Ці ведаеце вы сваё дзіця?
Выдавец: Народная асвета
Памер: 144с.
Мінск 1972
Трэпіраваць памяць трэба і ў школе і до
84
ма. Бацькі павінны ведаць, як дзіця вучыць па памяць, якімі прыёмамі пры гэтым карыстаецца, ці разумее сэнс таго, што вучыць. Гэта зрабіць не цяжка. Дастаткова паставіць аднодва пытанні — і ўсё стане ясна. Трываламу запамінанню садзейнічае ўзпаўленне вывучаемага матэрыялу. Важна, каб вучні засвоілі сэнс прачытапага, маглі перадаць яго сваімі словамі.
He ўсё, што вучыць дзіця, захоўваецца ў памяці. Многае забываецца. Гэта натуральны працэс. Адбываецца затуханне часовых сувязей, якія складаюць аснову памяці.
Працэс забывання найбольш іптэнсіўна адбываецца ў першыя дні пасля запамінаняя. Для папярэджання забывання распрацаваны спецыяльныя меры. У сям’і гэта напамінак і паўтарэнне таго або іншага палажэння, прымяненне ведаў у практычнай дзейнасці.
Развіццё мыслення і мовы, увагі, памяці адбываецца ў адзінстве і ўзаемасувязі з развіццём пачуццяў дзяцей, станаўленнем іх паводзін.
Навучальная дзейнасць з’яўляецца крыніцай многіх новых перажыванняў дзяцей. Новыя перажыванні звязаны са зместам вучэбнага матэрыялу, з арганізацыяй вучэбнай работы, з патрабавапнямі, якія прад’яўляюць школа і бацькі.
Поспехі ў школе, высокая ацэнка іх дзейнасці выклікаюць у дзяцей радасць, задавальпенне, усяляюць веру ў свае сілы.
У працэсе навучання могуць быць і няўдачы, цяжкасці. У такіх выпадках дзіця не разлічвае на пахвалу. Япо вельмі засмучаецца, хвалюецца. Пераадоленне цяжкасцей можа
85
стаць для дзіцяці крыніцай радасных перажыванняў.
Значэнне пачуццяў ва ўсіх паводзінах малодшага школьніка велізарнае.
Малодшы школьнік бурна рэагуе на ўсё навакольнае. Яму да ўсяго ёсць справа. Ён глядзіць, як паводзяць сябе іншыя, і калі іх najводзіны не адпавядаюць яго ўяўленню аб тым, як трэба рабіць, ён тут жа дае ацэнку. \
Малодшыя школьнікі не церпяць несправядлівасці. Яны патрабуюць растлумачыць, «а чаму нельга». Несправядлівасць, грубасць выклікаюць рэакцыю ў адказ. I калі забаронная мера справядлівая, ён зразумее і адмовіцца ад сваёй просьбы.
Выхаванне чалавека ажыццяўляецца ў дзейнасці. Вучоба — гэта сур’ёзная разумовая праца, але важна, каб з самых ранніх гадоў дзіця палюбіла і фізічную працу. У сям’і хопіць спраў для ўсіх. Пастаянныя даручэнні — найбольш падыходзячая форма працоўнага выхавання. Малодшы школьнік любіць працаваць у калектыве. Ён са здавальненнем працуе з дарослымі. Памыляюцца тыя бацькі, якія лічаць, што з паступленнем у школу абавязак дзіцяці — толькі добра вучыцца. Трэба, каб малодшы школьнік выконваў фізічную работу па самаабслугоўвапні.
Некаторыя маці не давяраюць дзецям мыць посуд (разаб’юць), праціраць мэблю (папсуюць). I калі сапраўды здарыцца няўдача, Колю або Васю давядзецца апраўдвацца.
— I вечна ў цябе ўсё з рук валіцца. На адны шклянкі грошай не набярэшся...
Коля добра памятае, што шклянкі біць нель
86
га, што на іх затрачаны грошы і што грошы трэба зарабляць. А маці, перадыхнуўшы, працягвае:
— Паглядзі на свае чаравікі! Зноў трэба купляць. Вунь падэшва адстае...
— Дык я ж ненаўмысна.
— Ненаўмысна... Для чаго ў цябе вочы? Глядзець трэба... I кляксы ў цябе ў сшытку ненаўмысна, і веласіпед зламаў ненаўмысна,— усё яшчэ не можа супакоіцца маці.
— Мама, ну сказала раз і хопіць...
Гэта падлівае масла ў агонь.
— Ты са мной як размаўляеш? У свайго сябра, у Генкі навучыўся? Гэта ён сваю маці ні ў што не ставіць...
У маці слёзы L
Прывучэнне дзіцяці да сістэматычнай працы ў сям’і патрабуе вялікай вытрымкі, цярпення. Трэба памятаць аб псіхічных асаблівасцях малодшага школьніка. Віця ведае, што кожны дзень трэба паліваць кветкі. Але сёння так здарылася, што кветкі ён не паліў. Забыў. Маці абураецца. А лепш спакойна напомніць: «Віця, не забудзь паліць кветкі!»
Дзіця атрымлівае працоўнае заданне. Яно з гатоўнасцю пачынае работу. Бацькі не звяртаюць увагі, як малодшы школьнік выконвае заданне. Дзіця сустрэлася з цяжкасцямі, бо жыццёвы вопыт у яго невялікі, воля развіта слаба, у яго прапала цікавасць да даручэння, а тут яшчэ кніжка цікавая папалася.
Арганізуючы працу дзяцей, вельмі важна,
1 A. Н. А п т о н п п. Разговор о дртях. Новоспбпрск, 1904, стар. 36—37.
87
каб бацькі пастаянна цікавіліся, як хлопчык ці дзяўчынка выконваюць працоўнае заданне, ці не патрэбна дапамога, сачылі за тым, каб пачатая справа была даведзена да канца, а іншы раз і папрацавалі разам.
Вучаніца восьмага класа расказвае, што яна не любіць мыць посуд, сямеііны абед для яе пакута. 3 періяага класа дзяўчынка атрьтмала пастаяшіае даручэнне — мыць посуд ласля абеду. Усе паабедаюць і адыходзяць. На стале заставалася гара нямытага посуду, які япа павінна была мыць пад струменем халоднай вады. Ніхто ніколі не дапамагаў ёй, не параіў падагрэць ваду, а калі дзяўчыпка не выконвала работу, яе каралі. Яна спрабавала хітраваць: то адмовіцца ад абеду, то прыйдзе, калі ўсе паабедаюць, спадзеючыся, што дарослыя самі вымыюць за сабой посуд. Але гэта не дапамагала. У выніку ў дзяўчынкі з’явілася агіда не толькі да мыцця посуду, якое ўспрымалася як пакаранне, але і да хатііяй працы наогул.
У апісаным выпадку бацькі дапусцілі шэраг грубых памылак. Мыццё вялікай колькасці посуду для першакласніцы справа вельмі цяжкая, яна стала ў сто разоў цяжэйшая, таму што ўспрымалася як пакаранне, а дарослыя ніякай цікавасці да яе работы пе праяўлялі, не заўважалі старапня.
У шкблу дзеці прыходзяць з розных сем’яў. Адны выхоўваліся ў дзіцячым садзе, другіх выхоўвалі маці або бабулі. Парознаму яны адносяцца да таварышаў. Дзеці, якія выхоўваліся Ў дзіцячым садзе, ужо маюць вопыт калектыўнага жыцця, яны аказваюць дапамогу адзін аднаму, хутка знаёмяцца.
88
У мэтах хуткага збліжэння дзяцей настаўнікі разам з бацькамі прадумана рассаджваюць іх у класе, адзначаючы адсутных, настаўнік прапаноўвае вучтію назваць прозвішча свайго суседа, які не прыйшоў на заняткі, дзецям даручаецца збіраць і раздаваць сшыткі. У выхаванні калектывізму важпа, каб бацькі цікавіліся поспехамі пе толькі сваіх дзяцей, але і іх аднакласпікаў.
У працэсе штодзённай сумеснай дзейнасці дзеці збліжаюцца, прывыкаюць жыць дружна, дапамагаюць адзін аднаму. Дружба ўзнікае на аснове сумеснага выканання самых розных спраў, толькі з падлеткавага ўзросту дзеці пачынаюць выбіраць сабе сябра ў залежнасці ад яго асабістых якасцей і сваіх сімпатый да яго.
У сяброўскіх узаемаадносінах малодшых школьнікаў многа непасрэднасці, яны могуць хутка пасябраваць і хутка пасварыцца і адразу ж зноў памірыцца.
Некаторыя бацькі лічаць, што іх сын або дачка лепшыя, чым сусед па парце. Пеця і Bana сядзяць за адной партай. Разам гуляюць па перапынку, разам ідуць у школу і са школы. На ўроках іншы раз атрымліваюць заўвагі. Маці лічыць, што вінаваты не яе сыя, а сусед дрэнпа ўплывае на яго, просіць настаўніцу рассадзіць іх і спьшіць сяброўства.
Праяўлеіше іядывідуалістычных тэндэнцый назіраецца ў малодшых школьнікаў у адносінах да рэчаў.
«Гэта маё!», «Мае цацкі!», «Мой мяч!», «Не дам!». Бацькі своечасова не заўважылі гэтых праяўленняў, а магчыма і самі садзейнічалі фарміраванню такіх адмоўных якасцей. Сло
89
ву «маё» не проціпастаўлялі слова «наша», дзіцяці забаранялі гуляць з равеснікамі і дзяліцца з імі ласункамі і цацкамі. Іншая маці, праводзячы сына ў школу, строга кажа:
— Глядзі, нікому не давай сваю кнігу!
А ў школе гэты хлопчык, адсоўваючы ад сябра чарніліцу, заяўляе: «Мая — не мачай у яе» або падніме руку і кажа настаўніцы: «Марыя Іванаўна, а Коля ўзяў маю гумку».
Правільна робяць тыя бацькі, якія пастаянна падказваюць дзецям, што трэба дзяліцца з таварышамі, дапамагаць ім, даваць для карыстання свае рэчы.
Многія бацькі звяртаюць увагу на тое, што з паступленнем у школу іх дзіця стала часта гаварыць няпраўду, рабіць несумленныя ўчынкі. Чаму ж раптам дзіця пачало хлусіць? He адразу з’явілася гэта якасць. Калі ўважліва прааналізаваць жыццё сям’і, то можна зразумець і прычыны, якія парадзілі загану. Звычайна гэта пачынаецца ў раннім дзяцінстве. Дзіця просіць купіць марожанае, маці адказвае, што ў яе няма грошай. Дзіця бачыць, што грошы ёсць і маці гаворыць няпраўду. Чамусьці бацькі лічаць, што маленькая хлусня ў выхаванні неабходна, без яе не абыдзешся. Гэта «маленькая» хлусня хутка засвойваецца дзецьмі.
3 паступленнем у школу ў дзіцяці з’яўляецца маса новых абавязкаў. Іншы раз яно забывае выканаць заданне. I тут пачьгаае хлусіць, ведаючы, што настаўніца строга спытае за забыўлівасць. Віця забыў выканаць дамашняе заданне па беларускай мове; ведаючы, што настаўніца паставіць у дзённік двойку, ён у па
90
чатку ўрока гаворыць, што забыў сшытак дома. Настаўніца ўсё ж ставіць двойку. Віця прыходзіць дадому і гаворыць, што атрымаў чацвёрку і тройку, а пра двойку і не ўспамінае. Так забыўлівасць прыводзіць да несумленнасці. Нават ue забыўлівасць, а страх перад пакараннем.
Бацькі часта самі, сваімі забароннымі мерамі садзейнічаюць таму, што дзеці вымушаны хлусіць.
«Дзяўчынцы купілі веласіпед. На наступны дзень бацька ўбачыў, што на ім вучацца ездзіць папераменна ўсе яс сяброўкі. «Ты з глузду з’схала! — сказаў ён.— Так ад машыны праз тыдзень нічога не застанецца!» I замкнуў веласіпед у хляве.
Але дзяўчынцы хацелася пакатацца. «Добра,— уступіў бацька,— бяры, калі ты даеш мне слова, што будзеш катацца адна». Дзяўчынка дала чэснае слова і... не стрымала яго. Яна завяла сябровак далей ад дома, і тыя каталіся разам з ёю. Дзяўчынку пакаралі» '.
Такіх прыкладаў можна прывесці нямала. Аднойчы, падмануўшы бацькоў і атрымаўшы ад хлусні нейкую выгаду, дзіця прывыкае да хлусні, яно не бачыць нічога дрэннага ў тым, што падманіць дарослых. Вучань III класа гаворыць, што яму чамусьці вельмі часта хочацца схлусіць. I хлусіць. Сёння па тэлебачанні цікавы кінафільм пачынаецца ў 21.00, і вельмі хочацца паглядзець, але хлопец ведае, што ў гэты час яму не дазваляюць глядзець фільм. I ён
1 0. А. Лаврова п A. С. Лавров. Товарпіц ребенок, М., 1964, стар. 48.
91
аб’яўляе, што пастаўніца дала заданне сёнпя паглядзець фільм, а заўтра расказаць змест. Бацькі не вельмі ўпэўнены ў тым, што настаўніца дала такое задаіше вучням сваііго класа. Ало... па ўсякі выпадак дазваляюць глядзсць фільм свайму дзіцяці.