• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цікавая хімія

    Цікавая хімія


    Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі
    Памер: 75с.
    Мінск 1936
    45.18 МБ
    янкіп фарбау з солямі металаў. Нічога агульнага са гЛ“ “ лакам-вадкасцю, якая пры высыханні да/бліскучую гладкую пленку—яны не маюць.	У У
    3 воднага раствору фарба асаджваецца квасцаміад*іль траваны асадак высушваць трэ6а. „е награва
    Р сцерці з прымессю раслінных клеючых вяшчэстваў, то і атоы nZ™LTca«^C',₽aбУЙЦe■ КаЛ‘ вь,"алкова кашэвілі Х?а аХТ ГЭІУЮ ДараГуЮ Фарбу "'"’ДРа^ьнага „рь/ каГал Ха МаД"° М°Жа№ агР“"а«ь рад каршнавых ла. кау ад цемнамалінавага да жоўта-чырвонага колеру. Яны таксама ужываюцца ў акварэльнай і маслянай жывапісі
    Атрымліваюцца хармшавыя лак1 растварвннем атрыманага
    квасцовага асадку і прыліваннем да яго раствораў уксуснакіслага свінца, хлорыстага волава 1 іншых солей цяжкіх металаў.
    Кармін ужываўся для падфарэавання вінаў 1 харчовых, пераважна кандытарскіх, прадуктаў. Лакі яго ішлі, апрача афарбоўкі прадзіва і тканін у сітца-набіўной і абойнай справе і для прыгатавання чырвонага чарніла.
    Усё гэта было і быллём парасло. Хоць і зараз у некаторых дапаможніках хімічнай тэхналогіі гаворыцца аб ужыванні кашэнілі для фарбавання, але нідзе яна цяпер ужо для гэтага не ўжываецца: яе выцеснілі танныя і не ўступаючыя ёй анілінавыя фарбы.
    ЗОЛАТА РАСТВАРЫМАЕ і РАСТВОРАНАЕ
    У цяжкія часы сярэдневякоўя хімія, праследуемая інквізіцыяй, вырадзілася ў алхімію—тайнае веданне, паставіўшае сабе галоўнай мэтай ператварэнне простых металаў у золата.
    Памятаеце, што гаворыць Гогаль аб чалавечай прагнасці да ведаў, не патухаючым і ў сярэднія вякі?
    .... А заняткі алхіміяй, якая лічылася ключом да ўсіх ведаў, вянцом вучонасці сярэдніх вякоў, у якой заключалася дзіцячае жаданне адкрыць самы дасканалы метал, які-б даставіў чалавеку ўсёі.г Уявіце сабе які-небудзь германскі горад у сярэднія вякі, гэтыя вузенькія, няправільныя вуліцы, высокія стракатыя гатычныя домікі, і сярод іх які-небудзь старэнькі домік, які амаль валіцца, лічыцца пакінутым жыхарамі, па растрэснуўшыхся сценах якога лепіцца мох і старасць, вокны глуха закалочаны,— гэта жыллё алхіміка. Нічога не гаворыць у 1м аб прысутнасці жывучага, але ў глухую ноч блакітнаваты дым дакладвае аб няспынным бодрстваванні старца, ужо пасівеўшага ў сваіх шуканнях, алё ўсё яшчэ неразлучнага з надзеяй,—і благачасцівы рамеснік сярэдніх вякоў са страхам бяжыць ад жылля, дзе, па яго думцы, духі аснавалі прытулак свой і дзе, замест духаў, аснавала жыллё незгасальнае жаданне, непераадольная дапытлівасць, якая жыве толькі сабой і распальваейда сабою-ж, якая ўзгараецца нават ад няўдачы,—першапачатковая стыхія ўсяго еўрапейскага духа,—якую дарэмна праследуе інквізіцыя, пранікаючы ва ўсе тайны мышлення чалавека: яна вырываецца міма і, ахопленая страхам, яшчэ з большай асалодай аддаецца сваім заняткам01).
    У прыгожай казцы „Что рассказывал ветер о Вальдемаре До н его дочерях" Андэрсен так апісвае сярэдневяковага здабы-
    і) Н. В. Гогол ь —.0 средннх веках1.
    вальніка золата: „Вальдэмар До быў горды і смелы, але таксама 1 ведаючы. Ён многа ведаў. Усе гэта бачылі, усе аб гэтым шапталіся. Агонь пылаў у яго ў пак-оі нават летам, а дзверы зауседы былі на замку; ён працаваў там дні і ночы, але не любіў размаўляць аб сваёй рабоце: сілы прыроды трэба выпрабоўваць у цішыні. Хутка, хутка ён знойдзе самае лепшае самае каштоўнае на свеце—чырвонае золата.
    „Ад дыму і попелу, ад клопатаў 1 бяссонных начэй валасы 1 барада Вальдэмара До пасівелі, скура на твары зморшчылася і пажаўцела, але вочы па-ранейшаму гарэлі прагным блескам У чаканні золата, жаданага золата.
    „Але вось зазваніў звон, у небе зайграла сонейка. Вальдэмар До ліхарадачна працаваў усю ноч, варыў, ахалоджваў, мяшаў,. пераганяў. Ен цяжка ўздыхаў, горача маліўся і сядзеў за работай, баючыся перавесці дух. Лямпа яго патухла, але вугаллі ачага асвятлялі бледны твар і ўваліўшыяся вочы. Раптам яны расшырыліся. Глядзі ў шкляны сасуд. Блішчыць... Гарыць, як жар Нешта яркае, цяжкае. Ён падымае сасуд рукой, якая дрыжыць, і, задыхаючыся ад хвалявання, усклікае: „Золата! Золата!"
    „Ен выпраміўся і высока падняў скарб, які ляжаў у вялікім шкляным сасудзе. „Знайшоў! Знайшоў! ч3олата!“—закрычаў ён і працягнуў сасуд дочкам, але... рука яго здрыганулася, сасуд упаў на падлогу і разбіўся ўшчэнт. Апошні радужны мыльны пузыр надзеі лопнуў".
    Паспрабуем і мы, па прыкладу алхімікаў, пашукаць спосаб атрымання „золата з вады“.
    Пакуль вы чыталі ўрыўкі з Гогаля і Андэрсена, я закіпяціў У двух колбах ваду. Выліваю з іх кіпяток у трэцюю, большай умяшчальнасці, пакрываю яе хусткай і вымаўляю нейкае „таямнічае заклінанне*.
    Гатова! Знімаю хустку і перадаю вам астыўшую колбу.
    „Якая прыгожасць! Які блеск! Яна ўся напоўнена найдрабнейшымі чашуйкамі золата, якія так і іскрацца ў праменнях сонца.
    Стаўлю потым колбу на сетку, якая ляжыць на трыножніку, запальваю пад сеткай спіртавую лямпачку,—і праз некалькі мінут „золата” як не бывала: яно цалкам растварылася ў кіпячонай вадзе.
    Няма патрэбы, вядома, гаварыць, што гэта і не было золата.
    Уколбачках асобна я ўскіпяціў растворы уксуснакіслага свінца (ядавіты!) у дыстыліраванай вадзе і ёдзістага калія (ужываецца як лякарства). Зліваючы іх разам, атрымаем шляхам абменнага
    разлажэння гэтых солей дзве новых—уксуснакіслы калій, які астаўся ў растворы і ёдзісты свінец. Апошні раствараецца толькі ў гарачай вадзе, а пры ахаладжэнні раствору выпадае з яго ў выглядзе дробных чашуйчатых крышталікаў з залатым блескам.
    Гэта, бадай, самы прыгожы з усіх хімічных доследаў.
    Па поваду знешняга падабенства крышталічнага ёдзістага свінца з крупінкамі золата і яго растварымасці ў вадзе мне хочацца сказаць некалькі слоў аб памылцы сярэдневяковых алхімікаў і аб магчымасці сапраўднага атрымання золата з іншых вяшчэстваў, а таксама і здабывання яго з вады.
    Алхімікі верылі ў існаванне „пярвічнай матэрыі" і не адрознівалі паняццяў аб складаных і простых вяшчэствах. Іх памылка састаяла ў тым, што яны ўсю сваю ўвагу звярнулі на фізічныя ўласцівасці цел, а не на іх хімічны састаў. Яны спадзяваліся, што, камбінуючы розныя вяшчэствы, уладаючыя асобнымі ўласцівасцямі золата, можна, у канцы канцоў, атрымаць і само золата. У асаблівасці паланіла іх думка ператварыць у золата цяжкую і бліскучую ртуць, надаўшы ёй цвёрдасць і жоўты ко лер. Таму звычайна яны і змешвалі яе для гэтага з цвёрдай і жоўтай серай. Па 1х думцы, сера павінна была надаць ртуці нехапаючыя апошняй уласцівасці. У гэтым выпадку яны ўпадалі ў глыбокую памылку, бо, злучаючыся, вяшчэствы трацяць свае фізічныя ўласцівасці і набываюць новыя. Так, сера, злучаючыся з ртуццю, давала зусім не золата і нават не новы метал, ачырвоную фарбу—кінавар. Затое яны выпадкова аказаліся правымі ў меркаванні, што ёсць нейкая сувязь паміж золатам і ртуццю.
    У 1924 г., адзін германскі вучоны, прапускаючы праз ртутныя пары электрычны ток высокага напружання, ператварыў, як ён думаў, пасля доўгага часу, частку ртуці,—праўда, вельмі нязначную,—у золата.
    Гэтае адкрыццё было абвергнута далейшымі доследамі, але ва ўсякім выпадку яно не мае практычнага значэння: такое штучнае золата абышлося-б у 10 000 разоў даражэй здабываемага ў золатаносных пародах; з тэарэтычнага-ж боку яно было-б вельмі цікава, лішні раз даказваючы, што падзел вяшчэстваў на складаныя і простыя, які трымаўся звыш ста год,—чыста ўмоўны.
    Між іншым, для хіміка-практыка гэта мала змяняе справу, бо атрымліваць штучнае золата заводскім шляхам наўрад ці калі-небудзь будзе даступна. Хутчэй мы можам разлічаць навучыцца выдзяляць яго з марской вады.
    Чаго толькі не змяшчае ў сабе вада мораў і акіянаў! Абмываючы берагі кантынентаў і астравоў, жывячыся водамі рэк, якія збягаюць з усёй паверхні сушы, за мільёны вякоў свайго існавання акіяны накапілі ў сабе каласальныя запасы розных хімічных злучэнняў, вышчалачваемых вадою з зямной кары.
    У ліку гэтых вяшчэстваў выяўлена ў марской вадзе і золата ў выглядзе злучэння з хлорам.
    Але які-ж гэта слабы раствор!
    У 200000 тонах акіянскай вады знаходзіцца не больш аднаго грама золата (а па навейшых аналізах нават і таго менш). Самыя бедныя зямныя золатаносныя пароды, распрацоўка якіх ужо амаль не апраўдваецца, маюць у 1200 разоў больш гэтага метала.
    Але затое колькасць вады ў акіянах настолькі каласальна вялікая (1200 000 000 куб. кілометраў), што, калі-б выдзеліць з яе ўсё гэта золата, яго атрымалася-б каля 4 мільярдаў тон.
    Усё насельніцгва зямнога шара вылічваецца прыблізна ў 2 мільярды. На долю кожнага з нас, значыцца, прыпадае тэарэтычна каля двух тон марскога золата.
    Столькі важыць залатая пліта даўжынёю і шырынёю ў адзін метр 1 таўшчынёю ў дэцыметр!
    He думайце, што спроб хімічнага здабывання золата з нетраў акіяна не рабілася.
    !х было многа, некаторыя з іх былі з навуковага пункту гледжання больш або менш удалыя, але з эканамічнага боку ўсе яны пакуль не больш ласпяховы, чым спробы старажытных алхімікаў ператварыць у золата танныя металы.
    Золата акіянаў чакае яшчэ таго хіміка, які знойдзе танны спосаб выцягнуць яго на паверхню. Між іншым да таго часу яно перастане быць мярылам цаны. У будучым, калі капіталістычны лад усюды будзе зніштожан, золата зробіцца такім-жа тэхнічна ўжываемым металам, як і ўсе астатнія.
    Г Л A В A HI
    НЕБЯСПЕЧНЫЯ ГАЗЫ
    Многа гадоў таму назад адзін вядомы вучоны пісаў другому: „Апішу вам дослед страшны і жудасны...“,—а гутарка-та ішла ўсяго толькі аб разрадзе лейдэнскай банкі, доследы з якой цяпер бязбоязна робіць любы школьнік.
    Аднак, вучоны быў праў, называючы дослед „жудасным", таму што ён іншы раз аканчваўся смерцю эксперыментатара (напрыклад, смерць Допельмейера ў 1750 г.).
    Адчаго-ж тое, што здавалася раней страшным, ды і на самай справе такім было, цяпер нікога не палохае? '
    Адтаго, што людзі навучыліся як трэба абыходзіцца з лейдэнскай банкай, каб яе разрадам не рабіць шкоды ні сабе, ні іншым.
    Хіміку іншы раз прыходзіцца мець справу з вяшчзствамі куды больш небяспечнымі лейдэнскай банкі.
    Нават пры самьш павярхоўным знаёмстве згэтай дабрадзейнай, але і грознай навукай нельга ўнікнуць сустрэчы з вяшчэствамі, якія могуць аказацца вельмі небяспечнымі пры няўмелым абыходжанні з імі.
    Нямала хімікаў паплацілася здароўем і нават жыццём, уперіпыню працуючы з такімі вяшчэствамі.