• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цікавая хімія

    Цікавая хімія


    Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі
    Памер: 75с.
    Мінск 1936
    45.18 МБ
    Гэтыя прыборы бываюць фізічнымі, хімічнымі і электрычнымі. Сучасная тэхніка сумела аднак гэты страшны газ ужыць
    з карысцю для справы.
    БЛАКІТНЫ I ВАДЗЯНЫ ГАЗЫ
    Трэба аддаць справядлівасць тэхнікзм, што яны надзвычай любяць прыдумваць зусім няўдалыя назвы, якія ставяць утупік непасвечаных. Хімія не ведае блакітнага газу. Так празвалі амерыканскія тэхнікі атрымліваемы наўмысля ў вялікіх колькасцях вокіс вуглерода, таму што гэты газ гарыць блакітным полымем. Вы самі, мабыць не раз любаваліся яго блакітнымі аганькамі, гледзячы ў гарашчую печ.
    Атрымліваюць яго спальваннем танных сартоў паліва, якія не развіваюць пры згаранні вялікага жару. Гарашчы газ накіроўваюць насустрач току штучна нагрэтага паветра, сумесь успыхвае і згарае і канчатковы прадукт акіслення вуглерода— у вугальны. ангідрыд (вуглекіслы газ). Тэмпература такога полымя даходзіць да 1000°, і яно ўжываецца там, дзе патрабуецца не толькі вялікая колькасць цяпла, але і сільны жар: у металургіі, у шкляной вытворчасці, для руху і асвятлення.
    Філалагічны кур'ёз. У тэхніцы ўжываецца яшчэ адзін газ з утрыманнем да 25 проц. блакітнага газу, г. зн. вокісу вуглерода і называеццаён бдіугхз. Па-нямецку слова Ыан зяачыць сіні.
    Але правільная яго назва: газ інжынера Блау, па прозвішчу асобы, якая прапанавала яго ўжыванне, а не „сіні газ“. Такім газам, між іншым, жывяцца маторы дырыжабля „Цеппелнн-127“.
    Што датычыць вадзянога газу, то фізік і хімік назавуць вадзяным газам, г. зн. вадой у газападобным стане, вадзяны пар, перагрэты да такой тэмпературы (звыш 1000°), пры якой ягоніякім ціскам нельга згусціць у вадкасць.
    Тэхнік-жа называе „вадзяным парам“ гарачую сумесь вокісу вуглерода з вадародам, якая атрымліваецца пры разлажэнні раскаленым вугалем вады, пульверызуемай на яго паверхню ў выглядзе пылу або пускаемай у выглядзе струменя пару. Вугаль пры гэтым злучаецца з кіслародам вады ў вокіс вуглерода, а вадарод асвабаджаецца. У лішку паветра такая сумесь газаў згарае, прычым вокіс вуглерода ператвараецца ў няздольны да далейшага гарэння вугальны ангідрыд, а вадарод—назад у ваду.
    Сказанае адначасова аб'ясняе нам, чаму ў кузнях, каб узмацніць жар, пырскаюць у вугаль ваду, і чаму тушэнне вялікага пажару тонкімі струменьчыкамі вады з ручных пажарных насосаў не толькі не тушыць, але ўзмацняе полымя.
    ГАЗЫ ДЫХАННЯ I ГАРЭННЯ
    Адзін англійскі хімік сказаў, што паэт, які ўпершыню ўпадобіў жыццё гарэнню свечкі, быў бліжэй да ісціны, чым сам гэта думаў.
    Запалім свечку. Дакранемся яе полымя халодным уцюгом. На ім, як і пры дакрананні да полымя вадарода, мы заўважым каплі вады, але, апрача таго, яшчэ і сажу.
    Паставім агарак свечкі ў высокі шкляны цыліндр (хоць-бы ў банку ад варэння). Пагарэўшы некаторы час, свечка патухне. Ульём у сасуд вапеннай вады—вада памутнее.
    Падыхаем ва халоднае шкло,—яно „за-
    ro.v. хо. ьыдылсем
    вугальны газ. пацее-, пакрыецца дробнымі каплямі вады.
    Будзем дыхаць праз налітую ў шклянку празрыстую вапенную ваду, спусціўшы ў яе адзін канец шкляной трубкі, а другі трымаючы ў роце (рыс. 23). Удыхайце пры гэтым паветра носам, і, затрымаўшы яго ў лёгкіх секунд на пяць, выдыхайце ротам праз трубачку: вада зноў-такі памутнее. Памутненне ў абодвух выпадках залежыць ад аднойітой-жа
    прычыны: ад наяўнасці злучэння вуглерода з кіслародам. Гэта
    зугальны газ, або больш навукова—вугальяы ангідрыд. 3 вадой ён дае слабую вугальную кіслату, але часта нават у падручніках хіміі і самы газ называюць вуглекіслым газам, a то 1 прама—вуглекіслатой.
    Значыцца, як пры гарэнні, так і пры дыханні выдзяляюцца адны 1 тыя-ж прадукты: вада і вугальны ангідрыд.
    Калі-б мы ў першым доследзе, з якога пачаліся нашы гутаркі, замест магнія ўзялі ядавіты фосфар *), то дослед паказаў-бы нам, што толькі пятая частка паветра,—кісларод, у ім раствораны, падтрымлівае гарэнне. Калі б мы мелі лютасць памясціць пад шкляны каўпак, пагружаны краямі ў ваду, якое-небудзь жывое стварэнне, яно-б задыхнулася раней, чым вада паднялася-б у каўпаку.
    Чаму-ж?
    Таму шго фосфар, які прагна злучаецца з кіслародам, перастане гарэць толькі тады, калі спаліць увесь кісларод (г. зн. зрасходуе яго на спальванне), а жывая істота памрэ ўжо пры недахопе апошняга.
    Павінен агаварыцца: не ўсякая жывая істота. Ёсць бактэрыі, якія дыхаюць серай, ёсць жывыя істоты, для якіх кісларод—яд.
    ГАЗ, У ЯКІМ ГАРЫЦЬ ЖАЛЕЗА
    Калі-б паветра не змяшчала азота, а цалкам састаяла з кісларода, жыццё арганізма развілося-б, вядома, прыстасаваўіпыся да дыхання чыстым кіслародам. Адным быў-бы небяспечны такі састаў атмасферы: гаручасцю ў ёй большасці акружаючых нас прадметаў.
    Страшнымі з'яўляюцца і цяпер пажары ў вёсках і гарадах з перавагай драўляных збудаванняў, але ў многа разоў болыпай была-б небяспека, калі-б паветра не састаяла на 4/5 з азота, які не падтрымлівае гарэння. У ім тады гарэлі-б не толькі вугаль і дрэва, але і большасць металаў. Згарэлі-б лёгка не адны драўляныя хаты і дамы, але і жалезныя масты, і рэльсы, і гіганцкія марскія судны.
    і Фосфар вядомы ў двух відах: жоўты.—агненгбяспечны, свеціцца ў цемнаце 1 вельмі ядавіты. 3 яго награваннем без доступу паветра атрымліваюць безапасны чырвоны фосфар.
    Хімічны парадокс: з'яўляючыся сільным ядам у чыстым выглядзе, фосфар у яго злучэннях—неабходная састаўная частка нашай ежы. Выдзеліўшы з чала. вечага арганізма ўвесь знаходзячыйс.я ў ім фосфар у выглядзе жоўтага фосфара можна атруціць ім смяртэльна 250000 чалавек.
    Каб паказаць прыклады гаручасці ў чыстым кіслародзе вяшчэстваў, якія не гараць або толькі тлеюць у паветры, здабудзем крыху гэтага газу.
    Ёсць шмат спосабаў выдзеліць яго ў чыстым выглядзе. У тэхніцы ён атрымліваецца згушчэннем паветра сільным ціскам да 200 атмасфер і ахалоджаннем (да—180°). Пры выпарэнн[ такога вадкага паветра з яго раней за ўсё выкіпае азот. Астаўшыйся кісларод прадстаўляе сабой сільна магнітную вадкасць прыгожага сіняга колеру. Ужываецца ён для аўтагеннай зваркі і рэзкі металаў: спальваючы ў асобых гарэлках вадарод у струмені чыстага кісларода„ атрымліваюць доўгае і вострае полымя, якое мае тэмпературу ў 2000°. Стальны выраб пранізваецца ім наскрозь раней, чым уся маса метала паспее прыкметна нагрэцца; тоўстыя лісты кацельнага жалеза рэжуцца, як масла нажом.
    Атрымліваюць кісларод і інакш. Так, вокіс барыя!) пры награванні
    Рыс. 24. Рэзка метала аўтагенам. далучае да сябе кісла-
    род, ператвараючыся ў перакіс барыя, а гэты перакіс пры больш сільным накальванні зноў яго выдзяляе. У апошнія гады кісларод з паветра атрымліваюць падобньш спосабам, толькі замест вокісу барыя карыстаюцца іншым, больш складаным па саставу вешчаством. У падручніках хіміі звычайна ўказваюць на атрыманне кісларода разлажэннем вокісу ртуці або сумесі хлорнаватакаліевай солі (берталетавай) і перакісу марганца (піралюзіта). Першы спосаб прыгодзен для атрымання вельмі нязначных колькасцей газу, другі не безапасны, і абодва патрабуюць сільнага награвання.
    Лепш за ўсё ілюстраваць небяспеку берталетавай солі, гэтага нявіннага лякарства для паласканяя горла ), такой карцінкай:
    „Выпадак выдзялення найбольшай колькасці кісларода, якая толькі нам вядома, адбыўся 12 мая 1899 г. на хімічным заводзе
    і)	Метал, па сваіх хімічных уласцівасцях сходны з кальцыем.
    а) Між іншым для гэтай мэты ўрачы цяпер перасталі яе прапісваць.
    ў Сент-Геленсе дзякуючы таму, што бгрталетавая соль выпадкова вельмі нагрэлася. Каля 150 тон прыгатаванай солі, спакованай у бочках, знаходзіліся на складзе ў чаканні адпраўкі. Нейкім чынам Іскра ад бочкі, якую ўкатвалі ў памяшканне, дзе крышталізуюць соль, папала ў драўляную раму крышталізацыйнага чана. Дрэва гэтае, будучы прапітана бергалетавай соллю, было ў высокайступені здольна да ўспалымнення. Ісапраўды, успыхнуў страшэнны агонь, які падняўся ўверх, і праз некалькі мінут дах будынка быў ахоплен полымем. Тут адбылася страшная сцэна: неймаверны жар, накаляючы рад за радам шчыльна складзеныя бочкі з берталетавай соллю, выклікаў выдзяленне велізарнай колькасці чыстага кіслароднага газу, які разыходзіўся ва ўсе бакі. Усе драўляныя будынкі, пагружаныя такім чынам у атмасферу чыстага кісларода, гарэлі са страшэннай сілай, так што хутка ўвесь будынак раскаліўся дабела, гаручы з асляпляльным блескам, як у плавільнай печы. Нарэшце, калі кісларод не мог ужо больш дастаткова хутка выдзяляцца з бачонкаў, соль узарвалася.
    I што за ўзрыў!.. Два велізарных удары, хутка паследаваўшых адзін за другім, узвясцілі гораду аб няшчасці, якое здарылася, а клубы чорнага дыму, падняўшыяся ў выглядзе гіганцкага слупа, указвалі месца ўзрыву. Увесь завод разляцеўся ўшчэнт. Будынкі і склады зраўняліся з зямлёй. Вялікія перасоў'Ныя пад'ёмныя краны згарэлі, як спічкі. Вяршыня суседняга газгольдэра была разарвана ў кавалкі, і каля 4« мільёна куб. фут пылаючага газу ўзляцела ў паветра. Ляцячыя і гарашчыя галавешкі распаўсюджвалі пажар, які прадстаўляў сабой здзіўляючае відовішча велізарнага слупа полымя, са страшэнным рэвам падымаючагася на 500—600 футаў у вышыню. Удар быў такі страшны, што зямля завагалася, як пры землетрасенні. Дамы былі знесены, як ветрам; на цэлыя мілі ўсе шклы былі разбіты ўшчэнт гіганцкай паветранай хваляй, у той час, як увесь горад быў ахоплен панікай. Пасажыры поезда, які толькі што падыйшоў да станцыі, падвергліся страшэннаму перажыванню: хоць станцыя знаходзілася далёка ад месца ўзрыву, вагоны падскочылі на месцы і ўсе шклы былі разбіты, як быццам некім знарок і адразу.
    Мабыць, каля паўтара мільёна куб. футаў кіслароднага газу такім чынам адразу вылілася ў паветра. Гэтая катастрофа была простым паўтарэннем, толькі ў велізарных размерах, аднаго са
    і) Газахавальнік.
    здарэнняў, якія адбываюцца з усякім, пачынаючым практычна вывучаць хімію, іменна пры прыгатаванні кісларода награваннем берталетавай солі ‘).
    Ці не праўда, лепш кісларод дабываць як-небудзь інакш, безапасней? Так!
    І я раю атрымаць яго дзеяннем марганцава кіслага калія на перакіс вадарода.
    Тое і другое лёгка дастаць у любой аптэцы. Моцны раствор перакісу вадарода ўліце ў колбу з варонкай або двугорлую склянку, усыпце туды-ж марганцавакіслага калія і збірайце кісларод, які выдзяляецца, у цыліндры або бу-