• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цікавая хімія

    Цікавая хімія


    Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі
    Памер: 75с.
    Мінск 1936
    45.18 МБ
    В. В. Р У м і н
    Пераклад з рускага шостага перапрацаванага выдання
    ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЕЦТВА М Е Н С К • ТЭХМАССЕКТАР
    ВЕЛАРУСІ
    •	19 3 6
    
    В. В. РЮММН
    ЗАННМАТЕЛЬНАЯ ХЙМНЯ
    Молодая гвардня. Ленняградское отделенне.	1935
    \
    ПРАДМОВА
    Гэтая кніга—не падручнік хіміі, не сістэматычны зборнік хімічных доследаў. Гэта—кніга для эксперыментавання ў любіцельскіх ХІмічных гуртках пад кіраўніцтвам выкладчыка або таварыша, знаёмага з хіміяй, якая змяшчае рад цікавых доследаў, аснованых на законах хіміі. Адначасова з гэтым робяцца ўказанні і на практычныя прымяненні хіміі ў розных галінах дзейнасці, не заўсёды адзначаемыя ў элементарных падручніках. Хоць кніга не мае на ўвазе навучальных мэт, усё-ж, я думаю, незнаёмы з хіміяй вынясе з яе пачатковыя паняцці аб гэтай навуцы; знаёмы-ж знойдзе ў ёй указанні на тое, як скарыстаць свае веды для пастаноўкі доследаў у больш эфектным выглядзе.
    Гэтая кніжка мае на ўвазе чытачоў, якія ўмеюць захоўваць асцярожнасць у абыходжанні з некаторымі не зусім безапаснымі вяшчэствамі. Як трэба абыходзіцца з імі, каб не пашкодзіць сабе і іншым, указана ў асобным дадатку ў канцы гэтай кнігі; чытач, нават зусім незнаёмы з хімічнымі маніпуляцыямі, знойдзе там неабходныя ўказанні да іх выканання1).
    Пры састаўленні „Цікавай хіміі“ я карыстаўся: 1) кніжкай Johnson'a—„Chemistry and chemlkal magie”; 2) апошнім двухтомным выданнем кнігі Giinter'a—„Chemle fur Jiingen”, якая прад стаўляе сабой пераробку працы Фабра; 3) вельмі каштоўнай длкожнага эксперыментатара кніжачкай Furneaux — „Elementary chemistry; 4) многімі артыкуламі 1 заўвагамі розных аўтароў, рассеянымі на старонках журнала „Фнзнк-любнтель“ за гады яго выдання; 5) працамі д-ра Я. Фішмана—„Газовая война" 1 праф. Ісупава—„Отравляюіцйе веіцества н оборона"; 6) перакладамі кніг: Д. Мартнн—„Чудеса н завоевання современной хнмнн“, О. Нагель—„Романтнка хпмнн“ і многімі інтымі.
    і) Настойліва раю з гэтым дацаткам азнаёміцца раней, чым прыступаць да доследаў, апісаных у кнізе.
    Гэтыя крыніцы служылі пераважна толькі для выбару тэм хімічных забаў; у самую-ж пастаноўку доследаў звычайна ўносіліся тыя або ініьыя змяненні і спрашчэнні. У прыватнасці, усюды, дзе магчыма, вяшчэствы ядавітыя або небяспечныя заменены бясшкоднымі або менш небяспечнымі.
    Для гэтага выдання я зноў перагледзеў кнігу і ўнёс у яе рад змяненняў і дадаткаў.
    He закранаю ў ёй пытанняў хімізацыі СССР, бо гэтай тэме спеііыялі на^іірысЕечана дру,гая мая работа: ,Хнмня вокруг нас“.
    В. Румін.
    Кастрычнік 1934 г.
    УВОДЗІНЫ
    ШТО ТАКОЕ ХІМІЯ
    Аазін з герояў французскага пісьменніка Мольера ўсё жыццё не ведаў, што ён гаворыць... прозай.
    Многія, між тым, і зараз гэтага не ведаюць, як не ведаюць і таго, што ўсё жыццё маюць справу з хіміяй.
    „Як-жа,—скажуць яны,—мы нават не ведаем, што такое хімія!*
    І мальераўскі герой не ведаў, што такое проза,—таму-та і не падазраваў, што ён ёю гаворыць. Хто знаём з хіміяй, нашага сцверджання абвяргаць не стане.
    Хімія—гэта навука аб саспіаве вяшчэспгваў. Вяшчэстваў, а не рэчаў.
    Рэч можа быць складанай па свайму ўстройству і простай па <аставу і— наадварот: з выгляду вельмі простай, а па саставу надзвычай складанай.
    Дзверны замок—рэч. Сабраны ён з многіх асобных частак, хітра прыладжаных адна да другой; але ўсе гэтыя часткі і ўвесь замок цалкам зроблены з аднаго вешчаства—з жалеза. Складаная рэч па ўстройству, а па саставу вешчаства—простая.1)
    Вось, як быццам, зусім простая рэч—палена дроў. Між тым па саставу вяшчэстваў, якія ў ім заключаюцца,—адна з самых складаных у свеце.
    Хімія і займаецца не самымі рэчамі, а тымі вяшчэствамі з якіх састаяць рэчы.
    Вешчаство, матэрыя ўтвараюць увесь акружаючы нас свет. Ведаючы гэта, цяжка адмаўляць, што мы і не будучы хімікамі, але ўсё жыццё маючы справу з рознымі рэчамі, а значыцца
    і) Калі, вядома, мець на ўвазе так званае хімічна чыстае жалеза, бо тэхпічна прымянімае жалеза па саставу далёка не простае.
    і з вяшчэствамі, з якіх яны састаяць, тым самым мімаволі маем справу і з хіміяй.
    Устаўшы раніцай, вы падышлі да рукамойніка і ўзялі ў рукі кавалак мыла. Вось вы ўжо маеце справу з хіміяй; у выглядзе аднаго з яе прадуктаў, і з хімічным працэсам—дзеяннем мыла на скуру.
    Вы запалілі свечку або лямпу, падпалілі ў печы, нарэшце проста закурылі папяросу,—зноў такі, ясна сабе не ўяўляючы вы зрабілі рад хімічных з‘яў і прытым настолькі цікавых, што мне яшчэ прыдзецца з вамі пагутарыць аб іх падрабязна.
    А колькі людзей занята хіміяй, каб даставіць нам усё неабходнае для жыцця!
    Устаючы раніцай, вы адзеліся і абуліся. Адзежа, г. зн. прадзіва і тканіна, з якой яна зроблена, хімічна пабелены і афарбованы, скура бацінак выдублена і вычарнена. Усё гэта хімічныя працэсы, як і папярэдняе прыгатаванне патрэбных для гэтага белячых і фарбуючых вяшчэстваў.
    Дарэчы: ведаеце, адкуль атрымліваецца большасць сучасных фарбаў? 3 цёмнабурай каменнавугальнай смалы. Сотні розных яркіх, радуючых наша вока фарбаў здабываюць з яе хімікі; і звыш таго, хоць смала пахне вельмі дрэнна, з яе-ж атрымліваюць яны пахучыя араматычныя вяшчэствы. Тая-ж смала дае рад каштоўных лякарстваў, дапамагаючых пры розных хваробах. абеззаражваючыя вяшчэствы і матэрыялы для прыгатавання забойственых ядаў.
    Як бачыце, хімія—навука рознабаковая.
    Адзеўшыся і ўмыўшыся, вы садзіцеся піць чай, і зноў перад вамі дары хіміі.
    Лісточкі чайнага дрэва не проста засушаны, яны папярэдне правялены, падвергнуты хімічнаму працэсу бражэння.
    У шклянку з чаем вы паклалі кавалак-другі цукру. Хто-ж не ведае, што ён вырабляецца на спецыяльных заводах, з дапамогай складанай хімічнай апрацоўкі бураковага соку?
    Булка да чаю—прадукт хімічных працэсаў бражэння і пячэння цеста.
    Адпіўшы чай, вы, скажам, садзіцеся за стол пісаць або рысаваць і бачыце, што і тут хімія разам з іншымі навукамі і тэхнікай прышла вам на дапамогу, прыгатаваўшы чарніла, „хімічны“ аловак, фарбы 1 паперу.
    Хімія—дзіўная навука! Яна навучыла нас пазнаваць састаў нябесных цел і нават вызначаць іх узрост, яна дала нам зброю
    для барацьбы з многімі хваробамі, яна з*яўляецца асновай і сут. насцю шматлікіх выгворчых працэсаў. Дзякуючы хіміі і яе дасягненням мы вывучаем „паводзіны' вешчаства, павялічваем колькасць 1 паляпшаем якасць нашай прадукцыі.
    Першым несвядомым хімікам быў дагістарычны дзікун, як! запаліў агонь. Быць можа, гэта здарылася доўгія тысячы год пасля з'яўлення на зямлі чалавека. Але і да гэтага часу людзі дыхалі і харчаваліся; значыць, і да гэтага часу ў іх арганізмах, няведама для іх саміх, адбываліся хімічныя працэсы.
    У наш час без хіміі і без ведаў яе абыйсціся немагчыма.
    Няма галіны чалавечага жыцця, якая-б не мела прамой або ўскоснай сувязі з гэтай вялікай навукай. Калгасніка яна вучыць, Як угнойваць апрацоўваемую ім глебу, воіну дапамагае паражаць ворага, урачу—лячыць хворых, мастаку—пісаць карціны, інжынеру, рабочаму—выплаўляць металы, вытвараць шкло, цука карасін, паперу і тысячы іншых прадуктаў. Нават паэту яна падносіць чарніла, каб ён мог зафіксаваць прадукты сваёй творчасці, і друкарскую фарбу, каб надрукаваць свае вершы.
    Такім чынам, часта самі гэтага не падазраваючы, мы цесна звязаны з хіміяй!
    Пазнаёмімся-ж з ёй.
    Але знаёмства гэтае зробім не па спецыяльнаму падручніку хіміі, а па гэтай кнізе. Паспрабуем на лёгкіх цікавых доследах даведацца аб асновах гэтай навукі.
    Нам, грамадзянам першага ў свеце Саюза соцыялістычных эспублік, знаёмства з хіміяй асабліва патрэбна. Мы ў большай або меншай ступені ведаем аб каласальным працэсе электрыфі, кацыі нашай абшырнай тэрыторыі, але далёка не ўсе мы ведаем, што адначасова з электрыфікацыяй у нас шырока разгорнута і хімізацыя краіны, гэта значыць унядрэнне перадавых дасяг. ненняў хіміі ў нашу здабываючую і апрацоўчую прамысло. васць, у ахову народнага здароўя і штодзенны быт, у справу ўмацавання абароны нашай вялікай радзімы.
    Раней краіна наша не мела хімічнай прамысловасці, усе неабходныя ёй хімічныя прадукты ўвозіліся з-за мяжы. У выніку першай пяцігодкі мы стварылі ўласную хімічную прамысловасць. У нас пабудаваны і будуюцца новыя велізарнейшыя ў свеце хімічныя камбінаты—групы звязаных паміж сабой хімічных за. водаў, выпрацоўваючых усе галоўныя асноўныя1) і выводныя
    1) У штодзёяным жыццёвым, а не спецынльна хімічным сэнсе гэтага слова*
    хімічныя прадукты \ Патрэбнасць у людзях, якія ведаюць хімію, расце ў нас год ад года.
    He, не ведаць хіміі нам ніяк нельга!
    ДАСЯГНЕННІ ХІМН Ў СССР
    Чаму іменна нам?
    Таму, што мы—грамадзяне краіны, якая першая ў свеце скі. нула капіталістычнае рабства і асвабадзілася для свабоднай творчай працы.
    Чыім інтарэсам служылі вучоныя-хімікі раней?
    Інтарэсам кіруючых класаў, інтарэсам эксплаататараў чужой працы.
    Сярэдневяковы алхімік пад страхам турмы і катаванняў 1 мкнуўся ператвараць у золата іншыя металы. Ён працаваў на якога-небудзь уладарнага князька. Хімікі капіталістычнай эоы воляй-няволяй з'яўляліся і 3‘яўляюцца наймітамі капітала. Вынаходзячы звышсільныя ўзрыўчатыя вяшчэствы, прыдумваючы ўсё новыя і новыя атрутныя вяшчэствы,—каго, як не капіталістаў сваёй краіны падтрымліваюць яны супроць войск іншых краін і супроць гатовага паўстаць пролетарыята?
    І толькі ў нас навука, і ў тым ліку і хімія, працуе для палепшання жыццёвых умоў працоўных, для абароны соцыялістычнай бацькаўшчыны ад замахаў інтэрвентаў.
    Таму-та іменна ў нас, у краіне, якая пры царызме плялася ў хвасце іншых краін, цяпер узнікла хімічная прамысловасць, якой у недалёкім будучым прадстаіць стаць першай у свецепа колькасці, якасці і рознастайнасці прадукцыі.
    Тав. Сталін сказаў, што ў нас не было хімічнай прамысловасці, а цяпер яна ёсць. І яна развіваецца такімі тэмпамі іўтакіх размерах, якіх не бачыў свет.
    Дзе ёсць адзіная ў свеце грамадная прамысловасць па вырабу штучнага каучука?
    У нас у СССР.
    Дзе ёсць адзіны ў свеце завод штучнай камфары?
    У нас у СССР.
    Дзе пабудаваны і будуюцца велізарнейшыя ў свеце хімічныя
    камбінаты, у якіх нішто не траціцца, не ідзе ў адкід, бо адкіды адной вытворчасці служаць сыравінай для другой?
    У нас у СССР.
    He толькі ў колбах і рэгортах атрымліваюць совецкія хімікі цукар, каучук з драўніны, каштоўныя арганічныя кіслоты з адкідаў, каштоўны алюміній з кацельнага попелу і інш.