Чытанка для дзіцячага сада

Чытанка для дзіцячага сада

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1990
45.4 МБ
— He,— адказвае хлопчык,— нясі на двор.
Прынёс яго воўк на двор і зноў крычыць:
— Вылазь!
— He, нясі ў сенцы.
Прынёс воўк яго ў сенцы. Тут хлопчык выскачыў вон ды як закрычыць:
— Тата, хадзі ваўка біць!
Выбег бацька з качаргою і забіў ваўка. Шкуру злупіў і бабе футра пашыў. А баба сасмажыла за гэта дзеду і сынку гуся.
Тут і казка ўся.
Пчала і муха
Беларуская народная казка
Жылі-былі пчала і муха. Пчала з ранку да вечара па лугах лётала, мёд збірала. А муха мёд толькі есці любіла. Дзе мёдам запахне, там і яна. А дзе мёду не чуваць, там муха не хоча нават і пераначаваць.
Аднаго разу прысела муха адпачыць на зялёным лузе. Сонейка муху прыгравае, лёгкі ветрык абвявае. Наўкол кветкі цвітуць, жвавыя конікі скачуць. У небе птушкі песеяькі спяваюць.
Задумалася муха: як добра на свеце жыць!
Думала-думала ды і задрамала.
А ў гэты час над лугам пчала пралятала. Ляціць, гудзе, мёд у вулей нясе. Цяжка ёй, аж стогне, небарака.
Прахапілася муха ды як закрычыць на пчалу:
— Ах ты,сякая-такая! Чаго тут над вухам стогнеш, мне спаць не даеш!
— Выбачай,— сказала пчала.— Я шмат мёду нясу, дык і стагну.
— Ха-ха,— засмяялася муха,— шмат мёду нясеш, а сама нябось галодная: вунь якая худая — адны косці...
— Праўда,— адказвае пчала,— мы, пчолы, збіраем пуды, а самі худыя.
— А чаму ж вы худыя? — I мёд у вас, і вашчына ў вас...
— Дык жа мёд мы збіраем не толькі сабе, а і сваім дзеткам, і гаспадару, які нам хату зрабіў, даглядае нас.
— Чакай, чакай,— кажа муха,— я нешта не зусім цябе разумею: як гэта можна збіраць мёд для іншых? Мы, мухі, так не робім. Мы толькі гатовага мёду шукаем.
— Ат,— замахала крыльцамі пчала,— няма мне калі з табою гаманіць: трэба хутчэй дадому спяшацца, мядовую кашку дзеткам варыць.
— А дзе возьмеш ты мядовую кашку?
— На сабе вязу.
— У чым?
— У вазку, у палазку і за пазушкай.
Загула пчала ды паляцела ў свой вулей.
Янка-Запытанка
Вольга Іпатава
Ледзь паснедаўшы, ад ранку Да начы бесперастанку Задае пытанні Янка, Па мянушцы Запытанка.
— Мама, а чаму, скажы, Расце цеста ў дзяжы? А чаму ў каровы рогі? А куды вядуць дарогі?
Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!
А чаму гурок зялёны?
Чаму клён завецца клёнам?
Хата дзятла на сасне?
Воўк адзін жыве ці не?
Толькі ўспомніў пра ваўка — Скок аднекуль шэры,
I схапіў ён хлапчука: — Будзе мне вячэра!
Хоць прыйшла бяда такая, Ды хлапец усё пытае:
— Дзе ты, воўча, бок падраў?
А ці шмат у цябе спраў?
А чаму бяжыш, як сонны?
А ці мыў ты вушы сёння?
Воўк ад злосці аж засоп, За каўнер хлапчыну згроб, Да нары не дацягнуў, Тут, адразу ж, праглынуў.
Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!
Рады, сыты, Воўк смяецца.
Толькі што гэта — здаецца, А ці праўда: з жывата Янка зноў пачаў пытаць.
— А чаму трасешся ты?
А нашто звярам хвасты?
А які тут цёмны кут!
А спяваць ці можна тут?
...Да Ваўка бягуць звяры, Бачаць, Воўк маўчыць стары, Сціснуў зубы, сціснуў рот, А крычыць... крычыць жывот!
Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!
Воўк — дадому. Ды дарма —
Там Ваўчыца кажа:
— Прэч! Якое ваўчаня Спаць пры шуме ляжа?
I паплёўся Воўк удаль, У абласны лясны шпіталь. Да ўрача ўваліўся Воўк, Захрыпеў, завыў і змоўк...
...Саслабелы Воўк ляжыць. Янка сцежкаю бяжыць Ды ўсё пытаецца...
А звяры хаваюцца:
Хто ў балота,
Хто ў мох, Каб убачыць Іх не мог!
Усе баяцца Янку, Янку-Запытанку!
Сем мастакоў
Алена Кобец-Філімонава
У адным горадзе жылі-былі сем мастакоў. Горад, у якім яны жылі, быў вельмі змрочны. Таму што над ім віселі шэрыя хмары. I ад іх на ўвесь горад падаў шэры цень. 3-за хмараў не было відаць аранжавага сонца. He было відаць зялёнай лістоты. He было відаць блакітных нябёсаў. I ўсё, што малявалі мастакі, было шэрае і непрыгожае. Яны ж думалі, што неба можа быць толькі шэрага колеру. I лісце толькі шэрага колеру. I ўсё наўкола — толькі шэрага колеру. Таму і фарбы ў іх былі толькі шэрыя. Яны не маглі маляваць іначай.
Аднойчы ў горад прыляцеў вецер і разагнаў хмары. Мастакі выбеглі на вуліцу — і не паверылі сваім вачам.
— Ой, якое прыгожае неба! — сказалі яны.
— Ой, якое прыгожае сонца! — сказалі яны.
— Ой, якое прыгожае лісце! — сказалі яны.
I адразу пачалі маляваць. Але атрымалася непрыгожа. Таму што ў іх была толькі шэрая фарба.
Сем мастакоў цяжка ўздыхнулі. Што ж ім рабіць?
Як навучыцца добра маляваць? Тады адзін з іх сказаў:
— Сябры! Пойдзем фарбы шукаць.
Узялі мастакі сем пэндзлікаў і сем вядзерцаў і пайшлі фарбы шукаць. Доўга вандравалі яны па белым свеце і ўсяму дзівіліся. А дзівіцца было чаму. Яны ж усё жыццё жылі ў змрочным горадзе і не ведалі, што ёсць на свеце пунсовы-пунсовы мак, які квітнее на зялёным лузе; што ёсць бялюткі рамонак з залацістай сярэдзінай; што сонца ўдзень аранжавае, а ўвечары — малінавае. Яны любаваліся прыродай, многае спазнавалі і ўсё запаміналі.
Аднойчы мастакі падняліся на вяршыню самай высокай гары. Адтуль было відаць усё навокал: і рэкі, і лясы, і лугі — увесь шлях, які яны прайшлі. Залюбаваліся мастакі і пачалі марыць:
— Ах, як бы я хацеў намаляваць мак! — сказаў адзін.
— А я — сонца! — сказаў другі.
— А я — дзымухавец! — сказаў трэці.
— А я — лісточак! — сказаў чацвёрты.
— А я — неба! — сказаў пяты.
— А я — званочак’ — сказаў шосты.
— А я — фіялку! — сказаў сёмы.
I як толькі яны гэта сказалі — на небе ўзнікла вясёлка. Убачылі мастакі вясёлку — і вачам сваім не паверылі.
— Ах, якія фарбы! — уздыхнулі яны.
— Я бачу фарбу, як мак! — сказаў адзін.
— А я — як сонца! — сказаў другі.
— А я — як дзьмухавец! — сказаў трэці.
— А я — як лісточак! — сказаў чацвёрты.
— А я — як званочак! — сказаў шосты.
— А я — як фіялку! — сказаў сёмы.
I раптам адзін канец вясёлкі апусціўся каля самых ног мастакоў. I яны ўбачылі сем каляровых дарожак.
Чырвоную, як мак.
Аранжавую, як сонца.
Жоўтую, як дзьмухавец.
Зялёную, як лісточак.
Блакітную, як неба.
Сінюю, як званочак.
Фіялетавую, як фіялка.
— Ура! — закрычалі мастакі.— Нарэшце мы знайшлі фарбы!
Кожны выбраў сабе любімую дарожку і пайшоў па ёй. Прайшлі мастакі па ўсёй вясёлцы. I адразу ж пачалі маляваць. Ім не цярпелася даведацца, якога колеру фарбы ў іхніх вядзерцах.
Узялі мастакі вялікі ліст паперы, і кожны па чарзе правёў па ім лінію сваім пэндзлікам. Атрымалася яркая, сямі колераў вясёлка. Мастакі былі шчаслівыя. Цяпер яны маглі намаляваць усё, пра што марылі.
А што сталася з вясёлкай? Яна знікла. Таму што аддала ўсе свае фарбы. А калі пойдуць яе шукаць іншыя мастакі, яна зноў з’явіцца і аддасць ім свае новыя фарбы.
Жыў-быў вожык
Янка Брыль
Нашага вожыка тата злавіў у лесе і прынёс у кішэні дахаты. Спачатку вожык ляжаў, як клубок. Як паклалі яго ў кутку, пад маім ложкам, так ён і ляжаў. Я наліў яму ў сподачак малака. А вожыку хоць бы што. Тады я лёг побач з ім на падлозе і пачаў назіраць.
На дварэ змяркалася, і пад ложкам рабілася цёмна.
— Дурненькі ты,— сказала мама.— Ты яго толькі не чапай, ён і сам малако тваё знойдзе.
I праўда, толькі я лёг у ложак і ў хаце зрабілася ціха, як у куточку пад ложкам нешта ціхенька заварушьілася. Заварушылася і пачало вось гэтак чмыхаць:
— Ту-ту-ту-пых! Ту-ту-ту-пых!
А потым па дошках падлогі затупацелі маленькія мяккія ножкі.
— А што, не гаварыла я,— сказала мама.— He палохайце яго, дык ён і малако пачне хлябтаць.
I праўда, мы памаўчалі, і неўзабаве пачулася, што нехта маленькі хлебча. He так, як кот, а так, як парасяты,— плямкае. Вожык тупацеў усю ноч, і за гэта мы пачалі называць яго Тупцікам. А за тое, што ён перастаў нас баяцца, я ніколі не забываўся даваць яму есці.
Але не было з кім Тупціку пасябраваць. I стала яму сумна ад гэтага. Каб развесяліць вожыка, я зняў аднойчы са сцяны люстэрка і паставіў на падлозе. А вожык падышоў да люстэрка, наставіў лычык, паглядзеў і надзьмуўся, каб настрашыць таго, што ў люстэрку. А той, што ў люстэрку, надзьмуўся таксама, і вось яны разам зрабілі:
— Пых!
Мы засмяяліся — і тата, і я, а Тупцік паглядзеў, асцярожненька дакрануўся лычыкам да шкла і як быццам усё зразумеў. Адышоўся і больш не глядзеў у люстэрка.
I мы занеслі Тупціка ў агарод. Яму цяпер весела, добра на волі.
Паравоз
Юльян Тувім
Стаіць і гудзе паравоз на пуцях, Важкі, вялізны, мазутай прапах, Алей, як пот, на баках.
Стаіць і сапе, Пырскае, чмыпіа, Жарам пякельным I параю дыша: Бух — як горача! Ух — як горача! Пуф — як горача! Уф — як горача!
Да паравоза Вагоны падалі Дужа цяжкія — 3 жалеза і сталі. Поўна народу У кожным вагоне.
У першым, другім — Каровы ды коні.
А ў трэцім, у спальным, Точачы лясы, П’юць пузачы I ўмінаюць кілбасы.
Чацвёрты, таварны, Поўны бананаў.
А ў пяты пагружаны Шэсць фартэп’янаў.
У шостым вагоне Цяжкая гармата: Рэйкаю кожнае Кола падцята.
У сёмым —
Дубовыя крэслы і шафы, У восьмым — мядзведзь I чатыры жырафы. Дзевяты займаюць Таўшчэзныя свінні. Куфры ў дзесятым, Кубёлкі і скрыні.
Вагонаў усіх
Да паўсотні, няйначай, А што там у кожным — Я не пабачыў.
Але, каб прыйшлі сюды Сотні атлетаў, I кожны з іх, З’еўшы па сотні катлетаў,
Як трэба, з апошняе сілы Напяўся —
Цяжар гэты з месца б Ніяк не падаўся!
Раптам — свісток!
Потым — гудок!
Пара — бух!
Колы — у рух!
Спачатку, —
Нібы чарапаха, Памалу Пайшоў паравоз, Угінаючы шпалы, Залязгалі буферы Лязгам вясёлым, I круціцца, круціцца
Кола за колам, Высока, далёка Дым чорны клубіцца. Цягнік наш па рэйках Стукоча, імчыцца. Куды ён? Куды ён? Куды ён? Наўпрост! Па рэйках, па рэйках, Па рэйках, праз мост, Праз поле, тунелі, Праз лес, праз гару Спяшаецца: Трэба прыйсці у пару! Грукоча, стукоча Аднолькавым тактам: Так-та-та, так-та-та, Так-та-та, так-та... Гладка так, лёгка Імчыцца удаль, Быццам бы коціцца Мячык — не сталь, Быццам не волат Агромністы, важкі — Цацка дзіцячая 3 лёгкае бляшкі. А хто яго, хто яго Ўдалеч панёс, Адкуль гэту сілу Узяў паравоз?
Хто гоніць, хто бухае Моцна: бух-бух?
Гарачая пара Дала яму рух! Пара на поршні 3 катла напірае, Поршань на кола, I кола мільгае!
I, гнаны магутнаю Сілаю пары, Імчыцца цягнік, Рассякае абшары. Па рэйках стукоча Аднолькавым тактам: Так-та-та, так-та-та, Так-та-та, так-та!
Неахайнік Сет
Хачык Рачан
Ступаючы важна Па цёплай зямлі, Аднойчы вясною Разам пайшлі Гусак, ды індычка, Ды рыжая кошка, Ды качка —