Цікавая хімія
Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі
Памер: 75с.
Мінск 1936
Калі такое „чарніла" высахне, змахніце яго хустачкай: напісанага як не бывала!
Улэўнен, што ніхто з вас не скарыстае ведання гэт іга факта для якіх-небудзь нядобрачынных мэт, ды і сучасная навуковая экспертыза зрабіла такія поспехі, што 1 ў гэтым выпадку зможа. аднавіць сляды напісанага. Адтаго 1 адкрываю вам гэты сакрэт.
„САЛАМАНДРАВЫ ВАЛАСЫ"
Сапраўдная саламандра (амфібія), насуперак яе назве, згарае ў агні, як і ўсякая жывая істота; міфічная-ж саламандра незгараемая; незгараемыя і яе валасы.
Мы прыгатуем іх з любых нітак або прадзіва, у згараемасці якіх без спецыяльнай апрацоўкі можаце пераканацца на ўласным доследзе. Што датычыць апрацоўкі, якая ператварае іх ў незгараемыя, то яна, праўда, крапатлівая, але нескладаная.
Загатуйце насычаны раствор звычайнай спаж^ўнай солі ў гарачай вадзе. Сыпце дробна-тоўчаную соль у ваду і размешвайце яе да таго часу, пакуль апошняя порцыя солі астанецца нерастворанай, як-бы доўга вы яе не размешвалі.
падвесьце ўнізе на ёй
He даючы раствору астыць, пагрузіце ў яго валокны ніці, прызначаныя для ператварэння ў саламандравыя, і пакіньце іх у ім некаторы час, каб яны добра прапіталіся вадкасцю. Выняўшы, прасушыце, а калі высахнуць, зноў патрымайце ў гарачым растворы. Паўтарыце такую аперацыю некалькі разоў, пакуль крышталікі солі не адкладуцца ўнутры валокнаў ніці. Высушыўшы ў апошні раз, прыступайце да доследу.
Прывяжыце такую „свежапрасоленую" ніць да крука ў столі лёганькае папяровае кальцо. Падчаліце крыху вышэй кальца. Полымя прабяжыць па ёй да самага верху, але ніць астанецца цэлай, і кальцо па-ранейшаму будзе вісець на ёй.
Аднак, у сапраўднасці ніць пры гэтым згарыць; не згарыць, а сплавіцца толькі прапітаўшая яе соль у тонкі валасок, дастаткова трывалы, каб падтрымліваць папяровае кальцо.
Прыблізна так вырабляюцца з солей рэдкіх элементаў (цэрыя, торыя і інш ) каўпачкі Ауэрадля газа-або спіртакалільных лямп.
Апісаны хімічны жарт можна зрабіць у некалькі больш складаным выглядзе, сплёўшы з такіх „саламандравых валасоў" невялікі „гамак“ і падвесіўшы яго на такіх-жа незгараемых ніцях, У „гамак“ пакладзіце выдутае яйка (г. зн. шкарлупу ад яйка, змесціва якога высмактана праз саломіну, устаўляемую ў маленькую адтуліну, прабітую ў вострым канцы яйка).
Такі дослед зробіць на гледачоў большае ўражанне, чым першы, бо не ведаючы, што яйка пустое, яны будуць думаць, што згарэўшыя ніці ўтрымліваюць сваім попелам досыць значны груз (рыс. 51).
Рыс. 51. Яйка, вісячае на згарэўшых ніцях.
Вы азнаёміліся з двума важнейшымі законамі хіміі: законам незніштажаемасці вешчаства і з законам пастаянства саставу.. Апошні з іх („вяшчэствы злучаюцца адно з другім у пэўных вагавых адносінах“) высветліў вам розніцу паміж хімічным злучэннем і простай сумессю вяшчэстваў.
Вы азнаёміліся з некаторымі хімічнымі элементамі і са мнэгімі злучэннямі іх, галоўным чынам з солямі, кіслотамі і асновамі. Вы даведаліся аб многіх іх уласцівасцях і іх прымяненні ў практыцы, у тым ліку і ў штодзённым жыцці.
Быць карыснай працоўным хімія можа толькі пры соцыялізме. У капіталістычным грамадстве яе дасягненнямі пануючы клас карыстаецца на шкоду пролетарыяту (у ваеннай справе, у фальсіфікацыі харчовых прадуктаў і інш.).
Праводзячы апісаныя ў кніжцы хімічныя дослецы, вы набылі некаторыя практычныя навыкі ў абыходжанні з хімічнымі рэактывамі і лабараторнай апаратурай, развілі ў сабе акуратнасць, асцярожнасць і ўважлівасць.
Што-ж, усё гэта не дрэнна, усё гэта вам спатрэбіцца, калі вы цяпер прыступіце да сістэматычнага вывучэнняхіміі. Думаю,. што пасля знаёмства з маёй кніжкай хімія не будзе здавацца вам сухой, нуднай і далёкай ад жыцця навукай.
Жадаю-ж вам, таварышы, поспехаў у яе вывучэнні!
На гэтым мы з вамі і пакончым знаёімства з хіміяй;як з крыніцай цікавых забаў, хоць крыніца гэтая намі далёка не вычарпана.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Аб чым-жа вы даведаліся, прачытаўшы гэтую кніжку і правёўшы хонь-бы частку апісаных у ёй доследаў?
Падагулім.
Вы даведаліся, што такое хімія, чым яна займаецца, якія шматлікія прымяненні ва ўсіх галінах чалазечаЯ дзейнасці яна мае.
ДАДА TAK I
БЕЗ ЧАГО НЕЛЬГА РАБІЦЬ ДОСЛЕДЫ
ІПТО ПАВІНЕН ВЕДАЦЬ КОЖНЫ, ХТО ЖАДАЕ САМ АСТОЙНА ПРАВЕСЦІ ДОСЛЕДЫ, АПІСАНЫЯ Ў ГЭТАЙ KH13E
Ён павінен ведаць:
1) як гнуць і цягнуць шкляныя трубкі,
2) як разразаюць бутэлькі,
3) як награваюць, кіпяцяць і выпарваюць вадкасці,
4) як абыходзяцца са спіртавой лямпачкай,
5) як раздрабляюць і раствараюць цвёрдыя вяшчэствы,
6) як фільтруюць растворы.
Апрача таго, ён павінен умець абыходзіцца з ядавітымі і агненебяспечнымі вяшчэствамі 1 ведаць, чым дапамагчы сабе ў няшчасным выпадку.
ЯК ГНУЦЬ I ЦЯГНУЦЬ ШКЛЯНЫЯ ТРУБКІ
Трымаючы трубку ў полымі спіртавой лямпач-кі ў месцы яго
найвышэйшай тэмпературы, г. зн. прыблізна на двух трэцях яго вы-
шыні, увесь час пакручваюць трубху, каб яна награвалася роўнамерна. Адчуўшы, што шкло размякчылася, трубку павольна і не націскаючы на яе сільна рукамі згібаюць пад жаданым вуглом або даюць ёй сагнуцца самой (рыс. 52).
Правільна сагнутая трубка не
п о , н , . павінна звужацца ў месцы перагібу.
Рыс. 52. Зпнанне шкляной трубкі. j j t j
Каб адцягнуць канец трубкі і
атрымаць вузкі канец з невялікай адтулінай, размякчаюць трубку ў намечаным месцы, як і пры згібе, і расцягваюць яе ў баьі (рыс. 53).
Даўшы астыць, хуЛім рухам ламаюць трубку, пасля чаго
злёгку аплаўляюць вострыя краі злому або, калі гэта трэба.
заплаўляюць адтуліну.
Рэжуць трубкі вострым краем трохграннага напільніка, намячаючы ім кальцо вакол трубкі і некалькі паглыбіўшы надрэз у адным месцы. Трымаючы надрэз паглыбленым месцам уверх і для безапаснасці абгарнуўшы натуга трубку ручніком, хутка ламаюць
Рыс. 53. Выцягванне шкляной трубкі.
яе’ Вострыя краі затупляюць напільнікам або аплаўляюць у
полымі спіртавой гарэлкі.
ЯК РАЗРЭЗАЦЬ БУТЭЛЬКУ
існуе некалькі спосабаў разрэзкі тоўстасценных бутэлею і адрэзкі ў іх дна для ператварэння бутэлькі ў шклявы колакал або каўпак. Адным з лепшых будзе наступны
Адступіўшы на два міліметры ад намечанан лініі, па якой павінна быць разрэзана бутля, абкручваюць яе палоскамі прамакальнай паперы шырынёй у 2-3
іх адну на другую, пакуль таўшчыня усяго кальца не дас трох-чатырох міліметраў. Такім-жа кальцом акружаем бутэльку з другога боку лініі разрэзу, таксама адступіўшы ад яе на два міліметры; паміж кольцамі, такім чынам, павінен утварыцца прамежак шырынёй у 4 міліметры. ППптам
Палоскі прывязваюць зверху ніццю або тонкім дротам і змачваюць наскрозь вааой. Нааразаўшь, наіільн.чам бутэльку па акружнасці ў сярэдзіне паміж палоскамі паперы, падносяць яе даРлямпы і награваюаь надрэз, павольна верцячы бугэльку-
Калі пры гэтым бутэлька не лопне сама па?есЧ“
то да гарачага яшчэ шкла дакранаюцца у адноя з точак піленай акружнасці халодным жалезным стрыжнем.
ВоДрыя краі разрэзу апілоузаюцца поўкрулым „аШльн.кам, змачваемым карасінам.
ЯК НАГРАВАЦЬ, КІПЯШЦЬ I ВЫПАРВАЦЬ ВАДКАСЦІ
Невялікія колькасці вадкасцей награваюць прамаў на агні, трымаючы прабірку некалькі нахільна і увесь час кручваючы, каб яна награвалася роўнамерна. Вялікія колькасц ваграваюйь t ківяцяць у колбах або тонкасценных шхлянках,
прыкрываючы апошнія, кабвадкасць не распырсквалася, кавалкам ліставога шкла, пакладзенага на шкляных палачках.
Выпарванне з той-жа перасцярогай робіцца ў фарфаравых чашках.
Колбы, чашкі і шклянкі ставяць на медную або асбеставаную сетку на трыножніку (рыс. 54), пад якім ставяць спіртавую лямпачку.
Награванне не звыш точкі кіпення вады вядуць у яе парах, ставячы награваемую пасуду над каструлькай з кіпячай вадой.
Награванне спірту і іншых агненебяспечных вадкасцей робіцца апусканнем змяшчаючага іх сасуда ў цёплую ваду.
He дапускаецца награванне, а тым больш выпарванне раствораў, якія змяшчаюць ля-
Рыс. 54. Награванні ТУЧЫЯ КІСЛ0ТЫ (У^усную, азотную, саляна сетцы. ную) у пакоях, а толькі на адкрытым паветры або перад выцяжным каўпаком.
Тое-ж самае адносіцца да ўсіх выпадкаў, калі награванне суправаджаецца выдзяленнем шкодных для дыхання газаў.
Калі награванне выклікае занадта бурную рэакцыю, то лямпачку адстаўляюць час ад часу ў бок.
ЯК АБЫХОДЗІЦЦА СА СПІРТАВОЙ ЛЯМПАЧКАЙ
Лямпачка, як і ўсякая хімічная пасуда, павінна ўтрымлівацца ў паўнейшай чыстаце. Калі яна будзе апырскана якой-небудзь кіпячай вадкасцю, яе трэба зараз-жа затушыць і насуха абцерці трапкай; калі вадкасць папала на кнот, яго замяняюць новым.
Ніколі не запаўяяюць лямпачку спіртам, не патушыўшы яе папярэдне. Тушаць, накрываючы кнот каўпачком, а не задуваючы. Кнот заўсёды павінен дакранацца дна лямпачкі. Разліты і загарэўшыйся спірт тушаць засыпаючы пяском.
ЯК РАЗДРАБНЯЦЬ I РАСТВАРАЦЬ ЦВЁРДЫЯ ВЯШЧЭСТВЫ
Цвёрдыя вяіпчэствы як растварымыя, так і нерастварымыя, купленыя ў вялікіх кавалках, раздрабняюць ударамі малатка, абгарнуўшы ў белую фічьтравальную паперу, каб не дапусціць раскідвання асколкаў. Сгірава не сто іькі ў эканоміі, колькі ў нежаданні страты нават самага нязначнага кавалачка якой-небудзь не абыякавай для здароўя солі.
Дробныя кавалкі таўкуцца,. вярней, расціраюцца ў зусім чыстай фарфаравай (але не металічнай!) ступцы, такім-жа чыстым фарфаравым таўкачыкам.
Асабліва ўважліва трэба праводзіць гэтую аперацыю з вяшчэствамі, якія ўзрываюцца пры ўдары або ў сумесі з іншымі вяшчэствамі, напрыклад пры раздрабненні берталетавай солі.
Раствараюць ператвораныяў парашок цвёрдыя вяшчэствы, ссычаючы іх /
з ліста паперы (рыс. 55) у колбу, якую трымаюць нахільна.
Большасць вяшчэстваў лепш раствараецца пры награванні або ў нагрэтым папярэдне растваральніку. Для
Рыс. 55. Ссыпанне ў колбу.
паскарэння растварэння карысна пера-
мешваць раствараемае вешчаство зусім чыстай шкляной палачкай.
ЯК ФІЛЬТРАВАЦЬ РАСТВОРЫ
Выразаўшы кружок фільтравальнай паперы так, каб яго радыус быў некалькі меншы, чым утвараючая конусах) варонкі, складаюць яго ўчэцвера па двух узаемнаперпендыкулярных дыяметрах. Для
Рыс. 56. Фільтраванне.
" болыіі хуткага фільтравання кружок складаюць падобна да папяровага веера. Гарачыя вадкасці фільтруюцца хутчэй халодных, але ў першыя моманты асадак пры гэтым праходзіць скрозь фільтр, так што фільтрат (працэджаны раствор) прыходзіцца пры гэтым зліваць назад у варонку. Фільтр павінен шчыльна прылягаць да сценак варонкі, што дасягаецца прапусканнем праз фільтр да пачатку фільтравання невялікай колькасці гарачай вады. Фільтруемую вадкасць, раней чым зліць у варонку, трэба добра ўзбаўтаць. Зліваюць узбоўтаны раствор па шкляной палачцы (рыс. 56).