• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цікавая хімія

    Цікавая хімія


    Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі
    Памер: 75с.
    Мінск 1936
    45.18 МБ
    — Ці гарыць медзь?
    — Што за дзіўнае пытанне,—скажаце вы,—вядома, не!
    — Ну, дык глядзіце.
    Бяру медную манету і тру яе аб стальнві напільнік, кабатрымаць крыху медзі ў парашку. Работа марудная і дакучлівая. Раблю яе на вашых вачах толькі для таго, каб вы бачылі ўсе првігатаванні. А вось тут у баначцві ў мяне такі самы дробны парашок бронзы Для выдалення слядоў тлушчу і брудуяпрамыў парашкі моцвым спіртам. Бяру яшчэ велымі тоненькі, танейшы папяровага лістка, кавалачак медзі.
    Скідаю з паперві напілевыя на вашых вачах медныя апілкі ў сасуд з хлорам:—яны ўспыхваюць і згараюць яркімі блесткамі. Патроху ссыпаю туды-ж бронзавы парашок,—ён таксама зага. раецца сам сабою і згарае ўвесь без астатку. У заключэнне апускаю ў хлор медны лісток; звярніце ўвагу на зялёны колер яго полвімя.
    Зялёны пвіл, які пакрвіў дно сасуда,—гэта злучэнне медзі з хлорам—хлорыстая медзь.
    Такім чынам, негаручасць медзі намі абвергнута.
    1) Бронза—сплаў медзі з волавам, свінцом або алюмініем.
    ДЫМАВАЯ ЗАСЛОНА
    Да ліку хімічных „дасягненняў“ вайсковай справы адносіцца маскіроўка распалажэння воінскіх часцей, сукрыццё іх дзеянняў ад назірання непрыяцеля задымавой заслонай.
    Толькі гэта не дым кастроў і наогул несапраўдны дым, які ўтвараецца пры гарэнні. І ў гэтым выпадку на дапамогу ваюючым прышла хімія.
    Калі мы заменім у нашым папярэднім доследзе медзь волавам, уззтым у выглядзе станіёля (тонкіх алавяных лісткоў, у якія, напрыклад, заварачваюць пліткі шакалада), а самы газ крыху падагрэем, то эфект будзе той-жа самы—волава згарвіць.
    He буду рабіць гэтага доследу: у мяне ёсць ужо гатовае хлорнае волава. Як бачыце, пры звычайнай тэмпературы гэта не цвёрдае, а вадкае вешчаство. На адзін момант прыадкрываю склянку, у якой яно ў мяне захоўваецца. Заўважаеце гэты густы белы дым? Гэта хлорнае волава злучаецца з парамі вады, заўсёды прысутнічаючымі ў паветры, і дае найтанчэйшы белы пыл.
    Выліваючы хлорнае волава на зямлю, войскі за ўтворанай густой белай заслонай скрываліся ад ворага.
    Ахова нятанная! Хлорнае волава—вешчаство дарагое, таму на вайне пачалі карыстацца дымавымі заслонамі, якія атрымліваюцца іншымі, таксама хімічнымі, спосабамі.
    ФЕЙЕРВЕРК У СКЛЯНЦЫ
    Найбольш эфектным прыкладам самаўзгарання і гарэння ў хлоры з‘яўляецца гарэнне ў ім металічнай сурмы.
    Сурма—вельмі крохкі элемент, які па сваіх хімічных уласцівасцях стаіць на мяжы паміж мепгаламі і металоідамі.
    Стоўчаную ў парашок сурму,— а таўчэцца яна лёгка,—усыпаю ў маленькую шарападобную колбачку і злучаю горла апошняй шырокай гумавай трубкай са шкляной трубкай, праходзячай праз пробку» якая закрывае сасуд зхлорам (рысунак 22).
    Вось і ўсе прыстасаванні для фейерверка.
    Рыс. 22. Падрыхтоўка вогненага дажджу.
    Падымаю колбу ўверх і невялікімі порцыямі перасыпаю парашок сурмы ў банку з хлорам.
    Праўда, які прыгожы вогнены дождж?
    Кожная парушынка сурмы, раней чым згарэць, раскаляецца дабяла, і тысячы вогненых іскраў напаўняюць банку.
    На гэтым, у поўным сэнсе слова, бліскучым, доследзе скончым наша знаёмства з хлорам.
    Паўтараючы апісаныя доследы самастойна, не забывайце, што хлор падтрымлівае толькі гарэнне, але не дыханне. Захоўвайце вашы лёгкія і вочы і, робячы доследы ў пакоі, калі не маеце магчымасці працаваць на адкрытым паветры, працуйце каля адкрытага акна або перад печнай цягай.
    ЯШЧЭ СТРАШНЫ ГАЗ
    3 практыкі сусветнай вайны вядома, што якой страшнай не з'яўляецца газавая атака хлорам, але яна здаецца нявіннай у параўнанні з дзеяннем фасгена, які прадстаўляе сабой злучэнне хлора з вокісам вуглерода (хлорвокіс вуглерода). Газ гэты бескаляровы, рэзкага паху ў сумесі з паветрам не мае, і атручэнне ім дае ведаць сябе не адразу, а гадзін праз 8, выклікаючы ацёк лёгкіх 1 смерць.
    Да яго, а ў далейшым і да іншых злучэнняў хлора, пачалі прыбягаць ваенныя хімікі, калі праціўнікі набылі маскі, паралізуючыя дзеянне хлора.
    Але „няма яду, супроць якога не было-б проціяддзя“, а таму навучыліся цяпер змагацца із фасгенамі з іншымі, яшчэ больш -страшнымі газамі.
    Вось аб другой састаўной частцы фасгена—аб вокісу вуглерода, я і хачу сказаць вам некалькі слоў.
    Самае страшнае ў ёй тое, што яна многім з нас пагражае небяспекай. Рана закрытая печ, незахаванне асцярожнасці пры рабоце з простым паяльнікам, уцюгом можа павесці да атручэння газам.
    Гэта так званы „чадны газ“.
    Учадзіўшы, не забывайце, што вярнейшае папярэджанне шкодных вынікаў чаду—гэта выйсці на свежае паветра; у сур‘ёзных выпадках абавязкова звяртацца да ўрача.
    Мы не будзем атрымліваць гэты газ (ён атрымліваецца разлажэннем шчаўевай кіслаты, але гэты дослед вельмі рызыкоўны), тым больш не будзем рабіць з ім доследаў, а лепш прачытаем, што лісаў аб ім адзін вучоны.
    „СТРАШНЫ СПАДАРОЖНІК НАШЫХЖЫЛЫХ ПАМЯШКАННЯЎ"
    Так быў азаглаўлен вялікі артыкул аб гэтым „хатнім ядзе“, з якога я прывяду галоўнейшае, што кожнаму трэба ведаць аб вокісу вуглерода !).
    Даўно вядома, што прымесь яго да паветра ў самых малых колькасцях (некалькі тысячных долей аб'ёму паветра) зусім дастаткова для таго, каб менш чым у поўгадзіны забіць чалавека. J, што асабліва жудасна, такое паветра, якое заключае ў сабе смяротную дозу атруты, нічым не адрозніваецца (па знешніх прызнаках) ад чыстага паветра: вокіс вуглерода ёсць газ, які не мае ні смаку, ні колеру, ні паху.
    Ва ўмовах штодзённага жыцця атручванні, якія канчаюцца смерцю, параўнаўча рэдкія; большай часткай яны абмяжоўваюцца сэрцабіеннем, галаўной боллю, ванітаваннем, галавакружэннем,. але яшчэ часцей (пры некалькіх мільённых долях змяшчэння вокісу вуглерода ў паветры) цяжкасцю галавы, апатыяй, дрэнным настроем, неспакойным сном.
    Сутнасць атручэння вокісам вуглерода была раскрыта славутым фізіёлагам Клодам Бернарам. Дзякуючы яму мы ведаем, што вокіс вуглерода, прыходзячы ў судакрананне з кроўю ў нашых дыхальных шляхах, поўнасцю паступае ў чырвоныя крывяныя шарыкі і злучаецца ў іх з гемаглабінам (фарбуючым вешчаством шарыкаў). Паколькі злучэнне гемаглабіна з вокісам вуглерода болып трывалае, чым з кіслародам, то акісленне крыві робіцца немагчымым. Само сабою зразумела, што доўга і ў колькі-небудзь значных размерах такая з'ява прадаўжацца не можа,—наступае асфіксія (удушэнне), за якой надыходзіць скора смерць.
    Жудасная драма разыгралася 30 мая 1917 г. пры ўзяцці Карнілье. Французы наступалі, каб захапіць пануючую ўзвышаяасць. Перад іх атакай вялася пякельная кананада: артылерыйская падрыхтоўка да атакі. Калі вышыня была французамі занята, выявіўся адзін з вынікаў гэтай падрыхтоўкі. Адзін з французскіх знарадаў папаў у паветраны канал тунеля, выхады з якога былі засыпаны асколкамі скал, разбураных іншымі знарадамі. Знарад, папаўшы ў паветраны канал, . атруціў вокісам вуглерода два батальёны немцаў, якія схаваліся ў тунелі і рыхтаваліся да контр-атакі. Іх трупы шчыльна завалілі выхады з тунеля.
    >) К. А. Ч е р н ы ш е в—„Фнзнк-любнтель*, т. II, № 6—7.
    Але і ва ўсіх тых выпадках, калі мы ўдыхаем самыя нязначяыя колькасці вокісу вуглерода, ён робіць патроху сваю згубную справу—зніштажае жыццедзейнасць некаторай часткі крывяных шарыкаў. Гэта вядзе да расстройства адпраўленняў арганізма ва ўсіх абласцях яго дзейнасці: мускулы слабеюць і робяцца няздольнымі да звычайнай работы, страваванне робіцца няправільным, сэрца сударажна сціскаецца, нервы расстрайваюцца, галава (мозг) цяжэе і траціць здольнасць успрыймаць прывычным чынам, памяць змяняе на кожным кроку (напрыклад, у імёнах акружаючых асоб).
    Такая жудасная карціна адзінкавага лёгкага атручэння вокісам вуглерода.
    Але і гэта яшчэ не ўсё. 3 паветра і з ежай, як вядома, у наш арганізм заўсёды пападаюць розныя хваробныя мікробы, з якімі зараз-жа ўступаюць у заўзятую барацьбу крывяныя цельцы. Недахоп жыццездольных крывяных цельцаў забяспечыць перавагу ў гэтай барацьбе за мікробамі. Такія вось мікра-прычыны і макра-вынікі.
    Жароўня з гарашчымі вугалямі ў пакоі з зачыненымі дзвярамі і вокнамі—добра вядомы і бясспрэчны сродак, якім часта карыстаюцца раманісты ў аповесцях з трагічнай развязкай. Але раманісты большай часткай бываюць дрэннымі хімікамі; мабыць, таму яны ўмоўчваюць, як утвараецца смертаносны яд у жароўні з вугалямі.
    He менш цікавая такая, нікім не падазраваемая, крыніца чаду, як суцэльны чыгунны уцюг, награваемы на пліце або прама ў печцы і ўнесены ў другое памяшканне для прасавання: у нябачных порах чыгуну заключаецца вялікі запас вокісу вуглерода, які выдзяляецца вонкі па меры астывання ўцюга. Прасавальшчыца, якая нагінаецца над уцюгом, можа ўчадзець такім чынам нават на адкрытым паветры, без кавалачка гарашчага вугалю паблізу.
    Папяроса або трубка, якая курыцца, таксама ёсць ідэальная крыніца вокісу вуглерода: пры яе тленні вельмі мала ўтвараецца вуглекіслаты. Разам з вокісам вуглерода ў нашы лёгкія паступаюць нікацін і інш. прадукты гарэння і разлажэння табаку; аб шкоднасці іх мы гаварыць не будзем—дастаткова аднаго вокку вуглерода, каб зразумець які яд мы ўводзім у наш арганізм пры курэнні“.
    ■Нажаль, у шырокіх колах публікі не падазраваюць, што вокіс вуглерода—„каварны газ“, які нельга выявіць нюхам. Памыляюцца, кажучы, што самавар „пахне чадам“. Пахнуць у гэтым выпадку параўнаўча бясшкодныя прадукты сухой перагонкі ву-
    галю, прысутнасць якіх, праўда, служыць ускосным указаннем на наяўнасць страшнага вокісу вуглерода. Горш за ўсё перакананне болынасці, што, калі „чадам не пахне“, значыць і небяспекі ніякай няма. І зноў-такі, нажаль, мала хго знаём з надзвычай добрым спосабам выяўлення прысутнасці вокісу вуглерода ў паветры ў самых нязначных дозах. Гэты спосаб заключаецца ў наступным: трэба ўнесці ў памяшканне, у якім падазраваюць наяўнасць чаднага газу, прамакальную паперу, змочаную растворам хлорысіпага паладыя. Ад самых нязначных слядоў вокісу вуглерода паперка пачарнее.
    Для ўстанаўлення дыягназа, ці атручан чалавек чаднымгазам, хімія дае таксама спосаб: некалькі капель раствору меднага купароса, прыбаўленых да разбаўленай вадою крыві здаровага чалавека, змяняюць афарбоўку апошняй на жоўта-зялёную, кроў-жа ўчадзеўшага чалавека астаецца яркачырвонай.
    У прамысловых прадпрыемствах, дзе прыходзіцца сутыкацца з небяспекай атручання CO (вокіс вуглерода), устанаўліваюцца спецыяльныя сігналізуючыя прыборы—газааналізатары.