• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цікавая хімія

    Цікавая хімія


    Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі
    Памер: 75с.
    Мінск 1936
    45.18 МБ
    Вы ўяўляеце сабе ўсю тую колькасць
    Рыс. 28. Вугальны газ тушыць полымя свечак.
    вугалю, якую амаль 2 мільярды людзей, якія жывуць на зімлі, штогод выдыхаюць у выглядзе вугаль-
    нага газу? Мабыць—не.
    Рыс. 29. Колькі вугалю выдыхае штогод усё чалавецтва.
    Ну, так я скажу вам, што яна роўна 156 мільярдам кіло?рамаў вугалю, які, будучы сабран у адно, утварыў-бы куб з рабром больш чым у 440 метраў! (рыс. 29).
    А гэта-ж не менш, чым >/т усёй гадавой сусветнай здабычы
    і)	ВапеннўЮ ваду можна купіць гатовай у аптэцьт,—яна ўжываецца ў медыцыне —але нятрудна прыгатаваць і самому. Трэба настаяць свежа прыгатаваную гаманую вачну, зліць у яе раствор, прафілыраваць яго і напоўніцьім скляначку <а самай пробкі; тады, будучы шчыльна закупоранай, вапенная вада не мутнее пры захоўванні. Калі-ж яе пакінуйь надоўга ў судакрананні з паветрам, яна замуцінца. бо сляды вугальнага ангідрыда ў паветры, тым больш у хатнім, заў сёдьі ёсць.
    вугалю, які мы таксама ператвараем у вуглекіслы газ, спальваючы ў заводскіх і хатніх печах I, значыцца, уводзячы яго ў састаў атмасферы. А якія заводскія печы ў наш час, відаць з таго, што домны ..Магнітагорска расходуюць столькі-ж паветра, колькі ўдыхаюць яго ўсе жыхары Ленінграда.
    Дабаўце сюды газ, выдыхаемы ўсімі іншымі жывымі істотамі ўсяго свету. А яго выцяканне з зямлі!
    У 1783 г., пры вывяржэнні вугальнага ангідрыда адным з вулканаў Ісландыі, газам было задушана 9000 чалавек 1 239000 галоў хатняй жывёлы.
    3 глебы ён выдзяляецца амаль паўсямесна; ад яго часцей за ўсё задыхаюцца рабочыя, спускаючыся ў глыбокія калодзежы. і скляпы. Свечка, апушчаная ў такое скапленне газу, тухне. Вугальны ангідрыд не такі ядавіты, як хлор або вскіс вуглерода, але ўсё-ж у вялікіх дозах паралізуе галаўны 1 спінны мозг.
    Разам з гэтым цікэвая заўвага: зямля дыхае. Дыхае, як жывыя істоты, успрыймаючыя кісларод усёй паверхняй свайго цела і праз яе выдаляючыя вугальны ангідрыд. Глеба выдзяляе гэты газ, а кісларод яго звязвае, пераводзячы ў вокіслы металаў і металоідаў.
    Але побач з працэсамі выдзялення вуглекіслага газу ў прьгродзе ідзе неперарыўны працэс яго разлажэння. Асветленыя сонцам зялёныя часткі раслін паглынаюць з паветра вугальны газ і выдзяляюць у яго назад кісларод. Яны жывяцца гэтым газам, як мы харчуемся імі самімі і прадуктамі жывёльнага паходжання. Затым воды мароў і акіянаў штогод раствараюць у сабе вялікія колькасці вугальнага ангідрыда, не насычаючыся ім, бо мірыяды арганізмаў, якія жывуць у глыбіні іх вод, паглынаюць гэты газ, уводзячы яго ў састаў сваіх панцыраў. Мел і вапняк утварыліся з астаткаў незлічонага ліку такіх некалі жыўшых арганізмаў і прадаўжаюць і да гэтага часу ўтварацца на дне акіянаў.
    Праходзяць мільёны год,—імгненне ў жыцці зямнога шара,— і там, дзе бушавалі марскія хвалі, узнікае суша і выносіць на паверхню^ вапенныя адкладанні акіянаў. Гараўтвараючыя працэсы сцісканнем і павышэннем тэмпературы ператвараюць іх будову ў крышталічную. Мрамар, з якога была ізваяна Венера Мілоская, быў некалі вапенным панцырам марскіх форамініфер (мікраскапічных корненожак)...
    3 гэтых вось злучэнняў вуглекіслы газ, знаходзіўшыйся ў іх звязаным з часу, які папярэднічаў з'яўленню на Зямлі першага чалавека, і будзе зараз мною выдзелен.
    Г Л A В A V
    „НЕШТА НЯБАЧНАЕ" І ДОСЛЕДЫ 3 ІМ
    Рыс. 30 Здабыванне вуглекіслага газу.
    Адзін славуты астраном назваў гіганцкія хвасты камет, лерад якімі ўвесь наш зямны шар здаецца ледзь не пяшчынкай, „бачнае нешта“: так нязначна маса гэтых хвастоў у параўнанні з іх размерамі.
    Наадварот, усе бескаляровыя газы могуць быць названы .нешта нябачнае“, бо мы, хоць 1 не ўспрыймаем іх зрокам, але лёгка можам выявіць іх матэрыяльную лрыроду.
    Кабздабыць адно з такіх „нешта нябачных“ у колькасці, дастатковай для доследаў, я ў колбу з газаадводнай трубкай кідаю кавалачкі мелу, абліваю іх слабай салянай кіслатой і праз газаадводную трубку (рыс. 30) адводжу вуглекіслы газ, які выдзяляецца, у адкрыты сасуд зусім таксама, як калі-б напаўняў яго праз трубку вадой.
    Вуглекіслы газ амаль у паўтара раза цяжэйшы за паветра, у малых коль-
    касцях не выклікае затруднення дыхання, а таму і дапускае такое спрошчанае збіранне. Ён уліваецца ў зборны сасуд, як уліваўся ў яго хлор, і не бяда, калі 1 перальецца праз край, чаго аб хлоры сказаць нельга.
    „ТАЯМНІЧЫ* ДОСЛЕД 3 ВЯСАМІ
    Прыхільнікі тайных ведаў, акультысты, сцвярджалі, нібы чалавек сілай волі можа парушаць законы цегацення, нібы, ламяшчаючы руку далонню ўніз надчашкай вясоў, ён, па жаданню, прымушае яе ладымацца ўверх і апускацца ўніз. Гэта, вядома.
    Рыс. 31. „Таямнічы" дослед з вясамі.
    глупства, а вось я сапраўды магу, не дакранаючыся да вясоў і як быццам нічога не дабаўляючы на адну з чашак, прымусіць яе апусціцца ўніз.
    Толькі няма ніякага ячараўніцтва“. Проста я ўзважваю „нешта“ хоць і не бачнае, але ўпаўне матэрыяльнае і, значыцца, як і ўсякая матэрыя, маючае вагу.
    Перад намі простыя, аледосыць. чулыя вясы (іх можна замяніць вясамі для пісьмаў) і пустая шклянка, пастаўленая на адной чашцы і ўраўнаважаная гірамі на другой. „Наліўшы“ ў другую шклянку вугальнага ангідрыда з прыбора, у якім ён у мяне атрымліваецца, пераліваю газ у шклянку, падвешаную на вясах. Каромысла вясоў схіляецца, шклянка апускаецца ўніз (ры-
    сунак 31), прадаўжаючы, мабыць, аставацца пустой. Яна, канечна, не пустая, ды 1 раней не была пустой. Спачатку яна была поўна паветрам, а цяпер напоўнілася вугальным ангідрыдам. Апошні больш цяжкі, адтаго і парушылася роўнавага вясоў.
    ПРЫРОДА—АРХІТЭКТАР
    Мы бачылі, што вуглекіслая вапва раствараецца ў кіслотах. Дадаю, што нават у такой слабай, як вугальная.'^
    Апускаю газаадв одную трубку ад апарата, у якім атрымліваецца вуглекіслы газ, у сасуд з вапеннай вадой,—раствор мутнее. Прадаўжаю далей і далей прапускаць праз яго газ. Глядзіце. Паступова муць знікае, і вссь вадкасць зноў зрабілася празрыстай.
    Вугальны ангід рыд спачатку звязаў усю растворавую вавну ў нерастварымую вуглекіслую, а гзта апсшняя з лішкам вугальнага газу ўтварыла двувугмкіслую вапну, зноў перайнюўшую ў раствор. Пералів аю гэты раствор у колбачку і награваю. Заўваж'аеце выдзя ленне пузыркоў газу 1 паўтсрнае памутненне вадкасці?
    Праводзячы гэты цікаіы дослед, мы ў малым маштабе перадалі адну з вялікіх з‘яў прыроды. Воды падземных крыніц, насычаныя вуглекіс л атой, праходзячы па вапеьных пародах, вышчалачваюць іх і няс уць у растворы двувуглекіслую вапну. Выходзячы на паверхню або пранікаючы ў пяшчэры, яны трацяць
    вуглекіслату, выдзяляючы вуглекіслую вапну ў выглядзе порыстага туфу або нацёкаў дзівэсных форм, будуючы падземныя палацы I пяшчэры.
    He менш важны гэты працэс і для тэхнікі.
    Усім нам знаёмы накін унутры самавараў, утвараемы жорст«аі г. зп. маючай у раствэры вапенныя солі, вадой. Такі-ж накіп’утварзецца ў паравых катлах. Паколькі яго цеплаправоднасць значна меяіная, чым металічных сценак катла, то і расход паліва ў катле, які мае накіп, болып, чым у чыстым. Але такое заІэудненне катла не толькі зніжае карысную работу катла і машын -яно вельмі небяспечна. Нагрэўшыся, накіп дае трэшчыны; вада’ дакрануўшыся раскаленых сценак катла, у момант перагвараецца ў пар высокага ціску і разрывае кацёл на часткі.
    Узрыў паравых катлоў—з‘ява, на жаль, далёка не рэдкая і часта цягне за сабой нямала чалавечых афяр.
    Найвялікшым з узрываў, вядомых у гісторыі тэхнікі, быу адначасовы ўзрыў дваццаці двух злучаных паміж сабою паравых каглэў у ноч на 25 ліпеяя 1887 года.
    Мне выпадкова давялося бачыць вынікі гэтага узрыву. Ьн адбыўся ў Фрыдэнсхюце, у Сілезіі.
    Сіла ўзрыву была жудасная. Дастаткова сказаць, што каменні кацельнага памяшкання, кавалкі катлоў і часткі трупаў запнуушых пры ўзрыве людзей былі раскіданы па радыусу каля nayTapa кілометра...
    Адным са спосабаў для ўстаранення накіпу з яуляецца папяоэдняя ачыстка і падаграванне вады, якая жывіць паравы кацёл, і іншыя меры. На жаль, яны ўсгараняюць не ўсе „накіпаўтваральнікГ. Універсальнага сродку для папярэджання ўтварэння макіпу мы пакуль не маем.
    ПЛАВАЮЧЫЯ ПУЗЫРЫ
    Напоўніце якую-небудзь міску або невысокі і тырокі шкляны сасуд да палавіны вуглекіслым газам і займіцеся выдуваннем мыльных пузыроў. Скідвайце іх асцярожна з саломінкі на паверхню цяжкага газу (рыс. 32). Яны будуць ім падтрымлівацца, не спускаючыся на дно сасуда. Для пабочнага гледача, які не зедае ў чым справа, такое вісенне мыльнага пузыра ў „паветры здаецца зузім незразумелым. Яшчэ менш зразумелым здаецца той факт, што пузыр, скінуты вамі з вялікай вышыні ў міску, упаўшы ў яе, падскочыць уверх. Вы-ж, між іншым, ведаеце ў чым справа: гэта ён адштурхваецца ад паверхні вуглекіслага
    газу, як мячык адштурхваецца ўверх, упаўшы на падлогу. Аднак, быць можа, і вас, а тым больш вашых таварышоў, якія
    глядзяць на вашы доследы, здзівіць паступовае павелічэнне пузыра, які вісіць у сасудзе. Калі пузыр „доўгавечны" і на пра-
    цягу двух-трох мінут не лопне,
    то ён раздуецца і пагрузіцца на дно сасуда. Адбываецца гэта ад пранікнення (дыфузіі) скрозь яго абалонку вугальнага газу. Газ павялічвае аб'ём мыльнага пузыра, але адначасова робіць шар больш цяжкім.
    АДЧАГО СТРАЛЯЕ ПУШКА
    У тоўстасценную бутэльку да палавіны наліваю цеплаватай вады. Асобна закручвак> ў прамакальную паперу стало-
    Рыс. 32. Плаваючыя пузыры. вую лыжку двувуглекіслай л	„	соды і столькі ж вінна-камен-
    май кіслаты. Кідаю пакецікі ў бутэльку і хутка закупорваю яе загадзя падабранай шчыльна ўваходзячай у яе горла пробкай Устрахваю бутэльку.
    Бах! Пробка ляціць у столь, пеняшчаяся вадкасць вылятае з горла бутэлькі.
    Дослед, як бачыце, вельмі нескладаны, а вывадаў з яго можна зрабіць на цэлую старонку.
    Па-першае, двуву глекіслая сода адрозніваецца ад звычайнай (вуглекіслага натрыя) вялікім змяшчэннем вугальнага ангідрыца Такія солі носяць назву кіслых.
    Па-другое, выцясняемая з солі віннакаменнай кіслатой вуглекіслата не раствараецца ў цёплай вадзе, а бурна выдзяляецца і выбівае пробку.
    Іменна таму „ўцякаюць“ квас і іншыя шыпучыя напіткі, калі іх адкупорваюць недастаткова халоднымі, рвуць пробку \ столь, а іншы раз, знаходзячыся ў цёплым месцы, разрываюць в самыя бутэлькі.
    Па-трэцяе, вугальны ангідрыд актывізуе дзейнасць органаў стрававання, чаму і п'юць натуральныя „мінеральныя“ воды, багатыя вугальным газам, I прыгатаўляюць штучныя шыпучыя напіткі. У апошніх вугальны газ або развіваецца ў рэзультаце штучнага