• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага сада

    Чытанка для дзіцячага сада


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 1990
    45.4 МБ
    Хай яму ў мядзведжым сне Толькі лета сніцца.
    Заяц
    Заяц шэры, Заяц-зух Да зімы пашыў кажух Белы-белы. Зайца ў ім He пазнаць цяпер зусім. Але зайцу не сядзіцца: Мерзнуць вушы, лапкі. Шые заяц рукавіцы, Шые заяц шапку.
    — А да ліскі не пайду, Каб не трапіць у бяду...
    Воўк
    А ваўку-лайдаку Працаваць няма ахвоты. Ен блукае ў хмызняку I зайцоў Цікуе ўпотай.
    А пра дом не дбае.
    Дзе там!
    Бо пацеў у футры летам. Воўк забыўся, няйначай, Што цяпло Вось-вось міне...
    Што ж, няхай зімой паскача. He шкада звяругі мне.
    Лісіца
    А лісіца-ліска He далёка — Блізка
    Адшукала норку, Пачала прыборку. Вымятае пыл хвастом.
    Цёплы дом...
    Хай цяпер мароз трашчыць, Снег па лесе
    Сцеле...
    — Трэба зайца запрасіць
    Мне на наваселле!
    Лістапад
    Янка Купала
    3 буйных ліп і бяроз Лісты валяцца.
    Між павалаў і лоз Рассыпаюцца.
    Шапацяць, шалясцяць Залацістыя,
    Увысь галінкі глядзяць Пусталістыя.
    А як прыйдзе вясна — Усё адменіцца, I галінкі ізноў Зазяленяцца.
    Вавёрка
    Янка Журба
    Я рухавы звярок, Заўжды весела мне. Мая хатка — дупло На высокай сасне.
    Я на дубе нарву
    Шмат буйных жалудоў I к зімовай пары Прынясу іх дамоў.
    На галінках сасны Я грыбоў насушу, Іх багата к зіме У свой дом нанашу.
    Я, рухавы звярок, Шмат арэхаў знайду, Самых лепшых нарву I ў дупло накладу.
    He баюся зімой
    Я марозаў ліхіх: Спачываю ў дупле На лісточках сухіх.
    А як сонца зірне, Я скачу па сасне. Мне ў апратцы маёй Цёпла нават зімой.
    Гародніна
    Юльян Тувім
    Кухарка прынесла дахаты Цыбулю, Капусту, Пятрушку, Таматы, Бульбу, Салату, Бурак
    I гарох... Ох!
    Прынесла кухарка, А ў кошыку сварка: Хто з іх мацнейшы, Зграбнейшы, Смачнейшы
    I разумнейшы — Цыбуля? Капуста?
    Пятрушка?
    Таматы?
    Бульба?
    Салата?
    Бурак
    Ці гарох? Ах!
    Накрычаліся, аж страх!
    А кухарка іх на стол,
    Ножыкам — чах! Пакрышыла, Перамыла Цыбулю, Капусту, Пятрушку, Таматы, Бульбу, Салату, Бурак Ды гарох — I ў кацёл!
    Як конік звяроў катаў
    Яўген Чарушын
    Падаравалі Мікіту драўлянага коніка. Конік увесь белы, у шэрых яблыках. Вочы ў яго шкляныя, а грьіва і хвост сапраўдныя — з конскага воласу.
    А яшчэ падаравалі Мікіту вазок. Ай ды вазок! Колы чырвоныя, аглоблі залатыя, сядзенне мяккае, на спружынах.
    Пачаў Мікіта коніка запрагаць. Паставіў яго ў аглоблі, прывязаў дугу са званочкамі і бомамі. I толькі ён запрог коніка — як затупае той капытамі, як вырвецца ў Мікіты з рук — і пабег па падлозе. Пад стол забег, пад крэсла, пад канапу, а потым з-пад канапы выскачыў — і ў калідор! Увесь цёмны калідор праскакаў і панёсся па лесвіцы. 3 прыступкі на прыступку скача, а вазок ззаду падскоквае.
    Выбег конік на вуліцу, бомамі зазвінеў. Усе дзівяцца, крычаць:
    — Глядзіце! Глядзіце! Драўляны конік бяжыць, драўляны вазок вязе!
    Збегліся сабакі, брэшуць. Вераб’і ў бакі пырхаюць, каты на плот лезуць — баяцца.
    Вось пабег конік праз увесь горад — туды, дзе палі ды гароды пачынаюцца. Гойсае па палях — хвастом матляе. Бачыць — зайцы ў гародзе капусту грызуць, доўгімі вушамі варушаць. Падышоў да іх конік ды пытае:
    — Зайчыкі, ці хочаце пакатацца?
    — Хочам, хочам! — адказваюць.
    Скок, скок у вазок,— і паселі.
    Конік хвастом матлянуў, грывай трасянуў — і паімчаў па дарожцы.
    Бег, бег, а потым пытае:
    — Ну, як, зайчыкі, ці добра вам катацца?
    Ніхто не адказвае. Паглядзеў конік, аж вазок пусты. Дзе ж зайцы? Куды падзеліся? А зайцы на палянцы гуляюць, скачуць адзін праз аднаго.
    — Сумна бо нам у тваім вазку сядзець,— крычаць зайцы,— нам весялей праз пянькі ды купінкі скакаць.
    Бяжыць конік па дарозе, зноў пусты вазок вязе. Раптам чуе — нехта ў кустах сапе ды фырчыць.
    — Гэй! Хто там сапе? — пытае конік.— Вылазь, я цябе пакатаю!
    — Чакай, зараз вылезу,—■ адказвае яму нехта.
    I вось вылазіць з кустоўя вожык — круглы, калючы, увесь у іголках. Пасоп ён, пафырчэў, а потым ускараскаўся на вазок — клубочкам скруціўся.
    Рады конік — ёсць каго павазіць! Бяжыць, бяжыць конік, то ўправа, то ўлева паверне, а ў вазку вожык з кута ў кут сабе качаецца.
    Качаўся, качаўся. дый выкаціўся з вазка на дарогу.
    Азірнуўся конік — што такое? Згубіўся вожык!
    Зноў вязе конік пусты вазок. Бачыць, мядзведзь ля дарогі збірае з кустоў маліны. Тоўсты-таўшчэзны мядзведзь.
    ЦІ не хочаш, дзяцзька Міхал, пакатацца? — пытаецца конік.
    — Добра,— адказвае мядзведзь,— толькі куст малін аб’ем і паеду.
    Пацмокаў мядзведзь, аблізаў лапы і палез у вазок. Затрашчаў вазок пад ім. Напяўся конік — ледзьве скрануў з месца вазок. 3 усяе моцы стараецца, вязе, сапе. Зацягнуў мядзведзя на горку, а ўжо з горкі вазок сам пакаціўся.
    Колы на каменьчыках падскокваюць, мядзведзя ў вазку патрэсвае, мядзведзь у вазку пагырквае. А як трасянула яго мацней — ён і вываліўся. Сядзіць на дарозе, лапамі нос чухае.
    — He буду больш катацца,— раве.— Буду на сваіх чатырох хадзіць.— I пайшоў у лес. Сумна коніку: ніхто больш катацца не хоча.
    Пайшоў ён дахаты. Падыходзіць да ганка, а там
    на ніжняй прыступцы Мікіта сядзіць, вяровачку да дубчыка прывязвае — пугу робіць. Убачыў Мікіта коніка і крычыць:
    — Ты куды з дому сыходзіў? Я катацца хачу!
    — Сядай, Мікіта, сядай,— кажа конік.— Толькі моцна мяне пугай не сцябай.
    Сеў Мікіта ў вазок, нацягнуў лейцы ды як гукне:
    — Н-н-но-оо! Паехалі!
    Вух, як паімчаў конік! Мікіта нацягне правую ляйчыну — конік управа бяжыць, нацягне левую — ён улева паварочвае. Гароды прамінулі, зайцоў яапалохалі, паўз кусты праехалі, дзе вожык хаваецца, па лесе праскакалі, куды мядзведзь сышоў.
    Ехалі паўз возера — там Мікіта вады напіўся. Ехалі полем — там Мікіта жука злавіў. Ехалі лесам — там Мікіта сунічынку сарваў.
    Ездзілі, ездзілі і павярнулі дахаты. Падкацілі да ганка, спыніліся.
    — Тпрр-ррр! Прыехалі!
    Паставіў Мікіта коніка зноў у куток пад ложак, дзе ён раней стаяў, папяровага сена яму нарэзаў.
    — Еш,— кажа,— конік. Ты сёння шмат бегаў.
    А на самай справе конік нікуды не бегаў, а гэта мы з Мікітам так гулялі.
    Натальчына сямейка
    Васіль Вітка
    Сям’я ў Наталькі невялікая — Каця і Мішка. Вы скажаце: якая ж гэта сям’я? Гэта ж цацкі. Няхай сабе цацкі, але яны як жывыя.
    Каця ўмее плакаць. Толькі яе зачэпіш, яна адразу ж: а-а-а! А пачне Наталька суііакойваць, на руках калыхаць, дык яна аж заходзіцца. Вочы ў Каці сінія, вялікія, самі расплюшчваюцца і заплюшчваюцца. А валасы чорныя-чорныя. Шмат клопату Натальцы з Кацяй — і накармі яе, і прычашы, і памый, і спаць палажы, ды яшчэ і спявай ёй:
    Лю-лі, лю-лі, лю-лі, Ўсе даўно паснулі. He спіць адна ў хаце Толькі мая Каця!
    Затое калі ўжо Каця засынала, дык спала доўга. А Наталька тым часам бралася за іншую працу.
    Шыла Каці новую сукенку. А Мішка сядзеў сабе каля Кацінага ложка і круглымі, быццам гузікі, вачыма ўважліва цікаваў, як бегае ў Натальчыных пальчыках іголка.
    Мішка быў паслухмяны і добры. Праўда, яму часта балеў жывот. Калі хто знянацку ткне, бывае, яму пальцам у жывоцік, дык ён аж прысядзе ад болю: ой-ой!
    Наталька шкадавала Мішку. Яна ведала, чаму ён крычыць. «Яму рабілі аперацыю,— расказвала Наталька.— Была ў яго на жывоціку болька. Дактары яе выразалі, а ў ямачку ўставілі кнопку».
    Моцна спіць Каця. Наталька шые сукенку. I тут зусім неспадзявана хтосьці — торк Натальку пад локаць: ай! Аж кропелька крыві выскачыла на паколатым пальчыку. Усхапілася Наталька, замахала рукою ад болю. А вусаты Кузьма трэцца аб ногі, як ні ў чым не вінаваты. Кузьма — гэта кот. I Наталька добра ведае, што гэта ён штурхнуў яе пад локаць. Ен заўсёды ляжыць, ляжыць у запечку, а сумна стане — падыдзе, выгне спіну і трэцца аб цябе. Хоча, каб з ім гулялі.
    — Ты будзеш тата! — строга загадала яму Наталька.
    Кузьму гэты абавязак прыйшоўся не па душы. Ен пакрыўджана паглядзеў на Натальку, сонна пазяхнуў і адышоў у куток. Але доўга ўседзець не мог.
    Як толькі Наталька ўзялася за шытво, ён, крадучыся, падпоўз да Мішкі і драпнуў яго лапай па жываце. Мішка як войкне, як заенчыць ад болю, як кінецца пад Кацін ложак, каб схавацца. Але ж каму невядома, якія ўсе Мішкі непаваротныя. Ложак перакуліўся. Каця выпала з пасцелі. Нічога не цямячы спрасоння, яна то расплюшчвала, то заплюшчвала вочы. I так заплакала, што Кузьма, ведаючы сваю віну, кінуўся з-пад самых Натальчыных ног, адным махам ускочыў на палічку, прыбітую над мыцельнікам, і схаваўся там за гладышом.
    — Хіба так робяць таты? — сказала з дакорам Наталька і сярдзіта паківала яму пальцам.
    Хто ведае, колькі б ён там прасядзеў, але з гладыша так пахла смятанай, што Кузьма не вытрываў — падняўся на лапах і зазірнуў у гладыш. Ен добра памятаў, што раніпай, калі снедала Наталька,
    дык і яго частавала. Смачная смятана. Але засталося мала, толькі на самым дне. Як яе адтуль дастаць? Кузьма лапамі нагнуў гладыш, асцярожна паклаў яго і залез з галавой усярэдзіну. 3 гладыша тырчэў толькі хвост.
    — Кузьма! — крыкнула Наталька.
    — Мала, м-м-а-ла! — пачуўся гулкі водгалас.
    — Вось я табе задам мала! — прыгразіла Наталька.
    Кузьма хацеў уцячы і разам з гладышом бразнуўся з паліцы.
    Калі Наталька глянула на падлогу, там ляжалі толькі дробныя чарапкі. А Кузьма... Убачыўшы Кузьму, Наталька так і зайшлася ад смеху... Уся ягоная галава да вушэй і пушыстьія вусы былі белыя, нібы мылам набеленыя.
    Кузьма незадаволена паморшчыўся, потым, наслініўшы лапу, пачаў старанна скрэбці ёю каля вусаў... На той час у хату зайшла Натальчына мама. Яшчэ з парога яна заўважыла непарадак.
    — Што тут робіцца ў вас? — спытала яна.
    — Наш тата голіцца! — смеючыся, адказала Наталька.
    Яшава рукавічка
    Васіль Хомчанка
    Выйшла бабуля ў сад, села на ўслончык і пачала вязаць унуку Яшу рукавічку.
    Раніца была цёплая, ласкавая, грэла сонейка, пад страхой пішчалі вераб’і, а ў траве бегаў коцік.
    Апоўдні рукавічка была амаль гатова.
    Вязала бабуля, вязала, ды, седзячы, і заснула.
    Коцік убачыў клубок у траве, скокнуў да яго, торкнуў лапкай раз-другі, клубок і закаціўся ў кусты.
    А там ляжаў Яша.
    — Псік! — прагнаў ён коціка. Потым падняў клубок і пачаў намотваць на яго нітку. Матаў, матаў, а нітцы няма канца.
    Бабуля прачнулася і пляснула ў далоні:
    — Бацюхны мае! А дзе ж рукавічка?!
    А ад рукавічкі адзін пальчык застаўся. Усю рукавічку Яша зноў на клубок пераматаў.
    Свята нашых свят
    Рыгор Барадулін
    Сцягоў чырвоных вадаспад I горнаў