• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага сада

    Чытанка для дзіцячага сада


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 1990
    45.4 МБ
    Кнігі мы не забываем, Кнігі ўважліва чытаем. Перад кнігаю раскрытай, Хоць яшчэ не знае літар, За сталом сядзіць і Стась. Ен малюнкі нам чытае, Без памылкі разбірае, Дзе шчупак, а дзе карась, Дзе рабіна, дзе лаза, Дзе рагатая каза.
    Хочаш знаць усё і ўсіх — Сябрам будзь цікавых кніг.
    Вечар блізіцца — якраз I канчаецца расказ. Абяцанне мы стрымалі, Пра сябе вам расказалі.
    А цяпер пачуць цікава I пра вас, пра вашы справы. Гульні, дружбу і работу. Спадзяёмся, вы з ахвотай Нас, сябры, уважыце — Пра сябе раскажаце.
    
    Вясна
    Якуб Колас
    ...Сонца грэе, прыпякае;
    Лёд на рэчцы затрашчаў.
    Цёплы вецер павявае, Хмар дажджлівых нам прыгнаў.
    Вось і бусел паказаўся, Гусі дзікія крычаць, Шпак на дубе расспяваўся, Жураўлі ужо ляцяць.
    I зіма, як дым, прапала!
    Зелянее луг, ралля.
    Як ад болю, ачуняла Наша родная зямля.
    Свята мам
    Артур Вольскі
    Сёння свята нашых мам: Прыйдуць мамы ў госці к нам. Мы ўсім садам іх чакалі, Падарункі рыхтавалі:
    Хто хусцінку вышываў, Хто карцінку маляваў, Кожнай маме — падарунак, Кожнай маме — пацалунак.
    Павіншуем мам сваіх, Мам любімых, дарагіх. Дружна шчасця пажадаем, Дружна песню заспяваем.
    Вельмі рад, вельмі рад Мам сустрэць дзіцячы сад.
    Свята
    Вера Вярба
    Ляцяць над нашай вуліцай Чароды галубоў,
    I нават сонца жмурыцца Ад чырвані сцягоў.
    Мы ўсе ідзём на свята
    На плошчу, на парад. Трымаем разам з татам Галінак цэлы сад.
    Бабуліны казкі
    Вера Вярба
    У бабулі маёй Рукі лоўкія, У бабулі маёй Песні доўгія.
    Разматае клубок
    3 новай казкаю, Прыйдзе хітры каток, Трэцца з ласкаю.
    Хоча лапкі пагрэць, Завуркоча ён, Hi гуляць, ні дурэць Нам не хочацца.
    Вось і дзень праляцеў, I не спіцца нам. Бабка казкі пляце Чараўніцаю.
    Памочніца
    Агнія Барто
    Спраў у Танечкі багата. Хто б управіцца паспеў? Памагала ўранку брату — Брат цукеркі ўранку еў. Мыць хацела лыжкі ў місцы, Ды да кухні не дайшла: Адчыніла дзверы кісцы, Мяўкаць кісцы памагла.
    Малако піла і ела, Заклапочана была: Села, з мамай пасядзела, Да бабулі падышла.
    Перад сном сказала маме: — Распраніце мяне самі, Я ад стомы — не магу, Я вам заўтра памагу!
    Ай! He буду! He хачу!
    Рыгор Барадулін
    Есць у Ланы тры сястрычкі: Ай? He буду! He хачу! За сястрычкамі благімі Кожнай раніцай еачу.
    Будзяць Лану:
    — Уставай!
    . А сястрычка цягне: — Ай!
    — Ланачка, памый пасуду. А сястрычка зноў: — He буду!
    Узяла сястрычак Лана У дзіцячы сад з сабой. На пацешных хочуць глянуць Дзеці ўсе наперабой.
    Цацкі лепшыя свае Кожны пагуляць дае. Просяць:
    — Ляльку палюляй.
    Ды бурчыць сястрычка: — Ай!
    —Прынясі вады вярблюду. А сястрычка ім:
    — He буду!
    — Мішкам дай па калачу.
    А сястрычка: — He хачу!
    I сказалі дзеці Лане: — Хто дружыць 3 такімі стане?
    Хай капрызныя сястрычкі Кепскія забудуць звычкі I тады ідуць у сад, А пакуль — вядзі назад!
    Пстрык
    Юльян Тувім
    Глянь: тырчыць у сценцы пстрычка, Гэта — пстрычка-электрычка.
    Пстрычкай пстрык зрабі рукой, I святло залье пакой.
    Проста, дзеці:
    Пстрык — і свеціць!
    Пстрыкнеш потым яшчэ раз — Цемра ўраз Агорне нас.
    А як пстрыкнеш трэці раз — Свеціць зноў агонь, што згас. Сілы ў пстрычкі шмат няўёмнай, Хоць малая ледзь відна: Цёмна-светла, Светла-цёмна!
    Што за гэткая яна?
    Можа ў ёй святляк схаваны?
    He, адкуль там светлячок? Праваднік у ёй мядзяны, Дрот такі, а ў дроце ток, Робіш пстрык — уключан ток, Электрычны мклівы ток! Ток і свеціць?
    Ен, браток!
    Пралеска
    Авяр'ян Дзеружынскі
    Прыгрэла сонейка На ўзлеску, Птушыны спеў Чуваць здаля...
    Стаіць
    I слухае пралеска, Як ціха Дыхае зямля.
    Май
    Артур Вольскі
    Я сцяжок свой узнімаю
    проста ў сонечны Сёння —
    свята Першамая, Сёння —
    мая першы дзень. У калоне песню ўголас
    з намі разам заспявай!
    і прыгожы, і вясёлы мой любімы месяц май.
    Чуеш
    выбухі салюту? Палічыць іх
    паспявай. Перамогаю славуты мой любімы
    месяц май.
    прамень.
    Mae забавы
    Змітрок Бядуля
    Па даліне, па лужочку Ездзіць я люблю, Я з дубовага кіёчка Коніка зраблю.
    Гайда, гайда, буланенькі, Аж у цёмны бор!
    I ляціць кіёк мой ценькі Проста як віхор.
    Аж дрыжыць, шуміць зямліца, А я скок ды скок!
    А са мною весяліцца Жучка — мой дружок.
    Я на коніку ўсё далей Еду без канца, Гэй, хутчэй нясі, удалы, Мяне, малайца.
    Хто сказаў «мяў»?
    Васіль Суцееў
    Сабачка спаў на дываніку ля канапы. Раптам праз сон ён пачуў, як нехта сказаў:
    — Мяў!
    Сабачка падняў галаву, паглядзеў — нікога няма. «Гэта я, мусіць, сасніў»,— падумаў ён і ўладкаваўся зручней. I тут нехта зноў сказаў:
    — Мяў!
    — Хто там?
    Ускочыў Сабачка, абабег увесь пакой, зазірнуў пад ложак, пад стол — нікога няма. Залез на падвоканне,убачыў: за акном па двары ходзіць Певень. «Вось хто не даў мне спаць! — падумаў Сабачка і пабег на двор да Пеўня.
    — Гэта ты сказаў «мяў»? — спытаў Сабачка Пеўніка.
    — He, я кажу...— Пеўнік залопаў крыламі і закрычаў: — Ку-ка-рэ-ку-у!
    — А больш ты нічога не ўмееш гаварыць? — спытаў Сабачка.
    — He, толькі «ку-ка-рэ-ку»,— сказаў Пеўнік.
    Сабачка пачухаў задняй лапай за вухам і пайшоў дадому...
    Раптам ля самага ганка нехта сказаў:
    — Мяў!
    «Гэта тут!» — сказаў сабе Сабачка і пачаў жвава капаць пад ганкам усімі чатырма лапамі. Калі ён выкапаў вялікую яміну, адтуль выскачыла маленькая шэрая Мышка.
    — Ці не ты сказала «мяў»? — строга спытаў яе Сабачка.
    — Пі-пі-пі,— запішчала Мышка,— а хто так сказаў?
    — Нехта сказаў «мяў»...
    — Блізка? — захвалявалася Мышка.
    — Вось тут, зусім побач,— сказаў Сабачка.
    — Мне страшна! Пі-пі-пі! — запішчала Мышка і шмыгнула пад ганак. Сабачка задумаўся. Раптам ля сабачай будкі нехта гучна сказаў: «мяў»...
    Сабачка тройчы абабег будку, але нікога не знайшоў. У будцы нехта заваруіпыўся. «Вось ён! — сказаў сабе Сабачка.— Зараз я яго злаўлю...»
    Ен падкраўся бліжэй. Насустрач яму выскачыў вялізны калматы Пёс.
    — Р-р-р-р-р! — рыкнуў Пёс.
    — Я... я хацеў даведацца...
    — Р-р-р-р!
    — Гэта вы сказалі... «мяў»? — прашаптаў Сабачка, падціскаючы хвосцік.
    — Я?! Ты смяешся, шчанюк!!!
    3 усіх ног Сабачка кінуўся ў сад і схаваўся там пад кустом. I тут, проста ў яго над вухам, нехта сказаў:
    — Мяў!
    Сабачка вызірнуў з-пад куста. Перад ім на кветцы сядзела калматая Пчала. «Вось хто сказаў «мяў»,— падумаў Сабачка і хацеў быў ухапіць яе зубамі.
    — З-з-з-з! — загула пакрыўджаная Пчала і балюча ўджаліла Сабачку ў кончык носа.
    Завішчаў Сабачка, пабег, а Пчала за ім ляціць і гудзе:
    — Удж-дж-джалю! Удж-дж-джалю!
    Падбег Сабачка да сажалкі — і ў ваду. Калі ён
    вынырнуў, Пчалы ўжо не было. I тут зноў нехта сказаў:
    — Мяў!
    — Гэта ты сказала «мяў»? — спытаў мокры Сабачка ў Рыбы, якая праплывала побач.
    Рыба нічога не адказала, махнула хвастом і знікла ў глыбіні сажалкі.
    — Ква-ква-ква! — засмяялася Жабка, што сядзела на лісце гарлачыка.— Хіба ты не ведаеш, што рыбы не размаўляюць?
    — А можа, гэта ты сказала «мяў»? — спытаў Сабачка ў Жабкі.
    — Ква-ква-ква! — засмяялася Жабка.— Які ты дурненькі! Жабкі толькі квакаюць.
    I скокнула ў ваду.
    Пайшоў Сабачка дадому мокры, з распухлым носам. Сумны, уладкаваўся ён на дываніку ля канапы. I раптам пачуў:
    — Мяў!
    Ен ускочыў. На падаконніку сядзела пухнатая паласатая Котка.
    — Мяў! — сказала Котка.
    — Гаў-гаў-гаў! — забрахаў Сабачка, потым узгадаў, як рыкаў калматы Пёс, і зарыкаў: — Р-р-р-р-р!
    Котка выгнулася, засычэла: «С-с-с-с!» Зафыркала: «Фыр-фыр-фыр!» — і выскачыла ў акно.
    Вярнуўся Сабачка на свой дыванік і паклаўся спаць.
    Ен цяпер ведаў, хто сказаў «мяў»!
    Сынок-з-кулачок
    Беларуская народная казка
    Жылі дзед і баба. I быў у іх сынок. Ды такі малы, што з-пад шапкі не відаць. He большы за кулак. Так дзед з бабай яго і звалі: сынок-з-кулачок.
    Паехаў аднойчьі дзед араць, а бабе сказаў, каб згатавала абед ды прынесла яму на поле.
    Баба згатавала абед ды кажа сыну:
    — Каб ты быў большы, дык занёс бы бацьку абед за мяне. А так мне самой трэба ісці.
    А сынок падхрабрыўся і кажа:
    — Давай, мама, занясу абед.
    — Дзе табе данесці яго? — не верыць маці.
    141
    
    — Данясу!
    Узяў сынок-з-кулачок абед, паставіў у дзедаў лапаць, сам ззаду сеў і паехаў.
    Едзе сабе і песенькі спявае. Прыехаў на поле гукае бацьку:
    — Тата, я табе абед прывёз!
    Убачыў яго бацька, зарадаваўся:
    — Малайчына, сынок!
    Сеў ён абедаць, а сын кажа:
    — Тата, пасадзі мяне на саху, я араць буду.
    — Як жа ты будзеш араць?
    — А паглядзіш,— кажа сын.
    Пасадзіў яго бацька на саху. Сынок-з-кулачок узяў лейцы ў рукі і крыкнуў на каня:
    — Но, сівы-буры!
    I пачаў араць.
    Ехаў дарогаю пан у брычцы. Убачыў ён такое дзіва.
    — Прадай, дзед, мне свайго аратага,— кажа пан.
    — He, пане, не прадам, гэта мой сынок.
    А пан прычапіўся, як смала: прадай ды прадай.
    — Я табе,— кажа пан,— дам шмат грошай.
    Пачуў гэта сынок, падбег да бацькі і шэпча яму:
    — Прадавай, тата, толькі вазьмі ў пана за мяне жменю золата. He бойся, я ад яго ўцяку...
    Згадзіўся дзед і прадаў пану сына за жменю золата.
    Узяў пан хлопчыка, пасадзіў у кішэню і паехаў. «Вось,— думае,— добрага аратага нажыў. Гэтакага ні ў кога няма. Няхай зайздросцяць мне ўсе паны!»
    Тым часам хлопчык прадраў панскую кішэню, цішком вылез з яе ды выскачыў з брычкі. Пан нават і не пачуў. Паехаў сабе дамоў хваліцца дзіўным аратым.
    Агледзеўся хлопчык, аж кругом яго густы лес. Пахадзіў ён, пахадзіў па лесе і заблудзіўся. А тут і вечар настаў. Сеў хлопчык пад елкаю і плача.
    Hi адсюль, ні адтуль — галодны воўк. Ухапіў ён хлопчыка і праглынуў яго. Апамятаўся хлопчык, пачаў брыкацца ў воўчым жываце, пачаў крычаць:
    — Гэй, воўк, нясі мяне дахаты!
    — He панясу,— кажа воўк.
    — Нябось, панясеш, як надакучу табе.
    — Паглядзім,— агрызнуўся воўк і пабег у поле шукаць авечак. Прыбягае да чарады авечак, а хлопчык як крыкне з воўчага жывата:
    — Гэй, пастухі, воўк па авечкі крадзецца!
    Пачулі гэта пастухі, прагналі злодзея. Ды яшчэ і сабак нацкавалі на яго.
    Прыбег воўк у лес і кажа хлопчыку:
    — Вылазь вон!
    — He, не вылезу,— адгукаецца хлопчык.— Нясі мяне дадому.
    — He панясу,— злуецца воўк.
    Выгаладаўся воўк ды зноў пайшоў шукаць спажывы. Але куды ні прыйдзе — усё няўдача: не дае яму хлопчык спакою.
    Зусім схуднеў воўк, ледзьве ногі цягае. А хлопчык усё сваё права правіць:
    — Нясі мяне дадому!
    Бачыць воўк — няма рады, панёс хлопчыка дадому. Прынёс да двара і кажа:
    — Вылазь, вунь твая хата!