• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага сада

    Чытанка для дзіцячага сада


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 1990
    45.4 МБ
    He верыш? Паглядзіся ў люстэрка.
    
    Як Дзед Мароз перад святам мост наладзіў зайчанятам
    Іван Бурсаў
    Цішыня на белым свеце. Крэкчуць Сонныя лясы.
    Па бярлогах спяць мядзведзі, Ткнуўшы ў цёплы мох насы. I заплюшчыў певень вочы, Спіць на жэрдцы да зары. Спіць варона...
    Ды не хоча
    Спаць у рэчцы ёрш стары. Там, дзе броды-перакаты Бачыць месячык з бугра, Непаседы-зайчаняты Грэюць лапкі ля кастра. Лістападу на вятрах Страх як Х-хо~лад-на!
    I малодшы зайка-зух Лапкі выцер аб кажух. Зняў з агню ён імбрык* шпарка I заўважыў на бягу: — Надта ж пахкая заварка 3 лугавога мурагу...
    А старэйшы даўгавухі Снег з хваста абтрос няўзнак, Ледзь патыліцу пачухаў I прычмокнуў толькі: — Т-т-а-а-к...
    А за рэчкай, Дзе лугі, I стагі, I мурагі, Канюшына, як маліна, Дьі яршыная рака He стаіць ані хвіліны — Ані кладкі, Hi мастка.
    * Імбрык — чайнік.
    Настрой у зайцоў невясёлы, Сумна гэта — Піць вар голы
    Ды ўспамінаць ле-та...
    Між ялін ды між бяроз Лесам тупае Мароз.
    Шапка цёплая з аўчын.
    3 пуху рукавіцы.
    Толькі вусы між галін Ен згубіць баіцца.
    Срэбрам вышыты кажух.
    Рып-скрып!
    Шах-шух! —
    Лесам тупае Мароз Між ялін ды між бяроз, Сам сабе бубніць пад нос: — За што мне ўзяцца, чым бы заняцца Ка-ры-ы-ыс-ным?..
    Выйшаў глянуць на раку, Цяжка ўсеўся на пяньку.
    3 шапкі піэрань страсянуў, Уздыхнуў:
    — Дарэмна баяцца мяне ўсе, Лічаць злым нелюдзімам...
    Зірнуў па баках, Бачыць —
    Зайцы ля агню п’юць гарбату з дымам. — Дзень добры, зайцы!
    Ці грэе вас неба?
    — Дзень добры!
    Ласкава просім да нас!
    — Мне іскрынкі баяцца трэба, Але пры вагню пасяджу хоць раз... Сеў так, каб не растайвала барада I нос не пацёк ад прыпаркі.
    Пакасіўся на імбрык — вада і вада,— Запытаўся:
    — Чаму ж без заваркі? Зайчаняткі засаромеліся
    I вочы апусцілі:
    — Ня-ма-ша-ка...
    Заяц старэйшы прамовіў горка, Счырванеўшы ад сораму густа: — Няма ў нас морквы!
    — Няма ў нас капусты!
    Нам холадна, голадна, Дрэнна.
    He маем мы нават сена. Сена ўсё за ракой у стагах, Толькі вецер прыносіць пах. Падумаў Мароз: — Разганю тугу, Вам, зайцы, дапамагу!..
    Хацеў усміхнуцца, Ды ўсмешка ў барадзе Заблы-та-лася...
    He любіў Мароз хваліцца, Шапку зняў і рукавіцы I кажух павесіў новы На трывалы сук альховы. Тук-тук-тук!
    Цюк-цюк-цюк!
    Навакола стук і грук.
    Mae Дзед Мароз занятак — Будзе мост у зайчанятак. А зайцы і рады, Лапкі паціраюць Ад уце-хі-і...
    Тут-тук-тук!
    Цюк-цюк-цюк!
    He сціхае стук і грук. Прадзірае певень вочы: — Гэта хто і дзе грукоча? Паляцеў бы на раку, Толькі дзверы...
    На замку.
    Кукарэкнуў ён Ад дакукі Дый схаваў зноў Галаву пад крыло-о-о... Тук-тук-тук!
    Цюк-цюк-цюк!
    He змаўкае стук і грук.
    Дужа здзіўленая, Сонна
    Азірнулася варона.
    Паляцела за пяць вёрст Паглядзець на новы мост. Над ракой бесперастання Каркае адно:
    — Р-р-раста-ане!..
    Дзед Мароз
    Толькі плячыма паціснуў: «Што дурная варона Разуме-е?..» Тут-тук-тук!
    Цюк-цюк-цюк!
    He сціхае стук і грук.
    Барадой ажно затрос — Беспрытульньім зайчанятам Мост наводзіць Дзед Мароз Перад Навагоднім святам. Ерш стары Пачаў старацца, Як бы перашкодзіць працы. На зайцоў сярдзіты ёрш, Бо было залетась горш — Ветрагоны на хаду Скаламуцілі ваду.
    Ерш нырцуе пад мастом Ды спаднізу б’е хвастом. Стараўся, стараўся...
    Дзед Мароз зірнуў на ярша, Засмяяўся:
    — Плыві спаць!
    У цябе вунь вочы
    Ад бяссоння
    Чыр-во-оныя...
    Дзень не ўстаў яшчэ на поўны рост, А ў агні не датлела сучча — Бачаць зайчыкі: Гатовы мост —
    Новы,
    Шырокі, Рыпучы.
    Выцер Мароз успатнелы лоб, Накінуў кажух на плечы, Шапку ў ахапку згроб I ў лес падаўся Адпачываць да вечара.
    Памахаў зайцам рукой: — Салодка гарбату піць!.. У зайцоў настрой адменны, Расступаюцца кусты, Бо з-за рэчкі носяць сена
    I гатуюць
    Чай густы.
    Хто азяб,
    Частуюць сёння
    Шчодрыя гаспадары.
    I зайздрослівай вароне
    Кубак налілі —
    Бяры!
    А лісіца-кавяла
    Дзве гадзіньі чай піла,
    Пасля шостай шклянкі недзе Запрашаць пайшла мядзведзя... Прыходзьце і вы на кубак гарбаты, Пакуль вар не прастыў I заварка не скончылася...
    Мыйдадзір
    Карней Чукоўскі
    Коўдра з ложка,
    Як на ножках, Паскакала да дзвярэй. I падушка з прасціною Без аглядкі ўслед за ёю Паімчалася хутчэй.
    Я за свечку, Свечка — ў печку! Я за кніжку, Але — дзе там! — I яна за імі следам Скок ды скок I — наўцёк!
    Я хачу напіцца чаю,
    К самавару падбягаю, А пузаты з усіх ног Уцякае за парог.
    Што такое?
    Што такое?
    Што тут робіцца ў пакоі?
    I чаму ж Усё кругом
    Закруцілася круцёлкай Ды памчалася бягом? Стол за лыжкай, Бот за кніжкай, Качарга за пірагом — Мітусіцца ўсё I скача, I ляціць усё кулём. Раптам з мамінай са спальні, Перапоўнены вадой, Выбягае Умывальнік I ківае галавой:
    «Ах ты, брыдкі, ах ты, брудны, He хлапчук, а парася!
    Ты чарней за камінара! Падзівіся на сябе: У цябе на шыі сажа, У цябе на носе каша. Ты ж увесь такі мурзіла, Што і кніжкі і чарніла Паўцякалі ад цябе. На світанні, раніцою, Чыста мыюцца вадою Мышаняты й кацяняты, Кураняты й качаняты I конікі-скакуны.
    Ты адзін не любіш мыцца, I няма чаго дзівіцца, Што ўцякаюць ад мурзілы I панчохі, і штаны.
    Я — вялікі Умывальнік, Я — вядомы Мыйдадзір, Умывальнікаў начальнік I вяхотак* камандзір! Варта тупнуць мне нагою, Варта толькі мне гукнуць, Дык сюды усёй гурбою Умывальнікі ўбягуць I цябе тут з галавою У балею акунуць!» Стукнуў ён у медны таз I гукнуў: «Кара-барас!» I адразу шчоткі, шчоткі
    * Вяхотка — мачалка.
    Затрашчалі, як трашчоткі, I давай мяне мыць, Прыгаворваючы:
    «Мыем, мыем мы мурзілу, Мыем, мыем камінара: Ваксу, сажу і чарніла Адмываем чыста з твару! Будзе, будзе камінар Аж блішчэць, як самавар!» Тут падскочыла і мыла, Уплялося ў валасах, Вочы пенаю закрыла I кусае, як асва.
    Ад вяхоткі ашалелай Я памчаўся, покуль цэлы, А яна за мной, за мной Па Садовай, па Сянной. Я па вуліцы да саду, А яна за мною ззаду Ўсё імчыцца ды імчыцца I кусае, як ваўчыца.
    Аж насустрач мой харошы, Мой любімы Кракадзіл.
    Ён з Татошам і Какошай Па прысадах тут хадзіў.
    I вяхотку праглынуў — Нават вокам не міргнуў. А пасля як зараве на мяне, Як затупае нагамі на мяне: «Лепш вярніся ты дахаты,— кажа ён,— Ды памый свой твар мурзаты,— кажа ён,— Бо, калі я налячу,— кажа ён,— Дык, як муху, растапчу!» — кажа ён. Тут я куляю памчаўся дамоў, I прыбег я да Ўмывальніка зноў.
    Мылам, мылам, Мылам, мылам Мыліць твар я свой пачаў, Змыў і сажу, і чарніла, I, як снег, бялюткі стаў. I штаны мае тым часам Скок у рукі мне адразу, А за імі піражок Кажа: «З’еш мяне, браток!» А за ім і бутэрброд:
    Прыляцеў — ды проста ў рот! Тут і кніжкі прыскакалі, I алоўкі у пенале Заспявалі ад душы: «Вось цяпер — чытай, пішы!» Сам вялікі Умывальнік, Найслаўнейшы Мыйдадзір, Умывальнікаў начальнік I вяхотак камандзір, Навакол мяне танцуе, У шчаку мяне цалуе, На калені пасадзіў: «Вось цяпер цябе люблю я, Вось цяпер цябе хвалю я! Бо нарэшце ты, мурзіла, Мыйдадзіру дагадзіў». Раніцою і увечар Трэба чыста мыцца нам, А мурзілам скажам гэтак: «Сорам вам! Сорам вам!»
    Няхай жыве мыла духмянае,
    I ручнікі ільняныя,
    I грэбні густыя, I шчоткі зубныя!
    Дык будзем жа мыцца, купацца, Плаваць, ныраць і куляцца У ночвах, балеі, у ванне, У лазні, ў рацэ, ў акіяне,— Усюды няхай пагалоска ідзе: — Вечная слава вадзе!
    Кубік на кубік
    Якаў Тайц
    Алеся ставіць кубік на кубік, кубік на кубік, кубік на кубік. Збудавала высокую вежу. Прыбег Раман.
    — Дай вежу!
    — He дам!
    — Дай вежу! Дай хаця кубік!
    — Адзін кубічак вазьмі!
    Раман працягнуў руку — і ўхапіў самы ніжні кубік. I ўмомант — трах-тара-рах! — уся Алесіна вежа раз-ва-лі-ла-ся!
    Сукенка раскажа
    Тадзіяна Кляшторная
    He расказвала Аленка, Ела суп ці ела кашу.
    Лепш за ўсё яе сукенка Нам сама пра ўсё раскажа.
    Іграў я на дудцы
    3 народнага
    Іграў я на дудцы, Седзячы на будцы. Ту-лю, ту-лк>, ту-лю-лю, Ту-лю-лю!
    Грае мая дудка, Пяе весялушка.
    Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю, Ту-лю-лю!
    Як зайграла дудка — Прыбег скакаць Юрка. Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю, Ту-лю-лю!
    А за Юркам Янка, А за Янкам Танька. Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю, Ту-лю-лю!
    Дед Мароз
    Янка Журба
    У вопратцы белай, Шырокай, даўгой, 3 вялікай пушыстай Мятлой-барадой
    Прыйшоў к нам здалёку Дзядуля Мароз, Завеі і холад 3 сабою прынёс.
    У бель апранае Ен дрэвы, кусты, На рэчках, азёрах Будуе масты.
    Сядзіць сыч на капе
    3 народнага
    Сядзіць сыч на капе, А сава на другой, Гой-гой-гой! на другой, Гой-гой-гой! на другой.
    У савы сыч пытае: — Хто ў лесе гукае? Гу-гу-гу! — гукае, Гу-гу-гу! — гукае.
    — Дрывасекі мае Сякуць лес у мяне. Чах-чах-чах! — у мяне, Чах-чах-чах! — у мяне.
    I сякуць, і крычаць, Каб звяроў напужаць. Пух-пух! — напужаць, Пух-пух! — напужаць.
    Адмарозіў лапкі
    Іван Муравейка
    Коцік басаногі Па сняжку гуляў. Адмарозіў лапкі I заплакаў: — Мяў...
    Што за дзіва гэта?
    Трэба бегчы ў дом: Снег такі халодны, А пячэ агнём...
    Верабейчыкі
    Сяргей Новік-Пяюн
    На марознае акно Падаюць сняжынкі Я збіраю са стала Хлеба акрушынкі.
    Для крылатых пеюноў Снеданне рыхтую, Верабейчыкаў-сяброў Чым магу частую.
    I спяваюць у вакне Шэрыя клубочкі, Пацяшаюць сэрца мне Ад рана да ночкі.
    Каток — залаты лабок
    Беларуская народная казка
    Жыў дзед з бабай. Былі яны вельмі бедныя: ні насіць няма чаго, ні варыць.
    Вось баба і кажа дзеду:
    — Вазьмі, дзеду, тапарок, паедзь у лясок, ссячы дубок, завязі на рынак, прадай і купі гарчык мукі. Спячом хлеб.
    Сабраўся дзед, паехаў у лясок, пачаў секчы дубок. Выскачыў з дуба каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
    — Дзеду, дзеду, што табе трэба?
    — Ды вось, каточак, мой галубочак, паслала мяне баба ссекчы дубок, завезці на рынак, прадаць і купіць гарчык мукі на хлеб.
    — Едзь, дзед, дахатьі; будзе ў вас мука!
    Прыехаў дзед дахаты, ажно ў яго мукі поўныя засекі.
    Спякла баба хлеб, сама наелася, дзеда накарміла ды кажа яму:
    — He шкодзіла б цяпер і заціркі наварьіць. Дьі солі няма. Вазьмі, дзеду, тапарок, паедзь у лясок, стукні ў дубок, ці не выскачыць каток — залаты лабок: папрасі ў яго солі.
    Узяў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок!.. Выскачыў каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
    — Дзеду, дзеду, што табе трэба?
    — Ды вось, каточак, мой галубочак: хлеб ёсць — солі няма!