Цікавая хімія
Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі
Памер: 75с.
Мінск 1936
’) »Фйзнк—любнтель*. т. VII, № 117—118.
пад дзеяннем вагі пробкі, газ выходзіць вонкі, і вада зноў напаўняе каробку. Прыбор зноў апускаецца на дно, пакуль новая колькасць вады не пападае ў скрыты ўнутры пузырок*.
На рыс. 36, направа, паказан увесь апарат у паменшаным выглядзе з каробкай, якая падымаецца ўверх. „Падводная лодка" ідзе на дно, калі ўся колькасць узятай вады і кіслаты нейтралізуюць адна другую, і больш яна ўжо не ўсплывае.
ШКОДНЫЯ ГАЗЫ, ЯКІЯ ПРЫНОСЯЦЬ КАРЫСЦЬ
Нейкі прафесар арніталогііх) падзяляў усіх птуіпак на „карысных“, „карысна-шкодных", „шкодна-карысных" і „просташкодных".
Такую больш чым „арыгінальную" класіфікацыю ніяк нельга ўжыць да газаў, таму што ўсе яны без выключэння, гледзячы па ўжыванню, могуць быць і карысны і шкодны. Мы бачылі, як •ядавіт хлор, але ведаем, з якой карысцю яго можна ўжываць.
Газы, аб якіх у нас пойдзе гутарка і з якімі мы праробім рад цікавых доследаў, вядома, усе могуць прыносіць—і часам прыносяць—шкоду, але людзі навучыліся атрымліваць з іх і карысць.
Гэта будуць газы, утвараемыя серай у яе злучэннях з кіслародам (сярністы газ) і вадародам (cepaeadapod), і ўжо часткова знаёмы нам аміяк.
ДАР ВУЛКАНАЎ
„Чароўна! Так-бы і стаяў 1 глядзеў без стамлення хоць цэлы тыдзень, не адрываючы вачэй. Гэты кратэр здаецца лугам з тошчай травы і шаўкавістага моху, густа пакрытых бліскучым пылам, .з прасвечваючайся бледнай зелянінай, якая то паступова пераходзіць у самыя цёмныя колеры апельсіяавых лісцяў і нават у карычневы колер, то зноў святлее, пераходзячы ў аранжавы і светлазалацісты; і, нарэшце, усе гэтыя пералівы завяршаюцна нежначырвоным колерам толькі-што распусціўшайся ружы. У адным месцы відаць яма, у другім выступы падобныя на ледзяныя сасулькі; у некаторых з іх сценкі пакрыты ўзорчатай <еткай з шэрых крышталаў. Самыя сцены правалу блішчаць жоўтай атарочкай з серы“.
Так піша наш стары любімец, жартаўнік Марк Твэн-), але
і) Арніталогія—частка навукі зоалогіі, якая вывучае птушак.
=) .The Innocents abroard”.
6. Цікншя хімія.
на гэты раз, піша зусім сур'ёзна. Гэта—апісанне прыгожасц» кратэра Везувія, адной з прыродных „хімічных лабараторый", вырабляючых серу.
Мабыць, на Луне, з яе некалі развітай вулканічнай дзейнасцю’) гэты элемент знаходзіцца ў збытку.
Попыт на серу 2) з боку тэхнікі вельмі вялікі.
Вы, можа быць, і не падазраваеце ўсёй важнасці гэтага элементу для культурных нацый.
Ну, на што сера можа ісці? Яна ўваходзіць у састаў пораху, яе парашком абсыпаюць „захварэўшыя“ вінаграднікі, пры яе пасярэдніцтве мяккі каучук вулканізуюць у цвёрды эбаніт, найлепшы ізалятар электрычнасці.
Але гэта далёка не ўсё. Вы забыліся пра самае галоўнае: з серы робяць серную кіслату.
He думайце, што апошняя патрэбна толькі для напаўнення шкляначак, памяшчаемых на зіму паміж аконнымі рамамі. Лягчэй пералічыць хімічныя вырабы, якія абыходзяцца без гэтай страшнай вадкасці, чым саставіць поўны спіс яе ўжыванняў!
Серная кіслата патрэбна для атрымання азотнай, салянай, уксуснай і іншых кіслот, соды, шкла, цэлулозы, ёда, супер-фасфатных угнаенняў, сернакіслага амонія, квасцоў, фосфара, меднага, жалезнага і іншых купаросаў, ніцей для электрычных лямп, алюмінія, эфіра, карасіну, бензіну, мінеральных маслаў, парафіна, гліцэрына, стэарына, дынаміпга, цэлулоіда, патакі, паперы, штучных фарбаў, лякарстваў і соцень іншых вяшчэстваў, без якіх нямысліма сучасная навука, тэхніка, жыццё.
Наўмысна я не ўн:с у гэты спіс запалак, каб вы не падумалі, што гутарка ідзе аб смуродных „сярнічках", цяпер зусім вышаўшых з ужывання, а ў часы майго юнацтва быўшых ледзь не самай распаўсюджанай крыніцай хуткага атрымання агню.
He, не яны, а сучасныя „шведскія" запалкі патрабуюць сернай кіслаты для атрымання вяшчэстваў, уваходзячых у састаў іх галовак і запальваемай масы паперак, наклееных на каробках.
Для атрыманая-ж сернай кісдаты патрэбен сярністы газ— прадукт гарэння серы, а значыцца, і сама яна. Таму вось гэты дар вулканаў і важны для чалавецтва, таму і імкнецца яно папоўніць яго недахоп, выпальваючы серу з калчадана (сярністага жа/іеза).
і) Калі толькі Лунныя горы— сапраўды вулканы, а не сляды бамбардыроўкі расплаўленай паверхні Луяы метэорамі. Ёсць і такая тэорыя.
2) Пры совецкай уладзе найбагацейшыя месцараджэнні серы знойдзевы ў розпых месцах СССР.
ДОСЛЕДЫ 3 СЯРНІСТЫМ ГАЗАМ
Доследы гэтыя трэба рабіць вельмі асцярожна і ўважліва.
Пах гарашчай серы агідны і ўдушлівы. На свежым паветры мы, не рызыкуючы здароўем, можам азнаёміцца з ім, калі каму небудзь ён яшчэ невядом. Спалім для гэтага крыху серы, паклаўшы яе хоць-бы на цагліну. Больш зручна ўзяць серу ў парашку (серны цвегп).
Запаліўшы кучку такога парашку, прыкрыем яе кветачным гаршком, памясціўшы ў ім некалькі розных кветак, сцяблінкі
якіх умацоўваем у адтуліне гаршочнага дна (рыс. 37). Кветкі папярэдне змачваем вадой.
Нават на адлегласці вы чуеце пах сярністага газу, і ў вас пяршыць у горле. Падумайце, як прыходзіцца рабочым, занятым выплаўкай серы! А ў Сіцыліі гэтым займаюцца падлеткі, ледзь не дзеці, і палівам, за адсутнасцю лясоў на востраве, служыць сама-ж сера. Гэтая работа—сапраўднае пекла!..
Але вось наша сера згарэла. ТІадымаю гаршок і вымаю з яе кветкі. Жоўтыя і белыя, як можаце бачыць, не змянілі сваёй афарбоўкі,
Рыс. 37. Абескалёрванне кветак.
астатнія сільна пабляднелі, а некаторыя і зусім абескалёрыліся.
Фіялкі, напрыклад, зрабіліся снежна-белымі. Іакіх у прыродзе і
не бывае!
Пакіньце кветкі ляжаць на паветры. Паступова іх першапачатковая афарбоўка вернецца.
Сярністым газам, значыць, можна бяліць, але ён многа даражэй хлора і ў тэхніцы ўжываецца толькі для бялення дарагіх шоўкавых і шарсцяных вырабаў, саломы для капялюшаў і скуры для абутку. Ён не разбурае, падобна хлору, адбельваемыя вяшчэствы.
Спальваю яшчэ кавалачак серы ў шкляным цыліндры, паклаўшы яго ў жалезную лыжачку і наліўшы на дно цыліндра крыху вады.
Узбаўтваю яе і прымешваю сіняй лакмусавай настойхі. Вад-
касць чырванее.
Сярністы газ, раствараючыся ў вадзе, злучаецца з часткай
яе ў нетрывалую і слабую сярністую кіслату. Сярністую, а не серную. Апошнюю прыгатаваць цяжэй. Сера, як і многія іншыя элементы, дае з кіслародам два злучэнні: газападобны „сярністы ангідрыд* і цвёрды—серны. Абодва злучаюцца з вадой, даючы адпаведныя кіслоты.
Раней для атрьмання так патрэбнай у тэхніцы сернай кіслаты сярністы газ акіслялі ў серны ангідрыд у абшырных свінцовых ка.мерах, уводзячы яго туды разам з водным парам і вокісамі азота. Газ адбіраў ад апошніх кісларод і з вадой даваў серную кіслату, а вокіслы азота, аддаваўшыя свой кісларод, самі сабой акісляліся зноў, беручы кісларод з паветра. Сярністы газ „не ўмее“ гэтага рабіць. Кіслата атрымлівалася слабая, яе трэба было згушчаць выпарваннем—аперацыя дарагая і небяспечная. Цяпер сярністы газ накіроўваюць на губчатую платыну, якая мае здольнасць згушчаць у сабе кісларод і аддаваць яго сярніста.му газу, а потым зноў паглынаць яго з паветра. Вады бярэцца якраз столькі, каб атрымаць кіслату патрэбнай каннэнтрацыі.
ТУШЭННЕ АГНЮ ГАРАШЧАЙ СЕРАЙ
Хімія—парадаксальная навука! Яна вучыць нас, што пажары не заўсёды трэба тушыць вадой, таму што вада часам толькі ўзмацняе бушуючую вогненую стыхію. Мала таго, хімія навучыла пажарных тушыць агонь... серай.
— Як, серай? Яна-ж сама так добра гарыць!
Вось іменна! Таму-та яна і прымяніма для тушэння пажараў,. што развівае пры гарэнні цяжкі, не падтрымліваючы гарэння газ.
Калі, як гавораць, „выкіне з трубы“, калі загарыцца сажа, напоўніўшая даўно нячышчаныя дымаходы, то, вядома, можна ўзлезці на дах і ліць ваду ў печную трубу.
Агонь пры гэтым патухне, але брудная вада праз печную адтуліну залье кватэру, а гэтая прыемнасць не вельмі вялікая.
Іншая справа, калі ў гэтым выпадку замест тушэння вадой пачаць паліць у печы серу. Цяжкі сярністы газ напоўніць дымаходы 1 спыніць доступ у іх паветра, так што агонь сам сабой патухне.
Сродак далёка не ўсім вядомы, але безумоўна верны.
ЗЯЛЁНЫ ЛЕЎ
— He бывае зялёных львоў, львы жоўтыя!—скажаце вы.
Зусім верна. Мой леў таксама, як бачыце, жоўты, але ён. зараз пазелянее... ад страху перад удушлівым газам. Я выразаў «4
майго льва з кавалка картону 1 афарбаваў растворам хромава
кіслага калія, падкісленым салянай кіслатой.
Запальваю на талерцы кучку сернага нвету, увільгатяяю злёгку свайго „льва“ вадой, спырснуўшы яго для „бадзёрасці* з пульверызатара, саджу на талерку і прыкрываю каўпаком (рыс. 38); можна ўзяць, як/я ўказаў раней, вялікую закупораную бутэльку з адрэзаным дном.
Леў Ле выносіць“ удушлівага паху гарашчай серы і хутка робіцца зусім зялёным.
Што-ж адбываецца пры гэтым? А гось што, Сярністы ангід-
Рыс. 38. Леў, пазелянеўшы ад дзеяння сярністага газу.
рыд аднаўляе жоўтую хромавую соль у зялёны вокіс хрома.
БЕЛЫ СНЯГІР
Аб белым воране кожны з вас чуў, хоць, здаецца, ніхто такога ворана не бачыў, а вось аб белым снегіры, думаю, вак. і чуць не прыходзілася. Хочаце, пакажу яго?
Вось чучалагэтай пералётнай птушкі з яе ярка-ружовымі грудзьмі (убранне самцоў; снегірыха апранаецца скрамней.усяушэрым). Некалькі год яна была маім сябрам і пацяшала мяне сваімі „песнямі", імітуючымі скрып нязмазаных дзвярэй, пакуль не загінул^ афярай таварыскасці свайго характару і жадання весці дружбу I* з*адным вясёлым кацянём. Пасля таго, як гэтае „знаёмства“ адбылося, мне асталося толькі... набіць з майго маленькага сябры f , Ічучала. Яно зараз паслужыць нам для доказу, што снегіры могуць > .і сваім колерам апраўдаць назву (толькі не жывыя, вядома).
Стаўлю яго пад каўпак, дзе быў леў, і паўтараю дсслед.
Зусім белым ён не зрабіўся, але яго яркія грудкі, як бачыце„ пабялелі. У практыцы гэтым доследам абескалёрваюць птушыныя пер‘і перад афарбоўкай іх у самыя ненатуральныя колеры для ўпрыгожання жаночых капялюшаў.
А абескалёрныя пер'і прамываюць у спірце.
ГАЗ ТУХЛЫХ ЯЕК
Калі вам здаралася разбіць тухлае яйка, то вы ведаеце пах серавадарода, бо ад яго прысутнасці ў гніючых бялковых вяшчэствах і залежыць смурод сапсаваўшагася яйка.
I аз гэты не толькі агідаа пахне, але ён надзвычай ядавіты. Ён іншы раз збіраецца ў сточных трубах і таму падобных месцах гніення арганічных адкідаў.