• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цікавая хімія

    Цікавая хімія


    Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі
    Памер: 75с.
    Мінск 1936
    45.18 МБ
    Г Л A В A VII
    ХІМІЧНЫЯ ЗАБАВЫ БЕЗ ПРЫБОРАЎ
    Усе тыя хімічныя—назавіце іх, як хочаце—доследы або фокусы, якія я вам паказаў, патрабавалі вельмі нескладаных прыстасаванняў. Толькі для атрымання газаў прыходзілася імправізаваць нешта падобнае да хімічнай лабараторыі; затое рад іншых доследаў мы правялі без усякіх спецыяльных прыстасаванняў. Я апішу вам яшчэ цэлую калекцыю такіх-жа хімічных забаў, якія не патрабуюць лабараторнай абстаноўкі, якія кожны з вас зможа правесці самастойна.
    Частка іх будзе аснована на вядомай ужо вам здольнасці хімічных злучэнняў змяняць свой колер пры ўзаемадзеянні з іншымі вяшчэствамі, у тым ліку нават з чыстай вадой.
    У другой частцы я падбяру цікавыя прыкдадй гарэння, у тым ліку за кошт кісларода, выдзяляемага цвёрдымі вяшчэствамі. На гэтым аснована ўсё майстэрства піратэхнікі, г. зн. тэхнікі атрымання фейерверкаў.
    Нарэшце, у трэцяй частцы я пакажу вам некаторыя ўласцівасці крышталаў.
    Спадзяюся, што гэтыя доследы вас не толькі забавяць, але чаму-колечы і навучаць.
    Вяшчэствы, патрэбныя для хіміка-жывапісца, набываюцца не ў мастацкіх магазінах, а ў аптэках і аптэкарскіх складах. Папярэджваю, што некаторыя з іх ядавіты. Сільна ядавітых, г. зн. тых, якія могуць прычыніць смерць, калі іх выпадкова праглынуць у самай нязначнай дозе, між імі, вядома, не будзе (ды такіх вам і не прададуць), але 1 безапасныя... для ежы таксама не прызначаны, а таму абыходзіцца з імі рэкамендую асцярожна. Захоўвайце кожнае ў асобнай каробачцы з ярлыком; вадкасці— у склянках з прыцёртай пробкай. He нераймайце ў таго хіміка-
    7. Цікавая хімія.
    юбіцеля, які на здзіўленае пытаные прыяцеля: „Хіба сода бы. вае блакітная?“—адказаў: „Гэта—медны купарос, які я, каб не забыць, што ён такое, паклаў у каробачку з-пад соды“...
    He ва ўсякага з нас памяць такая добрая, каб помніць, што ў якой каробачцы ляжыць, ды і сам вынаходца такога спосабу за' хоўвання вяшчэстваў, мабыць, у канцы канцоў перазабыў, дзе і што ў яго захоўваецца.
    ІМГНЕННАЯ ФАТАГРАФІЯ, ДЫ ЯШЧЭ КАЛЯРОВАЯ
    Наколькі клапатлівая справа атрымання каляровых ізабражэнняў на асобных пласцінках пры дапамозе фатаграфічнай ка. меры, настолькі яна простая, калі вядзецца чыста хімічным шляхам.
    Найягніце на драўляную рамку, хоць-бы ад грыфельнай дошкі або якой-небудзь карцінкі, кавалак нябеленага мусліну; прыга. туйце растворы жалезнага купароса, азотнакіслага вісмута і меднага купароса ў трох блюдцах. Раствараць усе гэтыя солі лепш у цёплай вадзе, папярэдне раздрабніўшы іх у парашок. Толькі ў такім выпадку трэба кожны раз дасканала мыць ступку і таўкачык, каб не забрудзіць адзін парашок прымессю другога,
    Асобнымі для кожнага раствору пэндзлікамі нарысуйце на мусліне нескладаную карціну. Нарысаваўшы адным з раствораў, дайце ізабражэнню добра прасохнуць і толькі тады прыступайце да рысавання другім; каб асобныя таны не змяшаліся адзін з другім. Скончыўшы карцінку, злёгку змачыце яе, патрымаўшы над кіпячай вадой, і апырскайце яе з пульверызатара растворам так званай чырвонай крывяной солі (жалезасіняродзістым каліем). Паколькі карцінка рысована амаль бескаляровымі растворамі, то кісея здалёку будзе здавацца зусім белай. Пульверызацыя яе растворам крывяной солі выклікае імгненнае паяўленне колераў: сіняга на месцах, пакрытых растворам жалезнага купароса; жоўтага, дзе быў пракладзен раствор азотна-кіслага вісмута, і карычневага, дзе ваш пэндзлік пакрыў муслін растворам меднага купароса.
    Ведаючы загадзя гэтую акалічнасць, выберыце падыходзячую тэму рысунка, ізабразіўшы, напрыклад, жоўтага матылька з карычневым тулавам, які сядзіць на блакітнай кветцы.
    САКРЭТНАЕ ЧАРНІЛА
    Напісаўшы адным з вышэйназваных раствораў гусіным пяром на белай паперы, дайце напісанаму прасохнуць, а затым змачыце паперу растворам чырвонай крывяной солі. У залежнасш 98
    ад таго, якім „нябачным чарнілам" вы пісалі, напісанае выступіць сінімі, жоўтымі або карычневымі літарамі.
    Падобнага роду сакрэтнага чарніла можна прыдумаць дзесяткі. Успомніце, што пры змяшанні бескаляровага раствору TaHina і слаба афарбаванага раствору жалезнага купароса вы атрымалі сапраўднае чарніла. Выходзіць, калі напісаць пісьмо толькі растворам таніна, то папера будзе здавацца такой-жа чыстай^ як калі-б на ёй нічога не было напісана. Але змачыце яе растворам жалезнага купароса, і напісанае выступіць чорным па беламу.
    Можна для той-жа мэты скарыстаць вядомую вам уласцівасць серавадарода даваць чорныя каляровыя асадкі ў бескаляровых растворах.
    Напішыце, кожны раз беручы другое гусінае пяро, растворамі уксусна-кіслага свінца, хлорыспгага марганца, хлорыстай сурмы, хлорысіпага кадмія што-небудзь на белай паперы і дайце напісанаму прасохнуць. Можаце, хоць праз год, „праявіць" напісанае, злёгку змачыўшы паперу і патрымаўшы яе над адкупоранай банкай з сярністым кальцыем.
    У першым выпадку напісанае выступіць чорнымі, у другім— цялесна-чырвонымі, у трэцім—аранжавымі і ў чацвертым—жоўтымі літарамі.
    Напішыце бескаляровым насычаным растворам цынкавага ку» пароса на чорнай паперы *) і, пакуль напісанае яшчэ не высахла. праявіце, як і ў папярэднім выпадку, серавадародам,—белыя літары рэзка выдзеляцца на чорным фоне. Дарэчы, вы азнаёміцеся з адзіным нерастварымым сярністым металам, які мае белы колер. Гэта—сярністы цынк.
    У прабірку, да палавіны налітую вадой, асцярожна па шкляной палачцы ўліце адну каплю сернай кіслаты. Даўшы ёй растварыцца, узбаўтайце раствор і зноў-жа гусіным пяром напішыне на белай паперы. Высахшы, напісанае не будзе прыкметна. Прыкладзіце паперу да гарачай печкі: напісанае зробіцца чорным. Справа ў тым, што серная кіслата прагна злучаецца з вадой, адымаючы элементы, з якіх апошняя састаіць, ад так званых вугляводаў—арганічных вяшчэств, падобных драўніне, крухмалу, цукру 1 інш., прычым гэтыя вяшчэствы (у даным выпадку папера) абугліваюцца. Напісанае такім спосабам ужо нічым не можа быць выдалена.
    Наўрад ці варта ўпамінаць яшчэ аб адным „сакрэтным" чар-
    і)	Ад фотапласцінак, напрыклад.
    ніле—аб цыбульным соку. Але ці ўсім вядома яго здольнасць выступаць пасля награвання паперы, на якой ім напісаны літары?
    У царскі час у практыцы большэвіцкага падполля ўсякае хімічнае чарніла і сакрэтныя растворы для пісання былі ў поўным хаду, дапамагаючы правадырам нашай партыі Леніну, Сталіну, Свердлову, Кіраву і іншым тт. трымаць сувязь з рабочай маса й, перасылаць паведамленні і т. д.
    3‘ЯЎЛЯЮЧАЕСЯ I ЗНІКАЮЧАЕ ЧАРНІЛА
    Нябачнае чарніла, аб якім я зараз вам расказаў, будучы аднойчы праяўленым, траціць сваю здольнасць захоўваць тайну вашай перапіскі ад старонніх. Пасля праяўлення яны не толькі робяцца, але і астаюцца ўсім і кожнаму бачнымі.
    Існуюць, аднак, і такія вяшчэствы, якімі можна пісаць так, што напісанае імі з'яўляецца і знікае па жаданню.
    Самым вядомым і найлепшым з такіх вяшчэстваў з'яўляецца хлорысты або азотнакіслы кобалып. Крышталікі гэтага злучэння—цёмнамалінавага колеру, а раствор ружовы. Моцны раствор для прыгатавання „сімпатычаскага“, як яго называюць, чарніла няма патрэбы браць; дастаткова, каб ён меў слаба ружовае адценне. Пісаць ім можна на белай, а яшчэлепш—на ружовай паперы. Высахшы, напісанае зусім не будзе прыкметна) асабліва калі пачнеце пісаць мяккім гусіным пяром, не драпаючым паперу. Прыкладзіце паперу да цёплай печкі або злёгку нагрэйце яе над свечкай,—напісанае чотка выступіць літарамі прыгожага блакітнага колеру.
    Ад чаго гэта адбываецца? Мы-ж нічога не прыбаўлялі такога, каб замест кобальтавай солі атрымаць якое-небудзь новае вешчаство!
    Так, але награваннем мы аднялі крышталічную ваду. Нават такое не важнае, здавалася-б, змяненне саставу ўжо рэзка змяняе ў некаторых выпадках уласцівасці цел.
    Разатром некалькі крышталікаў кобальтавай солі ў параіпок нежна-ружовага колеру і, усыпаўшы яго ў прабірку, нагрэем над полымем спіртавой лямпы. Каля верхняга краю прабіркі на яе ўнутранай паверхні пасля награвання асядуць капелькі вады, а парашок прыме нрыгожы блакітны колер. Недарма кобальт ужываюць у жывапісі, як дасканалую блакітную фарбу, так і называемую кобальтам або кобальтавай сінню. Толькі гэтае другое злучэнне таго-ж элемента, стойкае ў адносінах да награвання 1 ахалоджання.
    Правядзіце такі-ж дослед з ізумрудна-зялёнымі крышталікаш хлорыстага нікеля,—яны пры слабым пракальванні ператворацца ў парашок не асабліва прыгожага жоўтага колеру. Калі напісаць на зялёнай паперы, то раствор нікелевай солі не дае бачных літар; яны выстулаюць, як і напісанае соллю кобальта, пасля наГР Але вось што самае выдатнае: праз некалькі мінут—і чым болып вільготнае паветра ў пакоі, тым хутчэй-напісанае з нікае
    Паскорыць працэс знікнення літар можна, патрымаушы паneov над гарачай вадой або падыхаўшы на яе.
    Woe паяўленне і знікненне напісанага можаце выклікаць любую колькасць разоў.	. .
    У Помніце толькі пры такой перапісцы, што ў наш час хімія не акультная навука і што сакрэт сімпатычаскага I нябачнага чарніла стаў даўно „сакрэтам палішынеля“.
    МАГІЧНЫЯ КАРЦІНКІ
    На кавалку жаўтаватай рысавальнай паперы накідайце рысунак расгворам бромістай медзі. Пакрыйце нарысованыя травы, др“зы.-словам, уеб, што павінка мець залйую афарбоуку, хлорыопым, а неба і валу-азотна-кіслым кобальтам.
    Р Прасушыце, прыклаўшы да гарачай печкі,—карцінка выс у "^ўвГж^е^	тых-жа ўмовах раствор меднага
    купароса, да якога прыбаўлена крыху нашатьфнага спіртумя^ няе колер на цёмнасіні, а раствор вокісу кобальта у УхсУсн кіслаце з прымессю невялікай колькасці раствору каліевай селітры ператвараецца ў светларужовы.
    БУКЕТ КВЕТАК—УКАЗАЛЬНІК НАДВОР'Я
    Растварыце ў ста вагавых частках дыстыліраванай або мяккай дажджавой вады дзесяць частак чыстага белага жэлаціна (так званага рыбнага клею) і прыбаўце да раствору адну вагавую частку хлорыстага кобальта, прапітайце гэтым растворам букет штучных кветак, зробленых з белай, ружовай і жоўтай (апошняя—для лісцяў) паперы,
    Калі букет прасохне, ён будзе мець ружаватыя і ружовыя кветкі і жоўтыя лісці і такім астанецца, калі неба шэрае і паветра вільготнае. Але варта надвор'ю пачаць перамяняцца да лепшага—кветкі вашага букета ператворацца ў блакітныяі фіялетавыя, а лісці пазелянеюць.
    Можна ўскладніць такі „кветкавы барометр“ (вярней, гіграскоп, г. зн. вільгацеўказальнік), прыга гаваўшы, апрача ўказанага, яшчэ два растворы: