Цікавая хімія
Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі
Памер: 75с.
Мінск 1936
гэтым цяжка бывае дакладна ўгадаць час, патрэбныдля пад'ёму цеста. Іншы раз яно і зусім не падымаецца, „садзіцца“, як кажуць, даючы шчыльны, цяжка ператраўліваемы хлеб. Значна прасцей, зручней і чысцей замяніць жывых газаўтваральнікаў „парашком для пячэння". Гэта двувуглекіслы амоній, які разлагаецца ўчас пячэння хлеба на лятучы аміяк і вугальны ангідрыд.
Такі спосаб ужываецца ў бісквітнай вытворчасці.
ХАТНІ АГНЕТУШЫЦЕЛЬ
Упусціш агонь—цяжка патуіьыць. Таму на выпадак пажару трэба заўсёды мець пад рукой сродак для спынення яго ў самым пачатку.
Вядро вады?
Так, у многіх выпадках гэты сродак найлепшы, але не ва ўсіх. Успыхнуўшы спірт, карасін, бензін і т. п. вадой не патушыш: яны ўспыхваюць над ёй, прадаўжаючы гарэць. Страшэнныя пажары на нафтавых промыслах тушаць не вадон, а пяском.
Таксама добры сродак, але таксама не заўсёды зручны. He трымаць-жа ў пакоі бочку з пяском! Ды і цяжкі ён,—абыходзіцца з ім нязручна. Аднак, пры хімічных работах, патрабуючых награвання на спіртавой лямпачцы, рэкамендуецца мець пад рукамі скрынку з пяском, каб тушыць ім разліўшыйся і загарэўшыйся спірт. Тое самае можна параіць усім, хто мае справу з прымусамі і да т. п. прыборамі.
На чым аснована тушэнне пажараў? Як я ўжо гаварыў, расказываючы аб тушэнні гарашчай серай загарэўшайся ў дымаходах сажы—на спыненні доступу паветра да агню. У агнетуйіыцелях гэта дасягаецца хуткім выдзяленнем гэтымі прыборамі вугальнага ангідрыда.
Затое без адмовы працуе склянка з нашатырным спіртам. Яго заўсёды трэба мець у хатняй аптэцы і для нейтралізацыі кіслот, і для вываду тлушчавых плям, і ў якасці самага таннага і вернадзеючага агнетушыцеля.
Ад высокай тэмпературы полымя аміяк выдзяляецца з раствору і аддзяляе гарашчае цела ад акружаючага паветра, сам-жа ён гарэння не падтрымлівае.
Глядзіце: у сасуд з аміякам я апускаю запалены агарак свечкі,—ён тухне. •
Аднак, ці не дзіўна: Сам-жа аміяк гарыць! Дадам: не ў паветры, а ў чыстым кіслародзе.
НЕБЯСГІЕКА БЕЗАПАСНЫХ ВЯШЧЭСТВАЎ
Жаўтаваты раствор, якім на адну шостую напоўнена гэтая -прабірка,—раствор ёда ў растворы ёдзістага калія. Даліваю прабірку да палавіны нашатырным спіртам, адфільтроўваю праз прапускную паперу ўтварыўшыйся чорны асадак 1 зараз-жа, пакульчпарашок яшчэ не прасох, бяру ад фільтра з асадкам невялікую частку. 3 нас яе будзе ўпаўне дастаткова; .астатняе выкідаю ў вядро з вадой, куды я зліваю непатрэбныя растворы, ■якія астаюцца пасля нашых доследаў.
Разам з гэтым заўважу, што выліваць 1х потым трэба кудынебудзь падальш, дзе-б імі не маглі атруціцца хатнія жывёлы або птушкі, але ні ў якім разе не ў ракавіну вадаправода асабліва калі рэакцыя іх кіслая.
Хавалачак яшчэ вільготнай паперы, пакрытай чорным парашком, кладу ў куточак на падлозе. He падыходзьце да яго блізка j не падпускайце да яго кошкі або сабакі.
Пачакаўшы, пакуль парашок прасохне, здалёку гусіным пяром, прывязаным да доўгай палкі або да шчоткі для падлогі, злёгку дакранаюся да яго.
Хто-б падумаў што ўзрыў будзе такі сільны! Звярніце ўвагу на фіялетавы пар, падняўшыйся на месцы ўзрыву.
Гак, узрыў сільны! I эта было адно з сільнейшых узрыўчатыі злучэнняў азота—ёдзіспіы азот. Трэба заўважыць, што азот такі нявінны, такі індыферэнтны ў свабодным стане газ уваходзіць ва ўсе ўзрыўчатыя вяшчэствы. Вярней сказаць, уласцівасць такіх вяшчэстваў у момант разлагацца на прасцейшыя злучэнні залежыць іменяа ад прысутнасці ў іх азота. Ён не .любіць* уступаць у злучэнні з іншымі вяшчэствамі і пры першай магчымасці іх пакідае. Мы ведаем, што ён не падтрымлівае дыхання,—таму яму і далі клічку („азот“ значыць—нежыццёвы). Але якая яна памылковая. Якраз наадварот: няма жыцця без азота. Арганічныя вяшчэствы могуць і не змяшчаць яго, але ў арганізмах ён абавязкова знаходзіцца. Таму вось бялковыя целы інакш і называюцца азоцістымі. Іх больш у арганізмах жывёл, чым у арганізчах рзслін (за выключэннем грыбоў), але без 1х нямьісліма існаваяне тых і другіх.
Што датычыць фіялетавых пароў, на якія я звярнуў вашу ўвагу, гэта—газападобны ёд,. Калі вам удасца дастаць у аптэкарскім магазіне ёд не ў выглядзе звычайнай тынктуры, Г. зн. сніртнага раствору, а ў форме крышталічнай сераватай лускі слаба металічнага блеску, пакладзіце некалькі такіх
крышталікаў у тонкасценную колбу, закрытую пробкай, 1 злёгку падагрэйце ў полым! спіртавой лямпы. Награвайце асцярожна (рыс. 41), паварачваючы колбу, каб усё дно яе награвалася роўнамерна. Колба напоўніцца газападобным ёдам надзвычай добрага фіялетавага колеру (адсюль 1 назва гэтага элемента: „ёд“ значыць— фіялетавы). На халодных сценках горла колбы і на аснове
пробкі ён асядзе найдрабнейшымі бліскучымі крышталікамі. Дослед можна паўтараць любую колькасць разоў.
Схавайце куды-небудзь колбу; пры выпадку здзівіце гэтым фокусам сваіх сяброў. Толькі для таго, каб помніць, што колба не пустая, наклейце на яе білецік з надпісам: „ёд“.
Тое-ж самае ўзрыўчатае вешчаство, якое я прыгатаваў перад вамі, дае злучэнне нашатырнага спірту з ёдзістай тынктурай. І тая і другая вадкасці з'яўляюцца звычайнымі хатнімі сродкамі. Няхай гэта паслужыць вам перасцярогай; не ведаючы хіміі, не прабуйце самасгойна наабум вывучаць уласцівасці вяшчэстваў.
Рыс. 41. Атрыманне газападобнага ёда.
Гаворачы аб ёдзе, не магу ўтрымацца, каб не адзначыць, адзін буйны поспех совецкай хіміі. Ёд, які заўсёды быў прадметам імпарта, цяпер атрымліваецца ў нас заводскім шляхам як з марскіх вадаросляў, так і з вод, суправаджаючых нафтаносныя месцараджэнні. А ёд—прэпарат не танны, і асвабаджэнне ад яго імпарта—гэта буйная эканомія валюты!
CIH1 ФАНТАН 3 ЧЫРВОНАЙ ВАДЫ
У шырокім шкляным сасудзе, які з поспехам можа быць заменен банкай ад варэння, наліта вада (рыс. 42), злёгку падкісленая і падфарбованая растворам лакмуса ў чырвоны колер.
Зараз, без усякіх механічных прыстасаванняў, я прымушу яе біць уверх фантанам, струмень якога, апрача таго, будзе не чырвонага, а сіняга колеру.
Вы ўжо столькі хімічных „цудаў“ нагледзеліся, што вас гэта быць можа, і не здзівіць, але на навічка відовішча робіць сільнае ўражанне.
Апускаю ў сасуд запаяны кончык шкляной трубкі, праходзячай праз пробку, якой закупорана пустая на вока склянка.
Другі канец трубкі, як бачыце, адцягнут, але не запаян і толькі крыху выступае з пробкі. Апушчаны ў ваду запаяны канед трубкі адламваю пад вадой абцугамі; вада зараз-жа накіроўваецца ў склянку і б‘е ў ёй афарбованым у сіні колер струменем.
У склянцы, якая здавалася пустой, быў аміяк. Вада пакаёвай тэмпературы здольна’растварыць такі аб'ём аміяка, які ў 600—700
Рыс. 42. Атрыманне сіняга фантана.
разоў перавышае яе ўласны аб‘ём. Як толькі кончык трубкі адломан, газ у момант раствараецца ў вадзе, у склянцы ўтвараецца пустата, і ў яе ўрываецца вада з ніжняй банкі, якая ўганяецца ў разрэджаную прастору ціскам знешняга паветра.
Перамена колерудля вастаксамазразумела: шчолачы афарбоўваюць лакмус у сіні колер.
Разам з гэтым заўважу, што калі верхні сасуд напоўніць сухім хлорыстым вадародам, а ваду ніжняга падфарбаваць шчолачным растворам лакмуса ў сіні колер, то вада зноў-такі паімкнецца фантанам з ніжняга сасуда ў верхні, змяняючы свой колер з сіняга ў чырвоны.
Паколькі атрыманне сухога хлорыстага
вадарода патрабуе вялікай колькасці сернай кіслаты (і ў дадатак моцнай) для асушкі
газу, а з сернай кіслатой хімікам-дылетантам трэба старацца
мець як можна менш справы, то я пакажу вам гэты дослед. у некалькі змененым выглядзе.
ЧЫРВОНЫ ФАНГАН 3 СІНЯЙ ВАДЫ •
У невялікую скляначку ў мяне наліта вада, падфарбованая ў сіні колер шчолачным растворам лакмуса. Склянка закупорана пробкай з прапушчанай праз яе саломінкай. На талерку кладу некалькі вілыотных лісткоў прамакальнай паперы і абліваю іх невялікай колькасцю слабай салянай кіслаты. Бяру вялікую шкляную банку і выдаляю з яе частку паветра награваннем над карасінавай лямпай, трымаючы над яе шклом банку горлам уніз. Можна трымаць банку і над полымем свечкі або спіртавой лямпачкі так, каб полымя было якраз у сярэдзіне банкі. Гарачую банку стаўлю на талерку, шчыльна прыцісяуўшы яе да вільготнай паперы (рыс. 43). Па меры астывання паветра, «>4
у банцы ўтвараецца разрэджаная прастора, і вада з пузырка б‘е ў банцы струменьчыкам уверх, афарбоўваючыся парамі салянай кіслаты ў чырвоны колер.
Дослед не заўсёды праходзіць так удала. Банка пры перамене тэмпературы можа лопнуць. Больш надзейна браць вя-
лікую, так званую хімічную шклянку (тонкасценны сасуд, які вынасіцьхуткую перамену тэмпературы), але на яго не трэба моцна націскаць: ён крохкі, і, зламаўшы яго, вы можаце параніць сабе руку.
МЫЛЬНЫ ПУЗЫР, ЯКІ КУРЫЦЦА
У мыльную ваду пагружаю шырокі канец маленькай шкляной варонкі 1, узяўшы другі канец яе ў рот, выдуваю вельмі прыгожы мыльны пузыр, які блішчынь усімі
Рыс. 43. Атрыманне чырвонага фантана.
колерамі радугі. Пузыр—велічынёю з апельсін. Асцярожна ўношу яго ў шырокагорлую банку, на дне якой наліта крыху нейкай
бескаляровай вадкасці.
Патрымаўшы аго поўмінуты ў банцы, прыкрываючы пальцам адтуліну носіка варонкі, вымаю, адводжу палец у бок, а другой
Рыс. 44. Мыльны пузыр, які курыцца.
рукой падношуда адтуліны шкляную палачку (рыс. 44). Як бачыце, яе набліжэнне служыць сігналам, пачатку дзіўнай з'явы: з пузыра, зусім да Tc.ro часу празрыстага, пачынае выходзіць струмень дыму.
Гэты дослед з'яўляецца варыяцыяй першага хімічнага фокуса, праробленага мною перад вамі. На дне банкі, у якую я апускаў пузыр, наліты нашатырны спірт. Аміяк, які выдзяляецца з яго расгвараецца ў плёнцы пузыра і
выпараецца з яе ўнутр пузыра. Шкляная палачка, паднесеная
да вузкай адтуліны варонкі, змочана растворам салянай кіслаты-
выдзяляючым газападобны хлорысты вадарод. Вы ўжо добра ведаеце, што гэтыя газы, злучаючыся пры сустрэчы ў паветры ў найдрабнейшыя крышталікі нашатыра, імітуюць з'яўленне дыму.
Дарэчы сказаць, і гэтай рэакцыяй карысталіся ваенныя хімік для ўтварэння дымавых заслон на палях баёў. Толькі ў гэтых выпадках бралі не хлорысты вадарод, а прама хлор, які ў вільготным паветры, злучаючыся з аміякам, утварае густыя воблакі з крышталаў хлорыстага амонія.
Такім чынам, хлорам ваенная хімія не толькі атручвае, але ахоўвае. .