• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цікавая хімія

    Цікавая хімія


    Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі
    Памер: 75с.
    Мінск 1936
    45.18 МБ
    праблему безапаснасці паветраплавання ўжо вырашанан поунасцю. Дырыжаблі, а тым больш некіруемыя аэрастаты, усе яшчэ напаўняюцца ў большасці выпадкаў вадародам, апошнія ранен напаўняліся і свяцільным газам. Свяцільны газ цяжэй вадарода і таксама агненебяспечны, але абыходзіўся значна танней. Зараз гэтая яго перавага адпала.
    На вуліцах нашых гарадоў з'яўляюцца часта прадауцы з чырвонымі, зялёнымі і сінімі дзіцячымі паветранымі шарамі, напоўненымі свяцільным газам.
    Купіце пры выпадку такі >пар: з ім можна ў безапасным выглядзе зрабіць катастрофу, якая ў сапраўднасці жудасная. Такія катасгрофы з паветраплавацелямі, нажаль, бывалі.
    Прымацаваўшы да шара лёгенькі кошычак (гандолу), выразаную з паперы, і ўсадзіўшы ў яе такіх-жа папяровых паветраплавацеляў, прывяжыце да яго заместзвычайнай тонкай вяровачкі,
    якая трымае шар, стапінавую ніць. Такія шары маюць унізе кароценькую гумавую трубку, туга-натуга перавязаную некалькімі абаротамі вяровачкі. He развязваючы апошняй, абвяжыце трубачку канцом стапінавай ніткі, Стапін—гэта, уласна, не ніць, а вузенькая лентачка, прапітаная павольна гарачай сумессю селітры з парахавым пылам. Метр стопіна згарае на працягу пятнаццаці секунд. Вам яго спатрэбіцца не больш паўтара метра. Даўшы шару ўзняцца на даўжыню стапінавай ніці, падпаліце свабодны канец апошняй і выпусціце шар на волю. Вядома, дослед
    Рыс. 16. Узрыў цацачнага аэрастата.
    рабіце не ў пакоі, а на адкрытым паветры і ў ціхае надвор'е.
    Шар, плаўна падняўшыся ў вышыню, менш чым праз мінуту ўзрываецца і няшчасныя „аэранаўты“, круцячыся і перакульваючыся ў паветры, падаюць да вашых ног.
    ПЕРАЛІВАМНЕ... УВЕРХ
    Ці заўсёды пераліваемае вешчаство льецца зверху ўніз? Мы так прывыклі пераліваць вадкасці, якія ў многа разоў цяжэйшыя паветра, што нам і ў галаву не прыходзіць ставіць падобнае пытанне. А між тым, падумаўшы, вы самі лёгка скажаце, што нельга з прабіркі з вадародам пераліць гэты газ у другую прабірку тым-жа прыёмам, які мы ўжываем пры пераліванні вады. У гэтым выпадку прыдзецца якраз назад—пераліваць з ніжняй прабіркі ў верхнюю.
    Напоўніўшы пад вадой адну з прабірак вадародам, бярэм другую „пустую", г. зн. напоўненую паветрам, і, трымаючы
    апошнюю адт улінай уніз, ставім яе радам з першай. Цяпер прабірку з вадародам хутка пераварачваем уверх адтулінай так, каб яна прышлася якраз пад адтулінай другой прабіркі (рыс.) 17. Калі дослед удаўся, лёгкая ўспышка пры наухбліжэнні другой прабіркі да полымя спіртавой лямпы дакажа нам, што вадарод „пераліўся" ў — яе з першай прабіркі.
    Вядомы навык, які патрабуецца для такога доследу, набываецца пасля двух-трох практыка/Оу® ванняў.
    МЫЛЬНЫЯ ПУЗЫРЫ
    | //	Ці звярнулі вы ўвагу, што мыльныя пузыры
    зімой падымаюцца ўверх, а летам падаюць уніз? РЫванне ўверх'." Гэта адбываецца па той прычыне, што цёплае паветра лягчэй за халоднае 1 зімой розніца паміж тэмпературай паветра ў пакоі (асабліва паблізу вокнаў) 1 выдыхаемага вамі ў пузыр дастатковая, каб пераадолець цяжар яго абалонкі. Напаўняючы мыльныя пузыры вадародам^
    можна ўбачыць, як яны ляцяць уверх і ў самы жаркі летні дзень. Якое-б цёплае і лёгкае ні было летняе паветра яно ўсё-ж цяжэйіпае за вадарод.
    Каб атрымаць пузыры велічынёй у буйнае антонаўскае яблыка, вазьміце зусім чыстае, так званае марсельскае мыла, настругайце яго перачынным нажом дробнымі стружкамі і растварыце ў вадзе, дабавіўшы потым да яе гліцарыну.
    Мыла і гліцарыну вазьміце пароўну (напрыклад, па 5 грамаў), а дыстыліраванай або мяккай дажджавой вады ў чатыры разы больш (20 грамаў). Усыпаўшы мыла ў пузырок і заліўшы вадою, пакіньце стаяць на суткі, потым даліце гліцарынам 1, добра перабаўтаўшы, дайце сумесі пастаяць яшчэ суткі.
    Рыс. 18. Узрыў мыльнага пузыра.
    Такая сумесь будзе вам служыць доўга; для доследаў-жа яе дастаткова браць кожны раз па чайнай лыжцы.
    Умацаваўшы ў адтуліне газаадводнай трубкі прыбора для здабывання вадарода саломінку з расшчэпленымі канцамі, лёгка
    di
    Рыс. 19. Фантан.
    яавучыцца пры яе дапамозе выдуваць буйныя пузыры. Трэба толькі некалькі змяніць газаадводную трубку, надзеўшы на яе канец адрэзак гумавай, а ў другі канец апошняй уставіўшы шклянуіо трубку з адцягнутым канцом. Сціскаючы гумавую трубку пальцамі, можна рэгуляваць хуткасць выдування.
    Пузыры падымаюцца ў пакоі да самай столі, а на адкрытым паветры ў бязветранае надвор'е ўзлятаюць так высока (метраў на дзвесце), што скрываюцца ад вачэй. Можаце прывязаным да палкі запаленым агаркам падарваць у палёце 1 такі „мыльны аэрастат“. Толькі не забывайце аб блізкасці прыбора для атрымання вадарода!
    Наліўшы мыльную ваду ў глыбокую талерку і пагрузіўшы ў яе канец газаадводнай трубкі, атрымаеце цэлую гару мыльнай пены. Калі аднесці талерку далей ад прыбора з вадародам, можна ўзарваць пену.
    ЗАГАДКАВЫ ФАНТАН
    „Ого, якое складанае збудаванне!“ Згодзен збудаванне ўнушальнае, але не такое ўжо складанае, як здаецца. Доўгай гумавай трубкай я злучаю напі апарат для атрымання вадарода з горлам бутэлькі, дно ў якой адрэзана. Утварыўшымся шкляным цыліндрам прыкрыт порысты гліняны сасуд ад гальванічнага элемента, пастаўленым дном уверх на круглую шкляную пласцінку з адтулінай у цэнтры (рыс. 19). Доўгая шкляная трубка, якая састаіць з двух асобных адрэзкаў, злучаных гумавай трубачкай, выходзіць верхнім канцом у порысты сасуд, а ніжнім прапушчана праз пробку двугорлай банкі. Усё гэтае ўстройства падтрымліваецца металічнай штангай з зажымам.
    Склянка наліта вадой; з яе другога горла выступае шкляная трубка з адцягнутым канцом; ніжні канец яе апушчан амаль да дна склянкі. Усе шчыліны і зазоры злучэнняў шчыльна замазаны замазкай.
    Пакуль я аб'ясняў вам устройства прыбора, я ўвесь час сціскаў пальцамі гумавую трубачку, якая злучае доўгія вертыкальныя шкляныя трубкі.
    Адыйдзіце далей, каб вас не абліло вадою; я апускаю руку
    f... які фантан! Ён б‘е з вузкай адтуліны левай трубкі на вышыню ледзь не цэлага метра.
    Заціснуўшы зноў гумавую трубачку, я спыняю фантан; апусціўшы зноў, даю яму біць.
    He будзем, між іншым, захапляцца гэтым відовіпічам і спынім атрыманне вадарода; ён у даным выпадку выходзіць прама на паветра, а вы ведаеце, як небяспечна такая сумесь. Адкрыем акно, каб ачысціць у пакоі паветра, і разбярэм прыбор на часткі.
    Гэты фокус аснован на дыфузіі (пранікненне) вадарода праз порыстыя сценкі глінянага сасуда. Адтуль газ праходзіць у двугорлую склянку і цісне на ваду, прымушаючы яе біць высокім фантанам.
    3 ЖОЎТАГА Ў ЗЯЛЁНАЕ БЕЗ ПРЫБАЎЛЕННЯ СІНЯГА
    Калі ўжо ў нас ідзе гутарка аб вадародзе і пад рукамі ёсць кальцый, пакажу вам яшчэ адзін дослед. Ён не асабліва эфектны, але павучальны.
    У шклянцы—чырвона-жоўты раствор хлорнага жалеза. Як ператварыць яго колер у зялёны, не прыліваючы да яго сіняй Ф-фбы? Кідаем у шклянку кавалачак кальцыя; выдзяляецца вадарод, 1 вадкасць паступова зелянее.
    Гэта вельмі важная ў хіміі рэакцыя аднаўлення, адваротная рэакцыі акіслення. He будзем пакуль на ёй спыняцца, але ў далейшым я яшчэ напомню вам аб гэтым доследзе. Ёндапаможа нам часткова выясніць тайну будовы акружаючых нас вяшчэстваў.
    Г Л A В A IV
    ВАЕННАЯ ХІМІЯ
    Калі гавораць, што ад гэтага часу войны будуць у значнай меры „хімічнымі“, то забываюць, што хімія ўжо звыш 700 год шырока скарыстана ў вайсковай справе для прыгатавання пораху і іншых узрыўчатых вяшчэстваў, а часткова ўжывалася яшчэ і таго раней, калі пры яе дапамозе ваюючыя спальвалі непрыяцельскія судны і ўмацаванві гаручымі саставамі.
    Так быў спален „грэчаскім агнём“, у састаў якога ўваходзілі нафта і селітра, флот Алега, які спрабаваў узяць Царград з мора; так Ольга спаліла ўмацаванні дрэўлян і т. п.
    Яшчэ раней еўрапейцаў ведалі ўзрыўчатыя вяшчэствы кітайцы. Ужывалі яны іх, між іншым, арыгінальна: застрашваючы ворага грохатам узрыву. Толькі з 1259 г. яны скарысталі порах у „кап'е, дыхаючым агнём“—правобразе еўрапейскіх ружжаў.
    Арабы першыя каля 1290 г. замянілі катапульты і балісты старажытных, разбіваўшыя сцены мятаннем каменняў, пушкамі.
    Увядзенне пораху ў еўрапейскіх арміях мела каласальнае значэнне. На працягу шасці вякоў задавальнялася ім чалавецтва. Славуты хімік Лавуазье працаваў над палепшаннем яго саставу, але гэта быў усё той-жа чорны порах з вугалю, серы і селітры.
    Поўны пераварот у справе прыгатавання ўзрыўчатых вяшчэст’ ваў зрабіў адкрыты ў 1864 г. піраксілін, які даў штуршок і вынаходству Д. І. Мендэлеевьш бяздымнага пораху, з'явіўшамуся ў 1882 г. За ім пайшлі ўсё больш і больш сільныя ўзрыўчатыя вяшчэствы: прагрэсіт, карбоній, рабурыт, ліддзіт, шымазіт і інш. і інш.
    Побач з бяздымным порахам ваенныя хімікі скарысталі саставы адваротнай уласцівасці, якія даюць густы дым. Яны ўжываюцца ў якасці „дымавых заслон“, якія маскіруюць перасоў" ванні воінскіх часцей або скрываюць судны ад узроку непрыя-
    
    целя. Бамбардыроўка знарадамі з гэткімі вяшчэствамі намячае пункт для пападання ў цэль. Вяшчэствы, якія развіваюць каляровыя клубы дыму, ужываюцца для сігналізацыі, у прыватнасці, з аэрапланаў.
    У начны час, апрача пражэктароў, для асвятлення мясцовасці ўжываюцца свецячыя ракеты, якія асвятляюць пазіцыі праціўнікаПадобнага роду асвятляльныя знарады скідваюцца і з аэрапланаў.
    У справе светлавой сігналізацыі на вадзе ўжываюцца карбіды, якія разлагаюцца вадой з выдзяленнем ярка гарашчага ацэтылена.
    Як бачыце, ужыванне хіміі ў справе масавага знішчэння людзей не нова.
    Але. пад „хімічнай вайной“ звычайна падразумяваюць вайну пры дапамозе ядавітых вяшчэстваў і мяркуюць, што яе пачатак быў пакладзен немцамі вясной 1915 года.
    Думаючы так, памыляюцца.
    Вядомы этнограф Вейле ўказвае, што ўжыванне атручваючых газаў для ваенных мэт было знаёма яшчэ старажытным кітайцам, якія кідалі ў непрыяцеля „ванючыя гаршкі“, 1, што яшчэ больш здзіўляе нас, первабытным жыхарам Амерыкі. „Шведскі даследчык Нордэншэльд устанавіў,—піша Вейле,—што ў звычаі індзейцаў Паўднёвай Амерыкі ўваходзіла ўжыванне яшчэ больш непрыемных, нават небяспечных для жыцця газаў. Іспанец Овіедоі-Вальес. паведамляе аб нападзенні з дапамогай „перачнага газу“. Пры бойцы каля рэчкі Орынока ў 1532 г. два маладыя індзейцы ішлі наперадзе фронта, несучы кожны ў адной руцэ сквараду з гарашчымі вугалямі, а ў другой—размолаты перац. Як толькі вецер здаваўся ім спрыяючым, яны сыпалі перац у вугаль. Вынікі былі паглядны, таму што пар прыводзіў у беспарадак рады іспанцаў, прымушаючы кожнага з іх працяглы час чыхаць. Момант такой „перачнай“ атакі паказан на вокладцы кнігі.