Чытанка для дзіцячага сада

Чытанка для дзіцячага сада

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1990
45.4 МБ
— Бай!
— Тым, хто любіць мяне
I хто першы засне.
Баяць ці не?
— He!
Вясёлка
Валянцін Лукша
Дзеці летам ранкам золкім Селі маляваць вясёлку.
Малявалі-малявалі — Спрэчкі раптам запалалі:
— 3 колераў якіх яна Так прыгожа складзена?
Усе спрачаліся дасужа, Пальцы загіналі дружна:
— Фіялетавы!
— Жоўты!
— Аранжавы!
— Сіні!
— Чырвоны!
— Зялёны!
— Адзін прапусцілі?
— Які?.. Нібыта...
— Блакітны!..
Яблык
Васіль Хомчанка
Дзед быў на рынку і купіў сабе яблык. Вялікі, з залацістымі бакамі і празрысты. Нават зярняткі відаць. Пакруціў дзед у руцэ яблык, хацеў з’есці, ды перадумаў:
— Занясу дадому. Дзяцей пачастую.
Дома дзед аддаў аблык унучцы Ніне.
— Ой, які яблык вялікі! — усклікнула Ніна. I толькі яна хацела адкусіць, як прыйшла з работы маці.
— Мамачка,— сказала Ніна,— ты стамілася. Вазьмі, з’еш яблык.
Маці падзякавала Ніне, узяла яблык, палюбавалася ім.
— Я Міхаську пачастую. Ен жа ў нас самы маленькі,— сказала маці. I калі Міхаська вярнуўся з дзіцячага сада, аддала яблык яму.
Міхаська нават ножкамі затупаў ад радасці, такі яблык яму далі — вялікі, залацісты, прыгожы!
Ен дастаў са скрынкі ножык, паглядзеў на дзеда, маму, Ніну і разрэзаў яблык на чатыры часткі.
— Гэта, дзядуля, табе, гэта маме, а гэта мне і Ніне,— падзяліў ён.— Ешце, калі ласка.
Смачны быў яблык. Салодкі, сакавіты. Усе елі і хвалілі Міхаську. А больш за ўсіх хваліў дзядуля.
Што рабіць?
Анатоль Прохараў
Стукат-грукат на двары — Завіхаюцца майстры. Тузік дошчачкі пілуе, Кацянятка іх габлюе. Козлік дрэўцамі заняты, Носяць вёдры качаняты. He выходзяць толькі з хаты На будоўлю парасяты. На двары парадак будзе — Дзе ж тады Качацца ў брудзе? Дык які знайсці занятак Для нядбайных парасятак?
Возера лясное
Сяргей Сокалаў-Воюш
Возера лясное, Вогнішча на выспе*. Варацца варголы** У вялікай місцы. Варацца варголы, Булькаюць вясёла: Будзем піць гарбату Мама, я і тата.
Замак
Сяргей Сокалаў-Воюш
Муляр моцныя муры Склаў калісьці у Міры. I стаіць магутны замак Аж да сёння на гары.
Змей
Сяргей Сокалаў-Воюш
Змей за хатай знічку з’еў — Зуб у Змея забалеў.
Змей лячыў яго заўзята: Зёлкі клаў сабе на пяты, Лез у гразь, як парасё,— Але зуб баліць — і ўсё.
Умей пачакаць
Канстанцін Ушынскі
Жылі сабе брат і сястра, пеўнік ды курачка. Пабег пеўнік у сад і пачаў дзяўбаць зялёныя парэчкі. А курачка яму кажа: «Не еш, Петрусёк! Пачакай, пакуль парэчкі паспеюць». Пеўнік не паслухаў, дзяўбаў ды дзяўбаў і надзяўбаўся так, што ледзьве дадому дацягнуўся. «Авохці,— крычыць пеўнік,—
* Выспа — востраў.
** Варголы — голы вар, кіпень.
бяда мая! Баліць, сястрыца! Баліць!» Напаіла курачка пеўніка мятаю, прыклала гарчычнік — і прайшло.
Ачуняў пеўнік і пайшоў у поле: бегаў, скакаў, разагрэўся, упацеў і пабег да ручая піць халодную ваду, а курачка яму крычыць: «Не пі, Петрусёк, пачакай, пакуль астынеш».
He паслухаў пеўнік, напіўся халоднае вады — тут стала яго біць ліхаманка, ледзьве дахаты курачка яго давяла. Пабегла курачка па доктара, прапісаў доктар пеўніку горкія лекі, і доўга праляжаў пеўнік у ложку.
Ачуняў пеўнік да зімы і бачыць, што рака лядком пакрылася; захацелася пеўніку на каньках пакатацца, а курачка і кажа яму: «Вой, пачакай, Петрусёк! Дай рацэ зусім замерзнуць, цяпер лёд яшчэ затонкі, патонеш». He паслухаў пеўнік сястры: пакаціўся па лёдзе, лёд праламіўся, і пеўнік — боўць у ваду! Толькі яго і бачылі.
Пацалунак асвы
Уладзімір Юрэвіч
Сёння на падвячорак у дзіцячым садзе згатавалі смачны кампот — чырвоны, салодкі, духмяны. Над жоўтым кубачкам, які паставілі перад Лукашком, назольна лётае асва. Хлопчык яе адгоніць, а яна зноў да яго. Толькі адзін раз і сербануў таго кампоту.
Раззлаваўся Лукашок, усхапіўся з крэсла і наважыўся ўжо злавіць надакучлівую асву. Але кубачак абярнуўся, і кампот заліў увесь стол. Паўскоквалі Тацянка, Алеся і Глеб. А Лукашок стаіць разгублены — ні кампоту не пакаштаваў, ні асвы не дагнаў.
— Ну, я ж табе пакажу, нягодніца такая,— сказаў сам сабе ціхенька Лукашок і пайшоў па анучку, каб выцерці стол.
Пасля падвячорка іхняя група выйшла ў двор на прагулянку. Сонца хілілася на спачын, але грэла яшчэ.
Толькі гэта Лукашок павярнуўся да сонца, каб «пазагараць», як зноў падляцела асва. Так і цаляе, каб на нос сесці. «I што яна тут пачула?» — падумаў хлопчык. Стол ён выцер, але ж губы засталіся салодкія, нават не аблізаў іх як след.
Асва здалёку чуе пах салодкага. Самой жа збіраць нектар з кветак, як гэта робяць пчолы, не хочацца. Усё шукае, дзе б паласавацца чужым. Так Лукашку тлумачыў аднойчы дзядуля.
— Зараз я з табой распраўлюся,— выгукнуў хлопчык і пагнаўся за асвой.— Ты мой кампот разліла. Такі смачны, кажуць, а я і не пакаштаваў. Я ж табе...
Асва ляціць, а Лукашок бяжыць, яна хутчэй, і хлопчык спяшаецца, налягае на ўсе педалі...
Так дабег да ганка. I тут асва апусцілася долу так прыгожа, нібы самалёцік, і ўляцела ў шчылінку, што была між ганкам і сцяной.
Лукашок прысеў, каб падпільнаваць тую асву, што схавалася. А тут яшчэ адна прыляцела. Следам за першай знікла ў шчыліне. Усё новыя і новыя падляталі да шчылінкі і знікалі ў ёй...
«Тут, мабыць, цэлы вулей асвіны?» — мільганула ў хлопчыка думка.
Лукашок пабег, каб знайсці кіёк ці дубец які ды паспрабаваць выгнаць восваў з іхняга сховішча. A заадно і сяброў сваіх паклікаць, усё смялей будзе ваяваць.
Дзеці мігам сабраліся каля ганка і назіралі, як Лукашок варушыў дубцом у шчыліне. Раптам выхапіў яго, бо па дубцы паўзла вялікая асва. Дзеці нахіліліся, каб разгледзець яе лепш.
— Ой, якая прыгожанькая! — выгукнула Тацянка.— Гляньце, спаднічка шэрая ў жоўтыя пасачкі.
— А станік тоненькі-тоненькі,— дадала Валя.
— Вусішчы такія, як у Карабаса,— зазначыў паважна Глеб.
Асва тым часам паўзла-паўзла, апынулася на канцы дубчыка, развінула крылы і паляцела.
Лукашок вярнуўся зноў да шчыліны, уставіў у яе дубец і пачаў яшчэ мацней варушыць. Адтуль выпаўзалі восвы, узнімаліся ў паветра. Пакружыўшыся крыху над ганкам, яны раптам рынуліся на дзяцей.
Адмахваючыся рукамі, з крыкам і піскам усе разбегліся хто куды. Толькі Лукашок стаяў на месцы. Так вучыў яго дзядуля: калі на цябе наляцелі пчолы ці восвы, не бяжы і не махай, замры — ніводная не кране.
Мінула хвіліна, можа, больш, Лукашку надакучыла стаяць. Ен зноў нагнуўся да шчыліны, каб
глянуць, ці засталіся там, у гняздзе, яшчэ восвы.
I раптам адскочыў, схапіўся за нос. У пальцах заблыталася трапяткая асва. Ен трасянуў рукой, асва звалілася долу. A hoc зашчымеў, самы кончык. Лукашок абхапіў нос жменяй і пабег да крана з халоднай вадой. Колькі ні мачыў Лукашок нос вадой, ён усё мацней балеў.
Хацелася заплакаць, але побач стаялі Тацянка і Алеся. Пры дзяўчатках Лукашок ніколі не плакаў.
Калі ўвечарьі прыйшоў тата забіраць Лукашка дамоў, у яго замест носа было нешта падобнае да вялікай спелай слівы.
— Асва пацалавала? — спытаўся тата.— Нічога, пакуль жаніцца — загаіцца.
Усе, хто быў побач, засмяяліся. Лукашку палягчэла, але свой нос ён па-ранейшаму трымаў у кулачку: балела і было сорамна.
Коцік
Янка Журба
Хлопчык любіць коціка, Лашчыць ён варкоціка,— Коцік міл яму.
3 ім на двор гуляць ідзг, Часта малачка дае Сябру ён свайму.
Ходзіць коцік беленькі, Хвосцік яго шэранькі, А бяжыць — стралой.
К хлопцу прытуляецца, Спінкай выгінаецца, Хвост яго — дугой.
Поўсць яго пушыстая, Беленькая, чыстая, Мяккая, як лён.
Мышкі, сцеражыцеся!
Ціха!.. беражыцеся!
Уміг вас зловіць ён.
Кураняты
Алег Лойка
Па двары ля хаты Ходзяць кураняты — Круглыя, як мячыкі, Быццам адуванчыкі.
Вожык
3 народнага
Бяжыць вожык — Тупу-туп!
Сам калючы, Востры зуб.
— Вожык, вожык, Ты куды?
Ад якой бяжыш Бяды?
Вожык лапкамі Туп-туп!
Вожык вочкамі Луп-луп!
Навакол
Пануе ціш. Чуе вожык — У лісці мыш,
Ен да лісця Тапу-тап!
I лапкаю мышку — Цап!
Я будую дом з пяску
Ганна Іванова
Я будую дом з пяску! Клічу ўсіх на талаку! Будзем дружна працаваць, Дом прасторны будаваць: Высачэзны — вось такі! На падмогу, сябрукі!
За адвагу
Анатоль Прохараў
На птушыны шумны двор Завітаў нахабны тхор, Трапіў у дзіцячы сад — Да пухнатых куранят.
— Ку-ка-рэ-ку!
На падмогу! — Певень наш Забіў трывогу.
I пайшоў рашуча ў бой Храбры воін і герой.
За рашучасць і адвагу Уручылі пеўню шпагу.
Мурашыная святліца
Анатоль Прохараў
Пад ялінаю ў цішы Дом узводзяць мурашы. Без рыдлёўкі і сякеры — Ім не трэба вокны, дзверы. На вачах расце з ігліцы Мурашыная святліца.
Цёплым сонцам
I смалою
Пахнуць новыя пакоі.
Дожджык
Тадзіяна Кляшторная
Дожджык часты сыпаў, ліў — Па двары ручай паплыў. Пабягу хутчэй гуляць I караблікі пускаць.
Парасон я распрастаў — Дождж адразу перастаў. Напужаўся, мабыць, ён, Як убачыў парасон.
Павучок
Ларыса Геніюш
Павучок — ткач-ткачок — Сеў на тоненькі сучок. Павуцінне сваё праў I на голлейку снаваў Нітку да ніткі — Камарам на світкі.
Спі, Аленка
Ларыса Геніюш
Спі, Аленка, маленькая, спі.
Вунь пад зорамі дрэмлюць палі.
Вецер коўдраю іх пакрывае.
— Як мяне?
— Як цябе, дарагая.
— Хто ім казачку бае?
— Бары.
— Хто ім песню спявае?
— Вятры.
— Хто іх туліць?
— А туліць зіма.
— Хто да працы разбудзіць?
— Вясна.
Бусел і хлопчык
Авяр'ян Дзеружынскі
X л о п ч ы к: Бусел, бусел, клёка-клёка, Дзе ты жыў?
Б у с е л:	Я жыў далёка:
За гарамі, за лясамі, Там, дзе Ніл, на поўдні самым.
X л о п ч ы к: Што за Ніл?
Б у с е л:	Рака такая,
Быццам мора гаманкая. А ў тым Ніле, хлопча мілы, Есць страшыдлы-кракадзілы.
X л о п ч ы к: Як жа ты там, буслу, жыў?
Б у с е л:	Я не жыў, усё тужыў.
Дзе б ні быў, дзе б ні лятаў, Родны край успамінаў.
ДЛЯ ДЗЯЦЕП СЯРЭДНЯН ГРУПЫ
Пшанічны каласок
Беларуская народная казка
Жылі на адным двары курачка Сакатушка, гусак Шыпун ды ікдык Балбатун. Курачка даглядала сваіх куранятак, грэблася на сметніку, шукала зярнятак. А гусак Шыпун і індык Балбатун толькі шпацьіравалі ўзад і ўперад па двары, як важныя паны, ды заўсёды вялі між сабою спрэчкі аб тым, хто з іх важнейшы і разумнейшы.
— У мяне галава большая,— хваліўся гусак,— дык і розуму ў ёй больш!
Індык з гэтым не згаджаўся.
— Галава ў цябе вялікая, гэта праўда, ды дурная, як бот,— казаў ён.
— Ну, няхай сабе галава дурная,— адказваў гусак,— затое нос які ў мяне! Моцны, цвёрды, прыгожы. А ў цябе што за нос — смех адзін! Чарвяк, а не hoc!