• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цікавая хімія

    Цікавая хімія


    Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі
    Памер: 75с.
    Мінск 1936
    45.18 МБ
    Рыс. 25. Здабыванне кісларода. тэлькі, напоўненыя вадой і перавернутыя адтулінай уніз, у пнеўматычную ванну (рыс. 25). Словам так, як збіралі вадарод. Толькі вымаючы з ванны сасуды з газам, стаўце іх адтулінай уверх прыкрываючы матавай шкляной пласцінкай, таму што кісларод крыху цяжэйшы за паветра.
    рашком вокісу магнія і праз некаторы час паспрабуйце, як гавораць хімікі, рэакцыю вадкасці. He гледзячы на вельмі нязначную растварымасць вокісу магнія ў вадзе (з утварэннем гідрата вокісу), рэакцыя будзе слабашчолачная. Лакмусавая паперка афарбуецца ў сіняваты колер. Гэта паказвае, да чаго чулы лакмус да кіслот і шчолачаў, бо адна вагавая частка вокісу магнія раствараецца толькі ў 55000 частак вады.
    Падумайце, наколькі нязначная яе колькасць у тым аб'ёме вады, які знаходзіцца на дне вашай склянкі!
    ЖЫВЫЯ „МЕРЦВЯКГ
    Значна лягчэй афарбуецца лакмусавая папера ў сіні колер, калі паўтарыць апошні дослед, замяніўшы магній каліем або натрыем. Гэта вельмі лёгкія (лягчэйшыя за ваду) срабрыста-
    ГАРАШЧАЕ ЖАЛЕЗА
    Абкруціўшы вакол алоўка тонкі адпалены жалезны дротнасаджваюць на яго канец кавалачак пробкі, запальваюць апош-
    нюю і апускаюць дрот у сасуд з кіслародам. Можна прама ўкалоць свабодны канец дроту ў мяккую пробку і закрыць ёю склянку з газам. На дне склянкі трэба пакінуць крыху вады, г. зн. збіраючы ў яе кісларод, які выдзяляецца, не выцясняць ім з сасуда ўсю ваду. У гэтым выпадку акаліна (прадукты гарэння жалеза), якая атрымліваецца пры згаранні жалеза, астывае ў вадзе, a інакш дно склянкі можа лопнуць (рыс. 26).
    Набярыце кісларода ў бутлю з цём-
    Рыс. 26. Гарэнне жалеза ў кіслародзе.
    белыя ў свежым разрэзе, мяккія як воск металы, якія, падобна кальцыю, прыходзіцца захоўваць у карасіне. Яны таксама выдзяляюць з вады вадарод, але гэтая рэакцыя ідзе ў іх яшчэ больш энергічна, суправаджаючыся такім награваннем, што газ, які выдзяляецца, загараецца, а з ім разам пачынаюць гарэць і самі металы. Мы не будзем рабіць гэты дослед і вам не парэкамендуем,— ён часта суправаджаецца невялікім узрывам, які з'яўляецца небяспечным тым, што едкая вадкасць можа пырснуць у вочы і зрабіць непаправімае няшчасце. Я зараз хачу паказаць другі дослед.
    Рыс. 27. Гарэнне натрыя.
    Асцярожна, не кранаючыся натрыя рукамі, выняўшы яго пінцэтам з баначкі, аддзяляю нажом кавалачак, велічынёй у дробную
    гарошынку, выдаляю з яго карасін прамакальнай паперай, кладу метал у жалезную лыжачку, награючы ў полымі спіртовай лямпачкі.
    Натрый загарэўся, і я апускаю яго ў цыліндр з кіслародам ’) рыс. 27). Метал гарыць яркім полымем.
    Гляньце на мой твар, паглядзіце адзін на другога. Якія ва
    ўсіх нас страшныя, цёмныя твары „мерцвякоў".
    Агляніцеся навокал. Куды дзеліся яркія фарбы абстаноўкі? Якая бедная афарбоўка ўсіх акружаючых нас прадметаў!
    назялёнага
    шкла і запаліце ў ім лентачку
    шкло святло будзе такім яркім, што можа
    магнія (праз белае
    Такое вось дзеянне праменняў гарашчага натрыя.
    пашкодзіць вачам).
    Уліце ў сасуд вады, добра ўзбаўтайце з атрымаўшымся па-
    9 Д. Ма рт н н.—.Чудеса н завоевання хнмнн*.
    і) Каб вокіс натрыя не рассейваўся ў паветры пакоя, цыліндр трэба прыкрыць шклом, а пасля таго, як гарэнне скончыцца, уліць крыху вады і ўзбаўтаць. Утварыўшыйся едкі натр афарбоўвае лакмус у сіні колер.
    5. Цікацая хімія.
    Я абяцаў вам сказаць, што такое асновы.
    Пачаць з таго, што слова гэтае з'яўляецца прыкладам многіх слоў, перажыўшых сваё значэнне. Да Лавуазье, выясніўшап розніцу паміж складанымі і простымі вяшчэствамі, у навуцы панавала дзіўная гіпатэза флагістона, таямнічага флюіда (выцякання), які змяняў уласцівасці цел і іх цеплавую роўнавагу. Металы лічыліся злучэннем зямлістых вявічэстваў, з якіх яны выплаўляюцца, з флагістонам. Самыя вяшчэствы гэтыя прымаліся за простыя целы, „асновы“ металаў. У сапраўднасці гэта былі вокіслы іх, прадукты злучэння металаў з кіслародам.
    Калі абаронцам флагістона ўказвалі на факты, якія супярэчаць іх гіпотэзе, яны адказвалі: „тым горш для фактаў“, а на заўвагу, што руда заўсёды важыць больш, чым метал, які з яе выплаўляецца, гаварылі: „значыць флагістон мае адмоўную вагу“.
    Мы называем асновамі кіслародныя злучэнні металаў, якія даюць з кіслотамі солі.
    He ўсе металічныя руды—вокіслы, і не ўсе вокіслы металаў— асновы.
    Адзін і той-жа элемент, у залежнасці ад ступені акіслення, можа даваць вокіслы і асноўнага і кіслотнага характару. Так, мы яшчэ сустрэнемся ў нашых далейшых доследах з солямі жалеза, у якія гэты элемент уваходзіць і як метал і як металоід.
    Найбольш рэзка выражанымі асновамі з'яўляюцца вокіслы шчолачных металаў і нашатыряы спірт.
    Апошні, як вы ведаеце, прадстаўляе раствор аміяка ў вадзе, а аміяк (мы яшчэ пазнаёмімся з ім бліжэй)—гэта газ, які састаіць з азота і вадарода.
    Толькі самыя навейшыя даследаванні над будовай атамаў указваюць на зусім іншыя азначэнні паняццяў асноў і кіслот, чым прынятыя ў нашых падручніках, але тут не месца аб іх гаварыць.
    Дарэчы, аб словах і паняццях. Слова „кісларод* таксама не з самых удалых, таму што хоць вокіслы металоідаў і даюць, раствараючыся ў вадзе, кіслоты, але кіслоты, ды яшчэ такія сільныя, як саляная, могуць і не мець у сабе кісларода.
    Цікавая дэталь. Лацінская назва саляной кіслаты—acidum muriaticum. Хлор, які ў ёй знаходзіцца, лічылі вокіслам невядомага элемента мурыя, не жадаючы верыць, што можа існаваць кіслата, не змяшчаючая кісларода...
    ХІМІЯ НЕБА
    Помніце, у самым пачатку кнігі я сказаў аб хіміі, што „яна навучыла нас даведвацца аб саставе нябесных цел 1 нават вызначаць іх узрост"?
    Гзта было сказана не дзеля чырвонага слаўца. Вучоныя, сапраўды, знайшлі спосаб даведвацца, якія элементы ўваходзяць у састаў нябесных цел, і па саставу могуць меркаваць і аб іх узросце.
    Пачалося гэта з вывучэння святла, спраменьваемага натрыем у час гарэння.
    Раскаленае дабяла цвёрдае цела дае пры разлажэнні яго праменняў прызмай суцэльны сямікаляровы спектр. Калі прапусціць гэтыя праменні праз пары натрыя, то спектр аказваецца як-бы перарэзЯйым некалькімі чорнымі лініямі. Найбольш прыкметная, характэрная для натрыя лінія перарэзвае жоўтую частку спектра якраз там, дзе сам гарашчы натрый, які кідае праменні святла праз спектраскоп, даў-бы яркажоўтую рыску.
    Полымя кожнага элемента дае не суцэльны спектр, а перарыўны, які састаіць з асобных каляровых палос.
    Уважліва разглядаючы спектр сонца, расцягнуты ў даўжыню, знайшлі ў ім цёмныя лініі (фраунгоферэвы лініі), зусім дакладна супадаючыя з лініямі, уласцівымі натрыю.
    Што-ж гэта можа азначаць іншае, як не тое, што ў сонечнай сферы знаходзяцца пары натрыя?
    У далейшым, спачатку ў спектры сонца, а затым і іншых зорак, былі знойдзены лініі, характэрныя для іншых зямных элементаў. Але ў іх спектрах ёсць нямала і такіх ліній, якія не адпавядаюць вядомым нам вяшчэствам. Частку іх вучоныя нават ахрысцілі завочна і па месцу ліній у спектры вызначылі прыблізны характар гэтых пазаземных элементаў. Такімі з'яўляюцца: гелій, кароній, небулій^ і іншыя. Добрым доказам, што такое вызначэнне вяшчэстваў, якія знаходзяцца ад нас на галавакружыльных адлегласцях у мільярды мільярдаў кілометраў, не простая фантазія, а найвялікшае дасягненне чалавечай думкі, служыць гісторыя адкрыцця гелія. Пасля таго як ён быў знойдзен спектраскопам на Сонцы, яго ўдалося знайсці і на зямлі. Інакш сказаць, калі нейкі новы элемент быў знойдзен у зямных
    1) У апошні час, між Іншым, даказана, што лініі, якія прыпісваліся гіпатэтычнаму небулію, у сапраўднасці адпавядаюць наяўнасці на Сонцы азота і кісларода ў асобных станах іх атамаў.
    мінералах, яго спектральныя лініі з дакладнасцю супалі з лініямі гелія. Значыць, гэта і быў гелій!
    Нябесныя целы па іх спектрах падзяляюцца на целы, якія састаяць з вадарода і іншых газаў,—гэта найбольш маладыя. Затым заключаючыя ў сваім саставе пары металаў,—група болыа старая; і нарэшце, змяшчаю чыя вуглерод,—самыя старыя.
    Вядома, гэты „ўзрост зорак“ залежыць не толькі ад часу, які прайшоў з дня іх утварэння, але і ад іх размераў. Чым буйнейшае нябеснае цела, тым даўжэй астаецца яно „маладым“; чым менш яго маса, тым раней яно паспявае всастарыцца“.
    Гэтыя-ж назіранні над спектрамі зорак, а значыцца, над іх саставам, паказваюць нам, што 92 вядомых нам элементы не прадстаўляюць адпаведнай колькасці абсалютна незмяняемых першынёвых форм матэрыі. 3 цягам часу, вымяраемага, быць можа, мільёнамі нашых зямных год, „вадародныя" зоркі ператвараюцца ў зоркі „металічныя“. Адкуль-жа бяруцца ў іх гэтыя металы? Калі-небудзь астраномія, фізіка 1 хімія сумесна рашаць нам і гэтую задачу, і мы разгадаем тайну ўтварэння элементаў, як ужо пачалі разгадваць тайну іх будовы.
    Перамяшчэнне спектральных ліній элементаў, назіраемае пры вывучэнні спектраў так званых „нерухомых* зорак, да чырвонай або фіялетавай часткі спектра ўказвае на напрамак іх руху— да нас або ад нас. Велічыня-ж гэтага перамяшчэння дазваляе вызначыць скорасць руху зоркі.
    Вось да якіх дзіўных вынікаў прывёў вучоных просценькі дослед гарэння натрыя, які мы з вамі правялі.
    Дзіўная навука хімія!
    КУДЫ ДЗЕЎСЯ КАВАЛАЧАК ВУГАЛЮ?
    Апусцім у сасуд з кіслародам на жзлезнай лыжачцы кавалачак раскаленага дачырвона вугалю. Ён успыхне і згарыць беа астатку яркім полымем. Hi дыму, ні цвёрдага вокісу, як пасля гарэння металаў, у сасудзе не астанецца.
    Зніштажэнне матэрыі?..
    He! Лавуазье больш ста год таму назад даказаў, што вешча-
    ство не зніштажаецца ніякімі рэакцыямі, што змяняюцца толькі яго ўласцівасці.
    Можна зрабіць гэты дослед, памяшчаючы герметычна закрыты сасуд з кіслародам на чашку вясоў. Да і пасля спальвання ў ім вугалю вага яго астаецца тая-ж. Згараючы, вугаль злучыўся з кіслародам і ўтзарыў нябачны вуглекіслы газ. Яго прысутнасць можна выявіць, пераліваючы газ у сасуд з гарашчымі агар-
    камі (рыс. 28). Па меры таго, як сасуд напаўняецца вугальным акгідрыдам, агаркі тухнуць адзін за другім ад самага маленькага
    1	канчаючы самым высокім.
    Мы таксама ўжо вецаем, што ад гэтага газу мутнее вапенная вадл *).
    Чаму?
    Таму што газ, злучаючыся з вапнай (гідратам вокісу кальцыя), дае нерастваральную ў вадзе вуглекіслую вапну.
    Мы бачылі, што такое-ж памутненне вапеннай вады адбываецца, калі прадуваць лраз яе паветра, выдыхаемае нашымі лёгкімі.