• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цікавая хімія

    Цікавая хімія


    Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі
    Памер: 75с.
    Мінск 1936
    45.18 МБ
    Усе гэтыя і многія іншыя вяшчэствы здабываюцца і атрымліваюцца ў буйных заводскіх устаноўках.
    Усё гэта стала магчымым пасля асвабаджэння нашага рабо" чага класа, нашай навукі з ланцугоў капіталізма.
    ’) Дарэчы трэба адзначыць, што ў 1933 г. у нас пушчач завод хімічных рэактываў, так што недахопу ў іх хутка не будзе. Магчымэ, што не ўсе ўказ’ ваемыя ў гэтай кніжцы вяшчэствы, патрэбныя для доследаў, чытач зможа раздабыць. Але для большасці доследаў рэактывы здабыць можяа.
    ГЛАВА I
    ХІМІЧНАЯ „МАГІЯ"
    Сярод фокусаў, якімі ў ранейшыя часы заезджыя „прафбсары белай і чорнай магіі“ здзіўлялі жыхароў глухіх правінцыяльных гарадоў, многія аснованы на хіміі.
    Па сутнасці, гэта, зразумела, не фокусы, а проста больш або менш эфектна абстаўленыя хімічныя доследы, і ўсс яны лёгка могуць быць прароблены кожным з вас.
    Доследы гэтыя прыводзілі ў трапятанне цёмнае насельніцтва дарэволюцыйнай правінцыі, не ведаўшае хімічных законаў, пакладзеных ў аснову ўсіх гэтых „фокусаў .
    Я пакажу вам некалькі дзесяткаў такіх доследаў, і вы ў a чыце, што яны не толькі цікавы, але часта і вельмі павучальны.
    ПАСЛУШНАЯ ПАПЯРОСА
    Адным з самых простых і ў той-жа час найбольш мудрых фокусаў для няведаючых хіміі з'яўляецца такі: фокуснік бярэ у рот папяросу і, паказваючы на шклянку, якая стаіць перад ім, гаворыць, што зараз ён збярэ дым папяросы ў гэтую шклянку, ды яшчэ ў закрытую. Пры гэ-
    тым „прафесар белай і чорнай магіі“ закурвае папяросу, а шклянку прыкрывае чайным сподкам.
    Сапраўды, па меры таго, як выкурваецца папяроса, шклянка ўсё больш і больш напаўняецца дымам (рыс. 1).
    Гэты фокус можна вар'іраваць на розныя лады. Можна папярэдне выкурыць папяросу і сказаць публіцы, што
    Рыс. 1. Шклянка напаўняецца дымам.
    вы зараз зробіце
    чаго ніхто з прысутных зраоіць не можа: зберыцё дым, які сеяўся па пакою, і напоўніце ім закрытую шклянку.
    тое, рас-
    Гаворачы так, вы звярніце ўвагу гледачоў на шклянку, прыкрытую кавалкам картону, на якім стаіць другая шклянка, перавервутая ўверх дном.
    Яшчэ лепш, калі заменіце шклянкі двума вузкімі і высокімі шклянымі цыліндрамі з шырокімі фланцамі (рыс. 2).
    Рыс. 2. Відазмяненне папярэдняга доследу.
    Рыс. 3. Дым з адной трубкі ідзе ў другую.
    Хуткім рухам вы выцягваеце картонны лісток, які падзяляе шклянкі або цыліндры,—і амаль у момант яны напаўняюцца дымам.
    Можна абыйсціся і без усякай пасуды і здзівіць сваіх таварышоў, пакурваючы адразу дзве трубачкі, дым якіх будзе ісці з адной у другую (рыс. 3).
    Я пакажу вам гэты фокус у яго самай павучальнай форме.
    Глядзіце. Я бяру лентачку метала магнія, парашок якога
    паляць для асвятлення памяшканняў пры фатаграфічных здымках Адзін канец яе ўмацоўваю ў пробцы, пробкай-жа закупорваю бутэльку з адрэзаным дном, так што лентачка вісіць унутры яе. На талерку наліваю вады, запальваю магній зкізу I стаўлю' бутэльку ў талерку.
    Хутка бутэлька напаўняецца белым дымам.
    Я зараз прымушу яго перайсці з яе ў закрытую шклянку. Шклянку, знаходзячуюся на другім канцы стала, прыкрываю чайным сподкам, як у фокусе з папяросай, і,—глядзіце ўважліва,—па меры таго, як радзее і знікае дым у бутэлыіы, ён D паяўляецца і гусцее ў шклянпы , 4’“Дым 3"Ікае ў бУтэльцы 4	ц с у шклянцы і паяуляецца у шклянцы.
    (рыс. 4).
    Заўважце яшчэ, што вада з талеркі пранікла ў бутэльку і стаіць там на больш высокім узроўні, чым звонку ў талерцы.
    Ці не здаецца вам гэта „цудам“?
    Ад награвання-ж паветра ў бутэльцы павінна было расшырацца, а не сціснуцца.
    Але растлумачым хімічны сэнс усіх гэтых фокусаў.
    Вядома, дым ад выкуранай папяросы рассейваецца ў паветры.. а ў бутэльцы ўтвараецца белае клочча: злучэнне кісларода павстра з магніем—вокіс мспнія.
    Падняцце вады пад бутэлькай тлумачыцца тым, што частка знаходзячагася ў ёй кісларода злучылася з магніем.
    Ну, а прычына з‘яўлення дыму ў закрытай шклянцы?
    На дно яе я да пачатку доследу капнуў некалькі капель нашатырнага спірту, а той бок сподка, які прыкрывае шклянку, змачыў салянсш. кіслатой.
    Саляная кіслата—гэта раствор у вадзе хлорыстг-вадарЬднага газу, а нашатырны спірт—таксама раствор у вадзе іншага газу — аміяка. Абодва лятучыя і, выдзяляючыся з раствораў 1 змешваючыся ў паветры, злучаюцца ў выглядзе дыму ў мікраскапічныя крысталікі нашатыра.
    Фокус аб'ясняецца, такім чынам, проста, але ўвоазіць нас адразу ў гушчу хімічных паняццяў, даючы нам звесткі аб існаванні такіх вяшчэстваў, як
    кіслоты,
    асновы, солі.
    Што яны ў паасобку сабой прадстаўляюць, мы даведаемся з далейшых доследаў.
    — Ну, а як з трубкамі, якія абменьваюцца сваім дымамР— напамінаеце вы мне.
    Ды хіба не здагадаліся? У адну ,фокуснік“ загадзя ўкладвае ватку, змочаную нашатырным спіртам, у другую—салянай кіслатой. Вядома, ён пры гэтым не курыць, г. зн. не ўцягвае паветра, а, наадварот, выдыхае яго праз трубкі, удыхаючы носам.
    Вось і ўвесь сакрэт.
    „ТРЫ КІТЫ“ ХІМІІ
    Даследуючы вяшчэствы, з якіх састаіць акружаючы нас бачны свет, вучоныя падзялілі 1х па сходных прызнаках на групы.
    Велізарную большасць гэтых вяіпчэстваў удалося разлажыць на больш простыя, але частка іх да самага апоіпняга часу ніяк не паддавалася такому разлажэнню, і ім прыпісвалася абсалютная элементарнасць саставу. Лічылася, што ўсе металы і частка неметалаў з'яўляюцца тымі „цаглінамі светабудовыз якіх пабудован сусвет.
    Аднак, з 1919 года, калі аднаму англійскаму вучонаму ўда-
    лося даказаць складанасць саставу азота1), наша ўяўленне аб дзяленні веіпчаства на простыя і складаныя значна змянілася.
    Да гэтага дзялення я яшчэ вярнуся ў далейшым, а пакуль укажу, што сярод вяшчэстваў, заведама складаных, выдзяляюцца тры групы, маючыя асабліва важнае значэнне, для прыкладнай хіміі: кіслоты, асновы і солі.
    Народная фантазія ўяўляла зямлю стаячай на трох кітах. Навука даўно асвабадзіла кітоў ад гэтай непасільнай для іх задачы і прадаставіла зямлі свабодна несціся ў сусветнай прасторы.
    „Тры кіты хіміі“, наадварот, усё яшчэ нясуць сваю службу, падтрымліваючы стройную сістэму класіфікацыі вяшчэстваў.
    3 кіслот вы, мабыць, бліжэй за ўсё знаёмы з уксуснай, якой сталовы уксус абавязан сваім смакам. Магчыма, што чулі і аб іншых кіслотах харчовых вяшчэстваў: малочнай, яблычнай, лімоннай і інш. 3 мінеральных кіслот, мабыць, ведаеце серную, a можа быць яшчэ азотную і саляную.
    Растварымыя кіслоты афарбоўваюць раствор лакмуса (расліннай фарбы, здабываемай з некаторых лішаёў) або прапітаную ім паперку ў чырвоны колер. Усеяны змяшчаюць у сваім саставе елементы неметалічнага характару (так званыя металоіды}.
    Азначаць, што такое асновы, пакуль не буду; я аб'ясню вам гзтае паняцце некалькі пазней. Пакуль задаволімся звесткай, што лёгка растварымыя ў вадзе асновы (ійчолачы) маюць характэрны „мыльны“ смак і афарбоўваюць лакмус у сіні колер.
    Наогул як кіслоты, так і шчолачы змяняюць колеры многіх фарбаў, і прытым не аднолькава. Гэтая здольнасць іх дасць нам багаты матэрыял для правядзення вельмі эфектных доследаў— хімічных фокусаў.
    Пры злучэнні кіслот з асновамі ўтвараюцца солі. Характэрным прыкладам апошніх будзе добра вам знаёмая звычайная спажыўная соль, даўшая сваю назву гэтаму класу злучэнняў. Аднак, не ўсе солі салёныя на смак. Паміж імі ёсць і горкія (ужываемая як лякарства сернакісламагніевая соль так і называецца горкай соллю), ёсць і салодкія (уксусна-кісласвінцовая не дарма носіць назву свінцовага цукру). He ўздумайце толькі каштаваць іх на смак!
    Усе солі здольны ўтвараць крышталы, і многія з іх не дзейнічаюць на лакмусавую паперку,—многія, але далёка не ўсе!
    ’) Азот у колькасці