, што было ў школе».
Паступова чуласць і спагадлівасць сталі ў падлеткаў прывычкай, своеасаблівай патрэбна
109
сцю. Зразумела, усё гэта праяўляецца толькі ў тым выпадку, калі «ўчынкіпрактыкаванні» правільна матываваны. Калі ж учьшкі, падобныя, напрыклад, вышэй памянёным, былі зроблены не са шчырага бескарыслівага жадання дапамагчы людзям, а з якіхнебудзь карыслівых, эгаістычпых мэт («Трэба дапамагчы бабульцы бялізну павесіць — яна нас за гэта пачастуе яблыкамі са свайго саду»; «Аднясу Сяргею Цімафеевічу газету, каб застацца паглядзець у яго тэлевізійную перадачу»; «Да Нікалаева схаджу (у яго ж веласіпед ёсць, папрашу пакатацца» і г. д.), то падобныя «нрактыкаванні» не прывядуць да належнага выніку.
Сярод падлеткаў многа фатографаў, мадэлістаў, мастакоў і інш., веды і навыкі якіх шырока выкарыстоўваюцца ў дзейнасці піянерскай арганізацыі.
) Дзіця павінна да чагосьці імкнуцца, нечым авалодваць. Такое імкненне — станоўчая рыса характару, і яе трэба развіваць.
' Мы самі фарміруем характар дзіцяці, ствараем умовы для паспяховага развіцця яго ў падлеткавым узросце, але ў той жа час дзіця сярэдняга школьнага ўзросту само пачьшае адчуваць, што з ім адбываецца штосьці повае: мяпясцца голас, выяўляюцца асаблівыя адносіпы да другога полу. Узнікае новая праблема: дружба паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі.
Падлеткі ўжо інакш адносяцца да дзяўчат — бывае, станоўча, а бывае (і вельмі часта), зусім адмоўна.
— Лёва,— пытаем у пяцікласніка,— чаму вы, хлопчыкі, не сябруеце з дзяўчынкамі свайго класа?
110
— А навошта з імі сябраваць? Яны гуляюць у «класы», а мы ў «чыжа», толькі Лепа іншы раз з намі гуляе, яна, як хлопчык, усё ўмее.
Для Лёвы як быццам ужо даўно яснае пытанне, што нельга сябраваць з дзяўчынкамі, таму што ў яго з імі розныя інтарэсы.
Пытанне аб тым, як лепш наладзіць сяброўскія адносіны паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі, вельмі хвалюе школу і бацькоў. У дашкольвым узросце і ў пачатку школыіага перыяду хлопчыкі і дзяўчынкі гуляюць разам, але да 11—12 гадоў у значнай часткі хлопчыкаў узнікае некаторая адчужанасць у адносінах да дзяўчынак.
У пэўнай ступепі гэта тлумачыцца тым, што ў хдоддыкаў ^Дчуваецца патрэбнасць даць выхад'^ізічнай сіле у актыўнай дзеянасці— адсюль імкяеяне да розных рухомых гульняў, спб'рту і г. д. Перавага ў фізічнай сіле дае маг'чымасць хлопчыкам пагардліва адносіцца да дзяўчынак, як да «слабых». Таму і ўзнікае паміж імі адчужанасць. У далейшым такія адносіны (у старэйшым узросце) мяняюцца ў сувязі са з’яўленнем цікавасці адзін да аднаго.
Адкуль ідуць вытокі страху ў нашых хлопчыкаў і дзяўчынак адкрыта сябраваць? Часткова гэта можна растлумачыць некаторымі асаблівасцямі фізічнага развіцця. Але іншы раз у гэтым бываюць вінаваты самі бацькі. Многія бацькі смяюцца з дружбы хлопчыкаў і дзяўчынак.
— Валя, ідзі, там твой «кавалер» прыйшоў! — гаворыць маці сваёй дачцэсяміклас
111
піцы, калі да яе прыйшоў таварыш па кніжку. А «кавалеру» ўсяго 14 гадоў. Усё гэта выклікае варожасць дзяцей не толькі да бацькоў, але і да тых, з кім пачыналі сябраваць.
У мпогіх сем’ях неаднолькава адносяцца да хлопчыкаў і дзяўчынак, прад’яўляюць да іх розпыя патрабаванні. Як часта чуе хлопчык:
— Што ты плачаш, ты ж не дзяўчыпка!
А дзяўчынцы гавораць:
— Што ты скачаш, як хлопчык?
Прад’яўленпе неаднолькавых патрабавашіяў іншы раз даходзіць да таго, што хлопчыкаў нярэдка вызваляюць ад уборкі, мыцця посуду, прышывання гузікаў, бо гэта справа нс «мужчынская».
Такое выхаванне ў дзяцінстве адбіваецца ў далейшым і на адносінах паміж падлеткамі, юнакамі, дзяўчынкамі, а галоўнае фарміруе няправільны погляд на працу.
— А гэта не наша справа падлогу мыць, пяхай дзяўчынкі мыюць, мяне мама ніколі ire прымушае,— вельмі часта пратэстуюць дзеці ў піянерскіх лагерах, калі іх прывучаюць да самаабслугоўвання.
Мала яшчэ ўвагі ўдзяляе школа фарміраванню таварыскіх адносін паміж вучнямі і вучаніцамі.
Пасля ўрокаў Коля і Ніна ішлі разам, як два таварышы, весела аб нечым размаўляючы. I раптам іх акружылі малыя.
— Жаніх і нявеста! Жаніх і нявеста! — насмешліва крычалі дзеці. Коля са злосцю кіпуўся за імі. Дамоў ён прыйшоў у разарванай кашулі і вельмі ўсхваляваны.
112
Раніцой у школе ён падышоў да Ніны і, не гледзячы ёй у вочы, таропка прамармытаў:
— Я з табой не гуляю.
Зняважаная Ніна маўчала, на вачах у яе заблішчалі слёзы. У гэты час выйшла з настаўніцкай у калідор настаўніца Вера Пятроўна.
— У клас, у клас! — весела сказала яна,— Ніна, што гэта ў цябе вочы на мокрым месцы? Пасварылася са сваім верным рыцарам?
Коля пачырвапеў да вушэй.
«Верны рыцар! Ах, і Вера Пятроўна таксама!..» Ён наўмысна балюча штурхнуў Ніну і, насвістваючы, пабег у клас.
Свістаць яму не хацелася. Ён быў прыгнечаны і вельмі ўсхваляваны...
Мы ведаем дзесяткі прыкладаў выдатных сяброўскіх адносін паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі. I гэта бывае іменна там, дзе бацькі зусім не падобныя на Валіну маму, дзе ў сем’ях хлопчыкі і дзяўчынкі выконваюць аднолькавую для іх працу, дзе паміж імі арганізуецца больш сумесных гульняў і прад’яўляюцца аднолькавыя патрабаванні.
Вінаватая часткова і школа, мала праводзіцца спецыяльных гутарак з бацькамі, недастаткова арганізуецца сумеснае выкананне дзецьмі цікавых спраў, піянерскія важатыя часта праходзяць міма гэтага пытання.
...У адной са школ вучыўся падлетак Віця 3. Вучыўся ён добра, але на асобных уроках праяўляў нечаканую недысцыплінаванасць, не слухаў настаўнікаў, адказваў грубасцю. На перапынках дапускаў хуліганскія выхадкі. Педагогі не разумелі прычьшы такіх паводзін і
5 Зак. 662
113
ўздзейнічалі на падлетка толькі з дапамогай пакаранняў, адміністрацыйных пагроз, выкарыстоўваючы пры гэтым і грамадскую думку.
I толькі праз некалькі гаДоў, стаўшы дарослым, ён прызнаўся свайму былому класнаму кіраўніку, чаму дрэнна паводзіў сябе. Аказалася, яму хацелася заслужыць павагу з боку вучаніц свайго класа. Ён думаў, што чым часцей будзе рабіць недапушчальныя выхадкі, тым больпі дзяўчынкі будуць лічыць яго «героем» і захапляцца ім.