• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цікавая хімія

    Цікавая хімія


    Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі
    Памер: 75с.
    Мінск 1936
    45.18 МБ
    Запальваю спірт, і рэакцыя пачынаецца. Заўважаеце, як жаўцее паветра ў колбе?
    Багаты кіслародам перакіс марганца 9 аддае яго салянай кіслаце, адбіраючы ад апошняй вадарод. Марганец-жа ў абмене паглынае хлор, ператвараючыся ў хлорысты. марганец, але паколькі ўсяго хлора, які выдзяляецца пры гэтым, ён звязаць не можа, то частка газу астаецца ў свабодным стане.
    Гэты зеленавата-жоўты газ, які паступова выцясняе паветра з колбы і цыліндра, і ёсць хлор. Вы, мабыць, ужо адчуваеце яго пах, бо ён напоўніў зборны сасуд і пачаў пералівацца праз край. У мяне пад рукой некалькі такіх цыліндраў. Замяняю цыліндр, напоўнены хлорам, новым, а першы прыкрываю кавалкам шкла.
    ХЛОР, КВЕТКІ I КОЛЕРЫ
    Сарвіце, калі ласка, вось тую прыгожую ружу і пару-другую якіх-небудзь ярка афарбаваных кветак.
    Апырскваю іх з пульверызатара вадой (для растварэння хлора) і аяускаю ў сасуд з хлорам.
    Куды дзелася іх прыгожая афарбоўка?
    Глядзіце, як яны пабляднелі, якімі зрабіліся непрыгожымі.
    Кідаю ў той-жа цыліндр некалькі яркіх трапачак таксама папярэдне ўвільгатніўшы іх.
    Яны абескалёрваюцца.
    У другі цыліндр лью адну за другой вадкасці розных колераў, падфарбаваныя расліннымі і штучнымі арганічнымі фарбамі
    *) Перакіс марганца можна замяніць марганцава-каліевай соллю', тады 1 награваць не трэба.
    4. Цікаяая хімія.
    туды-ж уліваю крыху чарніла з чарнільніцы і, закрыўшы адтуліну цыліндра шклом, узбаўтваю сумесь, пакуль яна не абеска-
    лёрыцца.
    Між тым, з абескалёрваючай здольнасцю хлора мы з вам*
    ўжо знаёмы: мы карысталіся ёю ў доследах-фокусах, з якіх пачалі нашу гутарку. Толькі тады мы бралі не газападобны хлор, а яго раствор у вадзе—хлорную ваду. Яе лёгка прыгатаваць.
    Пагрузім трубку, адводзячую газ з колбы, у сасуд з халодпай вадой, напрыклад, у перавернутую рэторту (рыс. 20). Жаў.
    таватыя пузыркі газу знікаюць
    Рыс. 20. Здабыванне хлорнай вады.
    не даншоўшы да паверхні вадьь газ паспявае раней растварыцца.
    Хлорная вада беліць не юрш хлора (паўтарыце дослед абескалёрвання кветак і фарбаў); аднак, у заводскай практыцы для бялення не заўсёды можна карыстацца газападобным хлорам
    або яго вадзяным растворам. Часцей для бялення, а таксама для дэзінфекцыі хлор бяруць у выглядзе хлорнай вапны. У ёй
    ён звязан хімічна, але сувязь гэта нетрывалая, хлор з яе лёгка выдзяляецца; адтаго вось бялільная вапна і мае яго пах. Хлорную вапну можна дастаць гатовай; таму для хімічных фокусаў аснованых на абескалёрванні хлорам, вам няма патрэбы самім яе прыгатаўляць, як мы гэта робім зараз, а можна замяніць яе вадой, настоенай на бялільнай вапне.
    Дарэчы, яе белячае дзеянне ўдвая мацнейшае, чым у газападоб< ага хлора. Кур'ёз заключаецца ў тым, што хлор не сам беліць фарбы,—іх абескалёрвае кісларод, выдзяленню якога ў свабодным стане садзейнічае хлор. Сам-жа хлор з’яўляецца сільным разбуральнікам валокнаў прадзіва і тканін. Вось таму на прадпрыемствах адбеленыя хлорам вырабы адмываюцца растворам антыхлора, г. зн. гіпасульфіта, як мы ўжо аб тым га-
    варылі.
    Вы заўважылі, як жаўцеюць лісты вельмі старых газет, якой ломкай робіцца папера, на якой яны надрукаваны?
    Гэта вынік адбелкі хлорам папяровай масы.
    АФАРБОЎКА ХЛОРАМ У СІНІ КОЛЕР
    Хлорам можна не толькі бяліць, але іфарбаваць. Пры дапамозе хлора бескаляровае можна зрабіць каляровым.
    У прабірцы, якую я трымаю ў руцэ, бескаляровы вадкі клей-
    стар. Апускаю ў прабірку газаадводную трубку ад прыборадля атрымання хлора,—газ праходзіць праз раствор, але не падымаецца вышэй яго ўзроўая, раствор-жа, як бачыце, набывае прыгожы фіялетава-сіні колер.
    Клейстар быў мною зваран з крухмалу ў растворы ёдзістага калія. 3 гэтага апошняга хлор выцесніў ёд ‘), які з крухмалам дае цёмнасіняе афарбаванне.
    Разам з гэтым заўважу, што гэта вельмі адчувальная рэакцыя на крухмал, і (у спрошчаным выглядзе, калі бярэцца прама гатовы ёд) служыць яна для знаходжання крухмалу ў якасці подмесі да тварагу, какао, каўбас і інш.
    He забудзьце аб гэтай рэакцыі: яна яшчэ паслужыць нам для аднаго хімічнага жарту за чайным сталом.
    АФАРБОЎКА ХЛОРАМ У ЧЫРВОНЫ КОЛЕР
    Многія, нават фарбавальныя майстры наогул не чулі, што хлорам можна фзрбаваць, але вывучаўшыя хімію ведаюць, што ён выдзяляе ёд з злучэнняў апошняга і шго ёд афарбоўвае крухмал у сіні колер. Але нават і яны не ўсе знаёмы з фактам, што хлорам можна фарбаваць і ў чырвоны колер.
    Як гэта робіцца, зараз пакажу.
    Бяру адзін са шкляных цыліндраў з хлорам і адліваю з ягокрыху газу ў другі, пусты (г. зн. напоўнены паветрам) цыліндр. Прыкрываю апошні зверху шклом і некалькі разоў пераварачваю яго ўверх і ўніз, каб хлор добра змяшаўся з паветрам. Звярніце ўвагу, што хлора было ўзята так мала, што сумесь газаў асталася бескаляровай. Апускаю ў цыліндр вільготную палоску фільтравальнай паперы і вымаю яе адтуль афарбаванай у ружовы колер. Паўтараю дослед, прыліўшы крыху больш хлора,—паперка прымае інтэнсіўна чырвоную афарбоўку.
    Паперу я ўвільгатняў растворам бромістага калія (ужываецца як лякарства пры нервных хваробах), да якога была прыбаўлена капля шчолачнага раствору флуэрэсціна. Хлор выцясняе з бромістага кал.я броя2,а бром ператварае флуорэсцін у яркачырвоны эозін, арганічнае вешчаство, якое мае вельмі вялікую фарбавальную здольнасць.
    і) Ёд—элемент групы хлора, цвёрдае цела; яго спіртавы раствор—звычайны сродак лячэння парэзаў, пухлін і інш.
    2) Бром—элемент групм хлора, чырвона-бурая, з дрэнным пахам вадкасць. Уся гэта група элеменгаў звадародам дае кіслоты, якія не змяшчаюць кісларод {.напрыклад, саляная кіслата).
    Гэтую яго здольнасць мы таксама скарыстаем у свой час для аднаго цікавага хімічнага фокуса.
    Апісаным шляхам у ваенны час можна выявіць сляды хлора ў паветры раней, чым ён дойдзе да акопау, і гэтым забяспе* чыць ваюючых ад небяспекі атручвання, даўшы ім час надзець засцерагальныя маскі.
    ЯШЧЭ АФАРБОЎКА ХЛОРАМ
    Бяру прабірку і, наліўшы яе да палавіны вадой, раствараю ў ёй крышталік зялёнага хлорыстага жалеза. Слаба-зеленаватае афарбоўванне раствору амаль зусім непрыкметна. Пагружаю ў прабірку газаадводную трубку ад апарата для здабычы хлора і прапускаю некаторы час газ праз раствор. Вадкасць прымае чырвона-жаўтаваты колер: хлорыстае жалеза ператварылася ў хлорнае.
    Гэтая рэакцыя процілеглая дзеянню вадарода на хлорнае жалеза. Хоць у даным выпадку кісларод у рэакцыі не ўдзельнічаў, яна ўсё-ж адносіцца да рэакцый акіслення.
    Кажучы аб аднаўленні жалезнай солі вадародам, я сказаў, што яна дапаможа нам выясніць адну з тайн будовы вяшчэстваў»
    Пастараюся выканаць абяцанае.
    Жалеза дае з кіслародам два вокісльг. закіс—з меншым змяшчэннем кісларода і вокіс—з большым. Далучэнне да закісу кісларода будзе яго акісленнем, адняцце яго ад вокісу—аднаўленнем. 3 хлорам жалеза дае таксама двазлучэнні, адпаведныя закісу і вокісу. Перавод аднаго і другога па аналогіі таксама называецца акісленнем і аднаўленнем.
    Тайнай-жа хімічнай будовы вяшчэстваў з'яўляецца тая акалічнасць, што элементы злучаюцца адзін з другім у строга вызначаных вагавых адносінах, і калі адзін з іх далучаецца да другога ў розных колькасцях, то гэтыя колькасці знаходзяцца ў простых кратных адносінах адно да другога. Гак, у Ьадзе на адну вагавую частку вадарода прыпадае 8 вагавых частак кісларода, а ў перакісу вадарода—8X2, г. зн. 16.
    Пакуль досыць. Мы-ж вырашылі больш забаўляцца цікавымі хімічнымі доследамі, а вывады з іх рабіць толькі поруч і ў невялікіх „порцыях“.
    ГАРЭННЕ БЕЗ ПАВЕТРА
    Што такое гарэнне? У элементарных падручніках гаварыцца, што „гарэнне ёсць энергічнае злучэнне вешчаства з кіслародам паветра, суправаджаемае выдзяленнем цяпла і полымя".
    Аб гэтым прыватным выпадку гарэння мы з вамі пагаворым асобна: ён вельмі важны ў практычных адносінах, але з пункту гле.іжання хіміка ўсё-ж астаецца не больш, як прыватным выпадка.м. У далейшым вы ўбачыце, што гарэць вяшчэствы могуць не толькі ў паветры, але 1 пад вадою, а зараз я пакажу вам, што гарэнне можа адбывацца і без кісларода.
    Хлор таксама можа настолькі энергічна злучацца з некаторымі вяшчэствамі, што гэтаму злучэнню спадарожнічае выдзяленне цяпла і ўтварэнне полымя.
    Помніде, я гаварыў вам, што вадарод гарыць у хлоры?
    Дапаўняю, што не толькі вадарод, але 1 яго злучэнні і, звыш таго, некаторыя металы.
    Вось я запальваю агарак свечкі, надзеты на дрот, і апускаю яго гарашчым у сасуд, напоўнены хлорам (рыс. 21).
    Бачыце, свечка прадаўжае гарэць.
    Праўда, копціць ва-ўсю, не горш карасінавай лчмпы з взльмі выцягнутым кнотам, 1 па той-жа прычыне.
    У капцячай лямпе полымю нехапае кісларода, і частка вуглерода, уваходзячая ў састаў карасіну не спальваючыгя, выдзяляецца ў выглядзе сажы. Тут-жа зусім няма кісларода» а ў хлоры вуглерод не гарыць; у ім згарае толькі вадарод, які знаходзіцца ў саставе свечкі.
    Затое суроднасць вадарода і хлора такая вялікая (сумесь роўных аб'ёмаў гэтых газаў узрываецца нават без награвання— на сонечным або яркім штучным святле), што вяшчэствы, багатыя вадародам, самі сабою загараюцца ў хлоры.
    САМАЎСПАЛЫМНЕННЕ
    Вось яшчэ прыклад памылковай прывычкі абагулызяць нязначныя даныя. Мы прывыклі бачыць, што целы загараюцца^ будучы запалены якім-небудзь іншым, ужо гарашчым целамСтавяць самавар—запальваюць лучынкі спічкай або ў агні печкі; закурваюць папяросу—запальваюць яе аб свечку або аб полымя залалкі. Пры гэтым неяк забываюць, што сама запалка нічым не запальваецца са зне, а самазапальваецца ад трэння яе галоўкі аб паперу на карабку, г. зн. ад павышэння яе тэмпера-
    туры.
    He верная прыказка: „Няма дыму без агню“. Мы бачылі, што дым і без агвю бывае, аўжолым больш было-б няправільна думаць, што няма агвю без агню. Страшныя падземныя пажары каменвавуіольных ьапалвняў часцей за ўсё ўзвікаюць адсамаўзгарання вугалю. Сырсе сева ў капне таксама можа запаль' вацца.
    Хлор дакажа нам х:агчымасць самаўзгарання некаторых вя. шчэстваў.
    Наліваю ў грабірку крыху ійкіпідару, саграваю яго, апусціўшы прабірку ў гарачую ваду, і змачваю цёплвш шкіпідарам палоску прамакальнай паперы.
    Кідаю яе ў прабірку з хлорам,—яна ўспыхвае і згарае копцячым полымем.
    I НЕГАРУЧАЕ МОЖА ГАРЭЦЬ
    Дзіўна бачанае вамі гарэнне гаручых цел без паветра, але яшчэ болып дзіўным здаецва гарэнвеў хлорві такіх вяшчэстваў, $кія мы наогул прывыклі лічыць негаручымі.