Чытанка для дзіцячага сада

Чытанка для дзіцячага сада

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1990
45.4 МБ
— Едзь, дзед, дахаты; будзе соль!
Прыехаў дзед дахаты, ажно ў яго солі цэлая дзежка стаіць.
Наварыла баба заціркі, сама наелася, дзеда накарміла ды кажа яму:
— He шкодзіла б цяпер і капусты паспытаць. Вастры, дзеду, тапарок, едзь у лясок, стукні ў дубок, ці не выскачыць каток — залаты лабок: папрасі ў яго капусты.
Навастрыў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок!.. Выскачыў каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзеду, дзеду, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак: хлеб ёсць, соль ёсць — капусты няма!
— Едзь, дзед, дахаты; будзе капуста!
Прыехаў дзед дахаты, а ў яго капусты поўная кадушка!
— Ай, як добра! Вось каб цяпер яшчэ сальца... Мы б з табою капусты наварылі, сальцам закрасілі б. He палянуйся, дзеду: вазьмі тапарок, паедзь у лясок, стукні ў дубок, ці не выскачыць каток — залаты лабок: папрасі ў яго сальца.
Узяў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок!.. Выскачыў каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзеду, дзеду, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак: просіць баба яшчэ сальца да капусты.
— Добра, дзед, едзь дахаты; будзе сала.
Прыязджае дзед дахаты, а ў яго сала цэлы кубелец!
Рады дзед, рада баба. Сталі яны жыць ды пажываць, дзецям казкі казаць.
I цяпер жывуць, хлеб жуюць, капустаю з салам закусваюць.
Вось вам казка, а мне абаранкаў вязка.
Храбры певень
Якуб Колас
Па надворку певень ходзіць, За сабою куры водзіць I крычыць: —Сюды! Сюды!
Як кіўне ён галавою, Сыплюць куры чарадою — Як адна бягуць туды.
А калі хто кур пужае, Певень грозна загукае: — Хто такі там? Хто такі?
Нашы сябры
Станіслаў Шушкевіч
Снегіры, сінічкі!
Сыплю вам пшанічкі, Крупак, крошак хлеба. Вам жа мала трэба! Ешце, любыя сябры!
He ляціце у бары, А жывіце у двары Да вясновае пары.
Вось для вас кармушкі, Птушкі-шчабятушкі, Нашы весялушкі!
Дзяўчынка-равушка
Агкія Барто
Хто завыў?
Хто зароў?
Ці не чарада кароў?
He цялушка Пяструшка? Гэта — Ганя-равушка.
Плача, заліваецца, Сукенкай уціраецца... — У-у-у-у-у-у-у!
Выйшла мама з Ганяй у сад — Ганя просіцца назад: — He хачу я ў сад ісці! Ой, пусці!
Пусці! Пусці!
А як толькі Ганя ў дом — Слёзы з вочак ручайком: — О-о-о-о-о!
He хачу.
Пусці назад.
Рвецца зноў яна у сад. Малака далі у кубку — Ганя ўжо скрывіла губку; — Ен вялікі!
Дайце ў тым!
He, не ў гэтым!
У маім!
У-у-у-у-у!
Далі плаксе у другім — Раскрычалася зусім: — He хачу і ў гэтым! He! Дайце лепей з тога мне! Э-э-э-э-э!
Палажылі Ганю спаць. Ганя плача — хоча ўстаць. — Дай сукенку!
Ой, дай, дай!
Хоць ты з хаты
Уцякай.
Ай!
Як на сход, народ плыве: Хоча ведаць, хто раве, Хто ўвесь час тут плача? Што ўсё гэта значыць? Бачаць — дзеўчынка стаіць, Немым голасам крычыць, А ў яе ад горкіх слёз Усё распухла — Твар і нос.
— О-о-о-о-о-о!
У-у-у-у-у-у!
Ой, не плач, Ганюшачка, Дзяўчынка-равушачка, Дзяўчынка-равёлачка, Хліпалка-сапёлачка!
На табе ж ад сырасці Плесня можа вырасці!
Дзяўчынка чарнамазая
Агнія і Павел Барто
— Ах, дзяўчынка Чарнамазая, Дзе ж ты рукі Перамазала?
На далоньках Плямы, На локцях — Таксама.
— Я на сонейку Ляжала, Рукі ўгору Трымала, Вось яны і загарэлі! — Ах, дзяўчынка Чарнамазая, Дзе ж ты твар свой Перамазала?
Чорны кончык носа, На шчоках Палосы.
— Я на сонейку Ляжала, Hoc угору Трымала, Вось ён і загарэў. — Ах, дзяўчынка Чарнамазая, Дзе ж ты пяткі Перамазала?
— Я на сонейку Ляжала, Пяткі ўгору Трымала, Вось яны і загарэлі! — Ой, ці праўда гэта? Ці так ты рабіла?
Да кроплі ўсё адмыем. Падавайце мыла! Мы яе адшаруем.
Закрычала на ўсю глотку, Як убачыла Вяхотку, Як кошка, упіралася,— Мыць рукі He давалася: — Яны не будуць Белыя:
Яны ўсе Загарэлыя!
А рукі i адмыліся.
Шаравалі
Губкай hoc — Раскрычалася Да слёз: — Ой, мой бедны носік Мыла не выносіць!
Ен не будзе белы: Ен жа загарэлы! A hoc таксама адмыўся. — Вой, навошта пяткі церці?! Можна з козыту памерці! He будуць пяткі белыя: Яны ўсе загарэлыя!
А пяткі таксама адмыліся. Вось цяпер ты белая, Зусім не загарэлая.
Гэта ўсё быў бруд.
Тэлефон
Карней Чукоўскі
У мяне зазваніў тэлефон.
— Алё! Хто гаворыць?
— Слон.
— Хто? Галасней! He чую!
— Слон! Ад вярблюда званю я. — А што вам трэба? Параду? — He! Я прашу шакаладу!
— Для каго?
— Для сына майго.
— А ці многа прыслаць?
— Пакуль што пудоў пяць Ці шэсць папрашу прывезці, Болей яму не з’есці, Ен у мяне маленькі.
А затым з усіх сіл кракадзіл Пазваніў і праз плач папрасіў: — Мой любы, харошы, Прышлі нам галёшы — I жонцы, і мне, Татошу.
— Чакай, дружа слаўны, Здаецца ж, нядаўна Табе я ўжо выслаў
Дзве пары галёш? — Ах, тыя галёшы Адразу мы з’елі, Мы есці хацелі, Мы з’елі б іх кош! А зараз чакаем, Чакаем і верым, Што ты нам прышлеш Для цуДоўнай вячэры Дзесятачак новых галёш!
А пасля — дзын-дзын-дзын — зайчаняткі: Ці не можна прыслаць нам пальчаткі?
А затым — дзінь-дзі-лень — і мартышкі: Калі ласка, прышліце нам кніжкі!
А затым пазваніў мядзведзь Ды як стаў і раўці, і мычэць!
Пачакайце, мядзведзь, не мычыце, Што вам трэба — вы проста скажыце! Але ён усё «му» ды «му», А чаго і чаму — Ясна толькі яму.
Калі ласка, павесьце трубку!
А затым пазванілі чаплі:
Будзьце ласкавы, вышліце каплі: Мы жабамі сёння аб’еліся, I ў нас жываты разбалеліся!
А затым пазваніла свіння: — Прышліце сюды салаўя. Мы сонечным днём з салаўём Дзівосную песню спяём.
He! He! Салавей не пяе для свіней! Ужо лепей пакліч ты варону!
— О, ратуйце маржа! — Ад мядзведзя ізноў званок.
— Ен вожыка марскога праглынуў незнарок! I, нібы авадзень, цэлы дзень: Дзінь-дзі-лень, дзінь-дзі-лень, Дзінь-дзі-лень!
To пазвоніць цюлень, то алень.
А нядаўна дзве газелі Пазванілі і запелі: — Ах, няўжо, няўжо згарэлі Ўсе на свеце каруселі? — Схамяніцеся, газелі! He згарэлі каруселі.
бз

I арэлі ўсе ўцалелі.
Вы б, газелі, не дудзелі, А прыскочылі ў нядзелю I паселі, дзе хацелі На арэлі-каруселі!
Ды не слухалі газелі, А яшчэ гучней дудзелі: — Ах, няўжо, няўжо згарэлі Каруселі і арэлі?
Што за дзіўныя газелі?
Ну, а ўчора самым раннем Кенгуру з сваім вітаннем: — Алё! Вітаю шчыра Мыйдадзіра!
Я раззлаваўся ды — як закрычу:
— Я не Мыйдадзір і Мыйдадзірам быць не хачу!
— А дзе ж Мыйдадзір?
— He магу вам сказаць...
Пазваніце па нумары сто дваццаць пяць... Я тры ночы не спаў, Ледзь ад стомы не ўпаў.
Мне б заснуць, адпачнуць... Але толькі я лёг — званок! — Хто такі?
— Насарог!
— Што вам трэба? Чаму сярод ночы сюды?
— Мілы доктар! Бяда! Выручайце з бяды! Ратуйце! Хутчэй!
— Каго?
— Бегемота!
Наш бегемот праваліўся ў балота...
— Праваліўся ў балота?
— Так!
Праваліўся бядак!
— О, доктар, прыйдзіце па ўласнай ахвоце,
А інакш ён загіне ў балоце, Хутчэй, бо от-от памрэ бегемот!!! — Добра! Бягу! Бягу!
Калі змагу, памагу!
* * *
Ох, нялёгкая гэта работа 3 балота цягнуць бегемота!
А мые дасце?
Сільва Капуцікян
Седачка снедае: Ручкі бяруць, Зубкі жуюць.
— Гаў-гаў-гаў!
— Хто тут?
— Гэта я, шчанючок, Чуйны насок.
Нікуды не бягу, Бо сад сцерагу. А што вы ясце — Ці мне не дасце?
Седачка снедае: Ручкі бяруць, Зубкі жуюць.
— Мяў, мяў!
— Хто тут?
— Я — ваша кошка, Стамілася трошкі, У склепе была, Мышэй сцерагла. А што вы ясце — Ці мне не дасце?
Седачка снедае: Ручкі бяруць, Зубкі жуюць.
Мама дзверы адчыніла, Усіх у хату запрасіла. Суп наліла, Усім падала.
У талерцы — шчанючку, Чуйнаму наску.
Котачцы — у місцы, Пеўніку — у лыжцы. Еш, дачушка Седа, Разам смачна снедаць!
3 Зак. 3111
65
Страшная казка пра страшпога звера
Іван Бурсаў
Здарылася гэта ў тую ноч, калі вецер на небе зоркі пагасіў, а месяц у цемначы заблудзіў. I такая цемра была тады на зямлі, такія страшныя шолахі поўзалі вакол, што нават самыя смелыя сабакі пазашываліся ў свае будкі і там ляскалі зубамі са страху.
I вось у тую самую ноч, калі гадзіннікі прабілі дванаццаць разоў, бразнула ў печы засланка і з прыпечка на падлогу скокнуў страшэнны-найстрашэнны звер. Хвост чорны, вусы чорныя, сам чорны, як галавешка, толькі вочы вугольчыкамі свецяцца.
Павёў страшны звер вусамі чорнымі, тройчы ўдарыў аб падлогу чорным хвастом,— пачаў кіпцюры вастрыць.
Вастрыў-вастрыў, ды раптам я-а-а-к скочыць у самьі далёкі кут! Хацеў страшны звер начны шолах за хвост злавіць, ды ў цемры не разлічыў, наляцеў ілбом на старую, што не адзін падворак выхадзіла, бярозавую мятлу.
Спалохалася старая бярозавая мятла страшнога звера, хацела ў двор уцякаць, ды адзіная нага са страху адзервянела. Падскочыла старая мятла на адным месцы і грымнулася проста на паліцу з посудам.
Спалохалася паліца з посудам, спрасонку хацела на падлогу саскочыць, ды ўспомніла, што яна да сцяны трывала цвікамі прыбітая. Затрэслася паліца са страху, ды так моцна, што ўвесь посуд, які начаваў на ёй, разбудзіла.
Прачнуліся кубкі і міскі, з перапуду пачалі штурхацца, адзін за аднаго хавацца. Штурхалісяштурхаліся дый спіхнулі з паліцы самы маленькі кубачак.
Упаў кубачак і — проста страшнаму зверу на спіну.
Як падскочыць страшны звер на адным месцы ды як закрычыць на ўсю хацінку страшным голасам:
— Мя-я-ў-ў!!!
Прачнуўся на печы дзед — бяда-не-бяда, ільняная барада. Злавіў ён страшнага звера, адчыніў акно ды вытурыў яго проста ў цёмную-найцёмную ноч, прымаўляючы:
— Хопіць табе, кот, хвост задзіраць ды ўнукам
спаць не даваць, малако са збанка піць ды посуд біць... Ідзі-ткі ты лепей па двары прагуляйся!
А ў гэты час Месяц знайшоўся, над страхой хацінкі засерабрыўся. Пеўні крыламі залопалі і казку спалохалі...
Усё!..
Цяжкая навука
Іван Бурсаў
Казка аб тым, Як нялёгка зусім, Хоць парадзіўся ты 3 лапамі і хвастом, Стаць катом.
Было гэта ні зімой, ні летам, ды вядома дакладна, што перад абедам. Вывеў стары Кот маладога Катка за браму і сказаў прама:
— Хопіць табе, сыне, на маёй шыі сядзець. Пабегаў, пагуляў, усмак паеў, удосыць паспаў — час і самому мышэй лавіць.
— А якія яны, мышы? — упершыню пацікавіўся Каток.
— А яны, гэта во-о-сь, з такімі хвастамі! — развёў стары Кот лапы як мага шырэй. I відаць, парашыўшы, што растлумачыў дастаткова добра, на цёплую печку падаўся.
Нічога не засталося Катку, як самастойна на працу накіравацца.