Цікавая хімія
Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі
Памер: 75с.
Мінск 1936
1) Утвараючай конуса называецца прамая лівія, якая злучае вяршыню конуса з адной з точак акружнасці асвовы.
Калі не гоняцца за паўнатой аддзялення асадку ад фільтрата, то даюць сумесі ўстаяцца, асадку асесві на дно і асцярожна зліваюць з яго вадкасць.
ЯК АБЫХОДЗІЦЦА 3 АГНЕНЕБЯСПЕЧНЫМІ ВЯШЧЭСТВАМІ
Галоўнае правіла: ніколі не забываць аб іх агненебяспечнасці.
He запальваць гаручыя газы, не пераканаўшыся ў іх чыстаце, каб унікнуць узрыву іх сумесі з паветрам. Доследы спальвання такіх газаў і ўзрываў невялікіх колькасцей сумесі іхзпаветрам праводзіць не ў непасрэднай блізкасці да прыбора, у якім атрымліваецца агненебяспечны газ, а як можна далей ад яго.
Сасуды, у якіх узрываюць газы, павінны быць не туга абгорнуты ручніком. Адтуліна сасуда павінна быць накірована ў бок ад эксперыментатара і гледачоў.
He трымаць запасу агненебяспечных вадкасцей, маніпуляваць з мінімальна неабходнай колькасцю іх. Шчыльна закупорваць 1 пакідаць далей ад лямпы бутэльку, з якой напаўнялася лямпачка гаручым.
He рабіць ніякіх доследаў з эфірам у памяшканні з гарашчай лямпачкай, свечкай і да т. п.
Загарэўшыяся вадкасці тушыць пяском.
He трымаць узапасе ніякіх узрыўчатых сумесей цвёрдых цел; прыгатаваныя для доследу і чаму-небудзь не зрасходаваныя зніштажаць.
ДАДАТАК II
АГУЛЬНЫЯ ПРАВІЛЫ
Акуратнасць, акуратнасць і яшчэ раз акуратнасць—аснова асноў усіх патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да хіміка-эксперыментатара.
Усе прыборы, хімічную пасуду, гарэлку, скрынкі, стол для доследаў—словам усё, што састаўляе вашу імправізаваную лабараторыю, неабходна ўтрымліваць у поўнай чыстаце і строгім парадку.
Правадзімая вамі хімічная маніпуляцыя можа з'яуляцца сюрпрызам для гледачоў, але сумна, калі яна акажацца даючай вынік, нечаканы для вас саміх... А гэта, вядома, можа здарыцца, калі вы пераблытаеце, напрыклад, рэактывы, якія патрабуюцца для доследу.
He забывайцеся, што многія хімічныя рэакцыі, якія ляглі ў аснову апісаных на старонках гэтай кнігі забаў, надзвычай чулыя. Найменшыя, незаўважаныя вамі сляды якога-небудзь вешчаства, якія асталіся ў шклянцы або іншай пасудзе ад папярэдняга эксперымента, могуць зусім сапсаваць увесь эфект дэманстрыруемага вамі доследу.
Мыць пасуду трэба гарачай вадой, насуха выціраць чыстым ручніком і пасля таго апаласкаваць дыстыліраванай або мяккай дажджавой вадой.
Прабіркі, шырокія трубы, горлы колб, рэторт і бутэлек ачышчаюць пры дапамозе круглых (больш дакладна, цыліндрычных) шчотачак.
Трубкі ўнутры ачышчаюцца праштурхоўваннем скрозь іх цвёрдым дротам (жалезным пруцікам) кавалачкаў мокрай фільтравальнай паперы.
Рукі эксперыментатара павінны быць не толькі лоўкімі, але і... зусім чыстымі!
He дакранайцеся рукамі да ўжываемых вамі рэактываў. Бярыце іх з банак, калі яны ў кавалках або крышталах, абцугамі; калі ў парашку, высыпайце з банкі на лісток чыстай фільтравальнай паперы і з яе прама ў горла колбы або ў шклянку не перасыпаючы папярэдне на далонь рукі.
Яшчэ раз напамінаю: беручы склянку з салянай кіслатой або банку з парашком меднага купароса, вы павінны быць цвёрда ўпэўнены, што берацё сапраўды саляную, а не азотную або серную кіслату, медны купарос, а не іншую, падобную да яго па колеру соль і т. д.
Усякае вешчаство, ужываемае вамі ў доследах, павінна захоўвацца ў склянцы, банцы або каробачцы з ярлыком, на якім павінна быць чотка напісана назва гэтага вешчаства.
Адсюль вынік: усе рэактывы павінны быць зусім чыстымі не мець у сабе нават самых нязначных колькасцей прымесей, якія маглі-б змяніць рэзультат узаемадзеяння гэтых рэактываў адзін на другога.
Калі іх не могуць адпусціць вам у аптэцы або магазіне з гарантыяй за іх чыстату, лепш адмоўцеся ад доследу, для якога яны вам былі патрэбны.
He імкніцеся замяніць адно вешчаство другім.Гэта дапусціма толькі ў некаторых выпадках, і для такой замены трэба ведаць хімічныя ўласцівасці даных вяшчэстваў.
АГУЛЬНЫЯ ПРАВІЛЫ ПЕРАСЦЯРОП
Усе патрэбныя для доследаў вяшчэствы захоўвайце ў запёртай на ключ шафе.
Нічога не каштуйце на смак!
Добра вымывайце рукі пасля работы.
He перамешвайце парашкоў рукой 1 не бярыце ў рукі ніякіх цвёрдых злучэнняў, не мачыце рук у растворах і да т. п., калі на руках ёсць ранкі.
Зараз-жа па сканчэнні доследу хавайце патрэбныя ў будучым невыкарыстаныя рэагенты, а ўсё непатрэбнае зніштажайце, выліваючы ў месцы, недаступныя не толькі людзям, але і хатнім жывёлам.
Пры захаванні гэтых правілаў і самай педантычнай акуратнасці ва ўсіх вашых занятках, небяспеку пры карыстанні вяшчэствамі, нават небяспечнымі, названымі ў гэтай кніжцы, трэба лічыць зведзенай да мінімума.
ДАДА TAK III
АСНОЎНЫЯ ХІМІЧНЫЯ ЗАКОНЫ ])
Закон захавання мапгэрыі. Пры ўсіх хімічных ператварэннях вяшчэстваў адно ў другое іх агульная вагавая колькасць астаецца нязменнай. Вяшчэствы толькі мяняюць свае хімічныя і фізічныя ўласцівасці. Матэрыя не ствараецца і не зніштажаецца.
Закон захавання энергіі. Усякая прычына, якая можа зрабіць работу, называецца энергіяй. Энергія не знікае і не з'яўляецца сама сабой. Ва ўсіх выпадках праяўлення данага віду энергіі яна ўтвараецца з эквівалентнай (роўнацэннай) ёй колькасці іншага віду. Пры рэакцыях экзатэрмічных хімічная энергія ўзаемадзеючых вяшчэстваў поўнасцю або часткова ператвараецца ў энергію цеплавую, пры рэакцыях эндатэрмічных для правядзення іх са зне затрачваецца цеплавая энергія.
Закон пастаянства саставу. У пэўных хімічных злучэннях вагавыя адносіны частак пастаянныя.
Закон кратных адносін. Калі два целы ўтвораць паміж сабою некалькі злучэнняў, то, прыняўшы вагавую колькасць аднаго цела за велічыню пастаянную, знойдзем, што вагавыя колькасці другога цела будуць знаходзіцца паміж сабой у простых кратных адносінах.
Закон. Авагадро. У роўных аб'ёмах газаў пры аднолькавых фізічных умовах знаходзіцца аднолькавая колькасць малекул.
Закон Авагадро—/Кэрара. Малекулы хімічных вяшчэстваў, якія знаходзяцца ў газаабо парападобным стане, пры аднолькавых фізічных умовах займаюць роўныя аб'ёмы.
Закон валенгпнасці элементаў. Валентнасць (значнасць, атамнасць) ёсць здольнасць атама элемента ўтрымліваць або замяняць адзін або некалькі атамаў вадарода, валентнасць якога (лік адзінак суроднасці) прынята за адзінку.
і) Па курсу неаргавічнай хіміі В. Іпацьева і А. Сапожнікава.
9. Цікавая хімія.
129
Пры злучэнні элементаў адзінка суроднасці аднаго з іх насычаецца адзінкай суроднасні другога элемента. Так, кісларод, будучы двувалентным, злучаецца з двума атамамі вадарода.
Эквівалентнай вагой (эквівалентам) элемента называецца тая яго вагавая колькасць, якая замяняе адну вагавую адзінку вадарода. Для аднавалентных элементаў эквівалент роўны іх атамнай вазе, для двувалентных—палавіне. Наогул, эквівалент ёсць дзель ад дзялення атамнай вагі на валентнасць.
ЗАКОН МЕНДЭЛЕЕВА
Мы бачылі, што хімічныя элементы падзяляюцца на металы і металоіды. Рэзкага размежавання ў даным выпадку няма. Так, мыш'як і сурма ў чыстым выглядзе маюць уласцівасці металаў, у злучэннях—металоідаў. Ёд і бром, будучы характэрнымі металоідамі ў чыстым выглядзе, здольны ў некаторых злучэннях праяўляць уласцівасці металаў; хром і марганец у адных злучэннях, як і ў чыстым выглядзе—рэзка выражаныя металы, у другіх—металоіды.
Прыкметна таксама падзел элементаў на групы па падобнасці іх уласцівасцей.
Мендэлееў, выходзячы з прадпалажэння, што ўласцівасці элементаў знаходзяцца ў залежнасці ад іх атамнай вагі, класіфікаваў усе вядомыя ў яго час простыя вяшчэствы, размясціўшы іх у выглядзе асобай табліцы. У сучасным, выпраўленым і дапоўненым выглядзе яна і прыведзена ніжэй. 3 яе відаць, ште ўласцівасці элементаў знаходзяцца ў перыядычнай залежнасці ад іх атамнай вагі. Па меры колькаснага ўзрастання атамнай вагі змяняецца якасць элементаў.
„Рады, у межах якіх робіцца паступова змяненне ўласцівасцей элементаў, Мендэлееў назваў перыядамі. У двух перыядах— ад шчолачнага метала ліція да галоіда фтора і інертнага газу аргона—знаходзіцца па 8 элементаў. Гэта малыя перыяды. У наступных двух—вялікіх перыядах, трэцім і чацвертым паміж шчолачным металам і інертным газам размешчанапа 18 элементаў, у трэцім вялікім перыядзе—32 элементы і ў апошнім перыядзе, незаверпіаным,—6 элементаў”.
„Вялікія перыяды адрозніваюцца ад малых не толькі тым, што ў іх большы лік элементаў, але 1 тым, што у іх большасць элементаў—металы, і толькі ў канцы паяўляюцца металоіды.
Вялікія перыяды таксама, як 1 малыя, пачынаюцца энергічнымі металамі, падобнымі да ліція і натрыя, але затым памян130
шэнне металічных уласцівасцей і нарастанне металоідных ідзе павольна і толькі ў самым канцы паяўляюцца металоіды. Аднак, V вялікіх перыядах ёсць адна ўласцівасць, па якон кожны вялікі перыяд можа быць разбіты на дзве часткі, адпаведныя малым перыядам. Гэта валентнасць вышэншых солеутвараючых вокіслаў. _ ,
Калі мы прасочым змяненне валентнасці элементау вялікіх перыядаў па кіслароду, то знойдзем, што спачатку гэтая валентнасць павышаецца ад адзінкі да сямі, пасля чаго ідуць тры вельмі падобных паміж сабой элементы з аднолькаван валентнасцю—восем, а затым валентнасць паніжаецца да адзінкі і далей зноў узрастае да сямі, пасля чаго падае да нуля. Такім чынам аказваецца магчымым памясціць элементы вялікіх перыядаў пад маючымі адпаведную валентнасць элементамі малых перыядаў, прычым атрымліваюцца слупкі элементаў з аднолькавай валентнасцю".
„У табліцы ёсць 10 радоў, прычым у першым радзе стаяць толькі два самых лёгкіх элементы—вадарод гелій.
Перад кожным сімвалам элемента пастаўлена лічба,—гэта нумарацыя элементаў па парадку, у якой яны ідуць адзін за другім,—парадкавыя нумары. Пад назвай элементау памешчана атамная вага.
Элементы ў табліцы ўтвараюць 9 слупкоў або груп элементаў з аднолькавай валентнасцю. Апошняя група—група інергных газаў, якія не ўступаюць у злучэнні, уладаюць „нулевой валентнасцю" абазначана нулём нулевая група .
„Унізе табліцы даны тыпы адпаведных ^элементаў груп вышэйшых солеўтвараючых вокіслаў, прычым замест знака элемента пастаўлена літара R, якая не з'яўляецца сімвалам якога-небудзь пэўнага элемента.Ніжэй даны тыпы вышэншых газападобных в а д а р о д н ы х з л у ч э н н яў, вядомых толькі для IV—VII груп. Як відаць з гэтых тыповых формул, валентнасць элементаў па вадароду, з павелічэннем атамнан вагі, у гарызантальных радах памяншаецца. Напрыклад, хлор сямівалентны па кіслароду, утварае з вадародам злучэнне тыпу RH, а іменна хлорысты вадарод. Тут хлор аднавалентны. Трэба « адзначыць, што сума валентнасцей па кіслароду і вадароду аказваецца пастаяннай і роўна 8“.