Цікавая хімія
Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі
Памер: 75с.
Мінск 1936
Згодна паведамлення француза Дзю-Тэртра, гэты сродак садзейнічаў вынаходству газавай маскі.
„Пар перцу раздражае слізістыя абалонкі носа і бронхі так сільна, што можа павесці да смерці, калі не пакінуць атручанай прасторы або не ўжыць сродку, які састаіць у змочванні хусткі ў моцным уксусе і завязванні ім носа, каб нейтралізаваць шкоднае дзеянне перцу“.
„Дзеючая частка кайенскага перцу называецца капсітын. Мы ведаем, што ён выклікае раздражэнне слізістых абалонак і дыхальных шляхоў; гэта было вядома і індзейцам, 1 таму ва ўжытай імі ваеннай хіміі за імі можна прызнаць большыя за-
слугі, чым за блізкімі да іх па pace першабытнымі жыхарамі Канады, аб якіх яшчэ ў 1558 г. расказвалі, што яны ўмеюць зніштажаць нападаючага непрыяцеля парам тлушчаў і пахам нейкіх раслін. Для гэтай мэты яны перад нападам ворага збіралі хвораст, прапітвалі яго рыбным тлушчам і запальвалі, кідаючы ў агонь высушаныя лісці некаторых дрэваў“.
Такім чынам „нішто не нова пад луной“. Слёзатачывае вешчаство, акралеін, які выдзяляецца гарашчым тлушчам, аказваецца, ужываўся ледзь не за 400 год да нашага часу. Ды і прататып цяперашніх процігазавых масак таксама быў яшчэ тады вядомы.
Аднак, цяперашняя газавая або хімічная вайна ані не падобна на „перачную“ хімію старажытных. Магутна развітая хімічная прамысловасць: выраб азотнай, сернай і інш. кіслот і рознастайных газаў дала магчымасць імперыялістам упершыню шырока ўжыць хімічныя спосабы нападу ў час вайны 1914—18 гг.
Вось як карцінна апісвае Л. Нікулін газавую атаку хлорам і яе забойственныя вынікі.
„Яшчэ было далёка да рассвітання, але вецер дуў з захаду прама ў твар, 1 гэта быў не перадранішні вецер, а знак перамены надвор'я. Воблакі стаялі на захадзе нізкай сцяной, і аД гэтага цёмная ноч была яшчэ цямней.
1 раптам нешта адразу зарухалася, зашавялілася, завагалася спераду за касагорам, дзе ляжалі ў акопах немцы. Там пелі ражкі, там рухаліся незлічоныя людскія масы. У рускіх акопах прыпалі да бруствераў назіральнікі. Па ўсёй лініі білі газавую трывогу, і дымяшчыміся, вагаючыміся жоўтымі языкамі запальваліся ў акопах кастры.
Газавы назіральнік глядзеў у цемру і, сціскаючы зубы, біў штыхом па падвешанаму кавалку рэльсы. Свісцелі дзяжурныя, змены выбягалі з бліндажоў і расцякаліся па акопах. Плясалі велізарныя, нязграбныя цені ад пылаючых кастроў. Палілі кастры, каб дымам спыніць газ. Цяжкі, ужо яўны, гнілы пах газу быў у здрадніцкім, ласкавым ветры захаду. Маскі процігазаў нязграбнымі наростамі, агіднай пухлінай бялелі на тварах. Плясалі цені кастроў, калыхалася полымя, але ад гэтага яшчэ страшнейшай была цемра, ноч за акопамі, яшчэ больш трывожнай была цішыня. Затым раптам узмятнуліся, узнімаючыся ў неба вогненналіловымі змеямі, ракеты. Неба трэснула напалам, і ўдоўж усяго фронта, з поўдня на поўнач, абрушыўся на рускія акопы страшэнны раскалены град. He было чутна ні асобных разрываў, ні прывычнага частага кулямётнага хлопання. Неперарыўны аглу-
ш альны грохат, неперарыўнае клакатанне разрываў на многія вёрсты удоўж і ў глубіню фронта. У роспачы, без парадку палілі на другой лініі рускія вінтоўкі, хоць страляць не было куды. Спераду, у першай лініі, можа быць яшчэ былі свае. Але душны рвотны муцячы пах газаў, плач і стагнанні ішлі адтуль, гудзела і дрыжэла ад вар'яцкай пальбы зямля, і мяшаўся розум, пальцы сударажна націскалі курок, і рукі шчоўкалі затворамі.
Нібы страшэнныя, гіганцкія каўры выбівалі страшэнныя гіганцкія рукі над праклятым полем. Вой і стагнанні стаялі над экопамі. Корчачыся ў крыві 1 гразі, падалі людзі і паўзлі, блытаючыся ў сваіх і чужых унутранасцях. Едкі, паўзучы, нябачны ў цемры газ насычаў гіпасульфіт дрэнных процігазаў, раз'ядаў лёгкія, і людзі кідаліся з акопаў і беглі па зрытаму варонкамі полю, раптам спыняліся, як укопаныя і, насцігнутыя свінцом, валіліся тварам уніз“.
Гэта карціна газавай атакі хлорам з часоў сусветнай бойні 1914—18 гг. Хлор выпускаецца па ветру з балонаў. Пры раптоўнай перамене напрамку ветра газавая хваля ішла назад і атручвала тых, хто яе паслаў. Такія выпадкі бывалі.
Хлор цяпер параўнаўча „нявінны“ газ. К канцу вайны, а тым больш за гады, прайшоўшыя пасля яе, хімікі імперыялістычных краін „удасканалілі" як узрыўчатыя, так і атручваючыя вяшчэствы і спосабы дзеяння імі. \
Цяжка прадсказаць, якія газы або іншыя атручваючыя вяшчэствы будуць ужывацца ў будучай вайне, але ў 1914—18 гг. для гэтай мэты бралі галоўным чынам хлор і яго выводныя.
Выйдзем у сад, і я пазнаёмлю вас з гэтым газам, таму што, здабываючы яго ў пакоі, мы рызыкуем апынуцца ў становішчы аднаго хіміка-дылетанта, які сваімі доследамі перапалохаў усіх жыхароў шматпавярховага дома.
Каб самому эксперыментатару не зрабіцца афярай газу, лепш, робячы доследы, дыхаць праз хустку, змочаную растворам гіпасульфіта натрыя. Тэхнікі так і завуць яго антыхлорэм, ужываючы для выдалення слядоў хлора з адбельваемых апошнім прадзіва, тканін і папяровай масы.
Наогул, трэба заўважыць, што хлор задоўга да скарыстання ў ваеннай справе прыгатаўляўся ў вялікіх колькасцях для розных тэхнічных мэт, а практыка вайны прывяла да ўжывання хлора ў земляробстве для атручвання шкоднікаў расліннасш. Ім-жа атручваюць разноснікаў чумных бактэрый. У выглядзе бялільнай вапны 1 хлорнай вады гэты газ з'яўляецца выпрабаваным дэзінфекцыйным сродкам. Параўнаўча нядаўна медыкі
навучыліся дэзінфіцыраваць ім жывы арганізм чалавека. Аказваецца, што калі ўдыханне паветра, якое змяшчае дастатковую прымесь хлора, выклікае ўдушша і нават смерць, то паветра з вельмі нязначныМ змяшчэннем хлора вылечвае ад грыпа і іншых хвароб дыхальных шляхоў, забіваючы хваробатворных мікробаў, але не разбураючы тканак арганізма.
Але самае цікавае, што хлор, будучы сам баявым газам, служыць сродкам аховы ад дзеяння яшчэ больш страшнага, чым ён газу іпрыта (гарчычнага газу). Іпрыт—гэта таксама адно з складаных вывадных хлора. He спалохайцеся яго навуковай назвы: дыхлордыэтылсульфід.
Хімік які ўпершыню яго адкрыў, пісаў аб ім: „Дзіўна, як вешчаство, з выгляду такое безабіднае, мала лятучае, амаль нерастварымае ў вадзе, са слабым пахам, з зусім нентральнан рэакцыяй і з хімічнай структурай, пры якой зусім нельга дапускаць такіх небяспечных уласцівасцей,-аказвае такое сільнае ДЗСАтрэба аддаць справядлівасць, дзеянне іпрыта надзвычан
Цяжкія апальванні скуры, цяжка зажываючыя, гноячыяся язвы, гнойнае ўспаленне лёгкіх, слепата, бранхіт, ліхарадка, н рэшце—смерць, як вынікі атручэння іпрытам.
Гэтая масляністая бескаляровая вадкасць, разлітая на яконнебудзь прасторы, можа трымацца ў глебе на працягу месяцау, увесь час робячы мясцовасць неабітальнай.
Сродак яго абеззаражвання—нейгралізацыя іпрыта хлорам. Як тут не ўспомніць прыказку: „клін клінам вышыбаюць .
Разам з гэтым скажу, што яшчэ больш жудаснае чым іпрыт другое складанае выводнае хлора, мыш'яка, вуглерода і вадаро^-люізіт, хоць не выпрабаваны на палях бонкі, алеякі практыкаваўся капіталістамі для „бяскроўнага“ разгону рао дэманстрацый і стачачнікаў. Яго называюць „смяртэльнан •
Дапускаюць, што 50 аэрапланаў, якія нясуць начыненыя люізіта . бомбы, могуць зніштожыць усё насельніцтва Нью-Іёрка...
Што адно і тое самае вешчаство можа з'яўляцца і ядам, і лякарствам, хімікам даўно вядома.
Напрыклад, іпрыт у пэўнай дозе і сумесі ўжо выпрабоувауся ў якасці сродку для лячэння сухотаў.
Хто-ж у наш час не ведае, што такія страшныя яды, як мыш'як, стрыхнін, сінільная кіслата 1 інш. з поспехам ужываюцца ў медыцыне? Нявінныя лаўравішнёвыя каплі змяшчаюць
сінільную кіслагу, адна капля якой, калі яе ўзяць у чыстым выглядзе, здольна ўмярцвіць каня.
Начальнік хімічнай службы ЗША сказаў, што з часу вынаходства пораху нішто не ўнясло такіх змяненняў у спосабе вядзення вайны, як атрутныя вяшчэствы. 3 моманту, калі дзеянне гэтых вяшчэстваў зробіцца незалежным ад надвор'я, метады вайны рэзка зменяцца. Адзежа байцоў павінна стаць газанепранікальнай, яда выключна кансерваванай, у запаяных бляшанках, цяга выключна механічнай. Сховішчы павінны мець прыток кісларода і інш. і інш.
Страшная рэч ураганны артылерыйскі абстрэл!... А ведаеце, які нязначны эфект ён дае ў параўнанні з колькасцю выпушчанага метала?
Вось лічбы: працяглы абстрэл 25 000 знарадаў даў 2 забітых і 25 параненых, столькі-ж знарадаў з атручваючымі вяшчэствамі вывелі са строю 300 чалавек.
Трудна, вядома, сказаць, якія іменна атручваючыя вяшчэствы шляхам газавых атак і „хімічных“ бомб, скідваемых з аэрапланаў, прыменяць імперыялістычныя дзяржавы ў падрыхтоўваемых імі войнах.
Адно несумненна,—піто вучыцца ахове ад атручвання „ваенным газам“ павінен кожны з нас.
Уступайце ў Асоавіяхім, ён навучыць вас практычным ,мерам барацьбы з небяспекай атручвання.
Адна з лепшых мер—процігаз, г. зн. ахоўная маска або касцюм. Надзеўшы іх, чалавек дыхае праз вяшчэствы, звязваючыя хімічна вяшчэствы атрутныя, значыцца, абясшкоджваючыя іх, ахоўвае скурныя пакровы.
Цяпер ужо выпрацаваны і універсальныя процігазы, якія дазваляюць звыш гадзіны аставацца ў атмасферы, у якой у момант гіне ўсякая жывая істота, не забяспечаная процігазам.
Добра развітая хімічная прамысловасць і хімічная граматнасць мас—вось лепшая ахова ад страшных газаў.
Канчаткова-ж пазбавіць чалавецтва ад іх і ад вайны наогул замена капіталістычнага ладу соцыялістычным, бяскласавым грамадствам.
Ну вось ідзем у сад, апарат для атрымання прабацькі ўсіх ваенных газаў мною там ужо сабраны 1 гатоў для агляду.
Ён нескладаны і састаіць з колбы з варонкай і газаадводнай трубкай, апушчанай прама на дно шклянога цыліндра для збору газу.
Цыліндр зверху прыкрыты кавалкам картону з адтулінай для трубкі.
Хлор у два з палавінай разы цяжэйшы паветра, так што яго можна, асабліва на адкрытым паветры, збіраць такім спрошчаным спосабам. У вадзе-ж ён добра раствараецца,—у халоднай лепш, чым у гарачай; таму, калі збіраць яго пад вадою, як мы гэта рабілі з вадародам, то ваду трэба браць як можна больш гарачую, хоць пры гэтым цяжка ўнікнуць лопання сасудаў для збору газу.
У колбе знаходзіцца цеста з перакісу марганца з салянай кіслатой. Колба стаіць на трыножніку, пакрытым дротавай асбеставанай сеткай (для роўнамернага награвання колбы), пад якую я паставіў спіртавую лямпачку. Награваць трэба злёгку.