• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цікавая хімія

    Цікавая хімія


    Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі
    Памер: 75с.
    Мінск 1936
    45.18 МБ
    Хімікам, якія працуюць у лабараторыях гадзінамі ў атма-сферы са слядамі гэтага газу, прыходзіцца аддзелвацца толькі галаўной боллю, іншы раз ванітаваннем. Але лабаранты заўсёды папярэджваюць упершыню прыступаючых да работы з газам, што, як толькі яны перастануць адчуваць яго с.мурод, значыць справа дрэнная—трэба зараз-жа бегчы на свежае паветра.
    Кажуць, „клін клінам вышыбай". Сапраўды, проціяддзем супроць большасці газаў служаць вяшчэствы, самі па сабе ядавітыя. He заўсёды два яды ўзмацняюць дзеянне адзін другога (хоць бывае і гэта),—іншы раз яны ўзаемна нейтралізуюць сваё шкоднае дзеянне. Так, проціяддзем пры атручэнні серавадародам <лужыць наш стары знаёмы—ядавіты хлор.
    Нюхайце хлорную вапну, калі ўдыхнулі серавадарод.
    Заўважым, што ў хімічных лабараторыях нельга абыйсціся без гэтага газу. Чысты серавадарод і сярністы амоній— важнейшыя ўказальнікі саставу вяшчэстваў.
    Я бяру на кончык нажа шчыпотку чорпага парашку сярніігпага жалеза, усыпаю яго ў прабірку і, прыліўшы некалькі капель салянай кіслаты, хутчэй перадаю прабірку вам. Панюхайце, не падносячы вельмі блізка да носа!
    Ці не праўда, пахне зусім не ружамі?
    Ядавіты сам па сабе, серавадарод, згараючы, развівае таксама «е бясшкодны сярністы. газ. Гарыць ён—а ў сумесі з павеграм узрывае—амаль таксама добра, як вадарод. Рабочыя перад •спускам у калодзежы і т. п. месцы іншы раз папярэдне anycxaroift туды запаленую свечку, каб выпрабаваць, ці можна там свабодна дыхаць.	I
    У ранейшы час’, калі газавае асвятленне яшчэ не было вы.цеснена электрычнасцю, ачыстка свяцільнага газу ад няўхільнай, але вельмі непажаданай прымесі да яго серавадарода рабілася складаным хшічным шляхам і вельмі падаражала сабекошт газу.
    І ўсё-ж гэты шкодлівы газ вучоныя здолелі зрабіць для нас неабходным, ужываючы яго, як я сказаў, у хімічяых лабараторыях. Справа ў тым, што ўсе металы злучаюцца з серай, даючы характэрныя для кожнага з іх вяшчэствы. Аналізуючы якоенебудзь цела, г. зн. даследуючы яго састаў, хімік дзейнічае на яго раствор сярністым амоніем і серавадародам і па Характару атрымліваемых сярністых злучэнняў, іх растварымасці або нераствары/88
    масці ў вадзе і кіслотах, па колеру асадку і іншых даных выводзіць заключэнне, якія іменна металы і ў якіх колькасцяк. уваходзяць у састаў данага мінерала, сплаву і т. п.
    He думайце, што гэта мае толькі навуковы, адцягнены інтарэс. He, практычнае значэнне гэтых рэакцый вялікае і ў тэхвіцы іў грамадскай санітарыі. Пры іх дапамозе, напрыклад, вызначаюць прысутнасць ядавітых солей металаў у розных харчовых вяшчэствах і т. п. Совецкія хімікі нядаўвд ўказалі на магчымасць ужывання серавадарода пры пратручванні насення.
    Нарэшце, трэба сказаць, што серавадарод у злучэнні з іншымі вяшчэствамі ўваходзіць у састаў некаторых асабліва цалебных мінеральных вод (Мацэста 1 інш.).
    ШТО-КОЛЕЧЫ АБ ТРОХКАЛЯРОВЫХ КОШКАХ
    Як з белай кошкі можна атрымаць трохкаляровую, ды яшчз> з рысункам палос і плям, размешчаных па вашаму жаданню, ды. так, як яны ніколі не размяшчаюцца ў жывых кошак?
    Такое ператварэнне ажыццявіма толькі зХкошкамі, выразанымі, як 1 наш „зялёны леў“ з картону.
    Вось беленькая картонная „кіска“. Стаўлю яе на тарэлку, на якой насыпан нейкі бруднавата-белы парашок, і прыкрываю шкляным каўпаком (рыс. 39). Глядзіце. Наша кошка ператварылася ў трохкаляровую, яе белая шэрстка пакрылася
    Рыс. 39. „Ператварэнне* белай кошкі ў трохкаляровую.
    чорнымі і жоўтымі палосамі.
    Панюхайце парашок. Ён пахнесеравадародам. Гэта—сярністы кальцый, злучэнне, нетрывалае на паветры, далучаючае ваду і выдзяляючае кісларод, паступова пераходзячы ў вапну.
    У былыя часы, калі соду атрымлівалі з спажыўнай солі дзеяннем на яе сернай кіслаты і далейшым ператварэннем сернакіслагсі натрыя (глаубераваіі солі) у сярністы, а потым абпальваннем з вапняком у вуглекіслы,—у якасці пабочнага прадукту атрымліваўся сярністы кальцый.
    Для содавых заводаў ён з‘яўляўся вялікім цяжарам. Попыт на яго ў тэхніцы быў невялікі, і цэлыя горы гэтага смуроднага вешчаства, скапіўшыся на заводзе, атручвалі акружаючае паветра. У Англіі сярністы кальцый содавых заводаў вывозілі на спецыяльных баржах у адкрытае мора і там тапілі.
    Пазней навучыліся рэгенераваць з сярністага кальцыя серу, а затым былі знойдзены лепшыя спосабы атрымання самой соды, пры якіх ніякіх астаткаў не атрымліваецца. Цяперашняя хімія наогул не ведае „адкідаў“.
    Вяртаюся да кошкі. Палосы на ёй былі нанесены загадзя. Тыя, што пачарнелі, былі зроблены растворам уксусна-кіслага свінца, пажаўцеўшыя—растворам хлорыстай. сурмы. Абодва растворы бескаляровыя; палосы, нанесеныя пэндзлікйм, паслятаго, як яны прасохлі, былі зусім непрыкметны: кошка аставалася белай.
    ПЕРАТВАРЭННЕ БЕЛАЙ КОШКІ Ў ЧОРНУЮ
    А вось другая кошка, таксама выразаная з картону і таксама белая.
    Саджаю яе ў кампанію з трохкаляровай.
    Паглядзім, якое адбудзецца ператварэнне.
    Аказваецца, яна зрабілася ўся зусім чорнай, без адмеціны, толькі цялесна-ружовы носік і яркажоўтыя вочы выдзяляюцца на агульным чорным фоне.
    На гэты раз я пакрыў носік кошкі растворам хлорысіпага марганца, вочы—хлорыстым кадміем, а ўсе астатнія—тым-жа уксуснакіслым свінцом (яд!).
    Уксуснакіслы свінец салодкі; раствараючыся ў жорсткай вадзе, ён дае асадак белага вуглекіслага свінца. Фальсіфікатары вінаў у капіталістычных краінах улічваюць абедзве гэтыя акалічнасці і „здабрываюць“ для надання віну мяккасці і смаку танныя сарты вінаў свінцовым цукрам. Аб тым, як гэта адбіваецца на страўніках спажыўцоў, яны не задумваюцца, іх ■больш цікавіць прыбытак...
    У гэтых і шмат якіх іншых выпадках прымесь свінцовых злучэнняў да харчовых прадуктаў і адкрывае серавадарод: ён зрывае з іх нявінную белую або каляровую маску (ужываюцца каляровыя злучэнні свікца) і выяўляе іх сапраўдную чорную яатуру.
    Свінцовыя фарбы—адна з галоўнейшых прафесіянальных небяспек для рабочых, якія вырабляюць іх, а таксама маляроў.
    У нас ужыванне і прыгатаванне свінцовых фарбаў, як шкодных, з 1930 г. зусім забаронена.
    АД ЧАГО ЦЯМНЕЮЦЬ КАРЦІНЫ
    Ранейшыя мастакі, і не толькі дамарошчаныя, пісалі пры дапамозе свінцовых бялілі іншых свінцовых фарбаў, цямнеючых з цягам часу ад серавадарода,—а ён у вельмі нязначных коль-
    <38
    касцях ёсць у паветры ў жыллёвых памяшканнях. Перакіс вадарода акісляе ўтварыўшыйся чорны сярністы свінец у белы— сернакіслы.
    Ад слядоў серавадарода ў паветры пакояў чарнее і срэбра, пакрываючыся тонкім слоем сярністага срэбра, лёгка выдаляемага механічнай чысткай срэбных вырабаў мелам.
    Заўважым яшчэ, што белая фільтравальная папера, змочаная растворам уксусна-кіслага або азотна-кіслага свінца (усе солі і этых кіслот растварымы), служыцы добрым паказчыкам прысутнасці ў паветры серавадарода. Там, дзе ён ёсць, паперка чарнее нават тады, калі самы чуллівы нюх не здольны адчуць яго пах.
    КРЫХУ ГІСТОРЫІ
    Старажытныя егіпцяне былі нядрэннымі хімікамі. Яны ведалімнога розных хімічных злучэнняў і ўмела карысталіся імі як лякарствамі, фарбавальнымі пігментамі, дубільнымі вяшчэствамі, плаўнямі ў металургіі і... як ядамі.
    Кляцьба неафітаў, прыступаўшых да вывучэння акультных навук (да якіх адносілася доўгі час і хімія) лістом персікаваі a дрэва вельмі паказальна. Персікавы ліст быў сімвалам маўчакня. Дадам—вечнага, таму што ў костачках персіка знаходзіцца (хоць іў ледзь улавімых колькасцях) адзін з сільнейшыхядаў—сінільная кіслата.
    Ці не ёю прымушалі егіпецкія жрацы назаўсёды змоўкнуць неасцярожнага, выдаўшага якую-небудзь тайну непасвечаным.
    Самае слова хімія паходзіць, як думаюць, ад старажытнай назвы Егіпта: краіна Кемі або Хэмі. Гам узнікла гэта навука яшчэ ў тыя часы, калі ўся Еўропа была пакрыта першабытньы лесам, служыўшым сховішчам для дзікіх звяроў і не меніп дзікіх людскіх орд, задоўга да ўзнікнення культур Элады і Рыма.
    Магчыма, між іншым, 1 іншае паходжанне назвы навукі аб вешчастве-хіміі. Яна магла паходзіць і ад грэчаскіх слоў:абоад слова хфтре—сок, або ад хёш—ліць; але ва ўсякім выпадку хімія і старажытны Егіпет цесна звязаны адзін з другім.
    Богу Амону Ра быў прысвечан славуты храм у оазісе Сінах, ляжаўшым у Лівійскай пустыні. Шматлікія кзраваны паломнікаў наведвалі храм, 1 памёт вярблюдаў служыў ім палівам у халодныя ночы. 3 сажы, якая аставалася ад гэтага паліва, прыгатаўлялі Арапы храма асобую лятучую соль—Амона.
    Адсюль і адбылася назва аміяка і 'яго злучэнняў.
    Сапраўды, аміячныя злучэнні выдзяляюцца і могуць быцьатрымліваемы пры сухой перагонцы арганічных вяшчзстваў і іх
    8!}.
    пры першым-жа
    Рыс. 40. Здабыванне аміяка.
    астаткаў. Пазней гэтыя злучэнні пачалі здабываць у вялікіх колькасцях пры перагонцы вугалю. Зараз адно з аміячных угнаенняў, якое адыгрывае вялікую ролю ў інтэнсіўнай сельскай гаспадарцы, .сернакісльі аноній, атры.мліваюць з адыходз ічых газаў заводскіх печаў,—цікавы прыклад утылізацыі адкідаў вытворчасці!
    3 хлорыстай соллю амонія, нашатыром, мы мблі ўжо выпадак доследзе, апісаным у гэтай кнізе. Мы атрымалі яе ўзаемадзеяннем аміячнага газу і пароў салянай кіслаты (хлоравадарода). 3 яевось награваннем з гашанай вапнай (гідратам вокісу кальцыя) і атрымліваюць аміяк у школьных доследах. Лрыбор для гэгага нічым, апрача размяшчэння сасудаў, не адрозніваецца ад апарата для атрымання хлора. Паколькі аміяк некалькі лягчэйшы за паветра, то зборны сасуд пры гэтым змяіпчаюць адтулінай уніз. Можна, між іншым, збіраць яго і пад вадой, толькі апошняя павінна быць пры гэтым сільна нагрэта, бо ў халоднай вадзе газ добра раствараецца.
    Нязручнасць-жа апошняга спосабу ясная: раствараючыся ў вадзе, аміяк будзе выдзяляцца не толькі ў зборны сасуд, але і прама ў акружаючае паветра з вады, якая напаўняе пнеўматычную ванну.
    Многа прасцей браць для доследаў гатовы аміяк. Яго водны раствор, як я ўжо гаварыў, называецца нашатырным спіртамЗноў-жа праняўдалая назва: са спіртамі, як разумеюць гэтае слова хімікі, ён нічога агульнага не мае.
    ХІМІЧНАЕ ХЛЕБАПЯЧЭННЕ
    Па сутнасці кажучы, усякае хлебапячэнне суправаджаецца цэлым радам хімчных працэсаў. Пад'ём кіслага цеста—вынікжыццедзейнасці дражджавых грыбкоў, ператвараючых цукрыстыя вяшчэствы цеста (дэкстрозы) у спірт і вугальны ангідрыд. Апошнія, выдзяляючыся 3 цеста, робяць хлеб рыхлым, порыстым, добра ператрауліваемым нашым арганізмам. Паколькі састаў і якасць лродажных дрожджаў далёка не заўсёды аднолькавыя, то пры