• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага сада

    Чытанка для дзіцячага сада


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 1990
    45.4 МБ
    — Тата! — закрычала дзяўчынка.— Зіма прыйшла! Глянь, колькі снегу.
    — Вось цяпер можна і валёнкі для бярозкі зрабіць,— сказаў тата.
    Ен узяў шырокую рыдлёўку і пачаў падкідаць снег да бярозкі. I Святланка памагала сваім маленькім шуфлікам.
    Неўзабаве бярозка і сапраўды стаяла як бы ў вялікіх снегавых валёнках. На яе чорных галінках таксама быў пушысты снег. Дакранешся — ён сыплецца, іскрыцца, зіхаціць.
    Кожны раз, калі выпадаў снег, Святланка брала свой шуфлік і падграбала снег да дрэўца. Бярозчыны валёнкі станавіліся ўсё болыпыя і цяплейшыя.
    А ўвесну, калі прыгрэла сонейка, бярозка ўбралася ў зялёнае лісце.
    Працавітая дзяўчынка
    Андрэй Александровіч
    Як маленькую сяброўку, Ляльку любіць Лена. Грэбнем чэша ёй галоўку I мые сукенку.
    To пагушкае на ручках, To пацешыць байкай — Як у лесе у дрымучым Заблудзіўся зайка.
    Ляльцы ловіць матылёчка Шапачкай сваёю, Праз шнурочак-паясочак Скача перад ёю.
    Спаць паклаўшы паміж кветак У цянёк духмяны, Ей з пясочку шмат катлетак Напячэ румяных.
    За турботамі, за працай Так і дзень мінае, А самой пазабаўляцца Часу не хапае.
    Што такое добра і што такое дрэнна?
    Уладзімір Маякоўскі
    Сын малы
    Спытаўся ў бацькі: — Знаць хачу я пэўна: Што такое добра I што такое
    дрэнна?
    Я падслухаў
    і для вас, Малышы, малышкі, Бацькі гэтага
    адказ Запісаў у кніжку. — Калі дождж ідзе
    і скрозь Гразка, непрыемна, Кожны знае —
    гэта вось Для прагулак дрэнна. Дождж пакапаў і прайшоў. Сонца ў цэлым свеце.
    Гэта — добра, малыіпок, I старым і дзецям.
    Калі
    часам сын ахвочы Да гразі і сажы, Гэта вельмі
    дрэнны хлопчык — Кожны вам так скажа.
    Калі ж
    хлопчык любіць мыла, He лянуецца ўставаць, Гэтьі хлопчык
    вельмі мілы, Можна прыклад з яго браць. Калі б’е
    благі хлапчук Слабага, малога, Я і ў кніжку
    не хачу Устаўляць
    такога!
    Гэты кажа:
    — He чапай Тых,
    хто меншы ростам!— Гэты хлопчык,
    так і знай, Малайчына проста!
    Калі хлопчык,
    як дзівак, Кніжкі рве
    і топча, Усе дзеці кажуць так: Кепскаваты хлопчык. Калі любіць працаваць, Да навук
    ахвочы,— Дык тут кожнаму
    відаць: Гэта добры хлопчык.
    Гэты хлопчык
    ад варон Уцякае з плачам.
    Баязлівец
    проста ён, Як заяц, няйначай.
    Гэты,
    хоць з вяршок хлапец, Птушак
    не баіцца.
    Ен адважны,
    маладзец.
    Есць чым пахваліцца. Гэты ў бруд палез
    і рады, Што ў гразі кашуля. Пра такога
    мамы, таты Кажуць:
    — Ен мурзуля. Гэты
    чысціць паліто, Мые сам
    галёшы. Хоць малы ён, v	ды нішто,—
    Усё рабіць сам можа. Помні
    гэта кожны сын, Кожны знай
    дзіцёнак: 3 сына вырастае
    свін, Калі сын —
    свінёнак. Хлопчык вельмі рады быў I рашыў сумленна: «Буду
    добра я рабіць I не буду дрэнна».
    Алоўкі
    Сяргей Сокалаў-Воюш Ах, якія тут алоўкі — Каляровыя галоўкі! Намалюю я саву, I авечку, і асву, I агонь, і акуляры, I усмешлівыя твары. Тата, мама, баба, дзед — Будзе кожнаму партрэт. Запрашаю ад душы — Месца ж ёсць на аркушы!
    
    Зіма
    Якуб Колас
    Надышлі марозы, Рэчкі закавалі, Белыя бярозы Шэранем убралі.
    Замялі дарогі Ветрыкі снягамі. Лес, як дзед, убогі 3 доўгімі вусамі.
    Апусціў галіны I стаіць журботна, Зрэдку верхавіны Зашумяць маркотна.
    Мяккая пярына Вочы адбірае.
    Белая раўніна — Hi канца ні краю.
    Пад пялёнкай белай Травы і лісточкі.
    Рэчка анямела, Змоўклі ручаёчкі.
    Амярцвелі лозы, Чуць галлём хістаюць. А ў палях марозы Ды вятры гуляюць.
    Навагодняя песня
    Сяргей Сокалаў-Воюш
    Дзе пушчы і балоты, Між елак і бяроз На іртах* па сумётах Шыбуе Дзед Мароз.
    Зіхцяцца, як карункі, Сняжынкі ў барадзе, А ў торбе — падарункі Дзіцячай грамадзе.
    * Ірты — чароўныя лыжы.
    I радасна на свяце, I весела — да слёз! — Калі у цёплай хаце Гасцюе Дзед Мароз.
    Першыя сняжынкі
    Янка Журба
    Лётаюць, сыплюцца Зоркі-сняжынкі — Белыя, лёгкія, Быццам пушынкі.
    Роўна так сцелюцца Ў вёсцы і ў полі, Круцяцца, кружацца Ціха, паволі.
    Лётаюць, сыплюцца Снежныя зоркі...
    Будзем на саначках Ездзіць мы з горкі.
    Елка
    Сяргей Сокалаў-Воюш
    Елка ў ельніку жыла, Елка ў ельніку расла. Елку везлі нам на свята Белы зайка і жаўна.
    Як прывезлі елку ў хату — Стала ёлачкай яна.
    Елачка
    Сяргей Сокалаў-Воюш
    Елачка, ёлачка Са сцюдзёнай вуліцы! Едкія іголачкі
    Да галінак туляцца.
    Мы галлё зялёнае Апранём вясёлачкай. Самае ўлюбёнае — Гэта свята з ёлачкай!
    Я хачу салдатам стаць
    Леанід Рашкоўскі
    Як і мой калісьці тата, Стаць і я хачу салдатам I Айчыне даць прысягу На адданасць
    I адвагу.
    I ў салдацкім шынялі Мір ахоўваць на зямлі.
    Сяброўкі
    Васіль Вітка
    Хто там грукае ў акно?
    Гэта вы, сінічкі?
    Я прачнулася даўно, Запляла касічкі.
    Вось надзену кажушок, Выбегу на ганак,
    3 лесвіцы змяту сняжок, Вынесу сняданак.
    Тут халва і тваражок, Скрылічак каўбаскі, Цёплы з мясам піражок — Ешце, калі ласка.
    У абед, сінічкі, зноў Прылятайце смела.
    Ну, а мне — пара дамоў, Я ж сама не ела.
    Мароз
    Ларыса Геніюш.
    На дварэ — мароз.
    Лёд да стрэх прырос.
    Ой, мароз, мароз,— шчыпле твар да слёз. — Ажно сам замёрз,— кажа дзед Мароз.
    Насцечка
    Барыс Сачанка
    3 горада ў вёску да бабы і дзеда прыехала ўнучка Насцечка. Надта ж спадабалася Насцечцы ў дзеда і бабы. Так што калі тата і мама пачалі збірацца ехаць назад у горад, Насцечка нават заплакала:
    — He хачу нікуды ехаць. Хачу ў дзеда і бабы жыць.
    Дзед і баба толькі таго і чакалі.
    — Няхай пераначуе ў нас,— узяліся яны ўгаворваць тату і маму.— Калі што якое — заўтра прыедзеце і забераце.
    Тата і мама паслухаліся.
    Hi на крок не адыходзілі ад унучкі дзед і баба. I накармілі яе, і напаілі, і спаць палажылі.
    Прачнулася раніцай Насцечка і доўга не магла зразумець, дзе гэта яна. Калі ж нарэшце зразумела, здагадалася, саскочыла з ложка, патэпала босымі ножкамі туды, дзе была кухня. Адчыніла дзверьі — і ўбачыла бабу і дзеда. Баба, нагнуўшыся над дзіўнай драўлянай пасудзінай, нешта таўкла, а дзед... Што ж гэта такое рабіў дзед? Сядзеў на зэдліку і біў малаточкам па нечым бляшаным — дзінь-дзіньдзінь!..
    — Дзед, што ты робіш? — спытала Насцечка.
    — Касу кляпаю,— заўсміхаўся ў свае пышныя вусьі дзед.
    — А навошта табе каса?
    — Касою я накашу кароўцы сена. Кароўка з'есць яго і дасць нам малачка. А з малачка, як ты ведаеш, і смятана, і тваражок, і маселка.
    — А ты, бабуля, што робіш? — падышла бліжэй да бабы Насцечка.
    — Я таўку бульбу,— лагодна адказала баба.— Усыплю сюды мукі, развяду цёпленькай вадою ды свіней накармлю.
    Пастаяла Насцечка, паглядзела на дзеда і бабу і кажа:
    — Дзед сена будзе касіць, бабуля свіней карміць. А мне што рабіць?
    — О! Абы ахвота была, а работы ў нас на ўсіх хопіць.
    Кінула баба таўчы бульбу, узяла місачку, насыпала ў яе залацістых зярнят.
    — Я вось пайду свіней карміць, а ты — падала яна місачку з зярнятамі Насцечцы,— курэй накорміш. Куры наядуцца зярнят і яечка табе свежанькае знясуць...
    Прыехалі з горада мама і тата, бачаць: стаіць Насцечка сярод двара і сыпле курам ячмень, а тыя дзяўбуць яго ды ціхенька — ко-ко-ко! — перамаўляюцца, няйначай, радуюцца, што памочніца ў дзеда і бабы з’явілася, хваляць яе.
    Глядзелі на Насцечку тата і мама: малая, а якая малайчына! Цяпер яны пэўна ведалі: будзе Насцечка клапатлівая гаспадыня-працаўніца.
    Гусі
    Канстанцін Ушынскі
    Васілёк убачыў чараду дзікіх гусей, якія ляцелі высока ў паветры.
    В а с і л ё к. Ці могуць так лётаць нашы свойскія гусі?
    Б а ц ь к a. He.
    В а с і л ё к. Хто ж корміць дзікіх гусей?
    Б а ц ь к а. Яны самі адшукваюць сабе ежу.
    Васілёк. А ўзімку?
    Бацька. Як толькі настае зіма, дзікія гусі адлятаюць ад нас у вырай, а ўвесну вяртаюцца зноў.
    В а с і л ё к. Але чаму свойскія гусі не могуць лётаць гэтаксама добра і чаму не адлятаюць яны ад нас на зіму ў вырай?
    Б а ц ь к а. Таму што свойскія жывёлы страцілі ўжо часткова ранейшы спрыт і сілу, і чуццё ў іх не такое тонкае, як у дзікіх.
    В а с і л ё к. Але чаму гэтак здарылася з імі?
    Б а ц ь к а. Таму што людзі пра іх клапоцяцца і адвучылі іх карыстацца ўласнымі сіламі. 3 гэтага ты бачыш, што і людзі павінны старацца рабіць самі для сябе ўсё, што толькі могуць. Тыя дзеці, якія карыстаюцца чужымі паслугамі і не прывучаюцца самі рабіць для сябе ўсё, што толькі могуць, ніколі не будуць моцнымі, разумнымі і спрытнымі людзьмі.
    В а с і л ё к. He, цяпер я буду старацца сам усё для сябе рабіць, a то, бадай, і са мною можа зрабіцца тое самае, што са свойскімі гусямі, якія развучыліся лётаць.
    Бішка
    Канстанцін Ушынскі
    — Ану, Бішка, прачытай, што ў кніжцы напісана?
    Панюхаў сабачка кніжку дый пайшоў сабе.
    — He мая,— кажа,— справа кнігі чытаць: я хату вартую, начамі не сплю, гаўкаю, злодзеяў ды ваўкоў пужаю, на паляванне хаджу, зайца сачу, качак шукаю, падноску цягну — досыць мне і гэтага!
    Зайкава хатка
    Беларуская народная казка
    Жылі-былі ў лесе лісічка і зайчык. Прыйшла восень. Холадна стала ў лесе. Надумаліся яны хаткі на зіму пабудаваць. Лісічка збудавала сабе хатку з труску-сняжку, а зайчык з труску-пяску. Перазімавалі яны ў новых хатках. Настала вясна, прыгрэла сонца. Лісіччына хатка растала, а зайкава стаіць як стаяла. Прыйшла лісіца ў зайкаву хатку, выгнала зайку, а сама ў яго хатцы засталася. Пайшоў зайка са свайго двара, сеў пад бярозкаю ды плача. Ідзе воўк. Бачыць — зайка плача.
    — Чаго ты, зайка, плачаш? — пытае воўк.
    — Як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты: я — з труску-пяску, а яна — з труску-сняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама ў ёй жыць засталася. Дык вось я сяджу ды плачу.
    — He плач, зайка. Пойдзем, я табе памагу, праганю лісічку з твае хаты.
    Пайшлі яны. Прыйшлі. Воўк стаў на парозе зайкавай хаткі і крычыць на лісічку:
    — Чаго залезла ў чужую хатку? Злазь, ліса, з печы, a то скіну, паб’ю табе плечы.
    He спалохалася лісічка, адказвае ваўку:
    — Ой, воўк, сцеражыся: мой хвост, як дубец,— як дам, дык будзе табе канец!
    Перапалохаўся воўк — ды наўцёкі і зайку аднаго пакінуў.
    Сеў зноў зайка пад бярозкай ды горка плача. Ідзе праз лес мядзведзь. Бачыць — зайчык сядзіць пад бярозай і плача.
    — Чаго, зайка, плачаш? — пытае мядзведзь.
    — Як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты. Я — з труску-пяску, а яна — з трускусняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама там жыць засталася. Дык вось я сяджу ды плачу.