Цікавая хімія
Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі
Памер: 75с.
Мінск 1936
Разам з гэтым трэба сказаць, і такое шкло пры вельмі працяглым кіпячэнні ў гарачай вадзе часткай пераходзіць у растворГэта даказаў Лавуаз‘е, абвергнуўшы думку сваіх сучаснікаў, сцвярджаўшых, што пры шматдзённым кіпячэнні вады з яе выдзяляеццанейкае новае зямлістае вешчаство. Узважыўшы гэтае вешчаство, ён знайшоў, што вага яго роўна рознасці вагі шклянога сасуда да і пасля доследу. Ясна, што і атрымалася яно не з вады, а з матэрыялу сасуда.
8. Ц кавая хімія.
113
Рыс. 50. Крышталічныя расліны.
Сплаў крэмнязёма з едкім натрам дае шкло, лёгка раства^ ральнае ў вадзе і вельмі лёгка разлагаемае кіслотамі. 3 прычыны апошняга, матэрыялы для нашага хімічнага сада павінны быць зусім чыстымі, інакш, папярэджваю загадзя, нічога а гэтага доследу не выйдзе.
Купіўшы сілікат натрыя ўжо ў раствораным выглядзе, зліце яго ў шырокую банку ад варэння з бескаляровагашклаі кіньце’ў вадкасць малюсенькі крышталік меднага купароса. Упаўшы на дно, ёнхутка пакрыецца плёнкай,якая праз кароткі час утворыць почкі, а з гэтых почак пачнуць расці блакітныя травінкі. Імі можна засеяць усё' дно банкі; гэта будзе газон блакітнай „хімічнай травы". На Зямлі, праўда, такая трава не сустракаецца, але, быць можа, што-небудзь у гэтым родзе расце на іншых планетах...
Крышталік жалезнага купароса дае звіваючыяся чорныя галіны; нікелевага— ярказялёныя амаль прамыя стволікі; азотнакіслы кобалып. разаўецца ў сінія паўзучыя расліны і да т. п.
Сулема (хлорная ртуць)— сільны яд, так што браць яе для гэтага доследу зусім не трэба.
а гэта часткова шкада, бо яна дае^вельмі прыгожыя аранжавыя
Замяніўшы яго моцным растворам жоўтай крывяной солі (жалезіста-сінеродзісты. калій), можна з солей тых-жа металаў вырасціць у гэтым растворы расліны іншых „сямействаў', не падобныя на ранейшыя.
Так, крышталік меднага купароса, які дае ў растварымым шкле блакітную траўку, у крывяной солі развіваецца ў чырвонабурае дрэўца, якое спачатку сцелецца па дну банкі, а потым вырастае да самай паверхні раствору. Наадварот, азотнакіслы кобальт дае ў гэтым растворы нізкую траву.
Чым не аналогія з біялагічным законам прыстасавальнасці арганізма да акружаючага асяроддзя?
Але, вядома, хімічныя „расліны” адрозніваюцца ад сапраўдных: насення яны не даюць, клетак арганічных не маюць.
Словам, яны не жывыя!
„расліны“.
Калі дрэвы „вырастуць“, можацевельмі асцярожна зліць раствор шкла. Сад будзе аставацпа такім-жа, як атрымаўся, і ў паветры; паветра было непрыгодна толькі для перыяда развіцця хімічных траў і дрэваў.
А растуць яны # вось чаму: у растворы вадкага шкла крышталікі солей цяжкіх металаў пакрываюцца тонкай плёнкай іх крэмкекіслых злучэнняў. Скрозь гэтую плёнку дыфундыруе (пранікае) вада і растварае частку крышталіка. Плёнка, не вытрымаўшы напору ўнутры, дзе-небудзь лопаецца, растварыўшаяся соль цяжкага метала выцякае ў адтуліну і зараз-жа ў сваю чаргу пакрываецца плёнкай крэмнекіслай солі. Працэс гэты можа паўтарацца некалькі раз, і тады „хімічная расліна“ разгаліноўваецца.
Растварымае шкло прадстаўляе не адзінае „пажыўнае асяроддзе“ для хімічных раслін.
Г Л A B A X
ХІМІЧНЫЯ ЖАРТЫ
ЯК ЗВАРЫЦЬ ЯЙКА БЕЗ АГНЮ
Сапраўды, як-жа гэта зрабіць?,
Кажуць, што ў Сахары і іншых трапічных пустынях дастаткова пакласці яйка ў пясок, каб яно спяклося. А як-жа ў нашым клімаце зварыць яго хоць-бы ўсмятку, не разводзячы агню?
Гэта здаецца невыканальным.
Між тым гэта вельмі проста: пакладзіце яйка ў гліняны гаршчочак з н ягаійанаіі вапнай і абліце вадой. Сумесь настолькі нагрэецца, што лішак вады закіпіць. Даўшы вапне астыць, выньце яйка з гаршка, разбіце шкарлупу—і ўбачыце, што ваша снеданне гатова.
Многім гэта здасца дзіўным, а сапраўды-ж яно не больш дзіўна, чым звычайны спосаб варкі яек, або вярней, чым атрыманне патрэбнай для гэтага высокай тэмпературы шляхам гарэння паліва. У абодвух выпадках мы скарыстоўваем выдзяленне цяпла пры хімічных рэакцыях.
У даным выпадку гэтае выдзяленне адбываецца ад далучэння да вапны (вокісу кальцыя) вады і ператварэння яе ў гашаную вапну (гідрат вокісу кальцыя).
Заўважым, што ўсе без выключэння хімічныя рэакцыі або суправаджаюцца выдзяленнем цяпла (гарэнне хоць-бы вадарода ў кіслародзе), або патрабуюць прытоку цяпла са зне (разлажэнне вады на вадарод і кісларод). Заадно адзначым, што калі пры рэакцыі выдзяляецца цяпло, то адваротнэя рэакцыя патрабуе яго прытоку, як гэта відаць з нашага прыкладу, і наадварот.
Што датычыць злучэння вапны з вадой, то гэтая рэакцыя заслугоўвае асобнага маленькага расказу.
РАСКАЗ АБ „НЕБЛАГАНРАЎНЫМ ХЛОПЧЫКУ"
„Адзін дрэнны хлопчык узяў без спросу кавалак нягашанай вапны і схаваў яго за пазуху. Выратоўваючыся ад праследваль-
нікаў, ён папаў у ваду. Вапна нагрэлася 1 зрабіла яму сільныя апальванні. Мараль: не трэба браць нічога без дазволу**.
Гэты расказ я прачытаў год пяцьдзесят таму назад у адной „павучальнай” кніжцы і, каюся (справа мінулая) на яго мараль не звярнуў увагі, а здзівіўся сказаным: вапна ад вады награецца* Вырашыўшы праверыць такі цікавы факт, я накіраваўся на бліжэйшую пабудову і такім-жа спосабам набыў там патрэбны для доследу рэагент. Дослед удаўся бліскуча: вада, налітая на вапну» закіпела. Потым я бачыў, як каменшчыкі „гасяць“ вапну, як змешваюць яе з пяском і на атрыманай кашыцы (каменшчыкі завуць яе „растворам“) складаюць з цэглы сцяну. 3 вягам часу, як вядома, гэгая кашыца так цвярдзее, што сама ператвараецца ў камень.
Усё гэта справа звычайная, але з хімічнага боку вельмі павучальная, бо суправаджаецца найцікавейшым „колавярчэннем вяшчэстваў'*.
Помніце, герой „Мёртвых душ“ Павел Іванавіч Чычыкаў гаварыў аб карысці назірання „колавярчэння людзей“? He менш павучальна яно і для хімічных злучэнняў.
Я ў/ко гаварыў, што вугальны ангідрыд з паветра паглынаецца вадой акіянаў і там улаўліваецца арганізмамі, уваходзячы ў выглядзе вуглекіслай вапны ў састаў знадворнага шкілета. Праз мільёны год вапнякі, якія ўтварыліся з астаткаў гэтых аргапізмаў, робяцца часткай сухазем'я. Апальваючы іх у спецыяльных печах, людзі разлагаюць вуглекіслую вапну і вугальны аагідрыд, які выходзіць. зноў у атмасферу або збіраецца і утылізуецца для тэхнічных мэт. Гашаная-ж вапна ў пабудове зноў паглынае з паветра вугальны газ і ператвараецца ў каменепадобную вуглекіслую вапау, выдзяляючы пры гэтым ваду. Адтаго вось і бывае першы час сыра ў нядаўна адбудаваных 1 адштукатураных дамах. Пясок да вапеннага цэменту прыбаўляецца для большай ііорыстасці апошняга, каб у яго лягчэй пранікала паветра.
Як відаць, наш хімічны жарт наводзіць на далёка не жартоўныя разважанні аб вечным кругавароце вяшчзстваў у прыродзе
КЛЮЧАВАЯ ВАДА Ў ЛЕТНІ СПЯКОТНЫ ДЗЕНЬ
Стамляюча-гарачы дзень. Мучыць смага, а ўсе напіткі на грэліся, і ндма лёду, каб іх ахалодзіць. Дзе-б дастаць хоць шклянку халоднай вады?
А хімія на што?
Бярэм міску або шырокую банку і, наліўшы яе да палавіны >вадой, раствараем да насычэння азотнакйлы амоній. Паглядзіце, як панізілася тэмпература вады. Паглядзіце, як „запацела" банка звонку. Гзта на яе халодных сценках асеў вадзяны пар, заўсёды прысутны ў паветры.
Апусціце ў банку тонкасценную або металёвую шклянку цёплай піццёвай вадой, і праз некалькі мінут вы зможаце зада' воліць сваю смагу асвяжаючай студзёнай вільгаццю.
He вылівайце раствору з банкі. Зліце яго ў каструлю і паетаўце на пліту. Выпарыўшы ваду, збярыце астатак аміячнай солі, пакуль яна не расклалася ад гарачыні, і схавайце да новага выпадку, калі зноў спатрэбіцца ахаладзіць ёю ваду.
Гэты жарт зноў напамінае аб сур'ёзных рэчах. Растварэнне ■аміячнай селітры—рэакцыя, суправаджаючаяся паглынаннем, цяпла. Пры дапамозе падобнага хімічнага ахаладжэння можна атрымаць штучны лёд; раней яго так і атрымлівалі, толькі пры дапамозе іншых рэактываў. Вы, значыцца, бачыце, што раствор не заўсёды простая сумесь: нярэдка растварымае вешчаство хімічна злучаецца з часткай вады, то паніжаючы яе тэмпературу, то, наадварот, павышаючы. Так, калі асцярожна, капля па каплі, ліць па шкляной палачцы (каб унікнуць пырскаў) серную кіслату ў халодную ваду, то можна давесці раствор амаль да кіпення.
Рабіць гэтага ўсё-ж не будзем: шклянка можа лопнуць, і гарачая кіслата пырсне на твар і рукі. Таму ніколі не трэба таксама ліць ваду ў серную кіслату: першыя каплі яе пры гэтым у момант ператвараюцца ў nap 1 выклікаюць распырскванне жіслаты.
Такое-ж выдзяленне цяпла адбываецца пры злучэнні вады з, некаторымі бязводным! солямі і пры іх крышталізацыі сумесна з ёю. На гэтым аснованы хімічныя грэлкі для цёплых кампрэсаў хворым. Гэта гумовыя падушкі, напоўненыя крышталамі уксуснанатрыевай солі. Награваючы падушку, даводзяць крышталы да плаўлення і растварэння бязводнай солі ў крышталізацыйнай вадзе. Пры награванні соль паглынае цяпло са зне і разлагаецца на бязводную соль і ваду. Пры адваротным працэсе крышталізацыі раствору, які суправаджаецца злучэннем бязводнага вешчаства з вадой, паглынёнае цяпло павольна выдзяляецца, так што падушка на працягу доўгага часу астаецца гарачай.
Як бачыце, няма такой хімічнай з'явы, якую людзі не суме.лі-б скарыстаць для той або іншай практычнай мэты.
што НАПІСАНА ПЯРОМ...
Славуты рускі хімік Дзімітрый Іванавіч Мендэлееў (стагоддзе з дня нараджэння якога было адзначана ў 1934 годзе Мендэле еўскім з'ездам) расказаў аднойчы:
„Еду я ў Маскве неяк на рамізніку, а насустрач нам паліцэйскія вядуць кучку нейкіх жулікаў. Рамізнік мой паварачваецца і кажа: „іш, хімікаў павялі“.
He ведаў прастак, што ён вёз аднаго з найвялікшых у свеце хімікаў, толькі не ў тым сэнсе, як ён разумеў гэтае слова...
Бываюць, не скрыю, і паміж хімікамі „хімікі“, і не толькі ў нас, але і ў Англіі.
Адзін з такіх лонданскіх „хімікаў" так умела падпісаў вексель, выданы ім свайму крэдытару, што ў таго ў руках аказаўся чысты вексельны бланк.
Справа ў тым, што хоць напісанае і нельга, па прыказцы, „вырубіць тапаром", але іншы раз можна... змахнуць насавой хустачкай, як мел з класнай дошкі.
Прасцейшае з такога поўнасцю знікаючага чарніла можаце прыгатаваць, размяшіўлм ў вадзе крукмзл да гушчыаі слівак і, прыліўшы да сумесі ёднай тынктуры. Вы ўжо ведаеце, што ў адной каплі ёда крухмал сінее. Прыліце іх некалькі, і колер раствору зробіцца амаль чоряым,а нааісанае ім—цёмнакарычневым.